• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

    Сэрцам пачуты звон

    Алесь Гарун

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 359с.
    Мінск 1991
    74.42 МБ
    Як зайграць на тэй жалейцы — Уцячэць адсюль вядзьмар За тры моры-акіяны, I не стане болей чар.
    Але мы зачараваны, Нам дзвярэй не адчыніць, Толькі ты, неспадзяваны, Можаш гэта учыніць I сябе і нас уволіць...
    X л о п ч ы к
    (жвава, з бляскам у вачох)
    Праўда? Як жа?
    Сяляначка
    Сашчыкні
    Адну рбжу ты рукой I убачыш, як заслона Распадзецца прад табой.
    Т к а ч ы х a (сумняваючыся, махае рукой)
    He адна з нас рбжы рвала, Дый нічога не відаць!
    Сяляначка
    Бо пад чары ты папала (паказваючы на Хлопчыка), А ён здолее іх зняць!
    X л о п ч ы к
    Я спрабую.
    (Падыходзіць да заслоны і мяркуецца сарваць ружу. Папрадухі, Ткачыха і Сяляначка глядзяць на яго са страхам і надзеяй.
    Хлопчык, адрываючы руку.) Ой, пячэцца,
    Маўляў, жыжка-крапіва...
    Сяляначка
    Рві, нічога!
    X л о п ч ы к
    Кепска рвецца...
    Сяляначка
    Асмяляйся! Рві... Раз...
    X л о п ч ы к
    Два!
    (Моцна, адразу тузае адну ружу і зрывае яе. Заслона падае, і ў глыбі тайніка відаць абітую зялёным саф’янам шкатулу. Хлопчык хапае ў рукі шкатулу і вымае з яе просценькую жалейку.
    3 трыумфам.) Вось яна!
    Ткачыхаі Папрадуха
    Дудка! Дудка!
    Сяляначка
    Я казала!
    (Чуецца гук трубы. Усе, апрача Сяляначкі, палохаюцца.)
    Папрадуха і Ткачыха Ен! Ен! Пакарае ўсіх яшчэ!
    Сяляначка
    He, цяпер нам страху мала, Сам ад нас ён уцячэ.
    (Раптам надумаўшыся.') Трэба ўдаць, як не бывала Тут нічога і ні ў чым, Каб яго душа не знала, Што зрабіць мы хочам з ім. (Да Ткачыхі і Папрадухі.) Вы на мейсцы сядзьце чынам I пачніце ўсе спяваць.
    (Да Хлопчыка.)
    А ты, хлопча, як я скіну 1 Рукой — зараз пачні йграць... (Усе разыходзяцца і сядаюць, як спачатку. Сяляначка хавае Хлопчыка за сваім крэслам і сама сядае, як у пачатку сцэны.)
    У с е (спяваюць')
    . ВЕСЕЛА
    Ой,' у жо не ра на,	а не віц_на па на,
    а не в j ч_на мос _ця.	эа_ба_віу_ся штось_йі.
    З’ЯВА III
    На парозе з’яўляецца Гаспадар-чараўнік у высокай футранай шапцы, з доўгай да кален сівой барадой, у чырвоным кантушы і зялёных саф’янавых ботах. Насустрач яму кідаецца Сяляначка іза абедзве рукі вядзе яго на сваё месца. Абнімае і цалуе яго, саджае на ўслон, але ўсё робячы так, каб ён не відзеў змены, якая зрабілася з заслонай. Знімае з яго шапку, потым угаворвае зняць боты і раптам, адставіўшы іх далей, засмяяўшыся, адскакуе ўбок і дае рукой знак Хлопчыку. Праз увесь гэты час дзяўчаты пяюць, а як толькі пачынае граць дудачка — сціхаюць.
    1	Скіну —дам знак (паланізм').
    Спеў
    ў вок_ ны па_ зі_ ра_ е,
    па_на вы_гля_да_ е.
    Птаха прыляцела 3 мора-акіяна, Села на вароцех:
    — Прынімайце пана!
    Прыехаў, прыехаў,
    Прывёз нам гарэхаў, Для яснай малжонкі Прывёз два пярсцёнкі...
    Пачынае іграць дудачка, песня перарываецца, птушкі перастаюць спяваць. Чараўніка як бы нешта падкідае з месца: ён дзіка азіраецца наўкол і, убачыўшы тайнік раскрытым, бяссільна падае на месца—ад страху, але зараз жа падскакуе зноў і, не могучы нічога сказаць, уецца на месцы, як уюн, і крывіць усялякія грымасы,— такім спосабам паволі спускаецца з прыступак на памост, хапаючыся то за бакі, то за галаву, то за грудзі, то за бараду. Хлопчык выходзіць пры гэтым наперад і грае, ідучы за Чараўніком, каторы, як пабіты сабака, пасуваецца да дзвярэй. У вачах Чараўніка — часам страшны, бяссільны гнеў, часам шкода, часамі — страх. Падышоўшы да дзвярэй, ён, як маланка, кідаецца вон. За ім у лесе чуецца трэск ламаючыхся дрэваў, гром, моцны свіст.
