Сэрцам пачуты звон
Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
П а с т у ш о к. Бачу, бачу! (Увідзеўйіы сала і хлеб на паперцы, што пакінулі зладзеі,— да лапця.) А цяпер давай папалуднуем, тут і сала і хлеб ёсць — усё пакінулі! (Кладзе лапаць на калені і, узяўшы ў рукі кавалак хлеба і скрылік сала, пачынае есці. Паказуючы ў публіку хлеб і сала.) Хоць чужое, ды не крадзенае!
Л a п а ц ь (навучаючы.). Д заробленае!
П а с т у ш о к. Так, лапцік, а заробленае! А ты, мусіць, ніколі не прабаваў сала, ні чужога, ні заробленага,— дай жа я цябе хоць раз ім пачастую, можа, твой голас паправіцца, хрыпкі не будзе! (Бярэ лапаць у адну руку, а другой хоча шмараваць яго салам.)
Л a п а ць (крычыць). Пачакай, азарднік, што ты робіш?!.
Пастушок усміхаецца ў час гэтых слоў і апушчае руку з салам.
3 а с л о н а.
ДАТРЫМАЎ ХАРАКТАР Абразок ў адной адслоне
A С О Б Ы
3 ю к — хлопчык 11 гадоў.
В і н ц у с ь — яго брат 10 гадоў.
Даволі абшырны, але пусты пакой. Проста ад публікі дзверы з шыбкамі ўгары. У левай сцяне даволі высока ад падлогі вакно на 4 шыбы. Апрача стала і 2-х крэслаў — ніякіх мэбляў. Сценьі голыя. На стале кнігі, сшыткі.
З’ЯВА I
Зюк і В і н ц у с ь сядзяць каля стала.
В і н ц у с ь (голасна ўздыхаючы). Гэта ўсё роўна, але каб мы вучыліся, цётка напэўна б ніколі нас тут не замкнула... У гэтым ты вінен. Ужо трэці дзень, як мы не хочам вучыцца.
Зюк (устаючы). А я табе кажу: будзе па-мойму. Трэба толькі не траціць натуры.
В і н ц у с ь. He ведаю, што гэта мае значыць «не траціць натуры», але ведаю, што ў сто разоў ляпей было б цяпер гуляць, чымся тут сядзець. Бо гэта агромне нудна — сядзець пад замком за кару.
3 юк. Цётка, трэба сказаць, залішне строга з намі абыходзіцца, асабліва са мной. Мяне, у маім вяку, пазваляе сабе замыкаць у гэты абрыдлівы пакой. Табе ад гэтага нічога не станецца, ты яшчэ дзіця, але я. Я маю ўжо адзінаццаць гадоў.
В і н ц у с ь (абражаны). А я дзесяць...
3 ю к. Дзевяць і пяць месяцаў.
В і н ц у с ь. Ну, сем месяцаў што ж... дурніца...
3 ю к. Ого! гэта розніца. Па дзесяцёх гадох кожны мужчына ўжо дарослы. (Трагічна.) Але я не папушчу ёй!
В і н ц у с ь. Цікавасць. Што ты зробіш?
3 ю к. Першае: як толькі тата прыедзе, зараз яму ўсё раскажу, як тут без яго з намі абыходзіліся, як не шанавалі мяне, яго старшага сына... і хто: нейкая кабета, нейкая цётка, якая, можа, меней правоў мае тут распараджацца, чым я...
В і н ц у с ь. А другое?
3 юк. Другое? (Збіты запытаннем з тору.) Потым пабачым.
В і н ц у с ь. Так... Але, бачыш, калі цётка тут усім у нас парадкуе, то, значыцца, ёй можна... Яна ж у нас ужо даўно, ад самай мамінай смерці, і тата ёй ува ўсім даець волю і цяпер. Тата ведаў жа, калі мы маемся прыехаць на вакацыі, і, калі выязджаў, пэўна ж прыказываў цётцы, як нас трымаць. А потым — старшыя заўсёды барзджэй з сабой згаворацца, чым з намі, і нам яшчэ так можа дастацца, што хто яго згадае як!
3 ю к (неспакойна). Ты так думаеш?
В і н ц у с ь. Але, так...
3 ю к. Э... хто там ведае...
В і н ц у с ь. Павер мне! Старэйшыя заўсёды разам.
3 ю к. Гэта праўда. Але як быць, калі штодня тое самае? Цётка прымушае нас працаваць па дзве гадзіны кожную раніцу. Ці табе здаецца, што гэта мяне можа забаўляць?
В і н ц у с ь. Наагул мне нічога не здаецца.
3 ю к. Блазнюк! To ж вялізнае надужыццё цяпер нас змушаць да навукі. Вакацыі — саўсім не пара для навукі!
