Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
На Беларусі, сярод сялянства, мяшчанства і засцянковай шляхты палякаў няма, апроч тых, каторым вы свасю «культурнай працаю» задурылі галаву і закруцілі мазгі. Калі ж нам даводзяць праціўнае, то гэта сведчыць толькі, што там моцпа прышчэплена тая навука бескрывавых забораў, да якіх так здольны нямецкія імперыялісты. Што гэта так — пра гэта даводзіць нам той запал, з якім вы трымаецеся за свае пляцоўкі, як, напр., у касцелі, адкуль праганяеце ксяндзоў беларусаў і беларускую мову,— той запал, з якім вы выстаўляеце свае культурныя заслугі, і той паспех, з якім збіраеце сваё войска на нашай зямлі — проціў каго? Проціў Германіі? Цэнтральных дзяржаваў? Ваш пратэст проці III украінскага універсалу, дэлегацыя «обыватэльства Літвы і Беларусі» ў Берлін аб прылучэнні Літвы і Беларусі да Польшчы — даюць ясны адказ, дзеля якой мэты арганізуеце вы на нашай зямлі польскія легіоны.
Але не будзе гэтага!..
А. Прушынскі
УВАГІ ДА НАЦЫЯНАЛЬНАГА РУХУ
«У істоці ўсякі нацыянальны рух мае мяшчанскі (буржуазны) характар і заўсёды становіцца ў адпор сацыяльным надзеям і дамаганням работніцкага стану».
«Нацыянальнае пачуццё падтрымліваецца і шырыцца валадарнымі станамі, каторым трэба падзяліць работнікаў, каб потым лягчэй было разбіваць іх у борках за эканамічныя паляпшэнні».
Такія, цалкам хвальшывыя погляды пашыраюцца шмат кім з правадыроў сучаснага (з бальшавіцкім нахілам) сацыялістычнага руху, якія, добра запамятаваўшы сабе словы граматы камуністаў: «работнікі не маюць бацькаўшчьшы. Нельга пазбавіць іх таго, чаго ў іх няма», забыліся саўсім аб правіле: «спосаб разумавання марксізму дыялектычны».
Заданнем нашым не ёсць спрэчка з такімі сацыялістамі, але залічаем не лішнім сказаць некалькі слоў аб прычыне, змушаючай іх адступаць ад здаровага спосабу разумавання і правідловых поглядаў.
Прычына гэтая — псіхалагічнага парадку і мае пачатак у характары той працы, якую прыходзіцца рабіць сацыялісту.
Сацыялістычны ўстрой — антытэза сучаснага ўстрою. Ен мае запанаваць толькі на грузах цяперашняга супольства Сацыялістычная ідэя — гэта брадзільны пачатак новых кшталтаў жыцця ў цяперашнім устрою, заўсёды яму варожы і не свой. Праца сацыяліста скірована да будавання гмаху новага жыцця сярод сучаснасці, каторую ён няўпынна намагаецца зруйнаваць, праз што заўсёды павінен быць на старожы, бо навокал яго непрыяцельскі кош 2. Тысячы небеспячэнстваў пагражаюць яму — воіну за будучыну — у кожным мамэнце, а наперадзе свеціць вялікая «ваенная дабыча». I няма дзіва,
1 Слова «супольства» азначае гэтта суму дзяржаўнаі прыватнапраўнічых, таксама гаспадарчых адносін, якія пануюць паміж людзьмі, т. е. тое, што ў расійскай тэрміналогіі разумеецца пад слоўмі «соцпальный порядок». (Заўвага Алеся Гаруна.)
2 У старыну так называўся ваенны лагер — казацкі або татарскі. Адсюль паходзіць прыметнік «кашавы» (атаман).
што часамі ў ваяўнічым запале, а часам паддаўшыся слабасці, ён можа згубіць меру відочных рэчаў і часу. Бо і сацыліст мусіць прызнацца: «чалавек я, і ўсё чалавечае мной уладае». Тады яму здаецца, што мэта, да якой кіруецца ўсё яго духоўнае жыццё, ужо саўсім блізка і каб яе дастаць — досыць ступіць яшчэ адзін толькі крок ці выцягнуць руку. Тая грамадская сіла, на якую апіраючыся спадзяецца ён дасягнуць свае мэты,— пралетарыят, работнікі,— перацэніваецца 1 ім у такі мамэнт, здаецца мажнейшай, чым ёсць напраўду, бо яму, каторы заглядзеўся ў будучыну, чакаючы найбарзджэйшага яе зьішчэння 2, моцна хочацца ўзмацавання гэтай сілы, каб, калі можна, зараз жа пераскочыць з «пансгва прымусу ў панства свабоды».
