Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
В і н ц у с ь. Добра. А куды ўцячом?
3 ю к. Пытанне! У Амерыку, вось куды. Будзем ездзіць тамака сабе на мустангах і лавіць баволаў, хадзіць па сцежцы вайны, паліць люльку згоды, спаць пры агні, закрыўшыся самбрэрас...
Вінцусь. Аднак гэта не так проста туды ўцячы.
3 ю к. Фю-ю! Нічога лягчэйшага: на першай стапцыі сесці на чыгунку і — проста да мора, а там схавацца ў бочку або ў вугаль на параходзе, і праз дзесяць дзён будзем у Амерыцы.
В і н ц у с ь. А да стапцыі як?
3 ю к. Як — як?
В і н ц у с ь. Ну, як да станцыі дастанемся? Трэба будзе ісці праз лес, а ў лесе нас ваўкі папераймаюць.
Зюк (разачаравана сядае на крэсла). Але, ваўкі,— праўду кажаш: гэта не саўсім бяспечна. Але... Мы і не будзем уцякаць у Амерыку, схаваемся толькі дзе-небудзь.
В і н ц у с ь. Дзе?
3 ю к. Дзе? У адрыне пад сенам. Прынамсі, будзем чуць, як нас будуць шукаць і як цётка плакаць будзе.
В і н ц у с ь. Але ж у адрыне пацукі.
3 ю к. Што ты кажаш?
В і нцусь. Праўда. Анадай Палінар накладаў рэзгіны,— аж тут як ні выскачыць з-пад сена пацук, як ні пісне, як ні паляціць ды мне пад ногі скок! Аж я напалохаўся. Вось такі (паказуе, расставіўшы рукі) пацук!
3 ю к. А... Гэта горш: з пацукамі не жарты... (Задум.) Бай! He ўсё згублена. Ведаеш, дзе схаваемся — на вёсцы, у нашай старой нянькі Алены. Помніш, як яна нас шкадавала?
В і н ц у с ь. А Алена нікому не скажа?
3 ю к (з пагардай). Алена — скажа! Ого — Алена скажа, выдумаў! Яна нас яшчэ мёдам частаваціме кожны дзень, бо ў яе сына калоды...
В і н ц у с ь. Во, гэта мне лепш падабаецца, чым Амерыка і пацукі ў адрыне, прынамсі, мёду паядзімося. Ад-
нак... Цётка нас замкнула і ключ забрала,— як жа мы ўцячом?
3 юк (паказуючы на вакно). А во: прыставім стол і фю-ю на другі бок!
В і н ц у с ь. He высака тут?
3 юк. Э, глупства. Я адзін выскачу, а табе прыстаўлю драбіну, і будзеш на волі.
Вінцусь (радасна). Слаўна прыдумана. Дай жа я табе памагу. (Разам з Зюкам прымаюць усё са стала і падстаўляюць яго пад вакно.) Ну, лезь! (Зюк праз стол узлазіць на падаконніцу і праз шыбу глядзіць уніз.) Што, як?
3 ю к. He, не выскачыш,— высака занадта, небяспечна.
Вінцусь (узлезшы на стол, глядзіць праз вакно). Высака.
Зюк (злезшы на стол з вакна, хмарна). Высака... (Паўза.)
В і н Д у с ь. А можа, і лепш, што высака... Бо нават пакуль мы і ў Алены знайшліся б, татка мог бы набрацца страху, а за што ж яго палохаць. Пойдзем лепш, Зюк, паставім усё на месца і будзем вучыцца.
Зюк. Пачакай, там нехта ідзе па сцежцы. Цётка і... за кустом не відна... Ага, і нейкі мужчына.
В і н ц у с ь (стаўшы на пальчыкі). Дзе? дзе? Зюк, дык гэта ж татка, татачка.
Зюк (радасна). Праўда! праўда. Божа мой, колькі часу мы ўжо не бачыліся! Якая гэта будзе радасць зараз пры спатканні!
В і н ц у с ь. А ведаеш, Зюк, аб чым тата цяпер з цёткай гаворыць?
3 ю к. Аб чым?
В і н ц у с ь. Аб нас. I цётка, напэўна, ужо данесла тату, што мы ўжо трэці дзень не вучымся. I хто яго ведае, што тата яшчэ аб гэтым падумаў...
3 юк (неспакойна). Так думаеш?
В і н ц у с ь. А пэўна. Слухай, няхай нас тата застане за працай: паставім усё на месца і пачнём вучыцца.
3 ю к. Слушна гаворыш. (Абодва саскакаюць са стала і даводзяць да пачатковага парадку. Ставяць на месца крэслы.) Ну, я ўжо не зачну так другі раз...
В і н ц у с ь. Як і я. Гэта брыдка, што татусь нас тут застане, сорам! (Сеўшы, бярэ граматыку і голасна ц в і-
ч ы ц ц a ў скланеннях.) «Я буду пільны, ты будзеш пільны, ён будзе...»
