Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
Дзяцей, каторых гадавала, Тых, што дадзённа лупцавала I так таўкла, як крупы ў ступе, За тое, што трымала ў купе. Няшчасныя не зналі б дзеці, Куды сябе з бядой падзеці, Каб з сэрцам людзі не знайшліся, Што памагчы ім узяліся.
Суседзі, бачыце, успомніўшы аб Богу, А можа, ўгледзеўшы сабе перасцярогу, Сказалі як адзін: «Паможам, чым можам!»
Знайшлі Марыльцэ жаніха — Была дзяўчына у парэ,— А Петруся за пастуха Служыць аддалі у дварэ. «Каму ж бы Яначку аддаць?» Гадкоў, здаецца, меў ён з пяць. «Ну, што ж — хай будзе мой хлапец»,— Сказаў знаёмы ўсім шавец, Які ў суседнім жыў даму.
Шаўцу таму
Ніхто дзяцей сваіх ў навуку не даваў, Бо кожны добра знаў, Што у шаўца дзіцяці — мука, не навука. Сам п’яніца, гультай і абібок, А з вучняў выціскаў апошні сок.
Бывала, дацямна сушыў іх за работай!
«Я,— кажа,— хлопчыка з ахвотай Сабе вазьму.
Імя сваё і цэх яму I хлеб штодзённы дам».
Дык мо, здаецца вам,
Што праўду шчырую пачуў ён ад народу?
Суседзі далі згоду!
Рацэю трэба вам?
— Заўсёды слабым гора,— Ўвесь свет гавора.
НА ВІЦІМЕ *
Адзін ў жалезнай дамавіне ** Ляжу без дум, ляжу без слоў, He маю сноў, не бачу сноў, Няма бажанняў і ў сйаміне.
Навокал хлюпае вада —
Ракі нявернай дар няшчыры; Наўсцяж звініць, як спевы ліры, Паспешных хвалек чарада.
Часамі ў шчылінку зірне Праменьчык сонца, зелень бора, Між гор скалістая разора, А ў ёй шумлівы вадаспад, Заімкі *** беднай вокны хат, Рыбак у чоўне прамільгне — Нішто не вабіць больш мяне!
Няма ў душы адгучных нот, Кудысь падзеўся рым званчасты, А чорны сум, як гад кальчасты, Спыняе сэрца мерны ход.
Плыву адзін у дамавіне— Здаецца, стыне ў жылах кроў. Так голы куст ў глухой цясніне, Між шчэбняў скал, ў прытулку соў, Без дум і слоў паволі гіне.
* Віцім—сібірская рэчка.
** У віціне на рэчцы.
*** Выселак — па-сібірску. (Заўвагі А. Гаруна.)
ЛІРНІК
Хто лірніка з вас знаў? Хто ведаў з вас старога, Які з кійком ў руцэ ўвесь край наш абхадзіў? Памёр, памёр сівы! Свой дар панёс да Бога, Што ліру даў яму і песню прысудзіў.
Хто бачыў з вас яго сідзячым на кургане Тагды, як зачынаў румяніцца усход?
Ен там любіў спяваць, што некалі паўстане
I будзе вольна жыць каханы ім народ. Шуміць вяршынай дум — падзеі ўспамінае, Каторых сведкаю зрабіўся на жыцці, А лірнік наш стары з шумоў тых спеў складае — Рука на корбе спіць ў чароўным забыцці.
Праходзіць слава ўся — аб ёй народ забыўся — Князі, і воіны, і мескі люд, і кмет, Які не менш баяр старынаю гардзіўся...
I, сам не знаючы, раняе слёзы дзед.
СПОГАДЗЬ
Байка
Што ж, Мікалай быў бедны чалавек, I з гора нам яго падшкеліваць не след;
Хутчэй пашкадаваць, што церпіць гэткі здзек... He праўда ж, мой сусед?
Падцяла Мікалая і горасці нагнала Хвароба жончына. А потым — дзеці зноў У ложу паляглі, і — рукі адабрала!
Хоць быў ён, Мікалай, як вол, маўляў, здароў,— Здароўя тут замала!
Вазіць павінен быў ён к жонцы дахтароў, А дзетак даглядаць — то мусіў ўзяць кабету.
I, падаўшы за тым і дзень і ноч да свету, Экспенсаў 1 шмат рабіў і скарб да ніткі звёў. Ці ж трэба ўспамінаць, што ўсе закінуў справы, А з імі разам, бач, забыўся і аб суд?
Ігнат жа скеміў ўсё — ой, быў на штукі жвавы! — Дый... тут як тут!
Двух лаўнікаў злавіў, падсунуў «куку ў руку», Падсудку справіў баль, а віжа напаіў.
I, ўпэўніўшы сабе у спосаб той заруку, Трах — скаргу ў суд! I прбцэс аднавіў. А ён ужо даўно цягаўся з Мікалаем: Хацеў, бач, у яго паўхаты адабраць Па праву земскаму ці нейкім там звычаем,— Хай іх не знаць!
