• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

    Сэрцам пачуты звон

    Алесь Гарун

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 359с.
    Мінск 1991
    74.42 МБ
    Ой, так рана, без пары, He хачу я паміраць.
    (У глыб лесу, злажыўшы, як для малітвы, рукі.) Мама!.. Мама!..
    (Паўза.)
    (Адступаючы ў глыб суэны, з плачам.)
    Ой, згубіла,
    Ой, наўмысля з воч спусціла, Каб астаўся ў лесе я...
    (Падае ў траву, закрыўшы рукамі твар; з плачам.) Мама!.. Родная мая!..
    (Паўза. Хлопчык плача, паволі ўціхае, нарэшце, відаць, заснуў.)
    З’ЯВА II
    X л о п ч ы к спіць. 3-за аднае кветкі званочка выглядае галоўка дзяўчынкі з блакітнымі вочкамі, у жоўта-чырвонай шапачцы на светлых ільняных валасох,— душа кветкі званочка. За ёй такім спосабам паказуецца другая, трэцяя, чацвёртая. 3-за аднаго з кустоў выглядае Незапамінайка ў блакітным вяночку і бела-зялёнай сукеначцы.
    Першы званочак
    (аддзяляючыся ад куста, падбягае да Хлопчыка, схіляецца над ім і цікава прыглядаецца, дакранаючыся нават да валасоў) Хлопчык... Людскае дзіця...
    Другі званочак (з’яўляецца, як і першы)
    Як ён папаў сюды ў лес?
    Трэці званочак (як першыя)
    Маленькі яшчэ ён саўсім...
    Чацвёрты званочак (як першыя)
    Бедненькі! Дзе яго дом?
    Незапамінайка
    Моцна змогся ён, спіць... (Паўза, у часе якой з лесу збіраецца ўсё болей кветак.)
    Першы званочак
    Што ж, сястрычкі, з ім рабіць?
    Другі званочак Мусіць, трэба разбудзіць, Сцежку з лесу паказаць...
    Незапамінайка
    He, не трэба абуджаць! Хай паспіць ён, адпачне, Страху збудзецца ў сне...
    Трэці званочак
    Хай паспіць, а тэй парой Трэба збегаць за сястрой Нашай старшай, хай яна Узбудзіць хлопца ада сна.
    Адна з кветак
    Так найлепей нам зрабіць!
    Першы званочак
    Хто ж пакліча з вас сястру?
    Незапамінайка
    Дзе яна?
    Другі званочак
    А мусіць быць
    У тым баку, ў старым бару.
    К в е т к і (адна да аднэй) Пойдзем! Пойдзем! Пабяжым!
    Трэці званочак
    Я другіх пайду склікаць... (Разбягаюцца адна за аднэй.)
    Незапамінайка Я пабуду тут пры ім. Пе р ш ы званочак Я таксама.
    (Схіляецца над Хлопчыкам.)
    З’ЯВА III
    Некаторыя з кветак разбягаюцца па лесе, a некаторыя, між імі і Незапамінайка, П ер ш ы званочак, застаюцца пры X ло пчыку. Паўза.
    П е р ш ы званочак
    Гэтак спаць
    Моцна можа толькі той, Хто ад матачкі адбіўся I сярод травы густой, Як мурашачка, зблудзіўся. (Гладзіць яго па галаве, у часе гэтага іншыя кветкі абступаюць Хлопчыка і маўчліва глядзяць на яго.)
    Н е з a п а м і н а й к a
    Ведаеце, сястрыцы, што я надумала? — Госць гэта рэдкі у нашым лесе, Трэба яго і як след прывітаць:
    Трэба казак яму і нашых песняў Наказаць, наспяваць, нашаптаць. Беднага роду, мусіць, гэта дзіцятачка, Вырасце і не будзе знаць радасці,— Хай жа яму тыя песні ўспамінаюцца, Што пачуе тут у нашай зараслі.
    У с е кветкі (адна да аднэй) Праўда! Добра! Паспяваем! Трэба ў кола ўсім пастаць. (Становяцца ў кола.)
    П е р ш ы званочак
    Ну, сястрычкі, пачынаем Разам, разам запяваць. (Становяцца ўсе ў кола і рытмічнымі рухамі то ў адзін, то ў другі бок рыхтуюцца да спеву.)
    У с е
    (спяваюць, ходзячы карагодам)
    Яснае сонейка, светлыя зорачкі, Цёплыя дожджычкі,— ласкі зямлі,— Усё для вас лецейкі — годы дзяцінныя, Толькі б вы радасцю яснай цвілі.
    Толькі малое, нявіннае, чыстае Свету прыўкрасай праўдзіва слыве, Толькі для дзетачак, пекненькіх кветачак, Усё на зямельцы красуе-жыве.
    ЖЫВЕЙ
    Слон_ ца.пра_ мен _ні з ня_бёс па_ сы_ ла_е, з м і лай ус _ меш_кай ма_ лых за	бау	 ля
    Ра ніч кай	вуш_ка ка_ зы_ча,—
    бу_дзіцк уставай, і на ву_лач_ку кл±_ча.
