Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
Жабр ачка, Шкода цябе, дзеткі, што з табой зрабіць, і ты не саўсім вінаваты, што твае чырвонцы шчарбаты... Трэба табе цацку якую даць... На! (Дае Габрусю цацку.)
Г а б р у с ь. Што гэта за цацка? Нейкая кішка...
Жаб р а ч ка. А ты спрабуй надзьмі яе, дык і ўбачыш, якая гэта цацка.
Г а б р у с ь (дзьме ў кішку і выдзьмувае пузыр, на якім нарысована нейкая морда; як толькі скончыў дзьмуць, пузыр моршчыцца і з піскам робіцца зноў падобным да кішкі. Усе дзеці кругом смяюцца, смяецца і Габрусь). Ого, які чорт, з піскам! (Зноў надзьмувае цацку, каторая потым таксама з піскам змяншаецца. Да Жабрачкі.) Бабка, пазволь мне яшчэ на гэтай скрыпцы пайграць!
Жабрачка. Пайграць можна, толькі струны не парві.
Габрусь (з пэўнасцю). Ну, я не парву!
Бярэ скрыпку і пачынае іграць. Надзіў пальцы яго прайуюць як след, смык ходзіць, як трэба, чуецца музыка, нотай падобная да «Лявоніхі». Усе кругом слухаюць. Да музыкі падыходзяць дзеці і ад Гальяша, каторы купіў сабе ў Гандляркі вопраткамі шапку белую, белую світку з сінімі аблямоўкамі, боты з падкоўкамі і ўсё гэта панадзяваў, завязаўшы старую вопратку і ўсё, што накупляў у Рускага і ў Гандляркі ласоткамі, у хустачку. Гальяш аддае свой чырвонец гандлярцы; тая дае рэшты, а потым, паглядзеўшы ў кісу, раптам дае Гальяшу дарагі паяс і, кіўнуўшы галавою. што плаціць больш не трэба, штомомант заглядаючы ў кісу і часам вымаючы з яе чырвонцы, паспешна збірае, складае ўсю сваю краму і мяркуецца ісці. У гэты момант моцны гук, як бы ад вялікага барабана альбо ад ружжа, пужае ўсіх. Габрусь, спалохаўшыся, кідае іграць і апушчае рукі са скрыпкай і смыком.
Жабрачка. Ой, што гэта?
Габрусь (глядзіць на скрыпку). Струна парвалася... апошняя...
Жабрачка (злосна). Давай сюды скрыпку! Казала табе — струны не парві, а ты такі парваў, давай скрыпку! (Забірае ў яго з рук скрыпку.) Ідзі сабе, досыць ты мне шкоды нарабіў!
Габрусь (таксама злуючы). Бяры сваю скрыпку! Я яе не з’еў, а што струна парвалася, дык я хіба вінен... (Убачыўйіы Гальяша.) Ого, як выстраіўся, як павук перад калодай, бачыш, які пышны! (Праходзіць міма Гальяша, каторы, нічога яму не адказуючы, падыходзіць да Жабрачкі.)
Г а л ь я ш (падьіходзячы да Жабрачкі і не пазнаўшы яе). Дзень добры, бабулька, ці не прадаеце скрыпку?
Ж а б р а ч к а. Прадаю, усё прадаю. Ты хіба іграць умееш?
Г а л ь я ш. He, навучыўся б, можа.
Жабрачка. А-а! Добра, добра, можаш купіць.
Г а л ь я ш. А што вам за яе даць?
Жабрачка. Чырвонца, дзеткі, аднаго чырвонца! Хаця яна больш варта, але тут адзін бусайла на ёй струну парваў. Але струну я табе дам і сама нават начаплю. (Бярэцца начапляць струну.)
У часе гэтай Гальяшовай гутаркі з Жабрачкаю Габрусь, перайшоўшы на правы бок сцэны, астанаўляецца і надзьмувае свой пузыр, але той неспадзявана лопаецца, што выклікае дружны смех акаляючых Габруся дзяцей. Габрусь са злосцю кідае пузыр аб зямлю і ідзе саўсім з рынку, а дзеці абступаюць Жабрачку і Гальяша.
З ЯВА VIII
Тыя ж, без Габруся.
Т о д а р. Колькі ты заплаціў за боты?
Г а л ь я ш. За ўсё аддаў 12 рублёў, а пасак мне крамніца за пяць злоты аддала, бо не мела рэшты.
Жабрачка (падняўшы галаву). Дванаццаць рублёў? Скуль жа ты такі багаты, адкуль твае грошы?
Г а л ь я ш. Мне адна бабулька падаравала чырвонец.
Жабрачка. Цэлы чырвонец?.. За што?