Моцнае бажанне найхутчэйшага зьішчэння яго ідэалу, а часамі, у слабых людзей, і жаданне с а м о м у ўступіць у «зямлю абяцаную» — вось той псіхалагічны чыннік3, які часамі змушае сацыяліста адступаць і ад гістарычнай праўды і ад правідловага спосабу разумавання.
Чыннік гэты, здаралася, панаваў часова і над людзьмі вялікай разумовай сілы і здольнасцяў. Сацыялістыбрэдоўцы (утапісты), як Оўэн, Сен-Сімон, Фур’е, Курбэ,— людзі вялікай аналітычнай моцы, найлепей за ўсіх сваіх сучаснікаў бачыўшыя хібы акаляючага іх свету, рабіліся дзяцьмі, як толькі пачыналі думаць аб будучыні. Ім здавалася, што для шпаркай, феерычна простай перабудовы супольства, апрача трафна4 накрэсованага плану, трэба саўсім нямнога: толькі агульнай згоды, толькі паспалітай 5 добрай (як у іх) волі.
I з вядомых сацыялістаў т. зв. «навуковай школы» не ўсе былі чужымі гэтаму граху. Напрыклад, калі ў 1898 г. германская сац.-дэм. партыя атрымала першы раз на выбарах у рэйхстаг каля 3-х мільёнаў галасоў за сваіх капдыдатаў, адзін з бацькоў гэтай школы, Энгельс, паддаўся самаашуканству і прарочыў, што ў хуткім часе, усяго праз некалькі гадоў, мусіць наступіць сацыялізм.
Гэты ж чыннік, здаецца нам, ляжаў у грунце моцнага процімілітарнага эрвэістскага руху ў Францыі, хаця
1 Перабольшваецца.
2 Здзяйснення.
3 Фактар.
4 Удала, дакладна.
5 Агульнай, усенароднай.
жыццё зрабіла потым з Эрвэ 1 заядлейшага мілітарыста.
Ен жа выклікае ў жыццё і анархізм, які ў сваім тэарэтычным засноўку і практычных праявах ёсць не больш як бяссільны пратэст проціў сучаснасці.
Калі з такога пункту паглядзець на праявы расійскага грамадскага жыцця, пачынаючы ад марца 1917 году, то шмат якія з іх зробяцца і яснейшымі і больш зразумелымі, а паміж імі і тая неспагаднасць, з якой расійскія «цэнтралыіыя» і «левыя» сацыялісты адносіліся к праявам нацыянальнай свядомасці і нацыянальна-палітычнага руху сярод невялікарускіх народаў імперыі. «Дзеля таго, што ім так бажалася — ім так і здавалася». Ім, расійскім сацыялістам, такі доўгі час у кляшчатках найцяжэйшага самаўладства марыўшым аб свабодзе і так раптоўна, неспадзявана для сябе пазбаўленым усякіх перашкод, выскачыўшым з падполля на шырокае поле дзяржаўнага будаўніцтва, уроілася, што «другі дзень пасля сацыяльнай рэвалюцыі» мае быць «заўтра», a «першы» ўжо пастаў «сягоння». Колькасць гэтых тэрмінаў не ўсімі, канечне, лічылася аднаковай, што залежала толькі ад характараў і дасвядчэння асобных людзей, але ад ніякіх праграмаў і тэорыяў.
Людзі больш спакойнага характару і лепшага тэарэтычнага і жыццёвага дасведчання расцягвалі «сягоння» і аддалялі «заўтра» на няпэўна доўгі час; гарачэйшыя з натуры аблічалі «сягоння» ў 10—15 гадоў, a «заўтра» паказвалася ім ужо ў малюнку праўдзівага Эдэму 2; а маласвядомыя і саўсім цёмныя навіцыушы 3 сацыялізму, у якіх перарабілася большая часць салдацкай, работніцкай і сялянскай люднасці ў Расіі, думалі проста: што «сягоння» гэта зараз жа,— як сказаць, a «заўтра» мае быць праз 24 гадзіны і да такога разуменля стараліся стасаваць свае ўчынкі.
I праявы нацыянальнага руху (які здаецца агулыіанародным, але бывае такім вельмі рэдка) здаваліся
1 Эрвэ Гюстаў (1871 —1944) палітычную дзейнасць пачынаў у Французскай сацыялістычнай партыі. У Французскай секцыі рабочага інтэрнацыянала ўзначальваў ультралевы антымілітарысцкі напрамак. У. 1. Ленін пісаў пра «паўанархічныя недарэчнасці» эрвэізму (Поўн. зб. тв. Т. 16. С. 72. 86—87). Напярэдадні першай сусветнай вайны Эрвэ пераходзіць на буржуазна-шавіністычныя пазіцыі. У 30-х гадах стаў прыхільнікам фашызму.
