Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
Астрог на наш народ, спакойны і бязвінны.
Ідзіце ж проч! I з воляю ідзіце!
Да волі знанае хутчэй мы прыйдзем самі.
Астрог і Сібір не скалечылі духоўна, не зламалі маральна Алеся Гаруна, які знаходзіць у сабе сілы слаць панам-уладарам-багацеям — па сутнасці тым, хто яго судзіў,— словы бязмежнай пагарды і нянавісці, прадыктаваныя пачуццём абуджанай чалавечай годнасці і гордасці:
3 усіх бакоў на послугі уціску
Чаргою воўчаю з’яўляецесь усюды, Дзе клічуць вас для крыўды, для націску На праўду вечную... Вы... імя вам Іуды!
Ідзіце ж проч! Бясплодна ваша трата На ласкі ліссія. Пакіньце слова «брат»! Вы цяжкі сон. Каты... Вы горай ката! Кругом праклятыя, вам бацька, брат — дукат!
Паэт неспакойнай душой улаўліваў і балюча ўспрымаў не толькі праявы грамадскай, сацыяльнай несправядлівасці, але і фальш у любой яго форме, у любым абліччы. Абвостранае пачуццё, як аголеная рана, успрымала, як удары токам, усю тую крыўду і несправядлівасць, якой так багата было на зямлі і якую так бяздушна ўсюды абыходзілі, быццам не заўважалі і нават хавалі славеснымі гімнамі і одамі ў гонар найвышэйшай — боскай — справядлівасці, завешчанай народам зямлі самім свяшчэнным пісаннем, усёй хрысціянскай рэлігіяй.
Асабліва ўражвае верш «Малітва». Лірычны герой стаў сведкам новага прышэсця сына божага на нашу зямлю, да тых людзей, якіх калісьці ратаваў сваёй ахвярнай крывёй і пакутамі на крыжы. Як увасабленне маральнай чысціні і найвышэйшага высакародства, сын божы ў сваім звароце да бацькі нябеснага з гневам, жахам і са слязьмі на твары абмаляваў тое, што знайшоў на зямлі:
Гарыць, баліць душа мая,—
О, дай жа моцы, Мілы!
Паглянь: паўсюдах з краю ў край Рабунак, глуз пануюць,
I льецца смех тых чорных зграй, I ўсё з зямлёй раўнуюць.
Як быццам ідучы следам за Багушэвічам, Гарун узяўся шукаць праўду на небе, не знаходзячы яе на зямлі. I што ж ён пабачыў там? ён пераканаўся, што неба ад зямлі адгароджана пустазвонствам, праз якое не праб’ецца ніякая скарга:
Паслухай ноччу, ўдзень, Святы, Скажы маўчаці звонам,— I колькі жальб пачуеш Ты!
Зямля азвецца стогнам...
Алесь Гарун звяртаецца за адказам на найбольш балючыя пытанні быцця туды, куды звяртаюцца абяздоленыя — да евангельскага вучэння аб божай — найвышэйшай справядлівасці. I, пераканаўшыся — не раз і не два (успомнім яшчэ хоць бы верш «На смерць»),— што ні свяшчэннае пісанне, ні бог не могуць сказаць тое слова, якое вызваліла б абяздоленых ад прыгнёту, паэт сам вызначае шлях да праўды і справядлівасці. Ен усвядоміў сам і хоча, каб зразумелі ўсе, што да вызвалення сацыяльнага можа весці толькі вызваленне духоўнае. I таму ён, звяртаючыся да паэта, дае яму наказ:
Прашу цябе, мой брат, спявай аб нашым горы, Аб тым, што ёсць цяпер і што даўней было, I што на ўсякі твар кладзець, як плуг, разоры, I што ў мільёнах душ разоры правяло.
Прашу цябе, спявай аб горы песнь адну ты
I наш гаротны лёс рабі яшчэ цяжэй, Тагды, убачыш сам, парвуцца духа путы I будзе ясны дзень да нас тагды бліжэй.
( «Паэту»)
Для вызвалення духоўнага якраз і патрэбна жывое, дзейснае слова.
Увесь зборнік «Матчын дар» уяўляе сабой нябачны мост Сібір — Беларусь. «Сваіх тут жменьку я спісаў // Маркотных песняў-дум; // Маёй душы іх сам спяваў // Па краю родным сум»,— прызнаваўся паэт у вершы «Людзям», якім адкрывалася кніга. Паэтычныя творы ўсіх трох раздзелаў — «Роднаму краю», «На чужыне», «Прыявы роднага»—так ці інакш звязаны з радзімай, яе доляй, краявідамі, з лёсам народа.
