• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

    Сэрцам пачуты звон

    Алесь Гарун

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 359с.
    Мінск 1991
    74.42 МБ
    X л о п ч ы к
    Пойдзем, пойдзем! (Убачыўшы грыб.) Ай, што гэта?
    Грыб вялізны які ўрос!
    М а т к a
    Грыб?
    (Нахіляецца над грыбам.) Мусіць, усё лета Быў тут.
    Бачыш, мохам як зарос.
    (Да Хлопчыка.)
    I які з сябе вялізны!
    Рві, дый пойдзем — пуць не бліжні, А нам вёрст са тры адмераць!..
    X л о п ч ы к (радасна) Вось і будзе чым вячэраць! (Зрывае грыб, за якім паднімаецца дзёран, і з-пад яго аббітая срэбнай бляхай шкатула з медзянымі абручамі. Хлопчык у радасці цягне Матку за руку.) Мама, мама, падзівіся, Тут куфэрак нейкі з бляхі, Рэчы нейкія знайшліся!
    (Вынімае шкатулу і паказуе Матцы.)
    М а т к a (здзівована) Ах!
    I напраўду нехта тут Нешта нейкае схаваў!
    Дай адчынім, ці не скарб Пад табою тут ляжаў? (Абое нахіляюцца і, адчыніўшы шкатулу, вымаюць з яе рэчы.)
    X л о п ч ы к (хапае з радасцю жалейку) Жалейка! Тая!
    М а т к a
    Боты...
    (Вымае і ставіць іх на зямлю.)
    X л о п ч ы к (паднімае боты і, пазнаўшы, кажа) Скараходы!
    М а т к a (вымае) Шапка...
    (Кладзе на зямлю.)
    X л о п ч ы к (паднімае з радасным крыкам) Цемязень!
    М а т к a (вымае)
    I вопратка багатая...
    X л о п ч ы к (не ўстрымлюючы радасці)
    Мама, любка,— гэта ж сон, Сон мой дзіўны!
    Каб ты знала, Што я тут надойчы сніў! Тут навокал ўсё спявала, Чараўнік тут страшны быў... Яго я прагнаў ігрой Вось на гэтай во жалейцы.
    М а т к a (спыняючы)
    Перад ноччу, хлопчык мой,
    Так не трэба гаварыць.
    Яшчэ ў лесе,
    можа быць, Праз такія словы зблудзім...
    X л о п ч ы к
    He, блудзіць ужо не будзем.
    (Паказуючы залаты клубок.)
    Во ў клубку у гэтым сіла:
    Ен дарогу, дзе б ні была, Сам пакажа, толькі кінуць...
    (Кідае клубок.)
    М а т к a
    (хапаючы яго за руку, каб стрымаць')
    Што ты робіш, ніці згінуць...
    X л о п ч ы к (паказуючы другой рукой)
    А глядзі, глядзі ж!
    М а т к a (здзівована)
    I праўда!
    Клубок коціцца прасцютка...
    Ды не трацьма ж ні мінуткі, Пойдзем зараз!..
    (Збіраючы рэчы, каб ісці.)
    X л о п ч ы к
    (скідае лапці і адзяе боты)
    Вось я толькі скараходы Замест лапцікаў адзену...
    М а т к a
    Што ты, дзетачкі, надумаў Тут у лесе рабіць змену?
    X л о п ч ы к
    Я хачу папрабаваць, Як у іх хадзіці трэба
    I як імі кіраваць... (Устаўшы да Маткі.) Ну, цяпер ідзём дамоўку! Куфар, мамачка, бяры.
    М а т к a
    (хоча надзець яму шапку) Надзень шапку на галоўку!
    X л о п ч ы к (рукой не дае адзець) He, не трэба без пары! Пойдзем!..
    (Бярэць Матку за руку іхоча ісціразам, але зараз жа апераджае яе і хаваецца ў лесе.)
    З’ЯВА IV
    М а т к a
    (крычыць Хлопчыку ўслед)
    Сынку!.. Сынку!..
    (Ламаючы рукі.)
    Божа мой! Зноў згубіла!..
    (Крычыць у лесе.)
    Сынку!.. Сынку!..
    (У роспачы ламае пальцы
    і аглядаецца навокал.
    Чуецца голас Хлопчыка з лесу.)
    X л о п ч ы к
    Я тут, мама!
    (I зараз жа ён выбягае сам
    вялізнымі крокамі і, стаўшы з імпэту, аж сеў у траву.)
    М а т к a і X л о п ч ы к.
    М а т к a
    (з дакорам да Хлопчыка)
    Ці ж так можна жартаваці?!
    Гэтак матку абіждаці.-..
    Ад каго ты навучыўся?
    X л о п ч ы к
    (жыва ўскочыўшы з травы і лашчачыся да Маткі)
    He, матуля дарагая, Гэта боты-скараходы У гэтым разе вінаваты:
    Як памчалі, як памчалі,
    He замчалі чуць да хаты.
    М а т к a
    Праўду кажаш?
    X л о п ч ы к
    (не адказуючы, сядае скідаць боты.. Гледзячы на яе ўгару)
    Я іх скіну,
    Панясу ўжо у руках...
    (Устаўшы, трымае ў аднэй руцэ боты, другой бярэ Матку за руку.) Пойдзем, мама!
    М а т к a
    Пойдзем, сыну!
    Прамінуў ужо мой страх, I трывога больш не мучыць: Ужо мы разам...
    X л о п ч ы к
    (жыва, у вялікай радасці)
    Разам, разам!
