• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

    Сэрцам пачуты звон

    Алесь Гарун

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 359с.
    Мінск 1991
    74.42 МБ
    3 зеллем шаптухі паціху снуюць...
    Хочацца быць мне ў тым краю нязнаным, Хочацца край той абняць з прастаты Хочацца крыкнуць: гэй, краю каханы, Будзь мне, як маці, будзь родным мне ты! Дай мне зрабіцца крынічкай лясною, Бераг вадой абмываць, цалаваць;
    Дай мне век цэлы дружыці з табою, Хвойкі і зоры ў сабе адбіваць.
    Дай мне купальскую кветку у рукі,
    Путы жалезныя мне развяжы,
    Дай ты мне зелля на гора і мукі, К шчасцю гасцінец мне дай, пакажы!
    Ціха. Нічога не чую, не бачу. Роіцца толькі нязведаны край, Повен то шчасця, то жаласці, плачу, To зло-хмурлівы, то светлы, як рай...
    ф
    Як надарыцца мінута, Што ад працы адарвуся, 1 жыццёвая атрута He пячэць, і прахаплюся, Дык цябе, мой Родны Краю, Шчырай думкай аблятаю.
    Ты няшчасны і убогі, Ты бяздольны і забіты, Ты без шляху, без дарогі, Ты абдзёрты і прапіты, Подлай здрадаю праданы. Ты не свой,— даўно забраны. Меў вялікія кляйноды, Быў і моцны і багаты. Задзіўляліся народы — А дазнаўся горкай страты. Сохнеш, вянеш,— вокам кіну, Аж здаецца, што загінуў...
    А як сонейка устане
    I прыемна усміхнецца, Па палетках, на кургане I па вёсцы разліецца, Як паводка, Родны Краю, Над цябе тагды не маю... Ты квяцісты, залацісты, I прыгожы, і аздобны, Ты лясісты, каласісты. Можа, рай табе падобны — Колькі ж моцы маеш скрытай, Колькі сілы неспажытай!
    Ты паўстанеш, працавіты, Гаратнічы, невымоўны, Шчасця, долі прагавіты, Мой сланэчны, мой чароўны! Будзе час, пабачаць сведкі, Хоць не мы, дык нашы дзеткі.
    2*
    * * *
    Хай не льюцца дажджы цёмна-хмарныя Над змярцвелаю пашаю.
    Хай пачнуцца гады хлебадарныя
    Над зямелькаю нашаю.
    Хай красуецца жытам, пшаніцаю, Каласочкамі цяжкімі,
    Хай ўзмацуецца Боскай правіцаю 1
    I ўсятворчымі ласкамі.
    Хай асвеціцца праўды навукаю
    I братэрскаю згодаю,
    Хай знявечацца крыўда з прынукаю За яе загародаю,
    Хай ўзлятаець хвала яе племені, Упякнёнага цнотамі2,
    Хай шыбаець над скаламі з крэменю, Над арлінымі ўзлётамі.
    * * *
    Мілая, родная старонка-маці!
    Моцна цябе я і шчыра люблю, Бедныя ніўкі твае, сенажаці I нешчаслівую долю тваю.
    Горам, матуля, цяпер ты замучана, Стогнам спавіта у сець з ланцугоў, Рукі і ногі да слупа прыкручаны, Ціха наругу ты зносіш, без слоў.
    Толькі ж уцешся, матуля каханая!
    Слуп твой патроху пачаў падгніваць, Прыйдзе к нам воля святая, чаканая, Сець з ланцугоў як пачнем разрываць.
    1 Правіца — правая рука (польск. кніжнае).
    2 Упякнёнага цнотамі—упрыгожанага дабрачыннасцямі (паланізм).
    ВАЎКАЛАКІ
    Ваўкалакі цёмна ноччу 3 дамавін выходзяць I лятаюць скрозь па свеце,— Сабе жэр знаходзяць: Дзе старое ці малое Спіць у сне глыбокім, Ваўкалака падсцігае Ненасытным вокам. He пачуеш, як узляжа На грудзях навала, He пачуеш, як ён з сэрца Выссе кроў памалу. Галасіста ж па світанню Заспяваюць пеўні — Ваўкалака адлятае Неахвотна гнеўны.
    Па старонцы роднай здаўна Ваўкалакі ходзяць, Але ж пеўні не спяваюць, Слонка не ўзыходзіць!..
    ІВАНКУ
    Слухай, Іване, паночку, Кепска ты робіш, браточку: Хіба ж не сорам так жыць, Гэткім нядбайлівым быць?
    Узглянь навакол на суседаў, Некалі добра іх ведаў — Хто з іх спусціўся, як ты, Mae з твае беднаты?
    Хіба ж яны галадуюць, Хіба ж па-твойму бядуюць?
    У іх і апратачка ёсць,
    I часам пакорміцца госць.
    Гэта ж дзе людзі збяруцца, Зараз з цябе пасмяюцца, Кажуць: «гультай, абібок». Так яно, мой галубок!