    Тыя ж, без Чараўніка. У альтане робіцца шмат святлей; відаць, як сонечныя праменні, прабіваючыся праз лісце, іграюць светлымі плямкамі на сценах, тварах, падлозе: ружаная заслона сама паднімаецца і закрывае тайнік. На тварах усіх, апроч Сяляначкі і Хлопчыка, відаць вялізную радасць, змяшаную з такім жа здзіўленнем. Толькі Хлопчык не страціўся •: ён з цікавасцю разглядае просценькую жалейку. Сяляначка глядзіць угару, як бы дзякуючы некаму. Гэта сцэна як можпа нядоўгая.
    Ткачыхаі папрадухі (падаючы на калені і, злажыўшы, як бы молячыся, рукі, у адзін голас)
    Дзякуй табе, долечка, за гэтакі цуд, Што мы не асталіся, не згінулі тут...
    Сяляначка
    (з нецярплівасцю)
    Дурныя, вас не доля збавіла, А хлопчык гэты. Гэта ён
    He шкадаваў сваіх маленькіх рук
    Для нашага дабра — дык дзякуйце
    Яму.
    Ткачыха і папрадухі (саскочыўшы з каленяў, з крыкамі)
    А гэта праўда!
    Праўда! ён збавіў!
    (Кідаюцца на свае месцы і зараз жа варочаюцца бягом да Хлопчыка, несучы ў руках падарункі.)
    Першая папрадуха
    Вось клубок вазьмі ты ніцей залатых, Я іх сама напрала. У якія б нетры ты Hi трапіў — не бойся з ім. Кінь толькі — ён пакоціцца і выведзе дамоў.
    Яго сама я прала, але ўцякаць баялася, Бо Чараўнік усё роўна бы дагнаў.
    (Аддае залаты клубок Хлопчыку.)
    1 He страціўся — не разгубіўся.
    Другая папрадуха
    А гэта — пасак мой. Надзень яго, I сілы у цябе аддасца утрая.
    (Аддае пасак.)
    Трэцяя папрадуха
    А ад мяне кудзельку вазьмі прадзіўную, 3 якой яна расліны — я не ведаю, Але як дзьмухнеш на яе, дык зараз самалёт Перад табой рассцелецца, кілім.
    Чацвёртая папрадуха
    Вазьмі зярняты гэтыя. Пасееш, і ўродзіцца 3 іх залаты табе лянок.
    Т к а ч ы х a
    А я хачу табе аддзякаваць апраткай гэтаю — Зімой у ёй не холадна, а ўлетку не пячэць.
    Сяляначка
    А я табе, збавіцель наш, вось што прыгатавала: He мела чым дарыць, дык ад яго забрала — Вось гэта боты-скараходы і шапка-цемязень, Яны хоць для якой прыгоды у жыцці He шкодзяць.
    (Падае.)
    На, надзень.
    X л о п ч ы к
    Не-не, не буду, надзяваць я —
    Бо ў іх ад вас я уцяку..
    Але скажэце мне: багацця
    Нашто мне столькі, мужыку?
    Што з ім рабіціму?..
    Сяляначка
    Для братняй
    Яго карысці ужывай
    I, як сягоння нам, хлапчына, Усім шчыра ў горы памагай. (Да ўсіх весела.)
    Ну, а цяпер ідзём адгэтуль! — Хай будзе птушкам гэты дом, У якім не бачылі мы свету.
    Ідзём!
    X л о п ч ы к (радасна) Ідзём!
    Папрадухі (таксама) Ідзём!
    Т к а ч ы х a (таксама) Ідзём!
    Усе варушацца з альтаны.
    3 а с л о н а.
    АБРАЗ II
    На сцэне ўсё, як у канцы першага абраза. Тыя самыя асобы ў тых самых пастацях, тыя ж дрэвы, травьг, кветкі — усё, як у канцы першага абраза.
    З’ЯВА I
    Р у ж a (адпушчае галінку, каторая зноў выпростваецца)
    Скончылася казка... Час пачацца жыццю! (Пры гэтых словах прамень, асвятляўшы Ружу і Хлопчыка, знікае, кветкі збіраюцца зноў у кола каля іх.) Зараз ён устане і памкне дамоў.
    Ды і вы, сястрычкі, зараз пабяжыце, Бо і слонца хутка скоціцца далоў. Ці вы ўсе у зборы?
    Першы званочак
    He, аднэй нямаш.
    Незапамінайка з вёскі не прыйшла.
    Р у ж a
    Куды ж яна збегла?
    Трэці званочак
    А у вёску тую, адкуль хлопчык наш, Мы яе прасілі, каб матку прывяла.
    Р у ж a
    А?.. Вось гэта добра. Так яно і трэба, Незапамінайка пэўна справіцца з усім. Ну, пачырванела на захадзе неба, Досыць нам тут дляцца.
    (Пытаецца ў першага, другога, трэцяга і чацвёртага Званочкаў.) А вы тут пры ім?
    Чацвёрты
    і іншыя званочкі
    Мы адгэтуль самі...
    Р у ж a
    Ах, я прызабыла!
    Трэба скарб адзначыць той, што тут ляжыць.