Г а л ь я ш. Бо мы гулялі каля вёскі, і той хлопец, што струну парваў, знайшоў аднаго чырвонца, а я другога, a ён у мяне ўзяў ды мой чырвонец і адабраў ды яшчэ мя-
не штурхануў, а сам уцёк. Я заплакаў ад крыўды, а мне бабулька... (Пазнаўшы Жабрачку.) Ды гэта ж вы былі, мусіць!
Жабрачка (удаючы, што не помніць). Я? Калі? He! Я табе нічога...
Гальяш. Ая думаў, што тая самая... Ну, дык другая, надта падобная да вас бабулька дала мне чырвонец, а калі я сягоння пайшоў сабе купляць, дык што ні куплю — той чырвонец назад да мяне варочаецца, вось і накупіў усяго, і цяпер ён у мяне ёсць — хачу ў вас скрыпку ўзяць.
Жабрачка. А-а, дзіва якое, пакажы ж, пакажы свой чырвонец!
Г а л ь я ш. Во ён, маеце. (Падае чырвонец.)
Жабрачка (трымаючы скрыпку ў руцэ, бярэ чырвонец і, паглядзеўшы на яго, кажа да сябе). Быў ён новы і гладкі, а паміж людзей пахадзіў — пашчарбаціўся. Кажуць, доля... доля... самі людзі шчасце шчарбатым робяць: не сваё, дык чужое. (Да Гальяша.) Ну, вазьмі, дзіцятка, скрыпку. Грай, сябе цеш ды людзям пацеху рабі... Яны часта самі сябе крыўдзяць, а потым на долю наракаюць... Спрабуй, зайграй...
АПОШНЯЯ СЦЭНА
Гальяш бярэ скрыпку і пачынае іграць, спачатку разануўшы не да ладу колькі разоў па струнах. Паволі з-пад яго рук выплывае пекная музыка, каторая ўсё мацнее і мацнее. Нота музыкі вясёлая, але спакойная, гаворыць аб ясным сонечным дні, спакоі на палёх і на ўсім свеце, аблітым радасцю жыцця. Усе дзеці слухаюць гэтай музыкі як зачараваныя. Жабрачка паціху збірае ўсё назад у свае клумкі і, непрыкметна выходзячы са сцэны, гаворыць, абарачываючыся да Гальяша: «Гэты будзе іграць, ён нікога не пакрыўдзіць, ён не парвець струнаў... ні сваіх, ні чыіх...» Пасля яе выхаду да музыкі Гальяша прылучаецца музыка звонаў. На сцэну выходзіць зноў
С л я п е ц з лераю. На твары яго яснасць, як бы ён бачыў рай.
3 а с л о н а.
ДЗІЎНЫ ЛАПАЦЬ, АБО
HE ЎСЁ ТОЕ ПОРАХ, ШТО Ў ПОРАХУ ЛЯЖЫЦЬ
Казка ў адным абразку
A С 0 Б Ы
Пастушок — вясковы бойкі хлопчык гадоў 10—12.
Шымановіч
Г аляковіч
зладзеі з места, адзеты па-мяшчанску. Шымановіч здаравейшы за Галяковіча. Mae грубейшы голас і заўсёды як бы на нешта насуплены. Галяковіч мае рухлівы твар, па катораму надта скора пераходзяць міны, паказваючы, што мае на мыслі.
Вясёлы чалавек наогул.
Л a п а ц ь — але... хіба з лапця асоба?
У АДНЫМ АБРАЗКУ
На сцэне — дарога, каторая ідзе каля лесу. На тыльным плане зараз жа за дарогаю пачынаюцца нівы, за імі ўдалечыні там-сям віднеюцца ўзгоркі, апушаныя дробнай кудзіркай, а яшчэ далей віднеецца верх нейкай будыніны — цэрквы ці то касцёла — за далечынёй не разбярэш. Пры адкрыцці заслоны на сцэне пуста.
З’ЯВА I
Пастушок (выходзіць з правага боку, памахуючы пужкай. Праз плячо ў яго прывешана берасцяная труба. Гаворыць, разважаючы). Ну і доля нашая, пастухоўская^ крычы: «Куды, Раба?», «Куды, Падласа?» Гнёзды, праўда, можна яшчэ часамі папароць, дык зноў жа птушанят шкода... Эх! Як вырасту, аніяк пастухом не буду! (Ідзець па дарозе і напатыкае стары, з кавалкам гнілой аборы лапаць. Паднімае яго і, павесялеўшы, кажа.) Ага, знаходка! (Аглядаючы з усіх бакоў лапаць.) Ну, во!
Такое і шчасце пастухоўскае: знойдзеш часамі лапаць стары на дарозе альбо ў лесе ды кавалак гнілой аборкі: а да чаго вось такое шчасце (паказуючы лапаць), да чаго такое смяццё прыдасца? На рэчку пусціць, дык і то на дно пойдзе. (Хоча адкінуць лапаць убок і ўжо намеркаваўся гэта зрабіць, аж тут яго перапыняе невядомы голас.)