Вінцусь. Але, праўда. Толькі як мы добра папрацуем гэтых дзве гадзінкі, дык потым цётка даець нам волю гуляць праз цэлы дзень, а як мы не вучымся, дык замыкае... Калі так далей пойдзе...
3 ю к. Слухай, Вінцусь, ці ты думаеш, што цётка... Куды цётка... Што яе муж, нябожчык дзядзька, вучыўся, калі быў такім маладым мужчынаю, як я?
В і н ц у с ь. Скуль жа мне ведаць. Але пані Прыборская, гэта з вялікім ружанцам, што так з цёткаю цалуецца, калі ні прыедзе, дык тая, я чуў сам колькі ўжо разоў, усё гаворыць цётцы: «Ах, пані муж быў вялікім чалавекам!»
3 юк. Ну, Прыборская... дужа яна знаецца ў гэтым...
А мне здаецца, што дзядзька калі нават і вучыўся, дык ненашмат што яму навука прыдалася. Ен быў усяго толькі паслом.
В і н ц у с ь. А дзеля чаго гэта паслы?
3 ю к. He шмат дзеля чаго, ва ўсякім выпадку. Некалі я быў з таткам тамака, дзе яны працуюць. Мяне дык не адразу і пусцілі — нібыта малады яшчэ тагды быў. Называецца гэта «ізба». He вельмі важна і называецца. У ізбе гэтай вялізная саля, а ў ёй парасстаўляны сталы і лавы акурат як у школе. Усе паслы сядзяць у гэтай школе і адзін па аднаму ўстаюць адказваць свае заданні нейкаму лысаму пану ў акулярах.
В і н ц у с ь. Гэта, мусіць, іх прафесар?
3 ю к. А ўжо ж. Ен даглядае за імі са свайго падвышэння і пават, калі занадта вялікі гармідар паднімуць, звоніць у такі званочак, каб сціхлі.
В і н ц у с ь. A... а замыкаюць іх за кару, калі пачнуць залішпе даказваць?
3 ю к. Гэтага не ведаю... Але мусілі б, бо часамі ліха ведае якія штукі выпраўляюць. А потым... разумееш, п’юць толькі ваду, цукраваную ваду.
В і н ц у с ь. Як маленькія дзеці...
3 ю к. Як дзеці... Ну хіба ж гэта не глупства — гэтыя паслы...
В і н ц у с ь. А ты чым будзеш, як будзеш вялікім?
Зюк(з абурэннем). Я буду вялікім... але я ўжо вялікі — як на мой век. Хочаш хіба сказаць, як буду яшчэ старшым?..
В і н ц у с ь. Але...
Зюк (важна). Напэўна яшчэ не ведаю. Змоладу я хацеў быць уласнікам цукерні... або ўласнікам крам з цацкамі, але цяпер аддумаў. Барзджэй што зраблюся міністрам...
В і п ц у с ь. Гэтта? У Мінску?
3 ю к. Сказаў! Скуль жа ў Мінску будуць міністры, калі ім няма тут чаго рабіць! Міністры жывуць толькі па вялікіх мястох. Ах, браце, што за пекная штука быць міністрам! Убранне, вышыванае золатам, капялюш TaKi... таксама з золатам...
Вінцусь (з здзіуленнем). Дык ты будзеш выглядаць бязмала як прыдзвер у Гранд-гатэлю?
3 ю к. Ого — шмат ляпей! А потым буду мець шмат медалёў. Паначапляю ўсе іх на грудзі — паглядзіш, гэта будзе хораша выглядаць. I будуць да мяне звароч-
вацца: «Ваша Вяльможнасць, Ваша Эксцэленцыя». (Паказуючы.) «Ваша Вяльможнасць зволіць прыняць?» — «Хто гэта асмеліваецца мяне турбаваць?» — «Гэта турэцкі паўнамоцнік і японскі імператар просяць іх выслухаць, Ваша Вяльможнасць».— «А, добра, гэта што іншае... хай пачакаюць, яго Вяльможнасць вельмі заняты, паліць цыгару». (Сядае на крэсле бокам да гледачоў і ўдае, як бы паліць.)
В і н ц у с ь. А я зраблюся Генрыкам Сянкевічам, куплю сабе шмат паперы і напішу «Патоп», «Крыжакаў»...
3 юк (смеючыся). Разумненькі. Даўно гэта ўжо і без цябе напісана.
В і н ц у с ь. Гэта нічога не шкодзіць, што напісана. Напісана, ды па-польску, а я напішу па-нашаму і потым усё іпачай. Кміціца я так доўга мучыць не буду. Данусі не дам памерці, як гэта зрабіў Сянкевіч, але выдам яе за Збышку, а на Ягенцы сам ажанюся...
Зюк. Глупотка. Гэнай жа Ягны пяма, і не было яе ніколі.
