Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
ён як бы не чуў цёплага дыхання ветрыку, не бачыў сонечнай усмешкі і ішоў, гледзячы сабе проста пад ногі,— як машына. Прапушчаў часамі фурманкі, якія абганялі яго ці пападаліся насустрач, нічога не адказуючы на прывітанні ездакоў, ды ішоў далей, не паднімаючы галавы.
Яму аставалася прайсці да бліжэйшай вёскі яшчэ дванаццаць вёрст, ногі пачыналі прыставаць ад доўгай, ад самага цямна, безупыннай хады, але не гэта займала яго думкі. Хада — не навіна для «пасяленца». He першы раз праходзіў ён у гэты самы час і па гэтай жа дарозе, мяркуючыся папасці ў Качуг на сплаў, а адтуль, наняўшыся асначом на барку, зноў спусціцца ўніз, аж да Якуцка, па веснавой вадзе. Ён думаў сабе аб другім.
Наогул, ідучы, ён любіў думаць і дзеля гэтага цураўся таварыства ў дарозе.
У поўнай адзіноце, нікім не перабіваныя, а яшчэ мэрам разахвочаныя мернасцю хады думкі, лёгкія, карот-
кія, не чапляўшыя пачуцця, цесным роем круціліся наўкол галавы, і гэта было надта прыемна. Часамі ўгледжапы сабе пад ногі, часамі са слепа глядзеўшымі перад сабой вачыма, часамі высвістваючы пад нос нейкую песню, не далятаўшую да вушэй, ён не заўсёды здолеў бы сказаць, аб чым думае.
Проста думаў, бо гэта было прыемна, а аб чым — нецікава.
Сягоння была Вялікая Субота. Заўтра павінен наступіць першы дзень Вялікадня, каторы ў Сібіры не прыносіў Грыневічу ніколі той вясёласці, ані ўрачыстага настрою, як некалі дома. Праўда, здаралася часамі і павесяліцца дні са два, са тры ў нейкай дзярэўні, пападаючы прыпадкам у «гулянку», гойдаючыся з дзяўчатамі, голасна спяваўшымі смутныя сібірскія песні, на «качулі», трапляючы з моладдзю на «смятку»,— з гатаваннем яец, гарэлкай, музыкай, скокамі дзе-небудзь на вярхолку ачышчанай сонцам ад снегу і ўжо крыху зялёнай гары высока над ракою, але ўсё гэта не пакідала ўражання па даўжэйшы час.
Задумаўшыся аб прычынах гэтага і параўноўваючы сібірскія святы са сваімі, Грыневіч паволі акунуўся ў рой успамінкаў аб мінуўшчыне. Як і заўсёды, яго думкі ў дарозе і ўспамінкі гэтыя былі кароткімі, прыляталі і знікалі без усякага парадку і гатовы былі штомомант разляцецца, каб толькі хто ці што папрабавала іх спалохаць.
...Раптам з памяці выплыў астрог. 3 высокаю, мураванаю сцяною наўкруг, з невялікімі здаля вакенцамі, з чатырма вежамі на рагох і пятай — з высокім шпіцам — на сярэдзіне,— увесь белы, пад шырокім чырвоным дахам, абсаджаны навокал вясёлымі зялёнымі дрэвамі, ён, як вялізны грыб, стаяў на гарэ і панаваў адтуль над горадам.
Маленькім хлопчыкам Грыневіч баяўся яго, бо ўбачыў, як адзін раз з-за яго цяжкай жалезнай брамы выйшла шарэнга шэрых людзей. Ногі некаторых бразгалі грубымі жалезнымі ланцугамі, з-пад маленькіх круглых шапак свяціліся напалавіну абголеныя галовы. Твары ў людзей былі пахмурыя, вочы з-пад ссунутых броў паглядалі коратка і як бы калюча. Аслупянелы, баючыся глядзець на гэтых людзей і не смеючы апусціць шырока раскрытыя вочы ў зямлю, перастаяў Грыневіч, пакуль каля яго не прайшла ўся шарэнга, і потым, падганяны
нейкім страхам, пабег дамоў і з таго часу ўжо баяўся астрогу.
Маладым чалавекам уступіўшы пад цёмныя скляпенні астрожнай брамы, каб надоўга не выйсці з-за яе, Грыневіч прыняў гэта, як нешта яго не абходзячае. Усе думкі яго былі яшчэ тамака, з таварышамі на волі, а на тое, што здарылася, ён папросту не звяртаў увагі. Астрог ужо даўно стаўся ў яго мыслях простым пунктам, на якім paHeft ці пазней на нейкі час выпадала затрымацца. I — толькі.
Праўда, потым перажытыя дні паказалі Грыневічу, што астрог не пазваляе так няўважна адносіцца да сябе нікому. He раз сэрца яго гатова было разарвацца ад болю, што не можа выскачыць услед за думкаю за краты, у цішыню чароўнай вясновай ночы. He раз да болю ў пашчэнках, моцна сціскаючы зубы і мружучыся так, што аж балелі вочы, стараўся потым Грыневіч заціснуць Mas­ri, каб яны, зрабіўшыся меншымі, не давалі прастору думкам... Так, астрог умеў даймаць, умеў паказаць сваю сілу!