3 ю к (піша з кнігі). «Праца ёсць школай для моладзі і аздобай для старасці». (Кінуўшы пісаць.) Ах, чаму ж яны не ідуць?
В і н ц у с ь. Спяшайся з заданнямі, стары мармытун,— потым назюкаешся. «Я быў пільны, ён быў пільны... Я быў... (За дзвярыма галасы, пакручваецца ключ у замку.) He вытрымаю. (Бяжыць і выскакуе проста ў расчыніўшыяся дзверы.) Татачка!
Зюк (бяжыць за Вінцуком. Перад дзвярыма, абярнуўшыся да гледачоў, кажа). Але хто мне выткне, што я не датрымаў характару?
К а н е ц.
ПУБЛІЦЫСТЫКА
ОДГУКІ
He мяркуючы з тым, што да гэтага часу рабіла Вялікая беларуская рада, Першы Усебеларускі з’езд у Мінску выклікаў одгук з боку мясцовых расійскіх і польскіх газет. Расійскія, злашча 1 с.-р-скія2 газеты спачатку трымаліся бальшавіцкага тону, а пасля разгону3 з’езду далучылі свой голас да агульнаграмадскага пратэсту проціў бальшавіцкага прыгону. Адна з іх, як газета «Соц. Революціонер», была нават закрыта.
Але наогул расійскія газеты нават сацыялістычныя і нават федэралістаў (с.-р.) мала пра нас пішуць. Мабыць, натта ўжо затурбованы «большой» палітыкай і пагарджаюць нашым маленькім краёвым «колоколы-іым патрііотпзмом». Мусіць, у іх, як і ў «комнссаров западной областп» да беларускага руху, «без радостп любовь».
Затое з польскага боку «гарачая і моцная любоў» так і рвецца на свет, і відаць, што тут «разлука» прынясе шмат каму вялікую «печаль». Праўда, сацыялістычныя польскія газеты аб нас маўчаць, бо, мусіць, не ведаюць нічога,— апроч органу мінскіх «народных камісараў». «Польска Правда», каторая, баронячы свае моцныя пазіцыі каля «советского ппрога», вымысляе на нас уся • лякія небыліцы. Але нас цікавіць тая «любоў», якую выяўляе другая частка польскай прэсы — буржуазная. Найлепшы паказчык гэтага падае «Дзеннік Мінскі» ў стацці
1 Асабліва.
2 Эсэраўскія.
3 Першы Усебеларускі з’езд, які праходзіў у Мінску, быў разагнаны 17 снежня 1917 года. (Гл. успаміны члена Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі Язэпа Дылы «Праз гады барацьбы і выпрабаванняў», апублікаваныя ў час. «Крыніца», № 1, 1989.)
п. к. П, аб Усебеларускім з’ездзе і ў пекнай патрыятычнай дэкламацыі п. Ал. Ляс. «3-над Эссы» (№ 147).
«Даганяючы, не нацалавацца»,— уздыхае п. К. П., зазначыўшы, што беларусы гостра адварачываюцца ад іх і лепей слухаюць праф. Карскага і іншых, што пужаюць іх польскімі легіонамі і настроіваюць на антыпольскі лад. Але з часам,— пацяшае сябе надзеяй п. К. П.,— «калі заспакоіцца гарачая эканамічная справа (зямельная.— А. П.), хаця мы і заплацім за гэта вялікія кошты», «пераканаюцца людзі, што за гэтым нас нічога не раздзяляе, бо самі сабою знікнуць антаганізмы: рэлігійны і нацыянальны». Гэта што датычыцца народу. А як любяць яны нашую зямельку, трэба паслухаць п. Ал. Ляс., гэтага гарусніка «культурнай» працы з-над Эссы (Барыс. павет). «Над Эссай» малюецца яму як праўдзівы закутак Божы. Добрая, сплаўная рэчка; лясочкі, каторыя лёгка даюцца да загранічнага сплаву; «хлопі бялоруске» — быўшыя вуніяты, а ў засценках і асобных сялібах «людносць польска і католіцка», надта прывязаная да польскасці і касцёлу, працавітая і заможная і, нягледзячы на царскі ўціск, захаваўшая традыцыі, веру, звычаі і зямлю. Толькі «обыватэльство» (памешчыкі) нікуды нягоднае, нічым не цікавіцца, забылася аб Польшчы і, пэўне, з маскалямі б здружылася, каб не некалькі «дзеячоў з Польшчы», каторых занесла над Эссу выгнанне. I, дзякуючы ім, «обыватэльство» ўваскрэсла. Завязаліся стасункі з Польскаю Радаю ў Мінску, адчыніліся ў некаторых пунктах польскія школы і г. д. Але ўсё гэта рушылася, як прыйшоў «хлоп бялорускі» і паразганяў тых, што рабілі тут «культурную працу» і завязвалі стасункі з Польскай Радай у Мінску. Прыйшлося ўцякаць з-над Эссы.
