Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
Гэтта слоў ім не хапіла,— Знана вёска: словаў брак! Потым, слова — хіба ж сіла? Хіба ж зробіць, як кулак?
От і пляснуў Тодар ў вуха Па-суседску Тамашу, I паўстала завіруха У карчме на кірмашу.
Кум Гілерык, сват, Пранцішкі, Тодар,— звіліся ў клубок...
Усё мястэчка Зацвілішкі
Раптам збеглася ў шынок...
Праз гадзіну дзед Ігнацы
Усіх бусайлаў тых мірыў:
— Ці ж не сорам гэтак, братцы? — Дзед паважна гаварыў. —
Ну, наліха вам сварыцца?
3 розных вераў вы — адны Дзеці гэтае зямліцы, Краю гэтага сыны.
Вера з жыццем ўсім даецца, Хто іх даў — яму іх знаць! Дурань той, хто спадзяецца Веры сілай паяднаць.
Мы і так, браткі, знявагі Досыць мелі ад чужых, Каб спрачацца без развагі, Ці не цешым толькі іх?
Глузу хіба ж вы не мелі?
Біў чужы вас лёгка смех? Эх вы, шэршні! Эх вы, чмелі! Ну, не сорам вам?.. He грэх?..
Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі на магіле Алеся Гаруна ў Кракаве Ліпень, 1926 г.
Беларускія пісьменнікі.
Сядзяць (злева направа): Змітрок Бядуля, Аляксандр Уласаў, Алесь Гарун, Янка Купала; стаяць (злева направа): Міхась Чарот, Уладзіслаў Галубок, Язэп Фарботка. 1927 г.
КАМУ ШТО
Жарт
У самы жар, у летні час, Ужо ў поўдзень, па абедзе, Назаўтра ў горад на кірмаш Народу цьма ідзець і едзе.
Ну, ехаць добра, хоць пячэ, Але ж ісці дык во дзе мука! А як з паклажаю яшчэ, Дык то найгоршая дакука. Хаця каб крышку адпачыць — Ідзеш, ідзеш, ды трэба сесці, Бо пуд ці пару валачыць, To не пярынку ў жмені несці.
Калі ж карчма — ну, тутка стой! Тут можна выпіць і паесці, А за работай мілай той 3 знаёмым гутарку завесці.
Зышліся гэтак ў карчме раз Наш беларус, цыган, хахол, I неяк трапіла на час, Што за адзін прыселі стол.
Адзін узяў сабе мядку,
Другі — гарчыну, той — паўпляшкі, Пакуль сядзелі ў халадку, Звялі знаёмства, то ж не цяжка.
Цыган да гораду спяшыў,— Каня ён добра знаў ўсе вады,— Купляў, мяняўся — не грашыў, Купцам на коні даваў рады.
Хахол Маўчба ішоў з работ,— Заробак добры меў, багаты,— Шукаў сябра, каб без клапот Даехаць з ім да роднай хаты.
У горад брыў цялё прадаць
Наш Янка Цвік, празваннем Дыба; Падатак мусіў ён аддаць, А так — цялё самому трэба.
Адно вось так, другое не,— Сядзяць і зюкаюць паціху, Ажно глядзі ты, вохці мне! Зайшлі у спрэчку, клічуць ліха.
Каб іх на царства узвялі, Аб гэтым здумалі спрачацца! — Дык што рабіць бы пачалі, Якою працаю займацца?
«Вось я, здаецца, добра б жыў, Гульнуў бы я тады бяспечна, 3 сваім народам бы дружыў, Кулеш ўсё еў бы ды яешні»,— Так кажа Янка першы наш.
«Ну, дзе твой розум, белавусы? — Крычыць Маўчба.— Саўсім нямаш Між вас разумных, беларусы.
От я іначай бы зрабіў:
У садку пад вішняю ляжаў бы, Увесь урад пры мне б тут быў, А я бы правіў ды спяваў бы.
А есці — еў бы з салам хлеб, Крышыў галушкі бы зубамі, I сала з салам, і яшчэ б Я сала так бы еў часамі».
«Каб вас пярун! — крычыць цыган.— Абодва варты вы нямнога, Вунь той аббіты ўвесь саган Хоць грошык варт, а вы — нічога!
Каб я папаў у каралі,
Дык мне ўсё гэта было б мала, 3 казны б украў я тры рублі, Украў каня — і... махні драла!»
ВАРОЖБА
Засцянковая аповесць
Бліжыцца поўнач. У гэтай парэ Сон пахаджае па панскім дварэ.. Спяць, паканчаўшы звычайную працу, Чэлядзь ў пякарні, паны у палацу;
Толькі стары вартаўнічы Ігнацы Ходзіць з клякоткай і піпкай сваёй: Двор сцеражэ ад людзіны ліхой.