    Чым яго адзначыць, каб прыметна была?
    А!.. Знайшла, знайшла я! — Грыб тут пасадзіць! (Перасаджвае з другога месца на тое, каля якога спіць Хлопчык, вялікі грыб.
    Да тых, што застаюцца.)
    А вы заспявайце яму калыханку, Хай, пакуль да маткі, саладзей паспіць!
    (Да ўсіх.)
    Ну, пара, сястрыцы!
    (Да тых, што астаюцца.)
    Да другога ранку.
    (Збіраецца ісці з іншымі кветкамі.)
    3 в а н о ч к і (каторыя астаюцца)
    I табе, красуня, сон вясёлы сніць!
    Р у ж а і іншыя к в е т к і адыходзяць. Першы, другі, трэ ці і чацвёрты Званочкі становяцца па свае месны ва кустамі.
    X л о п ч ы к спіць, як раней. Званочкі толькі аднымі галоўкамі выглядаюць з-за кустоў. Ціхі-ціхі пачынаецца спеў калыханкі і паволі мацнее, але не да поўнага голасу. Падчас спеву змрок гусцее, і пад канец абраз асвячаецца месяцам.
    Незапамінайка (ціхенька, на пальчыках, выбягае на сцэну, на хвіліначку схіляецца над Хлопчыкам і таксама бяжыць на сваё месца.
    Спеў у часе гэтага не перарываецца.) Спеў
    УМЕРКАВАНА. СПАКОЙНА
    я і_ ду ац_па_чы_вапь, лю_лі,лю_л1 дзетк± спаць.
    Бор заснуў і ціха спіць, Месяц лісце серабрыць.
    Ветрык-жэўжык шмыгануў, Роску з лісцяў страсануў.
    Трэба спаці, ветрык-свет, Бор бурчыць яму услед. Люлі, люлі — на палёх Над ракой туман залёг...
    Некалькі разоў у часе песні ў лесе чуецца далёкі кліч: «Сынку! Сынку!» Перад апошнімі словамі песні ён чуецца саўсім блізка — тут жа, у кустох. Кветкі як бы ўздрыгваюць і перарываюць спеў. 3-за кустоў выходзіць М а т к а.
    М а т к a
    (шукаючы промеж кустоў, слабым голасам)
    Сынку! Сынку! Сынку!
    (Выходзячы наперад.)
    Мілае маё, каханае дзіцятка,
    Дарагі ты мой званочак залаты,
    Заблудзіўся, бедненькі, ў лесе, як ягнятка, Адгукніся, маё роднае, дзе ты?..
    Сыначку! Сыночак!
    (Заўважыўшы Хлопчыка.)
    А хто ж гэтта, скорчыўшыся, пад кустамі спіць?
    (Прыглядаецца, а пасля, пазнаўшы, кажа.) Сыначку! Дзіцятка! Рыбка мой! Каточак!
    Сыначку!
    (Будзіць. Хлопчык абуджаецца;
    соладка пацягуецца пасля сну і, увідзеўшы Матку, успамінае, дзе ён, і кідаецца ёй на шыю.)
    X л о п ч ы к
    Мамачка!
    (Цалуе Матку.)
    М а т к a
    (цалуючы Хлопчыка)
    Сыночак! Месячык!
    X л о п ч ы к
    Як мяне знайшла ты?
    М а т к a
    А ты як тут спаў?
    X л о п ч ы к
    Ox! He мог я сцежкі адшукаць да хаты
    I ужо не помню, як сюды папаў.
    (Раптам.)
    Ах, які я відзеў сон!
    Каб ты, мама, знала!
    Мне й цяпер здаецца ён...
    М а т к a
    А я? Як шукала
    Цябе, сынку... Каб ты знаў, Як душа балела...
    Страх мяне такі абняў, Што ледзьве не млела.
    Голас твой ў маіх вушах
    Усё звінеў, як струнка: «Мама, мама, памажы!
    Мама! Дай ратунку!»
    X л о п ч ы к
    Мамачка бедная! Столькі трывогі Ты праз дурнога мяне прыняла!
    (Пацяшае Матку.)
    М а т к a
    He, мае дзеткі, не будзь к сабе строгі: Я наўмысля цябе завяла У гэтыя нетры...
    X л о п ч ы к
    (не верачы., з абурэннем)
    Няпраўда?
    М а т к a
    (прыцягуючы яго да сябе, з плачам)
    Ой, каб гэтак!
    Каб няпраўдаю было! — Мяне б скруха так не брала, Так бы сэрца не пякло!
    Але праўда!.. Мусіць, знаеш, Як прыходзіцца нам жыць: Ані хлеба, ні да хлеба I няма дзе зарабіць!..
    (Плача.)
    X л о п ч ы к
    He плач, мамачка-галубка, Прамінець усё, як цень. Голад,холад нас з табою He разлучаць ні на дзень.
    М а т к a
    Веру, веру, маё шчасце, Залаценькі хлопчык мой, Што ні холад, ані голад He раздзеляць нас з табой! А цяпер, маё каханне, Час ужо ісці дамоў. Ото ж радасці там будзе, Што ты вернешся здароў!