Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
Жабрачка. Як старая, то і бывалая — ведама. Мусіць, нікому з вас, як мне, не давялося столькі бываць на свеце ўсюды.
Р у с к і. Ой лі? I в Ярусаліме пабывала?
Жабрачка. Іў Ярусаліме... Усюдых мяне было досыць...
Р у с к і. Ішь ты!
Жабрачка. Аў вас гэта што сягоння за збор народу — фэст ці кірмаш?
Гандлярка л асотка м і. I фэст, і кірмаш на коні, бабка. А жабракі ў нас вунь там каля касцёла сядзяць. Пайшлі б і вы туды, усё ж бы нешта сягоння мелі.
Жабрачка. He, маладзіца, дзякуй, я не жабрую. Часамі, бывае, папрашу хлеба кавалачак, а так у мяне дзяк-кх-х-х (кашляе), у мяне і сваё ёсць. Нашто людзям у вочы лезці?..
Гандлярка ласоткамі. Ну, як хочаш сама. Я так сабе раю.
Жабрачка. А, ведама, так сабе, ведама. Якое ўбранне, так таму і прыманне, а які пачот, такая і падзяка... А ў вас гандаль, ці што?
Гандлярка ласоткамі (грубавата). Няўжо ж не бачыш: гандлюем!
Жабрачка. А-а, ну я крыху недабачу. Купец з мяне кепскі, мусіць, не куплю нічога. Во хіба сама што прадаць спрабую...
Рускі і Гандлярка ласоткамі (у адзін голас). Ты?!.
Жабрачка. Ох, напужалі! Чаго вы гэтак здзівіл іся? I я тавар сякі-такі маю...
Р у с к і. Што за тавар?
Гандлярка ласоткамі. Які тавар, бабулька? (Гандлярка вопраткамі адыходзіцца ад свайго латка і цікава прыслухоуваецца і прыглядаецца.)
Ж a б р а ч к а. Як на каго, як для каго!.. Усяго патрошку... Вось тут, здаецца, яшчэ нікім не занята, я тут і прыспасоблюся...
Ідзе на левы бок, крыху наперад, і скінуўшы з плячэй торбы, ставіць іх на зямлю. Потым вымае з аднае торбы пасцілку і, паслаўшы яе на зямлі, раскладае на ёй, вымаючы з торбы, усялякае рухмоцце: пучкі засушаных кветак, шчарбатыя нейкія міску і кубак, маленькую барылачку ад гарэлкі, старую шапку-мяргелку і скрыпачку з адной толькі рымкай і як бы абгрызаным смыком і г. д. Вымаючы, старая прыгаварвае-мурмоча: «Тавар... У мяне ўсякага краму досыць, хай толькі бяруць, каму што трэба! Будзе з чаго і паесці, і папіці, і людзей смяшыці». Пакуль яна ўсё гэта робіць, усе прыглядаюцца на яе тавар; гандляркі ўсміхаюцца жаласліва, а Рускі, падступіўшы ўсіх бліжэй, глядзіць-глядзіць, нарэшце кажа, пакашліваючы: «Тоже сказала—тавар!» У часе гэтай сцэны чуецца гоман народу на рынку, а каля слоў Рускага гоман чуецца бліжэй. 3 яго выдзяляюцца галасы, смяшкі, крыкі. Гандлярка вопраткамі, падняўшы вочы ў той бок, адкуль ідзець гул.
Гандлярка вопраткамі. Ай, вохці мне, любенькія, ідуць ужо, ідуць!
Гандлярка ласоткамі. Але, а мы тут саўсім аб торгу забыліся. (Становіцца прытка за свой латок.)
Рускі. I пра!.. (Таксама ідзе да свайго латака і нешта яшчэ папраўляе.')
Г андлярка ласоткамі (запрашаючы на спеў). Пернічкі-цукерачкі, Прысмачнікі-ласотачкі!
He мінайце, цётачкі! Пернічкі, цукерачкі, Смачныя, салодкія!
З’ЯВА III
На вуліцу адразу гурмамі выходзяць некалькі па-святочнаму прыбраных дзяцей; са смехам, з крыкам разбягаюцца яны купкамі каля крам, прыглядаюцца; некаторыя дзе-што купляюць. Першым чынам торг пачаўся ў Гандляркі ласоткамі. Яе пытаюць: «Колькі каштуе», «Пачым», «Па сколькі», яна, завіхаючыся, адказуе: «Па грошыку», «На капейку дзве», «Шастак» і, беручы грошы, аддае то аднаму, то другому тавар. Некаторыя, купіўшы ў яе, ідуць далей пад Рускага, дзівяцца на абразкі, потым пераходзяць далей. Некалькі прайшло і міма Жабрачкі, жартам пытаюцца: «Пачым», а пачуўшы ад яе адказ, кажуць: «Ого, шмат хочаш, бабулька!»