Лірычны герой, закінуты нядоляй на такую далёкую, няласкавую, бязлітасную чужыну, і ў сне і наяве бачыць родныя малюнкі. Ен ляцеў бы туды ці птушкай паднябеснай, ці вольным ветрам, што не ведае ніякіх межаў, каб там набліжаць лепшую долю сваёй працай «шчыраю, мілаю».
Перад паэтам зноў і зноў узнікаюць, адраджаюцца такія розныя малюнкі — і гаротныя, пакутлівыя, і нястрымна вясёлыя. У іх трагічнае не раз можа суседнічаць з камічным («Спрэчка»). А яшчэ ён колькі разоў пераносіцца ў свет народных паданняў, легенд, казак з іх мудрым, a то і проста павучальным, дыдактычным, маралізатарскім сэнсам («Шчасце Мацея», «Канец Паўлючонка», «Варожба»). I што ні верш, што ні паэма — то новыя ўзоры рытмікі, рыфмоўкі, нейкія свае формы мастацкай вобразнасці.
I з боку мовы паэзія Алеся Гаруна не раз здзіўляе непаўторны-
мі асаблівасцямі. Тут часты госць — дыялектызмы, паланізмы, русізмы. Але нельга забываць, што і паланізмы (якіх мы таксама нямала знаходзім і ў Янкі Купалы) і русізмы ўяўляюць сабой характэрную 'асаблівасць жывой народнай мовы, якая практычна ні ў адной мясцовасці не абыходзіцца без іх.
Наш час дае магчымасць па-сапраўднаму ацаніць усю спадчыну Алеся Гаруна. Пісьменнік у многім абганяў сваю эпоху, узнімаўся над сучаснікамі ў асэнсаванні падзей. Возьмем для прыкладу верш «Праводзіны», якім паэт адгукнуўся яшчэ ў жніўні 1914 г. на вестку аб пачатку вайны. Сказаў ён там вельмі дакладна:
Сорам і ганьба для свету вайна, Як ні мяркуй, ні судзі;
3 боскіх законаў смяецца яна...
Наогул у асэнсаванні трагічнага і бесчалавечнага характару першай сусветнай вайны адразу ж пасля яе пачатку беларуская літаратура з усёй відавочнасцю паказала сваю ідэйна-мастацкую сталасць. 1 гэта зразумела. У нашых пісьменнікаў не было ніякіх падстаў для шавіністычных настрояў. У час любой вайны пакутуюць не тыя, хто яе пачынае, а простыя людзі. А беларускія пісьменнікі выяўлялі настроі самога народа, таму яны і паказалі злачынны, антычалавечны характар вайны.
Алесь Гарун не быў тут выключэннем. Побач з яго вершам «Праводзіны» можна паставіць верш «Ой, Божанька», апублікаваны ў верасні 1914 г. у газеце «Беларус» пад псеўданімам «Іскра» (лічаць, што гэта быў адзін з псеўданімаў Змітрака Бядулі);
Ой, Божанька, дакуль так сэрца будзе дзіка?
Агонь, і кроў, і слёзы хваляю вялікай
Зямлю ўсю залілі... 1 ўсё кіпіць... шуміць...
Ой, так не можна жыць!..
Аўтары гэтых вершаў значна апярэджвалі асэнсаванне тэмы вайны іншымі пісьменнікамі той пары. Сам верш «Ой, Божанька» і асабліва яго апошнія радкі не страцілі сваёй актуальнасці і ў наш час:
Ой, Божанька, хай прыйдзе сон святых прарокаў Аб шчасці на зямлі, што вырасцець высока, Аб тым, што гостры штых у плуг перакуём,
А меч будзе сярпом...
He менш уражвае верш Алеся Гаруна «Чалавечая кроў». У кожным радку яго адчуваецца ўсё той жа матыў выкрыцця і асуджэння ганебнай сутнасці бясконцых войнаў, без якіх мы ніяк не маглі б уявіць сабе гісторыю чалавецтва.
Пісаўся верш у той час, калі некаторыя нават вельмі славутыя паэты (праўда, не беларускія) дакляравалі — прытым зусім шчы-
pa — узвышаныя патрыятычныя пачуцці, пелі дыфірамбы воінам, на долю якіх быццам выпала свяшчэнная місія караць заклятых ворагаў і гэтым самым вяршыць справядлівы суд гісторыі:
Н что же! свяіценный союз
Ты віідйшь, надменный германец? He с намн ль свободный француз, He с намн ль свободный брнтанец?
He надо заносчнвых слов, He надо хвальбы велнчавой, Мы явнм пред лпком веков, В чем наше народное право.