Г о л а с (хрыпаваты, стараваты, як бы пацярпеўшага шмат чалавека). Ой, не наракай на шчасце! He гань Ta­ro, што само ў рукі даецца. Даронаму каню, кажуць, у зубы не глядзяць, а не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць.
П асту шок (страх гдзівіўйіыся, апушчае руку з лапцем доле і аглядаецца кругом: хто б гэта гаварыў? Пытаецца, крыху здэтанаваўшыся). А хто гэта гаворыць?
Го л а с (чуецца з таго боку, у якой руцэ пастушок трымае лапаць). Ды я ж, лапаць!
Пастушок (падняўшы лапаць перад сабой, сумляваючыся). Ты хіба гаварыць умееш?
Л a п а ц ь (гэта і раней быў яго голас, апрыскліва). А ты без вушэй хіба? Чуеш жа сам, што гавару.
П а с т у ш о к (рассмяшыўшыся, махае лапцем у паветры і зноў, падняўшы яго перад сябе). Ха-ха-ха! Во дзіва. А каб ты скіс з гэтакім лапцем! (Як бы да публікі.) Вось усе кажуць: Просты, як лапаць», «Дурны, як лапаць», а тутака — маеш! He лапаць нават — атопак, a гаворыць! Смеху варта, даліпантачкі! (Смяецца.)
Л a п а ц ь. От, відаць, што ты дурнейшы за ўсякі атопак! Дзіву даўся, што лапаць гаворыць!.. А чаму табе не дзіва, як маўчыць лапаць?
ГІ а с т у ш о к (зацікаўлена). А нашто трэба, каб ён гаварыў?
Лапаць (навучаючы). Запытайся «чаму», ды пе «нашто»? Вось, напрыклад, каб такі ўзвей-вецер, як ты, ды цябе на нагу адзеў дый пайшоў бы гайсаць, падаць па-твойму, калоцячы цябе аб камні, дый аб жвір рэзаць, дый аб галлё драць — як бы ты тады быў? He маўчаў бы, пэўне!
П а ст у ш о к (жартаўліва). Ого-го, які ты краснабай! Ну, добра! Цяпер я па-твойму запытаюся: чаму лапаць маўчыць?
Л a п а ц ь (раздумляючы). Бо-о...
П а с т у ш о к (са смехам). Бо, мусіць, дурны лапаць! Дурны лапаць, як бот!
Л а п а ц ь (сярдзіта). Ілжэш, я з ліпавага лыка зро'блены, знача, не бот!
Пастушок (паблажліва). Ну, добра — годзе сварыцца, пачнем мірыцца! Якую ж ты мне карысць даць можаш?
Л a п а ц ь (сярдзіта). А вось такую, што і не хачу Ta66 сказаць!
П а с т у ш о к. Чаму?
Л a п а ц ь. Так сабе... Бо ты дурны!
Пастушок (жартам). Як лапаць?..
Лапаць (з вялікай злосці аж заварушыўся ў руках у Пастушка). Як бот!!! Як дзве... Як дзвесце пар ботаў у аднэй кучы!
Пастушок (заспакойваючы). Ну, добра, лапцік,— хай буду я дурны, толькі ты не злуй... Ну, лапцік... Міленькі... Досыць злаваць, я болей не буду!
Л a п а ць (змякчэўшы, але яшчэ бурчліва). А-а? Гэтак спачатку трэба было, гжэчнінька, а не наругаючыся!
Пастушок (шчыра). He буду, дадушы, не буду болей!
Л a п а ць (яшчэ мякчэй). I не трэба! Дарма што я толькі лапаць, а як табе дапамагу, як захачу — ого-го!
П астушок. Як жа?
Л a п а ць (саўсім змякчэўшы). А во як: палажы ты мяне за пазуху, каб мяне людзі не бачылі, дык усё будзеш ведаць, што другія думаюць, ніхто ад цябе са сваімі думкамі не схаваецца.
Пастушок (радасна і здзівована). О-ой! Няўжо праўда?
Лапаць (зноў запаліўшыся). Сам ты ілжэш!
Пастушок (ад здзіўлення шырока расчыніўшы вочы). Дык я ж не кажу, што ты ілжэш!
Лапаць (гняўліва). Але падумаў!.. I ніякага табе дзела няма, адкуль я ўсё ведаю!.. Замалы ты яшчэ, каб усё ведаць.
Пастушок (шчыра). Лапцік, лапцічак! He буду, ніколі не буду! He злуй, лапцічак! Бо я ж дурны....
Лапаць (весела, паблажліва). Гэ-гэ-гэ! Прызнаўся! Ну, добра, добра, хавай мяне за пазуху, дый пойдзем. Там твае каровы даўно думаюць, як бы ім у дзеравенскі авёс убіцца.
Пастушок (успомніўшы аб каровах, з імпэту). Няўжо?