Ходзіць стары і мурмоча пад нос: — Ну і пракляты ж сягоння мароз! Новы кажух прабірае, пся вера, Быццам кажух — не кажух, а папера! Брэша, не зломіць старога жаўнера/— Панна Эмілья, хай бог ёй аддасць, Вызваліць з гора, не пусціць прапасць. Цёнгле, як толькі пачнецца цямнець, Зараз палынаўкі з кухні нясець, Міла глядзіць і ласкава смяецца: — Хочаце, можа, Ігнацы, пагрэцца? — Гэткі парадак не ўсюды вядзецца! Добрае сэрца! Павет абысці, Роўную панне, бадай, каб знайсці... Адвэнт 1 на сходзе. Яшчэ да каляд Тыдзень астаўся адзін акурат.
Неба у зорках, і кожна з іх ззяе, Месяц зялёны свой свет пасылае, Лёгкі марозік за шчокі хапае, Снег пад нагамі прыемна рыпіць,— Ведае варту Ігнацы,— не спіць. Панна Эмілья тым часам сабе Вечар праводзіць у нейкай журбе: Нейкія брэдні плятуцца дзяўчыне,— Быццам яна не ў дварэ ахмістрыня, Быццам яна не жывець ў ахвіцыне, Быццам яна немаведама хто, Хочацца сэрцу няведама што.
Успомніць мамульку, татульку, свой дом, Успомніць сябе невялічкую ў ём, Старшага брата і няньку-бабульку, Тэклю, Агатку, Ганульку, Аршульку, Даўных равесніц... кароўку Рабульку... Дзе яно ўсё? I не вернеш тых дзён, Знікла, як дым, расплылося, яксон!..
Страшна і ўспомніць далёкі той год (Чорным яго называе народ),—
1 Адвэнт — калядны пост (каталіцк.).
Пошасць з касою па свеце хадзіла, Панну Эмілью сіроткай зрабіла, Родных, сямейку зямлёю пакрыла. Доля, няйначай,— ў яе ўсё руцэ: Узялі паны гадаваць пры дачцэ.
Устане, паходзіць і сядзе ізноў, Б’ець у галоўку гарачая кроў; Нейкія ў сэрцы парваліся тамы Твар то збляднее, то зробіцца ў плямы... Стане прад маткай святой з Вострай Брамы 2, Просіць: «Прачыстая, згінуць не дай, Гора адкінь, ад бяды захавай!»
Ручкі заломіць, і слёзы цякуць... Новыя думкі ізноў набягуць, Жыцце у людзях сабе выкладае, Цяжкае жыцце! Хаця спагадае Маткі заступніца — пані старая, Пан як бы родны,— нявесела жыць! Час у жалобе, ў маркоце бяжыць.
Хочацца сэрцайку ласкі не той,— Хочацца спогадзі панне другой... Тэкля, Аршулька, Ганулька — малжонкі, Шлюбныя носяць на пальцах пярсцёнкі... Моліцца панна да ўласнай патронкі: — Панна святая, ты неба ўмалі, Вернага друга мне ў жыцці пашлі!
Потым ўсміхнецца прыгожа... Каму?
Ведама — пэўне, яму аднаму...
Рожы 3 цвітуць на бялюсенькім твары, Што ж тут за цуд і чые ж гэта чары? Праўду сказаць? Вінаваты гусары, Ну, хоць не ўсе, дык, прынамсі, адзін Панне прычынай маркотных гадзін.
Статны, прыгожы,— праўдзівы жаўнер,— Гляне — як сокал! Які ж кавалер!
1 Тамы— перашкоды (польск.).
2 Вядомая каталіцкая ікона ў Вільнюсе.
3 Ружы.
Майстар на жарты які, на хіхоты, Як удаецца ў шабунькі, ў залёты, Лёсткі пушчаць — навучыся ў яго ты! Як ён часамі умее глядзець, У танцы які! — не пазволе сядзець!
Ручку як сцісне, на вуха шапне Слоўца такое, што й сэрца замрэ! Шкода, нядоўга яны пастаялі... Толькі тры тыдні ўсяго балявалі Гэтта ў дварэ і паехалі далей. Рушылі ў Вязьму, а стуль пад Маскву, Чуець паненка, маўляў, наяву,
Як прад ад’ездам ён цяжка ўздыхаў; Помніць — навекі аб ёй прысягаў, Як ад’язджаючы, бачыць, скланіўся... Праўда ж? Ці помніць? Ці, можа, забыўся? Любіць? He любіць?.. У другую ўлюбіўся? Можа, ўдаваў закаханне на жарт?
Трэба аб гэтым спытацца у карт!
Праўда, што адвэнт і грэх варажба, Што ж — калі гоніць ў сухоты журба! Бог міласэрны няхай выбачае...
Панна Эмілья ў красэлка сядае, Талью картуе, шэсць карт выкладае, Сёмая карта кладзецца пад ніз.
Хітры пасьянс пачынае: «Маркіз».
