Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
Сёння ўжо нашы даследчыкі, Аляксей Каўка і Арсень Ліс, абгрунтавана сцвярджаюць, што Праграма напісана Аркадзем Смолічам.. Але яна адпавядала поглядам Алеся Гаруна як члена Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. I зусім не выключана, што ёнпрымаў непасрэдны ўдзел у яе падрыхтоўцы і рэдагаванні.
Па сваёй сутнасці брашура ўяўляе першы беларускі падручнік. навуковага сацыялізму. У даходлівай форме, упершыню на беларускай мове, паслядоўна тлумачыцца, што такое класы ў грамадстве, класавае змаганне, дадатковая вартасць, чаму капіталістычны парадак несправядлівы, як ён падрыхтоўвае глебу для сацыялістычнага грамадскага ладу, якія мэты ставіць перад сабой сацыял-дэмакратыя і г. д.
Выключна цікавымі — асабліва ў святле сённяшніх працэсаў і падзей — уяўляюцца разважанні аб шляхах сацыялістычных пераўтварэнняў у сельскай гаспадарцы. Аўтар прарочым вокам зірнуў у будучыню, паказаў і рэальныя шляхі сацыялістычнага будаўніцтва і прадбачыў катастрафічныя вынікі непрадуманых, неабгрунтаваных, непадрыхтаваных і паспешлівых спроб пераводу сельскай гаспадаркі на сацыялістычныя рэйкі.
У тым далёкім 1920 годзе, калі ўсё так мянялася, а вайна магла перакрзсліць любыя планы і ўяўленні, Праграма папярэджвала: «Дробную сялянскую ўласнасць на зямлю зніштажаць зараз жа... мы лічым непатрэбным і нават шкодным... Яшчэ справа не наспела, яшчэ няма адпаведна падгатаваных працаўнікоў і арганізатараў. Калі б цяпер быў сацыялізаваны ўвесь вытвар, дык ён трапіў бы ў рукі ўрадоўцаў (чыноўнікаў.— У. K)-прафесіяналаў, зложаных па большай часці з людзей, служыўшых старой бюракратыі. He толькі сацыялістычны парадак быў бы абернуты ў нейкую пародыю, у «бюракратычны сацыялізм», але і сам вытвар моцна абнізіўся б, што прывяло б да эканамічнай катастрофы».
Калі мы сёння прачытаем гэтыя палажэнні з улікам усяго гістарычнага вопыту, а таксама ленінскіх выказванняў аб значэнні кааперацыі для перамогі сацыялізму, дык вымушаны будзем прызнаць увесь дакумент выдатным дасягненнем марксісцкай думкі ў Беларусі той эпохі.
Для сённяшняга чытача найбольш актуальнымі і надзённымі, бадай, уяўляюцца разважанні аб нацыянальных праблемах. Яны не страцілі свайго значэння і для нашых дзён: «Тварыць па-за межамі нацыянальнасці немажліва. I народ, звольнены ад капіталістычнага вызыску, таксама, як і ў цяперашнія часы, будзе выяўляць сваю найвышэйшую творчасць у нацыянальных формах. А значыць, і ўсялюдскі прагрэс, які ёсць творчасцю перад усім, будзе йсці нацыянальнымі шляхамі і прывядзець ніякім чынам не да асімьпяцыі народаў, а толькі да вышэйшай формы іх згоднага жыцця, працоўнага інтэрнацыяналю». «У царства сацыялізму ўвойдзе беларускі народ як роўны з іншымі народамі толькі пры варунку развіцця ўсіх бакоў яго духоўнага жыцця, што магчыма толькі ў рамках нацыянальнай культуры».
На практыцы ў нас на працягу многіх дзесяцігоддзяў любое выступленне ў абарону нацыянальных правоў народа, яго культуры і мовы абвяшчалася нацыяналізмам, што як быццам пярэчыў свяшчэннаму прынцыпу пралетарскага інтэрнацыяналізму. I нацыяналістамі называліся тыя, хто самаахвярна і самааддана будзіў нацыянальную свядомасць народа, працаваў на яго карысць. Сярод іх таксама і Алесь Гарун.