    Месячык, зоркі — пасцель пасцілаюнь, Срэбнай тканінай ад сцюжы ўтуляюць, Ветрык цяплюсенькі ціханька дзьмець: «Люлі, дзіцятачка, люлі»,— пяець.
    Пройдуць годы — скараходы, Дні дзяцінства прамінуць, Сцюжы, буры і віхуры He дадуць тады заснуць.
    (3 лесу чуюцца вясёлыя крыкі, кветкі перастаюць спяваць, слухаюць, паволі кола разнімаецца.)
    Незапамінайка
    Ідуць! Нашы йдуць.
    У се (адна за аднэй, спатыкаючы) Ідуць! Нашы! Йдуць!
    З’ЯВА IV
    3 лесу выходзіць Р у ж а, першая сярод кветак, вясёлая, рухавейшая і крышачку вышэйшая ад усіх.
    Р у Ж a
    Кажуць мне, мае сястрыцы, Быццам дзіва вы знайшлі.
    Малы хлопчык?
    (Прыглядаецца да Хлопчыка.) А не самі
    Яго ў лес вы завялі?
    Першы з в а н о ч а к He, сястрыца, ён быў з маткай, Ды згубіўся неяк сам;
    Матку ўсё шукаў, бядацтва...
    I прыблукаўся аж к нам.
    Р у ж a
    Што ж вы тут без нас рабілі? Чым прынялі вы гасця?
    Незапамінайка Карагод яму вадзілі I спявалі...
    Р у ж a
    А дзіця?
    Першы званочак Спаў, нябога, час увесь.
    Другі званочак He хацелі мы будзіць.
    Незапамінайка
    Прыкажы ты нам сама, Што з ім, бедненькім, рабіць.
    Р у ж a
    Што, па-вашаму?
    Першы званочак
    Яго абдараваць мы мусім шчасцем.
    Другі званочак
    I грошы даць яму, каб знаў I помніў дзікі лес і кветкі.
    Незапамінайка
    I пекны сон, каб ўспамінаў яго Усё жыццё ён —
    I нават і тады,калі яму Благія сны пачнуць збывацца Усё часцей...
    Ружа
    Ну, значыць, вы сказалі ўсё, што думала і я; Іначай я сама бы не зрабіла.
    Дык слухайце: вось тут, на гэтым мейсцу, Дзе мы стаім,
    Вялікі скарб закопаны; яго
    Дзіцяці аддамо, каб меў з чым жыць. А каб умеў шчаслівым быць, Дык сон яму пакажам, казку.
    Няхай усё жыццё ён лес прыпамінае
    I дзякуе за еон.
    Дык зараз...
    (Глядзіць навокал: кветкі, зразумеўшы знак, разыходзяцца ў шырокае кола.
    Ружа нахіляе рукой галінку ад куста і ёй дакранаецца да Хлопчыка.) Няхай пачнецца казка!
    (Пры апошніх словах раптам яркае святло кладзецца шырокім променем на Ружу і Хлопчыка. Хлопчык узварухнуўся, паднімае галаву і працірае вочы.)
    3 а с л о н а.
    АБРАЗ II
    Сцэна — альтана з дрэваў, галіны каторых, пасплятаўшыся, твораць як бы цыркульны строп. Пасярэдзіне — увойсце, завешанае павучыннем, на якім — залаты павук. ВІдаць, што альтана апіраецца на чосаных з жоўтага дрэва арках, каторых слупы і цыркулі амаль не саўсім хаваюцца ў галлі і лісцях. Дрэвы — дзіўныя, хваіны і лісцяныя, але з яскравымі кветкамі. У глыбі альтаны, у левым кутку на трох прыступачках — як бы трон, высокі ўслон. Каля тыльнай і правай сцен — услоны, каторыя, як і трон,— з нейкага бліскучага крышталю. Наперадзе, з правага боку — сярэбраныя кросны з залатою асновай. У адным месцы левай сцяны — заросшы ўючыміся ружамі (незвычайна вялікімі) чатырохкутнік — як бы запон над нейкімі дзвярыма. ГІраз увесь абраз шчабечуць-заліваюцца птушкі.
    Сяляначка прылягла на троне. Ч а т ы р ы п a п р а д ухі — дзае ля тыльнай і дзве ля правай сцен— сядзяць на ўслонах і прадуць. Т к а ч ы х а сядзіць ля красён, аб нечым замысліўшыся.
    Сяляначка
    Што вы, дзевухны мае, Прыуціхлі, прыунылі? Hi адна не запяе — Хоць бы гаварылі Аб чым-небудзь... Усё маўчаць, Як ім слоў не стала.
    Ах, каб я магла спяваць — Я б вам заспявала!
    Адназ папрадух
    Ой, паненачка, не грашыце людзям, Гэта ж голас маеце чысты, салаўіны, I як мы часамі промеж сябе судзім, Дык спяваць вы голасна й хораша павінны. Сяляначка
    Ах, не тое, ах, не тое!
    Хіба ж можна пець ў няволі, Калі туга сэрца кроіць?.. Другая папрадуха Эй, паненка, у гэткай холі Грэх тужыць, ды сумаваці, Ды красу сваю губіць...