2 Эдэм — біблейскі рай.
3 Навічкі.
большай часці з іх (расійскіх сацыялістаў) і непатрэбнымі і шкадлівымі для інтарэсаў неваладарных станаў, работніцкага і сялянскага. Нашто дзяліцца, калі наступіў час агульнага карыстанпя агульным дабром? Дзеля чаго драбіць свае сілы, калі патрэбпа з’ядпаіше ўсіх для абароны «новага супольства»? Нашто гэтыя «мовы», «культуры» — забыткі старога свету, калі заступіла на зямлю святая вестка ўсясвстнага брацтва? Няйначай — гэта «работа мяшчапства». А калі нават гэта рух і самога працоўнага люду, то гэта адсталасць, якой не павінна быць месца ў сучаснасці. I адсюль: вайна словам, агнём і мячом проці пацыяпалыіага адраджэння. Вось прычына; якая змушае некаторых правадыроў сацыялізму ў Расіі і іх вучняў шырыць сярод паспольства хвальшывыя погляды на ііацыянальнае пытанне і нацыянальны рух.
Другой няма. Праўдзівы, не заражаны псіхозам сацыяльнага бунту сацыяліст ніколі не ашукаецца ў значэнні слоў граматы камуністаў: «работнікі не маюць бацькаўшчыны. Нельга пазбавіць іх таго, чаго ў іх няма».
ЛІСТЫ
Невядомаму адрасату
...Нягледзячы на тое, што страшэнне сумна жыць здалёк ад роднай нашай старонкі, ад сваіх, а ўжо прызвычаіўся крыху да гэтых месц і народу, хаця ён мне і не надта падабаецца некаторымі старанамі свайго характару.
Тутака вы не спаткаеце таго, што ў нас: едзе які-небудзь дзядзька; ты ідзеш: «пахвалёны!» — «на векі векаў» — «сядай» — «дзякую» ці «падвязіце, дзядзька!..» — «сядай» — і ты паехаў.
Тутака ў нас чалавек спаткае падарожнага, дык часцей усяго так праедзе, калі незнаёмы; папросіць падвязці, пытае: «сколькі даш?» «Капейкі» іграюць у тутэйшага люду вялікую ролю, і браць іх любяць з каго ні папала і як найболей. Цяперака далей — «чалдоны» п’юць гарэліцу нічога сабе, а шынкоў колькі хочаш — што ні хата, то шынок. Ось і наш гаспадар, гдзе мы жывем,— сам не п’е; жонка толькі ў кампаніі, калі ідзе агульная гулянка: вяселле, свята ці што іншае. I ось у іх гарца гарэлкі часам не стае на тыдзень.
Ну, годзе аб гэтым — народ як народ, нічога сабе. У гэтым годзе ў Кірэнскі павет Іркуцкай губ. прыйшло 4 партыі, а ў іх многа «палітыкаў». Калі гэта перастануць пхаць сюды народ?! I так тутака людзі галадаюць, бо для ўсіх няма работы, дык і не ўсе ўмеюць што рабіць. Нядаўна ездзіў у Кірэнск і бачыў тамака бабусю Брэшка-Брашкоўскую. Яе прыслалі ў Кірэнск, каб мець лепшы надзор за ёю. Сцерагуць, як могуць, дык і то баяцца, што ўцячэ. Чуў я, што і спраўнік хоча прасіць дазвалення (ці ўжо просіць) пасадзіць яе ў крэпасць, a то не можа паручыцца, што яна не ўцячэ. А баек каля яе... нагаварылі колькі?! I мільёншчыца яна — цэлых паўтара
мільёны грошай мае; і нейкая там «партія» пад яе ўластнай рукой знаходзіцца і т. д. і т. п. Ну, ось і бачыў я гэтага цудоўнага чалавека, каторага так баяцца. Што за мілая кабета?!. Mae ўжо больш 65 гадоў, а столькі яшчэ духоўнай сілы ў сябе таіць і энергіі, што іх, здаецца, стане яшчэ на цэлы век. Ласкавая, як і сапраўды бабуля; простая, як вясковая кабеціна; жывая і вясёлая, як бы гадоў з 35 для яе дарма прайшлі. Распытывалася, як жывецца. Раіць асесці тутака і ўзяцца за што-небудзь такое гаспадарскае са сваім домам усім такім. А «Расея маўчыць; вы цяперака ёй не патрэбны — як трэба будзе, сама скліча вас». Дык ось каго я бачыў — буду памятаць яе доўга. Ось і ўсё найцікаўшае з майго жыцця ў далёкім Сыбіру.