I, аднак, успомніўшы цяпер аб астрогу, Грыневіч нібыта нават пашкадаваў аб ім. Усё ж такі гэта былі лепшыя годы! Каб вярнуць іх назад, з іх ідэалізмам, з іх напалавіну дзяцінным незнаёмствам з светам і верай у трыумф дабра,— у канцы, каб вярнуць зноў тую Галгофу, што давала столькі перажыткаў, ён ахвотна адступіўся б ад сваёй нуднай, бясчыннай сібірскай волі.
I яшчэ што даў бы астрог: гэта злучэнне з сваімі, пакінутымі тамака ў родным месце — маткай і сястрой. Быў яшчэ брат малюпаценькі, з круглымі шчочкамі і вясёлымі чарнушкамі-вочкамі, якія залзавелі пры расставанні, калі маленькія ручкі моцна абхапілі шыю Грыневіча, але ён, пакінуты бясклопатным неразумным дзіцяцяю, не быў так блізкі, як матка і сястра. Шчыры прыяцель ад тых дзён, як Грыневіч пачаў сябе помніць, і апякун да самай разлукі — матка і выгадаваная ім на руках, перажыўшая з ім шмат дамовых радасцяў і няўзгод, лёгкая, як козачка, быстрая, разумненькая дзяўчынка — сястра, былі той сілай, каторая заўсёды цягнула яго дамоў. Для іх ён яшчэ трымаўся за жыццё ў гэтай непрыветнай, суровай і страшна маркотнай сібірскай глушы, дзеля іх толькі браўся за ўсякую работу, каб мець права напісаць ім праўду, што ні ў чым не мае недастатку, і часамі паслаць ім маленькі падаруначак.
Было яшчэ каханне, якое, аддзеленае ад роднага краю тысячамі вёрст, цэлыя годы білася ў прадсмертным скананні, перамагло яго і асталося,— але толькі як вялікі, ясны ўспамін.
За сям’ёй і каханнем дамоў цягнула Грыневіча яшчэ грамадская праца, але яна была тым паветрам, без каторага цяжка, але неяк можна было трываць, замяняючы жыццё — друкам, а чыннасць — цяжкаю фізічнаю працай.
...Збіваючыся, круцячыся, як рой вясёлых мушак, віліся думкі, напамінаючы то дзяцінныя годы, то даўнейшых прыяцеляў у небяспечнай патаемнай працы, то астрог, то школу, то сям’ю, то ссылку. Грыневіч не ўбачыў, як увайшоў у ваколіцу вёскі, хаця для гэтага яму прыйшлося ўзысці па абсаджанаму хвойкамі ўз’ездзе на высокі бераг, дзе стаяла вёска. Галасы дзяцей, бегаўшых па вуліцы, прабудзілі яго ад думак і адразу напомнілі, што трэба недзе знайсці начлег і падумаць аб ядзе.
п
Доўга аб тым, куды зайсці, Грыневіч не разважаў. У кішэні яго ляжала пятнаццаць рублёў, а з грашмі, як ён ужо пераканаўся, ува ўсякую хату прымуць. Якраз другім з краю стаяў нечы нанова пабудаваны двор з высокімі, сібірскага кшталту, на дзве весніцы варотамі і шырокаю форткаю. У гэты двор Грыневіч і зайшоў.
На ганку новай, з памаляванымі ў нябескі колер акяніцамі хаты яго спаткала сама гаспадыня, каторая, відаць было, толькі што адарвалася ад нейкай работы, каб паглядзець, на каго так моцна брэша прывязаны каля свірна сабака.
Змерыўшы адным быстрым, уласцівым для сібірскіх кабет поглядам незнаёмага ёй чалавека, гаспадыня стаяла моўчкі, чакаючы, што ён ёй скажа.
Асвечаная счырванеўшымі праменнямі схіленага на захад сонца, высокая, поўная, праўдзівая загладуха — кабета, яна з сваёй высока паднятай, у белай наметцы галавой, з крышачку халодным і кпінкаватым светам у вачох, здавалася тут праўдзівай гаспадыняй, царыцай гэтай загароды. Грыневіч зняў шапку і пакланіўся.
— Добры вечар, хадзяюшка! — сказаў ён.
— Ждраштуіш! Чё шкажыш? — адказала гаспадыня, выгаваруючы словы сваёй сібірскай гутаркай.
ВОЛЬНЫ СЬЦЯГ =1
"			і. ІЙЙ! ,J
W1 W
/43 / «дЖ
Ллесь сТарун.
(Алхікм^ар' ГІ['у<ті№г>,-і,-.
% ;.^4НЬІ-ЧРМіійзКЛ'н -WFWhH’
й*-<й« ’ірйіьз уййемь twhrtuh»
Нейні л«к шнйчлыа йк.іш» мла ЛОЭГВЖ Й !НСВ«МіЫ*л»»ЯіШ*чм з МвЙШЫ» С'й. МвЛвД»« ! ГДЯ«МШЙЖ4 НвЙШЛі у зв час мгёмы % домлі«эд>і Lbw *«• Амаругма^ «^йлмжаны**. з .Hwwe 6t3 пяры йер«йш®у у «лрсгв»	«х. нлнр.