Рускі (у часе гэтага спявае).
Шпількі да іголачкі, Сергі да прыколачкі, Лентачкі, калечкі...
Бусы да каралікі, Чыстыя хрусталікі, Кніжачкі, картіначкі — Падхадзі, дзявчіначкі.
Гандлярка вопраткамі (абрывіста). Боцікі... Шапачкі... Світачкі... Хустачкі... Пекныя... Боцікі... 3 гурту выдзяляюцца Стэфка і Гануська, выходзяць наперад, як бы для перагавораў.
С т э ф к а. Гануська, як ты скажаш, купіць мне гэтыя каралікі (паказуе на кораб Рускага) ці не купіць?
Г а н у с ь к a. А чаму ж не, калі грошы маеш — купі.
Я б сабе дык купіла б.
С т э ф к а. Калі ж ён дорага хоча.
Гануська. Ну, дык не купляй, калі дорага.
С т э ф к а. Не-не, я куплю сабе, куплю! Хадзем!
Бярэ за рукаў Гануську, скоранька ідзе да латака. Ад латака з вопраткай адыходзіць I в а н ь к а, аз ім Міхась і А н д р э й. Іванька трымае ў руках боты.
М і х а с ь. Але ж файныя ты боцікі ўзяў!
I в а н ь к а (радасна, аж падняўшы боты прад вочы). Але!
А н д р э й. Толькі што ты не памераў, можа, яшчэ і не па тваёй назе?..
I в а н ь к а. Чаму не па маёй? А во ж я іх адзену. (Сядае і накладае на босую нагу адзін бот.)
А н д р э й. Палез?
I в а н ь к а. Ого! Яшчэ як... Зараз і другі надзену! (Адзяе другі бот і, ускочыўшы на ногі..') Ну? Дзівіцеся! (Хлопае па халяве.)
М і х а с ь. I нідзе не ціснуць?
Іванька. Нідзесенькі! Быц на маю нагу і шыты. Ну як, добра? (Да Жабрачкі, жартам.) Добра, бабулька, мне боты пасуюць?
Жабрачка. Але, пасуюць... Усё тое добра, што пасуе, і ўсё пасуе, што добра! Можа, яшчэ і ў мяне купіш?
I в а н ь к a. He, грошы пе маю. Татка мне колькі даў, то я ўсе на гэтыя боты выдаў.
Жабрачка. Шкода, шкода, усё ў мяне на аднаго купца болей было б! Насі здароў, дзеткі, насі здароў...
I в а н ь к а. Дзякуй, бабулька! (Да хлапцоў.) Ну, пойдзем: яшчэ ў мяне дзесятка засталася, купім цукеркаў — я вас пачастую. (Зварачуецца да латака з ласоткамі.)
З’ЯВА IV
Выходзіць на вуліцу С л я п е ц з лераю. Хлопчык падводзіць
яго пад бярозу з правага боку і саджае на зямлю. Сляпец скідае
шапку, кладзе леру на калені і, рымнуўшы пару разоў на пробу, пачынае граць, потым спявае.
ПАВОЛЬНА
«Прашчай, брацітка мой родненькі! Ці ж удасца нам спаткаціся, Як тым птушачкам разлучаным — Ці патрапіцца зляцеціся?»
«Ой, не людзі нам учыншчыкі — 3 табой, брацітка, разлучнікі — Разлучае нас нягоднае Гора цяжкае, гаротнае.
Як памерлі тата з мамкаю, He к каму нам прыхіліціся».
А на тое брат адказаваў: «Не маркоцься, мая кветачка!» У адну брата ўзялі сторану, У другую павязлі сястру.
Брата хочуць, каб узяць ваяваць, А сястру за тры злоты прадаць.
Засмуцілася адна сястра, Слязьмі шчырымі залілася, Пала вобземлю, заплакаўшы,— Птахай шэраю зрабілася.
Прыляцела на сваю старану, Апусцілася, пала на сасну.
А на сосну сокал прылятаў, Ен зязюльку тую так пытаў: «Ці не ты дачка Іванава? Ці не ты дачка Таццяніна?» «Гэта я дачка Іванава, Гэта я дачка Таццяніна;
Ці ж не ты то родны брацейка, Родны брацейка Іванавіч?» «Гэта я, сястра каханая, Твой брацітка я, Іванавіч;
Вось жа бачыш, мы й спаткаліся, Як саўсім не разлучаліся!»