«Папулярны выклад праграмы» як беларускі дакумент навуковага сацыялізму замоўчваўся нашай афіцыйнай гістарычнай навукай, быццам яго ніколі не існавала. А тут былі сфармуляваны тыя прынцыпы і палажэнні, якія вытрымалі праверку часам. Яны даюць адказы на пытанні, што па-сапраўднаму глыбока хвалююць нас і сёння. Ніяк не можа ўстарэць думка, што сацыялізм павінен стварыць найбольш спрыяльныя ўмовы для ўмацавання дружбы паміж народамі: «Сацыялісты разумеюць нацыянальную справу не як пры-
чыну нянавісці да іншых народаў, а як моцную пабудку (стымул.— У. К ) да працы на карысць усіх людзей свету. Бо толькі тыя людзі, што ахвяравалі сябе таму ці іншаму народу, зрабілі вялікую работу для ўсяго свету; тыя ж, што хваляцца, нібы яны прануюць для ўсяго свету (касмапаліты), звычайна шмат гавораць і нічога не робяць». «...Задача сацыялізму, які ніколі не йдзе проці прыроднага развіцця справы,— ёсць не клапаціцца аб зніштажэнні нацыянальных асобнасцяў, а наадварот культываваць іх, як усякую іншую прыродную сілу. Затое ж задачаю сацыялізму ёсць клапашпца, каб розніцы ў псіхалогіі, у нацыянальнай творчасці не служылі асноваю спрэчак і барацьбы паміж народамі».
Для Беларусі гэтыя вывады былі асабліва актуальныя таму, што тут спрадвеку жылі дружна, плячо ў плячо, разам працавалі, бедавалі, пакутавалі ў часы агульных бедстваў побач з беларусамі таксама і рускія, і палякі, і яўрэі, і літоўцы, і татары, і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей. Паміж беларусамі і імі ніколі не было супярэчнасцей на нацыянальнай глебе. Затое ж здаралася і так, што карэнных жыхароў Беларусі з іх «мужыцкай» мовай спрабавалі прыніжаць, не раз з іх насміхаліся, a то і здзекаваліся, аб чым пераканаўча сведчаць многія творы мастацкай літаратуры.
Галоўнае ў спадчыне Алеся Гаруна сёння, бясспрэчна, яго мастацкія творы. Ен пакінуў прыкметны след у паэзіі, прозе, драматургіі ды і ў публіцыстыцы, якая, аднак, пакуль што не толькі не вывучана, але і не сабрана.
Празаічныя і драматычныя творы Алеся Гаруна значна пашыраюць жанравыя, ідэйна-эстэтычныя рамкі мастацкага асэнсавання жыцця.
Найбольш традыцыйнымі па форме можна лічыць апавяданні «Пан Шабуневіч» і «Свята». Першае з іх — спроба перадаць гісторыю змагання простага чалавека — местачковага рамесніка-шаўца — за права лічыць сябе і афіцыйна называцца беларусам, карыстацца ўсюды беларускай мовай, дачакацца беларускай школы.
Аднак, як пан Шабуневіч ні намагаўся, беларуская мова, заставалася заціснутай паміж рускай і польскай. Ва ўяўленні прадстаўнікоў адміністрацыйна-чыноўніцкай сістэмы той пары такой мовы не было, таму што яе быць не магло. На гэтай зямлі маглі жыць толькі або рускія, або палякі, або яўрэі, але ў афіцыйнай наменклатуры беларусы з іх мовай нідзе не значыліся. He памагала і тое, што яны мелі свае друкаваныя выданні.
У апавяданні мы бачым вельмі паказальную і тыповую для Беларусі наныянальна-моўна-рэлігійную сітуацыю, у якой праваслаўе існавала побач з каталіцызмам, рускія і палякі лічыліся бадай аднолькава паўнапраўнымі і раўнапраўнымі жыхарамі зямлі. I толькі беларушчыны ні адны, ні другія прызнаваць ніяк не хацелі. Іменна ў
абарону яе ў сваім штодзённым жыцці — і ў сутыкненнях з чыноўніцжім светам, і ў канфліктах са сваёй жонкай-каталічкай аж «з дзесятага калена» — выступае пан Шабуневіч, не апускаючы рук, нягледзячы ні на якія выпрабаванні.
Апавяданне «Свята» — гэта ўжо сцэна з жыцця ў Сібіры палітычнага пасяленца — выхадца з Беларусі. Па кампазіцыі, стылі, форме твор увабраў у сябе дасягненні традыцыйнай рэалістычнай нагвелы.