Так вітаў вайну не хто-небудзь, a В. Я. Брусаў 30 ліпеня 1914 г. у вершы «Старый вопрос». I ён быў не адзін такі. 23 верасня 1914 г. газета «Русское слово» апублікавала зварот «От ппсателей, художннков н артнстов», падпісаны найбольш вядомымі дзеячамі рускай літаратуры і культуры (A. і В. Васняцовымі, ККаровіным, Ф, Шаляпіным, М. Горкім, А. Серафімовічам, Скітальцам і іншымі). Як вядома, У. I. Ленін ахрысціў гэты бясслаўны дакумент «дешевенькпм» «шовннпстнческн-поповскнм протестом протнв немецкого варварства», падкрэсліўшы «всю фальшь н пошлость этого лнцемерного протеста». (Ленйн В. Н. Полн. собр. соч. Т. 26. С. 96—97.)
У час найцяжэйшых ваенных выпрабаванняў у Алеся Гаруна, хоць ён і знаходзіўся так далёка ад роднай зямлі, небывала абвастрылася пачуццё трывогі за лёс шматпакутнай Беларусі, за лёс свайго народа. Але яго ніколі не пакідала вера ў тое, што ў пакутах і муках непазбежна народзіцца новая будучыня.
Алеся Гаруна з няволі вызваліла лютаўская рэвалюцыя. У верасні 1917 г„ пасля дзесяцігадовага знаходжання ў астрозе і ссылцы, ён вярнуўся ў Мінск. Пачаўся новы, заключны этап жыццёвага і творчага шляху пісьменніка. 3 першых жа дзён Алесь Гарун уключыўся ў актыўную грамадскую, літаратурную і публіцыстычную дзейнасць.
Ен марыў пра Беларусь незалежную — такую, у якой мужык стаў бы сапраўдным гаспадаром на сваёй зямлі. Але як гэтага можна было дасягнуць рэальна — не ведаў.
Затое само жыццё прымушала яго пільна прыглядацца да падзей, асэнсоўваць іх з улікам абставін, якія так часта і так кардынальна мяняліся. На рубяжы 1917 і 1918 гадоў у артыкуле «Одгукі» («Вольная Беларусь», № 1, 7 студзеня) ён рэзка выступіў супраць экспансіі польскіх легіёнаў на ўсход, супраць спроб далучыць Беларусь да Польшчы. У 1918 г. ён аддае пахвалу рускаму пралетарыяту і рэвалюцыі ў Расіі.
Але ідэйныя пазіцыі Алеся Гаруна ў той багаты грамадскімі катаклізмамі час аказаліся не такімі адназначнымі і просталінейнымк
У 1918 г. ён усё яшчэ марыў пра Беларусь незалежную, суверэннуюг не падпарадкаваную нікому. У верасні 1919 г. вітаў у Мінску Пілсудскага, пасля чаго неўзабаве стаў членам Беларускай вайсковай камісіі, якая павінна была арганізаваць Беларускую армію. Але работа камісіі аказалася паралізаванай, і створаная ёю рота («кампанія») у чэрвені 1920 г. накіравалася не на фронт, а на курсы беларусазнаўства.
Пасля верасня 1919 г. Алесь Гарун не апублікаваў ніводнага' антысавецкага мастацкага ці публіцыстычнага твора, затое ж у шматмоўным зборніку «Дзень Чырвонае Арміі» ў яе гонар змясціў верш «Брацця, к агульнаму шчасцю,..».
На працягу 1917—1920 гадоў многім беларускім дзеячам. (пісьменнікам у тым ліку) даводзілася сур’ёзна ўдакладняць свае погляды. Само жыццё прымушала. Алесь Гарун аказаўся ў ліку тых беларускіх пісьменнікаў, хто найбольш набліжаўся да ўспрыняцця ідэй Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мабыць, зусім невыпадковаў чэрвені 1920 г., у час пераможнага наступлення Чырвонай АрміД. ён апублікаваў у часопісе «Рунь» (рэдактарам якога з’яўляўся Янка: Купала) верш «Кліч» з заклікам да ўсенароднага паўстання.
У 1920 г. у Мінску пабачыла свет брашура «Беларуская сацыялдэмакратычная партыя, яе мэты і заданні. Папулярны выклад праграмы», падпісаная крыптанімам «А. Ж». Да нядаўняга часу лічылася, быццам А. Ж.— гэта Алесь Гарун. Так сказана ва ўступным артыкуле да кнігі «Матчын дар», выдадзенай у Мюнхене ў 1962 годзе.