З’ЯВА V
У часе Сляпцовай песні часць дзяцей абступае яго і слухае. Некаторыя кідаюць яму ў шапку грошыкі, некаторыя цукеркі, абаранкі, кавалкі перніка. 3 двума другімі хлапцамі выходзіць сюды і Г а брусь і становіцца таксама слухаць сляпцоўскай песні. Слепец, скончыўшы песню, як бы глядзіць на ўсіх, падняўшы твар угару. Дзеці адыходзяцца зноў ад яго, але двое застаюцца і просяць, прысеўшы на кортачкі, зайграць яшчэ што-небудзь. Сляпец ківае галавой і пачынае настройваць леру. А тыя так сядзяць, аж пакуль ён зноў нешта не зайграў, але што — за шумам не разбярэш. У часе гэтага, зараз жа, як толькі Сляпец перастаў іграць, дзея ідзе далей.
Габрусь (да Міхася, каторы таксама слухаў). Здароў, Міхась!
М і х а с ь. Здароў, альбо падужаемся!
Г а б р у с ь. Нашто дужацца — я і без таго ведаю, хто з нас дужэйшы.
М і х а с ь. Хто ж?
Габрусь (з смехам). Мусіць жа, не ты, ды я!
М і х а с ь. Ого, які асілак, а давай папрабуем?
Габрусь. He хочу і прабаваць, нашто мне пэцкацца!
М і х а с ь. Ага! Бо баішся, што я цябе кіну...
Г а б р у с ь. Яшчэ як!
У часе гэтай гутаркі каля іх збіраюцца дзеці—большая часць з тых, што гулялі на лузе.
Андрэй (з-за другіх). Габрусь, а куды ты свае чырвонцы падзеў, купіў што-небудзь за іх?
Г а б р у с ь. He, не купіў, але прыйшоў вось, каб купіць нешта. Можа, што знайду падобнае...
А н д р э й. Багаты ты... Пашанцавала табе!
Г а б р у с ь. Але, пашанцавала!
Т а р э с к а. Добра пашанцавала: у Гальяша адабраў дый кажа: «Пашанцавала». Мала хто гэтак мог бы!..
Г а б р у с ь (перадражнюючы). Мала хто... ды не ты толькі! Мала хто гэтак ілгаў бы, як ты: Гальяш мне сам аддаў. Я яму кажу: «Дай», а ён гаворыць: «На» дый дае...
Гануська (збоку). Няпраўда, няпраўда!.. Адабраў!.. Ты!.. Ты яму не сказаў, нашто просіш... Бо ты хацеў скруціць.
Г а б р у с ь (звысака на Гануську). Адкасніся! Я цябе не чапаю, дык адыдзіся, пакуль не зачапіў.
З’ЯВА VI
Тыя ж і Г а л ь я ш.
Ен выходзіць, узіраючыся на ўсіх, і падыходзіць да Сляпца.
П я т р у к. А во і сам Гальяш. Гальяш, хадзі сюды — тут аб табе гутарка!
Т а р э с к а. Ага, ага! Вось ён сам скажа... (Да Гальяша, каторы падыходзіць.) Ен кажа (паказвае на Габруся), што ты яму чырвонца аддаў. Праўда гэта?
Г а л ь я ш. Я яму даў паглядзець, а не саўсім, а ён узяў ды не схацеў аддаць. Але няхай бярэ сабе, я нават татку не пажаліўся. Мне не шкода, бо мне другі далі.
Г а б р у с ь. Ага! Я гаварыў, што ён аддаў.
Пятрук (да Гальяша). Хто табе даў другога?
Г а л ь я ш. Бабка нейкая, быццам жабрачка, спаткала мяне тамака, як я заплакаў, калі вы разбегліся, пашкадавала, а потым выняла з торбачкі чырвонца і дала...
Г а б р у с ь. Ну, дык табе гэнага і знаходзіць не трэба было саўсім, бо меў бы ты два і быў бы ты за мяне багацейшы, а цяпер дык усё добра.
Г а л ь я ш. Няхай ужо ты будзеш багаты — я не злую..., але сябраваць з табой больш не буду.
Г а б р у с ь. I не трэба, як сабе хочаш. Я вось пайду за свае грошы пернікі купляць. Як куплю, то, мусіць, папросіш, але не дам. I табе (да Тарэскі) не дам — не будзь гэткай вострай.
Тарэска. Яіза свае здолею купіць — мне мамка шастак на цукеркі дала, а ад цябе дык і сама не вазьму.
Г а б р у с ь. Накупляеш ты шмат на свой шастак! (Да хлапцоў.) Хадзем, хлопцы, сягоння я ўсіх пачастую!
Гандлярка ласоткамі (акружаная дзецьмі, гандлюючы, праз увесь час паміж адказамі, што колькі каштуе, заклікае купцоў).
Пернічкі, ласотачкі,
Цукерачкі салодкія!..
Габрусь. Годзе, цётка, спяваць! Дай мне таго, што ў цябе ёсць.
Гандлярка ласоткамі. Чаго ж, ласкавенькі?
Г a б р у с ь. Ды ўсяго. He помалу хачу браць. Дай мне на паўчырвонца.
Гандлярка ласоткамі (круцячы галавой). Ой-ёй! А грошы ж у цябе ёсць?