На першы погляд нічога тут няма незвычайнага, Вось ідзе сабе Грыневіч па дарозе ўжо не першы дзень, пераадольвае пешшу неізлічоныя сібірскія кіламетры. Сам-насам са сваімі думкамі і ўспамінамі. А потым у вёсцы просіцца на начлег, трапляе ў лазню, пасля чаго была вячэра і гутарка з гаспадарамі — праўда, не сказаць каб асабліва цікавая.
Уся гэтая асноўная па памеры частка нічым асаблівым не ўражвае, хаця і ўяўляе сабой каларытны малюнак жыцця не толькі па•сяленца, які, відаць па ўсім, задамавіўся і акліматызаваўся тут, але І карэнных сібіракоў. Гэта былі самыя звычайныя праявы паўсядзён:нага жыцця з яго нічым не адметнымі клопатамі, буднямі і святамі.
I раптам зусім неспадзяваны паварот, у выніку якога шырока разгарнуліся прасторавыя — геаграфічныя — рамкі падзей, прытым яны аказаліся ўплеценымі ў такі гістарычны кантэкст, што ахапіў .амаль цэлае стагоддзе з жыцця беларускага народа.
Грыневіч сказаў пра сябе, што ён «політіческій». Яго крамольная дзейнасць ва ўяўленні чытача магла звязвацца перш за ўсё з рэвалюцыяй 1905—1907 гадоў. А старая жанчына ў гутарцы згадвае лершае і другое паўстанні, гэта значыць 1830—1831 і 1863—1864 гады. Вось так нечакана ўстанавілася пераемная сувязь паміж трыма рэвалюцыйнымі выбухамі на беларускай зямлі.
У папярэдніх творах жыццё паказвалася, як гэта называюць, «у ■формах самога жыцця». А вось у апавяданні «Маладое» мы ўжо су•стракаемся з выкарыстаннем прыёму фантастыкі: група людзей, якая ўцякла з астрога, магла праходзіць незаўважанай нават праз цэлы натоўп. Фантастыка дазваляе аўтару паказаць неадольную сілу і глыбіню пачуццяў, якія бяруць верх над розумам. Іменна прыроджанае пачуццё цікавасці да дзяўчыны аказалася ў юнака мацнейшым за інстынкт самазахавання і імкненне да волі. Малады ўцякач неасцярожнымі паводзінамі выдае сябе, і яго зноў вяртаюць у астрог.
У творы элемент фантастыкі яшчэ ўяўляецца нечым выпадко'вым і, можна сказаць, неабавязковым у кампазіцыйным плане твора, недастаткова апраўданым. Адчуваецца, што аўтар шукаў нейкі своеасаблівы мастацкі прыём або нетрадыцыйны мастацкі вобраз, .каб увасобіць сваю думку.
Інакш успрымаецца фантастыка ў апавяданні «У Панасавым сяле». Яна становіцца фундаментам усёй ідэйна-мастацкай канцэпцыі твора. Супярэчлівыя і шматпланавыя падзеі падаюцца ў інтэрпрэтацыі незвычайнага наглядальніка — чорта з «нялюдскім ро.зумам».
Самі падзеі разгортваюцца на беларускай зямлі, прытым нават Панасава сяло бачыцца нейкім закуткам Палесся, бо там пасяляюцца радавітыя палешукі са сваімі рэальнымі зямнымі норавамі, звычкамі, уяўленнямі, якія надзейна ўкараніліся ў іх псіхіку і ў побыт.
I ў той жа час палешукі — недарма ж яны на небе! — вызваляюцца ад найбольш істотных і трывожных зямных праблем — ад flyMax і клопатаў пра свой хлеб надзённы, пра зямлю, працу, пра ўсё тое, што складае аснову існавання кожнага селяніна.
Інакш кажучы, для герояў ствараюцца спецыяльныя ўмовы, у якіх не вісіць над імі кашмар паўсядзённага змагання за месца пад сонцам. Людзі трапляюць у рай, але з усімі сваімі зямнымі звычкамі, норавамі, традыцыямі.
А ці становяцца яны адразу святымі? Hi ў якім разе. Кожны з іх застаецца самім сабой. Адсюль чытач можа зрабіць вывад, што ў якія б умовы чалавек ні трапіў, у яго заўсёды захаваецца нешта сваё атрыманае ў спадчыну ад стагоддзяў, выпрацаванае ўласным лёсам, побытам, асяроддзем.