    «Бацька яго ў гаспадарстве Быў, як бы цар ў сваім царстве: Быў ў гаспадарачцы лад, Мелася вока, дагляд...
    Быў чалавек яго татка!
    Ён жа: дзівіся, апратка У дзюрках, у гнідзе, сцвіла, У хаце — трава абышла. Нейкае дзіва, дый годзе!» Часам жартуюць ў народзе: «Моцны гультай, моў-ся вол, К працы ж пагнаць — трэба кол».
    Чуеш ты, чуеш, Іванка, Што у людцоў за гуканка? Слухай, над кім гэты смех? Грэх табе, братачка, грэх!..
    * * *
    У чатырохлецце «Н[аша]е нівы»
    Ты, мой брат, каго зваць Беларусам, Роднай мовы сваей не цурайся;
    Як не зрокся яе пад прымусам, Так і вольны цяпер не зракайся.
    Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце, Гэта скарб нам адзін захаваўся, У сялянскай аграбленай хаце Толькі ён незабраны астаўся.
    У старыну Беларус, не падданы, Гаспадарыў, быў сам над сабою I далёка у свеце быў знаны За літоўскай і ляшскай зямлёю.
    Але час прамінуў, і нядоля
    На народ, як бы камень, звалілась, Беларуская слава і воля Адышла, адцвіла, закацілась.
    He змяняючы шэрай апраткі, Працаваў ты, як вол, гаратліва,
    A y хаце тваёй недастаткі, А на ніве тваёй неўрадліва.
    А чаму? Ты не здольны, ці хворы, Ці благі гаспадар, ці п’яніца? Мусіць, не! Бо і іншым у пору У цябе гаспадарыць наўчыцца. Светлы розум твой, брат, але дзетак Ад цябе, як і ўсё, адбіралі I на бацькаўскі родны палетак Працаваць-памагаць не пушчалі.
    Хто хацеў, той і смеў рабаваці, Без прыпросу з’язджаліся госці — Абдзіраць, аб’ядаць, апіваці I крышыць гаспадарскія косці. Можа б, ты і памёр і загінуў, Каб не вешчая мова Баяна.
    Хто ж быў добры, яе хоць пакінуў? Як жа так, што яшчэ не забрана?
    Бо што бачылі госцікі-герцы 1 —
    I зямлю, і лясы, і кілімы,—
    Усё забралі. А мову у сэрцы,
    У сваім сэрцы хавалі-няслі мы. Дык шануй, Беларус, сваю мову — Гэта скарб нам на вечныя годы; За пашану радзімаму слову Ушануюць нас брацця-народы!
    ЮДАМ
    Да вас, паны, што голасна крычыце Аб прыязні сваёй да «беднага народу», Што раіце па-ліссяму: «Маўчыце, Нядоўга вам дамо багацтва, волю, згоду»,— Да вас мой гэты верш і словы ўсе благія, Бо словам вы адны, а справамі — другія.
    «Багацтва вам»... Няма вам нашай веры! Бо ў той жа год ліхі, як ў полі не ўрадзіла,
    1 Герцы — махляры, марнатраўцы.
    Галоднаму на прокарм хлеба меры Аднэй недалі вы. I злаялі няміла... Калі для нас жадаеце багацтва, Нашто з бяздольнага здзіраеце апратку? Нашто ж тагды вы плодзіце жабрацтва, Дамы пустошачы без ліку, без астатку?
    «Мы волю вам»... Пракляцце вам і з ёю!
    Чаму ад волі вашай мы стагнаць павінны?
    Яна ланцуг над нашаю зямлёю;
    Астрог на наш народ, спакойны і бязвінны.
    He воля гэта! Што нам ні цвярдзіце, Мы вольнымі былі за даўнімі часамі. Ідзіце ж проч! I з воляю ідзіце! Да волі знанае хутчэй мы прыйдзем самі.
    «Мы згоду вам»... Пакіньце ашуканства! Вы — бойкі братняе чарнейшыя прарокі, Без звады вам, нашэптаў, падтыканства Нямілы божы свет, не ясны, не шырокі. He просім вас! He трэба вашай згоды! Сваё вялікае дзядоўскае багацце Хаваем мы; ад Бога ўсе народы
    I бацькі аднаго ўсе дзеці — людзі, брацця.
    Адкуль вы к нам? Чыйго племя і роду?
    3 якіх краёў прыйшлі без праўды і без сэрца? I што вам з нас, ад нашага народу?
    Чаму так жычыце яму хутчэй памерці?
    Га! Знаем вас, атручання найміты:
    Вы — служкі чорныя Яснейшага Мамона Вы — мора бруд ля берагу намыты;
    Без дум і без мазгоў, вы — золата без звона.
    3 якіх краёў прыйшлі без праўды і без сэрца? Чаргою воўчаю з’яўляецесь усюды, Дзе клічуць вас для крыўды, для націску На праўду вечную... Вы... імя вам Іуды!