М. бвГДЙНаЯР:, Ц*г«в /ДМЙН	КдіЖШУ
Пстрвшхевй, Л«к»« Г^рах, ;«.	< імй.
Гмыя «йммрускч» .wapewp»! у
ці зг'мугЛ яд сукст. «* вквяр^ 6елм«ш Й медкк* вврумкау жыімя
ЯшЧВ МіНЯХІ і»Й ГФЛЙ	psw,
у нас не лаглЫся да r/WA вял'кі* ><ГіРВ^ іцлму '* мвдваввт чдок» у **»« «в мажнм« лф®*у,«*«<> двйшлв да t«< H©a»s «у«нв« зеетхв’-«в«ер у ШвзЙцврыі лд <удот ?АЗІМ з прзтау Яле<& Гвру«	Пру.шьнккі .
Алвксамдер Лруйшнсмі рваз^я « 1^7 '• у
Менску. 6ацм<і яго Рыд;	‘ :
юсь з свмвгв мвммсгдо П^шын&к«*у npwMWM] лася йярпейь rope й неде*&а\« Вучыўга і&уйу^і пясьняр у пвчагхо^вй шярж. <а« доугв ^у^ЦУО СЫну горвпзм/w* 'і’юажй немагыуіма й лдабыйь «бе кавалйх fe-*	у
ляры
Яле Mysa ^арускіл лясоу । W^.«*»» fFw раажзньн» клелчмкв нвд»жу;ла шу .нв ч?ло е.рзгыцкі «янсж, ж» дввала *«у сусдном » яых !'аяоу—у<л нвш?огы&ляв Я«У «а ^ум ’-see лвбны», чвроўныя квз».
.Аглядайся мв прыгржы божы с^т. ■ Ww ся-.. Сн»йь» 6MBTWB wM»e«ww у ЭДІм' •
I «кі» «вленьк; хярпмык, х« гаярднкі. paaycs лв тіг < чытвў іх беэ ₽в.з0ору, «»» тсль«і н#л>двліся яну у РУ«‘Гэтдьім ^нам 6уду.Ч4«і а«сы«і₽ ; 'peSteNiMfO	рамв. чя гпецз»^ нв	і
жудасныя bActbb’W п?я«ду й хоявду.
Рэввлюі^’ 1805 Г злсглла аго ў><о у .WWi ;
у я«ую	у Ме*і«ку ў 1904 г., >	;
мчвў йівавіцца <©йы«я*>но п9літычмым і a#w*■ нвльным руілм, ІЖДЬ. &• >рдбіўо« гврачым здсгул! HUSH сдляц І рвбочы^ У вдлл»’,у за см*р pw йюцыйную лрццу меў §« царскукэ гурму.	;
мчмую «млну 9 Сыбір. Т«« АвСіэНйр npewy м демлюцыі 1917 F
M-ty 4ЫХ. 3V t* ’ j^5>. ^ІМІ	ЙІХН*.
i-Sh.!* : чцлх ^iiiijRs^f.'i »Ч,і ;3FrtUf^iu.;* 4.ій«ці ыху йдулй <.n«UPі >НР«
рлг.л;	і<ло,ў
. . -,u.w«	у>.14дГ
®9* А. і лр’* 'А'АЧ*	«арадліНійі': ш
«ллгкл .ічагдімр •К»^'і«м^ламкаа:,в* W'-Л. J ;'?:, .	< *ылу: адв‘У<« j Мюк< а*
!fetas,s>ji^^j.
^у . ё« «.^н^ую додхз бог.ьыдгьці ^ьмРУ^ВХ	зан»!ы ц^я# д^ь недсльмвй ррв-
цвй, краў ч^с ддл cawi <зорчаа*ці ў <ну й адйдчыы«у я пк.еў	I як оольшасыд,
ру$ш ррэгду, *м Л0 керртхйі хэілі т.вар.часьці вллФў	гаддмі ж^іцыу, ft
₽«Я сулр’Ам хто колен*,! з ^еяврускід’ п^ав зры вдраджзнішя 2 TWM І нябошчым Нде€ь Герум. | «я ?геЕ.л»чьі .ча йяжкія wpywH
Газета «Вольны сцяг» з матэрыяламі, прысвечанымі Алесю Гаруну.
Пад фотаздымкам подпіс:
«Я. Лёсік і Алесь Гарун, знятыя ў Сібіры на пасяленні, у Бадайбо Якуцкай вобласці ў 1914 г.»
Выпіска з метрыкі аб нараджэнні Алеся Гаруна (з судовай справы пісьменніка).
— Заначаваць думаю ў вас, калі пазволіце.
— А ты ц’іх будес? — запыталася гаспадыня.
— От Маркавых,— назваў Грыневіч тую вёску, у якую быў прыпісаны на пасяленне.