Хоць ведаў Мікалай, як трэ даводзіць правы, I добры меў язык яго умацаваны,—
Што ж? — гол, як мыш! А гэта смерць для справы. I... процэс быў прайграны.
Цяжкая страта!
Прыйшлося адступіць паўхаты для Ігната, Уціснуўшы і жонку і дзетак у куток...
«А мой каток,— Ільсціцца да яго, ўвабраўшыся, Ігнат, — Ах, як я рад, Што, разам жывучы, часамі памагу! Ці ж мо табе здаецца, што я не спачуваю Тваёй бядзе? Я гэтак не магу, Залішне мяккае, браток, я сэрца маю! Як будзе трэба што — бяры і не прасі — Хіба ж не аддасі?!»
Ты думаеш, Ігнат Iзробіў акурат? Ого! Дык ты не знаў Ігната. Заходзіць ён праз пару дзён у свята: «Ты ведаеш, каток, аб чым хачу прасіць? I грэх, і смех, і дзіў, а не магу знасіць, Як стогнуць хворыя. Дык толькі ты не злуй, Бо я к табе прыйшоў па-брацку і з прыязню: На час у лазню
Ты жонку палажы і дзетак улякуй.
I цёпла будзе ім, і поўны там спакой...»
1 Выдаткаў.
Помнік
на магіле Алеся Гаруна ў Кракаве.
Беларуская моладзь з Беласточчыны на адкрыцці помніка Алесю Гаруну. Кракаў, 26 верасня 1988 г.
Ад прапазіцыі такой Хоць Мікалай спачатку бараніўся,— He вытрымаў — згадзіўся!
Прайшло так пару дзён. I зноў Ігнат на вочы, I просьбу .новую услышаў Мікалай: «Асэсар да мяне прыехаць ў госці хоча — Падзець не маю гдзе. Змілуйся, вызваляй! Як-небудзь з жонкаю — дзянькоў найболей пару, Пакуль гасціціме — сяк-так перажывеш.
Ну, зробіш так? Ну, як? Зрабі ахвяру!
3 мяне ты вінніка дасконнага знайдзеш...»
3 манаткамі ўсіма і кодлам перабраўся Асэсар праз два дні. Навёз рачэй на двор. А потым... дом яму, няначай, спадабаўся, Жыве сабе й жыве і нават ані хвор! Прыйшла чарга хадзіць і Мікалаю... Ідзець да Ігнася дый кажа: «Мой сусед! Твой госць хацеў пражыць...» — «А, знаю, браце, знаю! Маўчы, мой свет!
Я сам хацеў ісці к табе па просьбе госця: Спыні ты дзетачак, каб так не рагаталі. Мітрэжаць сон яны, трывожаць ягамосця...» А што, пытаеш, далей?
Ігнат з асэсарам у хаце распанелі, А Мікалай з дзяцьмі — згалелі. Ну, ведама, яго не лёгка і судзіць: 3 нядоляй — што рабіць?!
КРАЙ НЯВОЛІ
Часам ноч бывае — воч не закрываю, He прыходзіць сон;
Бачу край далёкі — сумны, адзінокі Мне здаецца ён.
Бачу горы-скалы, ад людзей завалы, Што душу гнялі;
Бачу тыя воды, па якіх праз годы Mae сны плылі.
Чуецца тайга мне, як на дзікім камню Ад вякоў гудзе.
Песні больш тужлівай, скаргі больш праўдзівай Я не чуў нідзе.
Дзён там шмат пражыта, цьма надзей разбіта У бясконцы зім.
Сколькі летуценняў, думак і натхненняў Пахавана ў ім!
Помню край далёкі... Сумны, адзінокі...
He магу забыць!
Дораг сумны гэны край, дзе горы-сцены, Край, дзе шчасце — сніць.
НАРОД
Ці ж хутка люд наш брацкі будзе Народам моцным, вольным, слаўным, Такім, каб ўсе прызналі людзі Яго іным народам раўным?
Нашто пытацца? Сам сабой Крыніца ён вады жывой;
I моцы шмат у той вадзе, I тая моц не прападзе. Народ — не мы, не чалавек,— Яму нішто ні год, ні век, Hi бой насмерць, ні гнеў, ні здзек; Народ — не слабы чалавек.
Народ — крыніца. Шмат лам’я Кідала ворагаў сям’я
У крыніцу тую — цёк спыніць, Каб жыцце смерцю замяніць.
I ўсё дарма: з варожых пут Народ ўстае, як нейкі цуд. Нам трэба толькі лом адкінуць. — Бярыся ж той, хто ў працы жваў! У народнай памяці не згінуць Іменні тых, хто працаваў.
ПАЖАР
Дрыжыць ў паветры гул. Зямля Агнём навокал занялася.