    Сяляначка (горача)
    He хачу я гэтак жыць!
    Я расла ў мужыцкай хаце...
    Тата... Мілыя браточкі...
    (Плача.)
    Мама-любка... гадавала...
    Т к а ч ы х a (падыходзячы, пацяшае) Пашкадуй, паненка, вочкі. Сяляначка (з гневам) Нашто буду шкадаваці? — Каб мне імі здрайцу бачыць, Што забраў мяне праз сілу?
    Т к а ч ы x a (ласкава) Дык не можна ж гэтак плакаць...
    Сяляначка
    (устаючы, да Ткачыхі)
    Ах, мне гэты свет пастылы!
    (Абнімаючы Ткачыху.)
    Заспявай ты, любанька, заспявай ты, міла, Тую песню сумную, што я навучыла! — Можа, гора ўкоіцца, пераціхне, згіне.
    Ты, як я, няшчасная,— паслужы дзяўчыне.
    Т к а ч ы х a
    Зараз, зараз, панначка мая ты гаротная, Абы б твае думкі мінулі маркотныя.
    (Паўза. Ткачыха спявае.)
    УМЕРКАВАНА
    Ой, пла_ка_ла гор_ліч_ка у чгчы_рым ба_ гы
    У роднага татачкі
    У прыволлі жыла,
    У роднай матуленькі Пастушкай расла.
    А браты, саколікі, Мяне сцераглі, Ласкавы, прыветлівы Са мною былі.
    Надумалась коршуну Мяне пагубіць — Надумаўся горлічку У няволю ўсадзіць... (Ткачыха спявае адразу чатыры радкі, а потым усе паўтараюць за ёй апошнія два радкі.)
    Пад канец песні, каторая наводзіць на дзяўчат задуму, у дзвярах з’яўляецца X л о п ч ы к. 3 вялікім зацікаўленнем глядзіць на дзяўчат, і усё. Сяляначка, убачыўшы раптам яго, ад здзіўлення не можа нічога выгаварыць, хаця як бы памыкаецца нешта сказаць. Потым зрываецца з месца і радасна перабівае спявачак.
    Сяляначка
    Дзяўчаткі! Дзяўчаткі! Госць!
    Папрадухі і Ткачыха (убачыўшы Хлопчыка, здзівована, разам) А-а! Ай! Хлопчык!.. Просты... Хлопчык...
    Сяляначка
    (падбягае да Хлопчыка
    і за руку ўводзіць яго ў альтану)
    Хадзі, хадзі, наш госцік любы!
    Хадзі, не бойся нас, дзяўчат!
    X л о п ч ы к
    А мама дзе?
    Т к а ч ы х a
    (разам зразумеўшы пььтанне)
    Шукае згубу...
    Сяляначка
    Чыя? Твая?
    X л о п ч ы к
    Але!..
    Сяляначка
    Наўрад
    Яна сюды зайсці б магла.
    He, не, дзіця, твая матуля У нас ніколі не была! — Але нічога! Лепш скажы нам, Якім здарэннем ты забрыў, Куды не ходзіць і звярына?
    X л о п ч ы к
    Я ж хіба вам не гаварыў, Як мы сягоння зрана, мамачка і я, У лес пайшлі абое назбіраць лам’я, Бо мы небагата, мы бедна жывём, Хаця сваё жыцце нягоршым завём. Сушняк зараз мама пачала збіраць, А я схацеў кветак для мамы нарваць. Рвучы тыя кветкі, ад мамы адбіўся, Хадзіў, хадзіў лесам, пакульзаблудзіўся.
    Т к а ч ы х a
    Ай, вось няшчасце!
    Адна з папрадух Аяй, аяй, бедны!
    Другая папрадуха
    Якая ж то матка, што спусціла з вока I дала дзіцяці зайсці так далёка!
    Трэцяя папрадуха
    Трэба ж гэтак: ў лесе дзіцятка пакінуць! Маглі звяры з’есці, і так мог загінуць!
    Сяляначка
    Ціха, сястрыцы! У добры ён час Трапіў здарэннем к нам ў госці: Знойдзе дарогу ён, выведзе й нас, Вызваліць бедных...
    Адна з папрадух (здзіўлена )
    А вохці!
    Як ён зробіць гэты цуд?
    Як жа станецца яно?
    (Хлопчык слухае здзівіўшыся.)
    Сяляначка
    Той, хто нас сюды садзіў (паказвае рукамі навакол) Мне усё адкрыў даўно...
    (Да Хлопчыка.)
    Слухай, хлопча: нас адзіп Чараўнік дзяржыць ў няволі.
    ён заморскай ведзьмы сын, Злы вядзьмар, і мы ніколі 3-пад яго замкоў ўцячы He здалелі б, каб не ты. Але дзержыш ты ключы, Ты, што любіш так цвяты. (Падводзіць Хлопчыка да ружанай заслоны, паказуючы рукой на заслону.) Бачыш: рбжы! — Гэта дзверы — Сам вядзьмар іх змайстраваў, А за гэтымі дзвярыма ён жалейку захаваў.