Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
Габрусь. У перасечкі гуляць з намі.
Г а л ь я ш. Ой не, я і без гульні дамоў забавіўся! Будзе мама сварыцца, што спазніўся. Яшчэ трэба па Ka­na ў лог ісці.
М і к а л а й. Паспееш! Разам пойдзем у лог. А дзе ж ты быў?
Г а л ь я ш. У вучыцелькі. Дровы ёй заставаўся пілаваць.
Стэфка. Якія дровы?
Г а л ь я ш. Ды вучыцельчыны ж!
Г а б р у с ь. А хіба наша настаўніца сама свае дровы рэжа?
Г а л ь я ш . Як жа сама? Бачыш жа, я памагаць аставаўся.
Г a б р у с ь. Ну, то ты, ведама, любіш падласціцца...
Г а л ь я ш. Чаму так — люблю?
Г а б р у с ь. А што ж, астаецца памагаць вучыцельцы, маўляў, бы яна і наняць каго не магла?
Г а л ь я ш. А каго ж яна нойме? Ды і грошай у яе нямашака. Гэта ж яе мама хворая, дык усё сваё жалаванне аддае на яе лякобу. Чаму ж не памагчы? I што тут кепскага?
Т а р э с к а. Праўда, праўда! (Да першага хлапца.) Ты не добры, Габрусь, не шкадуеш нікога.
Г а б р у с ь. Эт, усіх шкадаваць... Давайце лепей гуляць. (Да Гальяша.) Ты ў нас гульню толькі перарваў!
Г а л ь я ш. Вы самі мяне, не ведаю чаго, клікалі.
М і к а л а й. Гуляць, гуляць! Нашай Тарэсцы пары няма ў перацінкі стаць.
Г а л ь я ш. He, я не магу, трэба ісці...
М і к а л а й. Астанься, астанься! Толькі адзін раз згуляем, ды ўсе пойдзем разам.
У се (просяць). Астанься! Астанься!
Г а л ь я ш. Ну, добра, добра, абы хутчанька, пе забавіцца.
М і к а л а й (хлопнуўшы Гальяша па плячы і падскочыўшы ад радасці). Гэтак лепей адразу казаў бы! (Да ўсіх.) Ну, у пары, у пары! (Становіцца сам, а за яго плячыма становяцца іншыя, кажа: «Гару!» і аглядаецца назад.)
Усе (крычаць). He, не, цур, цур! He глядзі назад! He глядзі назад! Глядзі роўна!
М і к а л а й (затыкаючы вушы). Ой, не верашчыце ж так! Буду роўна... Ну, гару!
Усе (хорам). Гары, гары яс-на, кабы не пагас-ла. Пых!
Пасля «пых» апошняя пара, абягаючы ўсіх, а таксама і Мікалая, стараецца злучыцца наперадзе. Перасечнік Мікалай ловіць аднаго з пары з крыкам: «Ага, братка, спаймаў! Ну, цяпер ты сячы!»—і, узяўшыся за рукі з другім з тэй пары, становіцца паперадзе ўсіх. Новы перасечнік, так, як і Мікалай, становіцца да ўсіх плячмі і крычыць: «Гару!» Тады ўсе, як перад тым, спяваюць зноў «Гары ясна...» і пасля «пых» — апошняя пара таксама абягае з двух бакоў гуляючых, каб злучыцца, што ёй і ўдаецца. Яна становіцца ў першы рад. Той самы перасечнік, стаўшы напсрадзе, крычыць зноў «гару», і’ гульня ідзець і далей аж да таго часу, пакуль абягаць усіх не прыходзіцца тэй пары, у якой стаяў Габрусь. Уцякаючы ў бок ад перасечніка, сн раптам становіцца і, жвава нахіліўшыся, паднімае нешта. Перасечнік яго ловіць у гэты час.
Перасечнік. Ara!
Г a б р у с ь. Цур, цур, я не буду!
Перасечнік. Чаму? Пакажы, што ты падняў!
У с е (кідаюць рады і падбягаюць да іх). Што? Што?
Г а б р у с ь. Што! (Паказуе ўсім.) Вось што! Чырвонца знайшоў!
Усе (здзівована). Ай-яй! Чырвонец!.. Чырвонец...
С т э ф к а. Трэба пашукаць, ці няма тут яшчэ чырвонцаў! (Клдаецца ійукаць, а за ёй усе. Чуюцца галасы: «Не, няма, нехта адзін толькі, мусіць, згубіў». «Не, тут знойдзем яшчэ аднаго».)
Гальяш (раптам ускаквае з зямлі і, высока падняўшы ў руцэ чырвонец). Ага, вось ён! I я знайшоў чырвонца. Залаты, залаты! (Пакручвае чырвонец у пальцах на ўсе бакі.)
У се (абступаючы яго). Аяй, і ён знайшоў! I ён знайшоў!
Габрусь (працягуючы руку да Гальяша). Дай!..
Г а л ь я ш (кладзе яму на далонь чырвонец). На...