Дарэмна людская сям’я Да неба з модламі ўдалася
Зусюль чырвоны жах. Пажар Варожым пламенем палышча. Прад ім ў душы трухлее цар, I мыслі рушацца бажышчы.
Нясець з сабой народам хрэст, Цярпенне, хворасці і енкі, Руіны страшучыя мест I смерці з голаду пашчэнкі.
Ці ж дух людскі замрэць прад ім? — Ніколі! Сцішыцца стыхія, I на пяпловішчы пустым Праб’юцца зернеты жывыя.
А з тых зярнят ізноў ўзрасце Агнём ачышчаная воля, I ў новых; шатах расквіце Пажарам знішчанае поле.
ТРОХЛІНЕЙКА-МАГАЗЫНКА
To не дудка мая, He жалейка,—
Гэта стрэльба мая — Трохлінейка.
Бараніла мяне,
Даглядала, На сваёй старане Пільнавала.
1 Накіравалася (паланізм).
Я ў астрозе сядзеў Прад вайною, Бо свабоды хацеў Ды з зямлёю, Сабіраўся ўцячы,—
He ўдалося,— Магазынак... сваіх He знайшлося.
Па астрозе папаў Я у войска, Навучалі мяне
Тут па-свойску: Мала костак усіх He зламалі, Трохлінейку за то
Даравалі.
3 ёй цяпер я ужо He расстаўся
I свабоды пры ёй Дачакаўся.
Ну, пацеха мая, Журавінка, Трохлінейка мая — Магазынка.
Мы цяпер зажывём Па-другому,— He падданы чарту
Ніякому;
Будзем мы ваяваць Для народу,
Бараніці наш край I свабоду...
ПАХОДНАЯ
Загрымелі ў барабаны, Заігралі ў трубы — Раскаціўся грукат грому Чалавечай згубы.
Закурылася дарога, Заіржалі коні,
Праваджала маці сына Па зялёнай блоні L
Залівалася слязамі, Каля стрэмя йдучы: «Завісаюць над табою, Галубок мой, тучы...
Загнятуць цябе марозы, Мой пякнюткі квеце, Астануся я зязюлькай, Сірацінкай ў свеце...»
Пацяшаў яе хлапчына: «Супакойся, мама, He навекі ты за мною Зачыніла браму.
Яшчэ будзе вараненькі Капыцікам біці:
— Выйдзі, выйдзі, гаспадыня, Сыночку адкрыці!..
Яшчэ будзе вараненькі
Весела іржаці:
— Выйдзі, выйдзі, гаспадыня, Сыночка ўстрачаці!»
¥ 'і' 'fc
Брацця, к агульнаму шчасцю Трэба жыццё кіраваць.
Роўнасць, братэрства і згода Будуць нам шлях асвятляць.
Згоднай, вялікай сям’ёю Пойдзем к дзяньком залатым, 3 думаю ў сэрцы святою, 3 нашым жаданнем адным.
Крыўды людской нам не трэба, Слёз не бажаем ніч’іх,
Хочам, каб з яснага неба Слонца свяціла для ўсіх.
1	Па лузе, пашы (паланізм).
Досыць было панавання Квотнікаў 1 злых, махляроў, Досыць для нас гаравання, Новых паклічам майстроў.
Мусім народабудзіці, Голасна мусім пазваць: Гэй, хто работнік? Хадзіце Новы ўсім лад будаваць!
Будуць для ўсіх там палацы, Стане на ўсіхтам цяпла, У панстве 2 братэрства і працы, Вольнасці, хлеба й святла.
ДАКОРЫ
Ты не прыйшла, як быў я хворы,
I смерць парог мой сцерагла, I мне канец здаваўся скоры,— Ты не прыйшла, ты не прыйшла!..
Ты не прыйшла, калі мне снілась, Што ты сястрой пры мне была 1, як дзіцём, са мной вадзілась, Ты не прыйшла, ты не прыйшла!
Ты не прыйшла, калі рукі я He мог паднесці да чала.
Былі усе... Былі чужыя.
А ты адна,— ты не прыйшла!..
Ты боль уцішыць мой каханнем Патрэбы ў сэрцы не знайшла, I, як другія, з прывітаннем Ты не зайшла, ты не зайшла!
1 Квотнікаў—ліхвяроў.
2 У панстве — у дзяржаве (паланізм).
3 АСТРОЖНЫХ КАРТАК
I
Яму...
...Любіла я без меры Цябе, о, любы мой, каханы мой, ядыны!
I пломень той кахання не пагас —
У вясенні кожны дзень, як зацвітуць язміны, Ледзь спусціцца з-пад неба сумерк шэры, Я йду у наш садок і там праводжу час.
Праходжу сцежкамі, заросшымі травою, Каторымі даўней хадзілі мы з табою...
Хаджу адна па іх,— а кожан кусцік рожы,
I дрэўца кожнае, пахучыя язміны,