П. Ал. Ляс. скарыўся і з хрысціянскім смірэнствам упэўняе: «Няхай падаюць на нас цяжкія ўдары, але мы не кінем нашага краю, не аддамо гэтае зямлі, гэтае найдаражэйшае спадшчыны па бацькох,— будзем бараніць яе дастатку. Няхай няшчасце зробіць нас шляхетнейшымі, няхай уз моцні ць злучанасць н а шага далёкага кутка з усім польскім краем», Акалі няшчасце абудзіць чуласць «обыватэльства» да Польшчы, то п. Ал. Ляс. гатоў благаславіць гэтае няшчасце.
Слухайце, пане К. П., і разумейце, што не праф. Карскі з іншымі настроіваюць проціў вас народ беларускі. Зразумейце, што калі слова «прыгоншчык» зрабілася
адназначным слову «паляк», то тут вашая віна перад польскім народам, і праз гэтае народ беларускі ніколіне пацалуецца з вамі, хоць бы вы даганялі яго з усіх сіл. Як вольны з вольным, роўны з роўным, пойдзе ён, працоўны беларускі народ, поруч з другімі народамі, а ў тым ліку і з польскім, але не з вамі, прыхваснямі польскага імперыялізму, хоць бы вы былі і тутэйшымі здраднікамі і перакінчыкамі, забыўшымі бацьку і мацяр сваю.
Пара зразумець, што вашага «стану посядання» 1 на Беларусі няма і не можа быць. Гэты стан пасядання трымаўся на зямельнай уласнасці, каторая павінна перайсці да яе праўдзівага, адвечпага гаспадара — «хлопа бялорускего», як вы яшчэ і цяпер называеце гаспадароў зямлі беларускай. Грунтуючыся на забранай у нас зямельнай уласнасці, вы заводзілі тут свае польскія «пляцоўкі»2, забеспячаючы сабе лягчэйшую абарону «стану посядання». Вы перарабляеце «людносць католіцкую» на «народ польскі», паслугуючыся ўплывам на народ вашых духоўнікаў і працаю школ «Мацержы»3, у якіх дзетак беларускага сялянства першым чынам навучаюць здрадніцтву і на пытанпе «хто ты?» адказваць, што — «поляк». Супольна з братамі сваімі з Маскоўскага боку, панасаджанымі на шыю нашую расійскім самадзяржавіем, вы загналі народ наш на самы дол, даючы яму заміж хлеба камень, заміж свету — цемру, заміж нацыянальнай свядомасці — здрадніцтва і рэнегацтва. Але гэта скончылася!..
Вуснамі пана Ал. Ляс. вы запэўняеце, што будзеце бараніць свае землі... Ось гэта і падае нам думку, што вашыя легіоны за дапамогаю... трымаюцца на нашых Беларускіх абшарах дзеля акупацыі.
Зямлю нашую вы называеце «найдаражэйшаю спадшчынаю па бацькох»,— дык хіба ж селянін белар у с і, хіба ж народ беларускі, гэты спрадвечны яе насельнік,— хіба ён ваш бацьк а?.. Вы дамагаецеся большай спаяльнасці Беларусі з «Польскім краем»,— а ці запыталі вы ў пароду беларускага, пачом абышлася яму гэтая спаяльнасць? Ці ведаеце вы, што гэтыя падсуседзі з Польшчай і Маскоўшчынай сталі яму косткай
1 Маёмасці.
2 Фарпосты.
3 Polska Macierz Szkolna (Польска мацеж школьна)—грамадская арганізацыя, якая займалася справамі польскай асветы на польскіх і беларускіх землях (1905—1907 і 1916—1939 гг.).
у горлі? Што гэтае падсуседства абдзёрла, абгалаціла яго і пазбавіла мення і ўласнага імені?
He,— Масква і Варшава не святы, а страшны выраз для беларуса, і не Расію і Полыпчу назаве ён маткаю сваею! Маткаю народу Беларускага будзе яго «тутэйшая», Беларуская зямля, вольная, пезалежная Народная Беларусь. А калі вы, калі «обыватэльству» вашаму так жадаецца «святоі спаяльнасці», дык можаце саўсім зліцца з кім ахвота вашая будзе, але зямельку нашую, каторую вы з такім запалам збіраецеся бараніць (ад Ka­ro і якім спосабам?), мусіце пакінуць народу. Вы пакепліваеце з нас, што мы так заняты зямельным пытаннем. Так,— бо зямельнае пытанне — частка нашага нацыянальнага пытання, бо народ наш да гэтага часу быў у аблозі. Навокал яго сядзелі ворагі і з усіх бакоў будавалі «пляцоўкі» — у грамадскіх установах — маскоўскія, у дварох — польскія. Зруйнаваць гэтыя пляцоўкі — гэта першы крок у бок аслабанення нашага народу ад усякага ўціску: і матэрыяльнага і культурнага. 3 гэтага павінна пачацца нашае з вамі паквітанне... А потым? Потым прыходзьце і служыце народу нашаму. Іншага шляху для вас мы не бачым, бо яго няма.