    Ідзіце ж проч! Бясплодна ваша трата На ласкі ліссія. Пакіньце слова «брат»! Вы цяжкі сон. Каты... Вы горай ката! Кругом праклятыя, вам бацька, брат — дукат!
    1 Мамона — багацце; Яснейшы Мамон — тут у значэнні: «Бог багаццяў».
    ПЕСНЯ-ЗВОН
    Гэй ты, маці, родна мова, Гэй ты, звон вялікі, слова, Звон магучы, Звон бліскучы, 3 срэбра літы, 3 злота збіты, Загрымі ты, Загрымі!
    Гэй, званар, званар, мой пане, Бій у звон, як змогі стане, Без спачынку, Безупынку, Потам зліты, Ім умыты,— Бій, звані ты, Бій, звані!
    Гэй, гусляр, пясняр, мой браце, Грай, спявай у полі, ў хаце, Дзе гарота, Дзе галота, Дзе нясыты, Дзе няўмыты. Ім спыні ты, Жаль спыні!
    Струны хай грымяць і рвуцца, 3 болю, з гневу. Хай смяюцца Разам з імі, He чужымі, Голас чысты, Залацісты, 3 імі злій ты, 3 імі злій!..
    ❖ ❖
    Я. Коласу
    Усе з аднэй мы выйшлі нівы, I сейбіт нас адзін кідаў, I кожан з нас той дзень шчаслівы У сваёй душы благаслаўляў.
    А вецер быў. I хто цяжэйшы, Астаўся там, куды упаў, А хто, як я, хто быў лягчэйшы, У далёкі свет павандраваў.
    Бо сейбіт ёсць другі на небе, Што судзіць нам гады і дні,— I ты узрос на роднай глебе, Пусціў глыбока карані.
    Здалеў, браток, на свет прабіцца Спраміж свірэпкі і асок!
    I можам мы табой гардзіцца, Прыгожы, слаўны Каласок. Цвіці ж, расці, буйней надзіва У сям’і прыгожых васількоў.
    3 тваіх зярнят хачу, праўдзіва, Убачыць поле каласкоў.
    ПЕСНЯ
    На чужой староначцы Заняпаў душой, I згубіў здаровейка, I згубіў спакой.
    He глядзелі б вочанькі
    На нялюбы свет, Маладое радасці Прападае след.
    На чўжой староначцы He цвітуць сады, He спяваюць птушачкі. He лятуць сюды.
    I чужое лецейка Для мяне — зіма, I чужога соўнейка Для мяне няма.
    На чужой староначцы
    He шумяць лясы
    I няма прыгожасці У палявой красы.
    Замірае душачка На чужой зямлі, А дамоў вярнуціся He ў маёй валі.
    Дзе ж вы, ніўкі родныя I дубовы шум?
    Заспявайце голасна, Каб пазнаў, пачуў. Ускаланіце песняю Векавечных сноў, Ускаланіце душачку, Ускаланіце кроў.
    НА ЧУЖЫНЕ
    У ВЫГНАННІ
    Край чужы — за веру кара — Снег, мароз ды горы.
    Белы свет, як чорна хмара, Заступілі горы.
    Край чужы... I ты чужынец Усім, не свой здаешся: Ходзіш скрозь, як той адзінец Старакосны ў лесе.
    Ходзіш ты, ніякай мэты, Так,— абы цягацца, Знаць сабе: жывеш яшчэ ты...
    Для чаго ж, спытацца?
    Хто цябе спагадным сэрцам Да сябе прытуле?
    Хіба з стрэльбы чужаверца Чужаніца-куля.
    Хто цябе спаткае міла, У дом папросіць гожа? Хіба дол, адно магіла Разгарнуцца можа.
    Што з таго — часамі сніцца Край, ў якім радзіўся?
    Толькі мусяць слёзы ліцца,— Лепі б і не сніўся!
    1 Адзінец — стары дзік.
    ВЯСЕЛЛЕ
    Гэй, гуляй, не думай, He глядзі панура!
    Заспявай, заіграй, Загудзі віхурай!
    Грошы ёсць! Сала ёсць!
    Бутэль манаполькі...
    Ты не стой, трунак свой, Пій, гуляй і — толькі!
    Былі мы... Жылі там — На роднай краіне...
    А цяпер тут — як звер... Жыцце наша гіне.
    Гэй, гуляй, налівай!
    Будзем піці, браце!
    Што у нас? Цяжкі час? Э! аб чым казаці!
    Га-га га! Бач, нага Сама ў бокі скача, Заіграй, заспявай!.. He, брат: сэрца плача...
    Дайце мне, дайце мне Кварту не пустую,— Я маё, я сваё Сэрца пачастую.
    От дык так! От дзе смак! Эх ты, ведзьма-доля!
    Яшчэ — не, мала мне... Налівайце болей!
    Гэй, крычы, не маўчы, Сэрцу дай пацеху!
    Заіграй, заспявай, Смеху, болей смеху!
    А што?! He, вы мяне He забілі, гады!
    Вось жа п’ю, вось пяю 3 сябручкамі рады!