В і п ц у с ь. Няўжо і не было? А ці ж ты думаеш, што гэта цяжка пісаць?
Зюк. Бадай што, і не цяжка. Іншыя пісьменнікі, глядзі, як памногу пішуць. Мусіць, каб было цяжка, то не здужалі б. Дый Сянкевіч, ён, кажуць, у школе найгоршыя знакі атрымоўваў.
Вінцусь (радасна). Акурат як я! I мне здаецца, што гэта не цяжка: трэба толькі паперы, пер’яў і атраманту... нават і выдаткі не вялікія.
Зюк. А мыслі?
В і н ц у с ь. Што там мыслі... Мыслі прыходзяць самі...
3 юк (пераконаны). Праўда. Ну, дык едзьма! (Устае з крэсла.)
В інцусь (як бы просячы). Але ведаеш што, Зюк... Хто ведае... Можа, твой міпістр і не атрымліваў самых кепскіх знакаў... (Зюк сядае.) Можа б, мы павучыліся, бо калі так далей пойдзе, як за гэтыя тры дні... Ты ведаеш жа, што цётка дакляравала пас адсю.іь не выпусціць, аж пакуль мы не скончым свае заданні — давай павучымся і скопчым!
3 ю к. He. Я мушу ўсё падужаць і ўсё вытрымаць. А, апрача таго, цётка павінна была параіцца са мной перад тым, як мяне сюды садзіць... He — я страшэнна сярдзіты!
В і н ц у с ь (падсоўваецца з крэслам да Зюка). A Ka-
лі не зробім задашіяў? Дык будзем жа гэтта сядзець аж давеку?
Зюк. Ты заўсёды аб адным. Тым для цябе горш. (Кладзе праз стол руку на плячо Вінцуся.) Эх, Вінця, трэба быць смелымі, маладымі героямі, мучанікамі, a не баяцца таго, што будзем сядзець. Будзем, ну й будзем. Помніш, як у тэй кніжцы, каторую я браў з гімназіі, гэны малады мужчына? Вось дзе герой быў: прасядзеў у бакшце трыццаць пяць гадоў, але не паддаўся.
В і нцусь (жаласліва, напалохауйіыся). Ой, не, Зючак,— я столькі тут не вытрываю, я барзджэй памру... (Вымае з кішэні хустачку і падносіць яе да вачэй.)
3 ю к (прысуваецца з крэслам да Вінцуся і абнімае яго за шыю). Вінцуська, братачка, не плач... Прашу цябе, не плач!
В і н ц у с ь (хаваючы хустачку ў кішэню, глытаючы слёзы). Я не плачу...
Зюк (троійкі адхілясцца ад Вінцуся і рукой, каторай яго абнімаў, лёгка стукае па стале далонню). Бачыш, трэба датрымаць сваё. Трымайся так, як я!
В і н ц у с ь. Бо ты саўсім не ведаеш, Зюк, аб чым я думаю... Найгорш... найгорш было б прасядзець тут, у гэтым пакоі пустым, усю ноч...
3 юк (уражаны гэтымі слоўмі). Гм... Ліха! Я аб гэтым не думаў! (Жыва.) Але не можа быць, пад вечар нас выпусцяць,— бо што ж гэта было б? А ў канцы заспакойся, братачка, нас жа двое. Калі хто і нападзе, дык будзем бараніцца. От, каб мне сюды маю шаблю!
В і нцусь (занепакоены). Ты думаеш, на пас нехта мог бы напасці?
Зюк. Гм-м... бачыш, ноччу ўсяго можна спадзявацца. Заўсёды лепш мець зброю.
В і н ц у с ь. Божухна! Астацца тутака па ўсю ноч?! Я ўжо не баюся аб трыццаць пяць год, бо татка ж раней прыедзе і нас выпусціць, ну... але і адну ноч... (уздрагвае) помніш тых бедных дзетак ангелыжага караля, аб каторых мы чыталі?..
3 ю к. Помню, помню. Гэта страшна... Папраўдзе, гэта кепская гісторыя — за кару сядзець пад замком. Можа, і праўда лепш было б вучыцца... (Кароткая паўза. Вінцусь зноў выцірае слёзы. Зюк у задуме апусціў галаву, аж раптам, ускочыўшы, кажа.) Слухай, Вінцусь. Пышны плян... Ведаеш, да чаго я дадумаўся?
Вінцусь (сумна паднімаючы галаву). Што ж?
3 юк. А вось: дай адразу сабе паможам і цётцы адудзячым за яе дабрату...
В і н ц у с ь. Якім спосабам?
Зюк. Уцякаючы адгэтуль. Хай тады цётка нас пашукае. Што яна скажа, як татка, прыехаўшы, запытаецца: «Дзе хлопцы?» — «Няма...» — «Як няма, чаму няма?» Што яна адкажа, га? Добра?