Г абрусь (борздзенька хаваючы абодва чырвонцы ў кішэню). Дзякуй! Ха-ха-ха!..
Г а л ь я ш. Як «дзякуй»? За што ты дзякуеш?
Г а б р у с ь. Ды за таго ж чырвонца, каторы ты мне падараваў!
Г а л ь я ш. Я табе не дараваў чырвонца, я толькі даў табе паглядзець на яго.
Габрусь. Я ж у цябе не прасіў паглядзець. Я папрасіў «дай», а ты сказаў «на» і аддаў мне чырвонца; тагды я табе за яго падзякаваў...
Г а л ь я ш. Але я хацеў сказаць: «На, паглядзі», a ты мяне перабіў...
Г а б р у с ь. Ну, я гэтага не чуў. Ты сказаў мне — «на», я табе — «дзякуй», і на гэтым квіта. (Частка дзяцей смяецца.)
Г а л ь я ш (з плачам у голасе). Нашто ты мяне ашукаў? Я табе не аддаваў саўсім, а ты...
Г а б р у с ь. Гэта ты мяне ашукаць хочаш: сам аддаў наперад, а цяпер зноў даходзіш. Ідзі на гэта такога дурня, як сам, пашукай... Хай табе вучыцелька дасць чырвонна за тое, што ты ёй дровы пілаваць астаешся. (Частка дзяцей смяецца, другая трымаецца няпэўна.)
Г а л ь я ш. Аддай!..
Г а б р у с ь. Ого! Наша каза за слёзы ўзялася: бэ-э... (Да ўсіх.) Ідзём, я вас цукеркамі пачастую. Хіба дурня-
вых слёз не бачылі, ідзём! (Усе адварачуюцца за ім і ідуць па дарозе ў вёску. Габрусь яшчэ раз абарачуецца і дражніць Гальяша.) Бэ-э... бара-ан...
Г а л ь я ш. Абакула! Ашуканец!
Г а б р у с ь (выбягаючы). А, дык ты яшчэ і лаяцца?! Дык вось жа табе! (Б’е Гальяша пад ножку, аж той падае, і ўцякае, а за ім усе дзеці, каторыя яшчэ заставаліся.)
З’ЯВА v
Гальяш і Жабрачка.
Г а л ь я ш (паднімаючыся з зямлі, з горкім плачам). Адабраў... Чырвонец адабраў ды пабіў яшчэ... Ашуканец... (Плача, выціраючы рукавом слёзы.)
Жабрачка (прачнуўшыся, паднімае галаву). Ох! (Глядзіць на Гальяша.) Хто гэта плача тут? (Паднімаецца, бярэ ў рукі кій і, папраўляючы катомкі.) Нейкае хлапчанё... Падысці запытацца?.. (Па-старэчаму падыходзіць ззаду да Гальяша і кладзе яму сваю руку на плячо.) Аб чым засмуціўся, дзіцятка, чаго плачаш? (Гальяш аглядаецца на яе як бы са страхам, яна гладзіць яго па шапцы рукой.) He бойся, не бойся мяне, дзіцятка, скажы, чым цябе пакрыўдзілі?
Г а л ь я ш (праз плач, пакрыўджаным голасам). Мы гэтта гулялі...
Жа брачка (ківаючы галавой). Гулялі, гулялі... Што ж бы яшчэ рабілі, каб не гулялі!..
Г а л ь я ш. А ён знайшоў чырвонец...
Жабрачка. Хто ж ён, дзетачкі?
Г а л ь я ш. Габрусь...
Жабрачка. А-а... Бач, Габрусь знайшоў чырвонец, а... далей што?..
Г а л ь я ш. А потым я знайшоў чырвонец...
Жабрачка (як бы здзіваваўшыся). I ты знайшоў чырвонец?.. Дзе ж твой чырвонец?
Г а л ь я ш. Дык ён у мяне адабраў яго...
Жабрачка. Хто?..
Г а л ь я ш. Габрусь. Ен кажа: «Дай». Я думаў, што ён хоча паглядзець толькі, дык кажу: «На», а ён узяў, палажыў у кішаню і гаворыць: «Дзякуй»! (Усхліпае.)
Жабрачка. Яй, які нягодны! I не аддаў?
Г а л ь я ш. He... А потым узяў мяне і штурхануў на зямлю...
Жабрачка. Ах, нягодны які! Яшчэ пабіў. Вось круцель!.. Ну, нічога, дзеткі, ты не плач. Усё роўна яму тыя чырвонцы не паслужаць. Круцялём, кажуць, свет пройдзеш, а назад не вернешся. He плач, дзеткі, што ж зрабіць. Забраў дык забраў, няхай гэта яго шчасце будзе. А я табе... (вымаючы з кайстры чырвонец і кладучы яго ў руку Гальяшу), а я табе другі чырвонец дам, вось маеш! Гэты, можа, шчаслівейшы будзе... (Гаворыць з затоенай думкай.) Ніхто яго ад цябе не забярэ... не адбярэ... (Гладзіць Гальяша па галаве, зняўшы з яе шапку.)