— Любіць? не любіць? Любіў? не любіў?.. Верным астаўся?.. Ці верным не быў? — Шэпча паненка. Пасьянс збунтаваўся... Дзе ж той чырвоны кароль падзяваўся? Мусіць, не любіць!.. He, гэты не ўдаўся!.. Іншы спрабую цяпер разлажыць — Час памаленьку бяжыць ды бяжыць.
Поўнач прайшла. У дварэ петухі Раз прапяялі з-пад цёплай страхі, Крайчыкам месяц з-за туч выглядае, Панна Эмілья варожб не кідае, Новы, хітрэйшы пасьянс раскладае: — Любіць, не любіць, любіў, ашукаў, Верным астаўся ці ім не бываў?
Рыпнулі дзверы... I вось на парог... Панначка — зірк! — гэта ж ён, далібог! Палец да губ прылажыў, усміхнуўся, Дзверы прымкнуў за сабой, азірнуўся. — Панна чакала, каб я дый вярнуўся? Ціха на пальчыках к ёй падышоў, Дзеўча адразу не знойдзе і слоў.
Потым здзіўленне крыху адышло.
— Скуль пан узяўся і што прывяло? — Гэтак пытае. Урода асанны.
Сам, як ягнятка, ласкавы, рахманы. — Жыць не магу без каханае панны! Мусіць, нігдзе не спаткаю такой... Дай ты мне шчасце, вярні мой спакой!
Рукі злажыў і на коленкі стаў, К ножкам дзяўчаці галоўкай упаў. Панна Эмілья, смуціўшыся Рэтым, Хоча устаць, адхіснуцца, а дзе там! Ен не пушчае і моліць ўсім светам: — Будзь гаспадыняй, царыцай маёй, Сэрца злячы мне, душу заспакой.
Што тут рабіць? Гэта ж могуць пачуць, Потым у вочы усе засмяюць: Панна уночы госцяў прымае!
Ручкай гусара з кален падымае, Просіць устаць, не крычэць, сунімае, Садзіць у крэсла, прыносіць вады... — Ціха, мой пане, царобіш бяды!
Людзі пачуюць,— нічога табе,— Сеў дый паехаў, і сам па сабе. Я ж і назаўтра тут мушу астацца; Будзе ад сораму недзе схавацца, Людзі пачнуць як навокал смяяцца: «У панны Эмілі ёсць кавалер».
— Хай не смяюцца! Бо плакаць, павер,
Будуць, паненка, яны над сабой, Покуль гуляю яшчэ з галавой, Покуль не судзіць мне доля прапасці, Хіба сама ты захочаш напасці,
Думкі не споўніш маеі аб шчасці. Ведай: прыехаў забраць я цябе, У разе ж нязгоды — застрэліць сябе.
Бачыш, кладу я на стол пісталет: Коркі падняты, набоі як след. Добрая гэта турэцкая штука!
Дзед адабраў на вайне ў мамалюка Можа, сягоння прыдасца на ўнука. Воля твая: рассудзі, выбірай,— Шчасцем дары ці насмерць пакарай.
— Пан, не даеш мне з чаго выбіраць, Я не хачу ні судзіць, ні караць!
Як жа так раптам... Ці ж можна, скажэце? To ж не гульня, а мы з панам не дзеці,— Трэба падумаць яшчэ, паглядзеці.
— Панна Эмілія, мне не пярэч! Хіба не любіш?.. He панская рэч!
Пану да гэтага дзела няма, Ведаю думкі свае я сама, Можа б, любіла, каб гэтак не ягліў 2, Так не пужаў і з адказам не нагліў 3, Быў да паненак не гэтак павадліў, Можа б, тагды і пайшла... А цяпер?! — Панна збляднела, маўляў, бы папер;
Хоча сказаць і баіцца сказаць, Вочкі спусціла, павекі дрыжаць... Той жа гусар, як смала, прычапіўся, Ручку цалуе і з крэсла ўсхапіўся, Зноў на каленях у ног апыніўся. — Слонейка,— просіць,— кажы, не чакай: У пекла мне судзіш ці разам у рай?
Любіш — не любіш, шкадуеш ці не, Дай жа спакою, не мучай мяне!
Сэрца паненскае, ведама, з воску, Возьмем мы места ці звернемся ў вёску,
1 Тут у сэнсе: у турэцкага ваякі.
2 Каб гэтак настырна не дамагаўся.
3 He прыспешваў (паланізм).
Толькі б агоньчык і зараз жа слёзку, Ясную слёзку на вочка пашле, Хоча — не хоча, дый скажа «але».
Гэтак і з паннай Эмільяй было.
Нешта ад сэрца к грудзям падышло, Потым у горле клубком перасела, Быццам бы выскачыць сэрца хацела; 3 вочак слязінка скацілась нясмела, Следам другія спяшаюць ісці...