Г альяш (ловячы яе рукі, каб пацалаваць, жыва). Дзякуй, дзякуй, бабулечка!
Жабрачка (не даючы рукі). He трэба, дзеткі, мяне ў руку цалаваць, хоць я і старая. Дай лепей я цябе ў твае гэтыя бедныя вочкі, што плакалі, пацалую. (Адхіляе яго галаву і цалуе яго ў вочы.) Ну, а цяпер ідзі дамоў, там на цябе, пэўне, чакаюць. Але толькі нікому пакуль што аб сваім чырвонцы не кажы. Рана людзі даведаюцца — пашкодзіць можа. А ў нядзелю, як будзе фэст, дык ты раней за другіх пастарайся на торг трапіць і там на ўсё, што ні ўпадабаецца, смела падыходзь і пытай цану — усё за свайго чырвонца купіш. (Так гаворачы, падводзіць хлопчыка аж на край дарогі ў вёску і, запыніўшыся сама, яго лёгенька падштурхуе рукою.) Ну. ідзі, мае дзеткі! Там цябе ў хаце чакаюць...
Г альяш (з-за дрэваў ужо). Дзякуй, бабулечка!.. Дзякуй!
Жаб р ачка. Няма за што, дзеткі, няма за што!..
З'ЯВА VI
Жабрачка адна.
Жабрачка (па-старэчаму). Ой, трэба ісці... Трэба сабе ісці... Што там шчасце?.. Адзін даў, другі ўзяў... Ой, ногі мае, ножачкі! Калі вы хварэць перастанеце?.. Ой, ой!.. (Так паволі вохкаючы, ідзе сабе далей па дарозе ў бок ад вёскі.)
АБРАЗ II
Адзін з куткоў рынку. У глыбі сцэны, каля паркану, стаяць тры паходныя крамкі на ручных каламажках. У першай, з правага боку,— пернікі, цукеркі, ласоткі... У другой — абразкі, малюнкі, стужкі, каралі, цацкі; у трэцяй — хусткі, сукенкі, боты — усялякія адзежы. За парканам — вуліца, абсаджаная дрэвамі, край нечыяй сялібы, поле; хаваецца ў лесе далёкая крывая дарога.
З’ЯВА I
Гандлярка ласоткамі, Рускі, Гандлярка вопратк а м і.
Р у с к і (тупае каля сваёй крамкі, развешваючы тавар; да Гандляркі ласоткамі). Што й, матушка, престол-то ў вас вялік?
Гандлярка ласоткамі. Яшчэ які вялікі, чалавеча. Народу таго звычайна, як мурашак, бывае — толькі спраўляйся...
Р у с к і. Ішь ты! А чаво ж не відаць — народу-то?
Г а н д л я р к а л а с о т к а м і. Як не відаць, а што гэнам робіцца, паглядзі? (Паказуе у правы бок.) Толькі яшчэ рана крыху; гэта — толькі тыя, што здалёк на наш фэст прыязджаюць.
Р у с к і. Вона!
Г а н д л я р к а л а с о т к а м і. Але. Ты, мусіць, першы раз тут купцуеш, што не ведаеш?
Р у с к і. Впервой.
Гандлярка ласоткамі. Відаць — бо пытаешся. Тутака ў нас на ўсё свой парадак. Бачыш (паказуе рукой) вунь, аж там, за царквой,— там усё толькі коньмі гандлююць — бо ў гэты дзень у нас конскі кірмаш; той канец конскім дзеля таго завецца. Бліжэй ля царквы — там дзядоў, як мурашак, збіраецца — гэты капец дзядоўскім завецца. А гэтта, дзе мы стаімо, і бліжэй сюды да нас, тут, бачыш, усё моладзь, ды бабы, ды дзеці таўкуцца, дык наш канец называецца дзяцінцам...
Р у с к і. Эва!
Гандлярка ласоткамі. Але, дзяцінцам!
Як раней, усе прыбіраюць тавары на сваіх латакох. Кароткая паўза.
З’ЯВА II
Тыя ж і Ж а б р а ч к а.
Ідзець, вохкае, кіхкае. Першай на яе звяртае ўвагу Г андлярка ласоткамі і, кінуўшы прыбірацна, глядзіць на яе з здзіўленнем. Жабрачка паволі ступае-сунецца.
Г а н дл я р к а ласоткамі. Куды ідзіцё, бабуля? Мусіць, не туды трапілі, у нас жабракі ўсе тамака (паказвае рукой), у старэцкім канцу.
Жабрачка. Га? Кх-х-х-х... Што? У старэцкім канцу, кажаш, маладзіца?
Гандлярка ласоткамі. Ну, але!
Жабрачка. Але паехаў на вале, кажуць, такам праўду араць... Хэ-хэ-кх-кх-кх. Ой, старасць, дачушка!
Р у с к і. Ішь ты, бабушка! Старая, старая,— а, відань, бывалая... Как урезала-то!