    I ніхто нас не разлучыць! (Ідуць дамоў.)
    П е р ш ы, другі, трэці і ч а ц в ё рт ы Званочкі і Незапамінайка паказуюць галоўкі з-за кустоў і, гледзячы на пайшоўшых Матку і Хлопчыка, ціха шэпчуць: «Пайшлі з лесу, пайшлі з лесу» і з гэтым шэптам зноў хаваюцца. Услед за гэтым пачынаецца нямы спеў калыханкі. У лесе робіцца цямней. Перад канцом з нямога спеву калыханкі крышачку мацней выдзяляюцца словы:
    Ходзіць месяц промеж зор, Спіць, заснуў драмучы бор. Тучкі мкнуцца у паўсне, Часам ветрык шалясне...
    У часе спеву паволі апушчаецца заслона.
    К а н е ц.
    ШЧАСЛІВЫ ЧЫРВОНЕЦ
    Казка ў двох абразкох
    A С О Б Ы
    Жабрачка—старэнькая, нізенькая, гадоў мае — бог яе ведае колькі.
    Р у с к і — у брылю, рускай паддзёўцы, ботах бутэлькамі, з скураной каліткаю праз плячо.
    Г андлярка ласоткамі Гандлярка вопраткамі
    Звычайныя местачковыя мяшчанкігандляркі. Разбітныя. беглавокія — з такімі ж каліткамі, як у Рускага.
    С л я п ы — такі, каторага ўсякі бачыў, з лерай і даўгім кіем.
    Г абрусь — Г а л ь я ш — Тарэска — С т э ф к a — Г а нуська — Адна дзяўчынкаМ і к а л а й —■ I в а н ь к a — Т о д а р — М і х а с ь — А н д р э й —
    Усё вясковыя дзеці, шкаляры. Габрусю 12 гадоў, Гальяшу 10, каля 11 гадоў. Рэшга дзяцей у веку ад 9 да 12 гадоў. Адзеты звычайна, па-вясковаму, хто бядней, хто
    крыху багацей, хаця роўна.
    больш-менш усе
    Пятрук —
    Павадыр — гадоў 7—8. 3 торбачкамі для хлеба.
    Вясковыя хлопчыкі і дзяўчаткі школьных гадоў.
    АБРАЗI
    Дарога за сялом. Удалечыні, праміж лугоў, відаць рэчка. За імі няроўны відок. Невысокія непрарыўныя горы, пакрытыя зараснікам, праміж якога там-сям — старэйшыя дрэвы. Справа пад вечар. Каля дарогі валяецца таўстая калода.
    З’ЯВА I
    Жабрачка выходзіць з правага боку, апіраючыся на даўгі кій, і ідзе па дарозе. Адзенне яе зборнае, з усякіх лахманоў. Абвешана торбачкамі і кайстрачкамі.
    Жабрачка (убачыўшы калоду). А, адпачыць можна! (Сядае на калодзе, палажыўшы кіёк каля сябе, і зверху ўніз гладзіць сабе ногі; прамаўчаўшы.) Ходзіш, ходзіш, цягаешся, валочышся па свеце... Апрыкрала! Людзі мяняюцца, а я ўсё адна... Усякаму дагадзі, усякаму шчасця дай, а мала хто падзякуе,— усякі на долю наракае. «Доля такая, доля гэтакая»,— а я ўсё адна — ні доб-
    рая, ні благая... He ўсё ж роўна людзі, што ў гэтай вёсцы, што ў тэй? Мне ўсё роўна! Я іду, сваё раблю, а назад не аглядаюся. Бывае так, што часамі таго самага чалавека на дарозе спаткаю,— дык што ж? Мне ўсё роўна: той чалавек, гэты чалавек — адны людзі!.. Для ўсіх адным шчасцем сееш, а што яно няроўна абыходзіць, ды я ў гэтым нявінна... Я сабе іду, сваё раблю, а аглядацца некалі: людзей шмат, я адна — усім дагадзіць мушу... Вось так (вымае з адной кайстры, жменю чырвонцаў і кідае яе на дарогу, рассяваючы) вымеш, пад ногі кінеш, а хто знойдзе і як спажыве, хто яго ведае — мне аглядацца няма калі! (Зноў гладзіць ногі.) Ох, ножкі мае... ножачкі, замучыце вы мяне, так балючы. (Нахіляе галаву ніжэй і ніжэй, ціха мурмоча сабе пад нос, задрэмліваючы, і, заснуўшы, ссоўваецца з калоды на зямлю і кладзецца на бок. Мурмоча, як бы праз сон..) Ды і я вас мучаю... Ножачкі... Людзі... Людзей шмат... Хадзі, хадзі... А я не аглядаюся...
    З’ЯВА II
    Жабрачка і шкаляры.
    Шкаляры выбягаюць гурмам,— відаць, варочаюцца са школы. Хлопцы, дзяўчаткі — вясковыя дзеці, па-ўсякаму адзеты. Наперадзе іх Габрусь. Крычыць, абярнуўшыся да другіх, махаючы кніжкамі.
    Габрусь. Хлопцы! Дзяўчаты! Каму дамоў не пільна?
    Усе (пытаюцца разам, але кожны па-свойму). Чаму? Дык што? А што будзе? (Чуецца некалькі галасоў.) Мне, мне...
    Габрусь. Бо каму не пільна, дык маглі б тутака астацца пагуляць.
    Некаторыя. Можна! Можна!
    Адна дзяўчынка. А мне трэба ісці: мама казала не бавіцца. (Ідзець.)
    Т о д a р. А мне есці хочацца: снедаць нічога з сабой не браў.
    Ідзець ён, а за ім і першай дзяўчынкай дзеці часткаю расходзяцца. Некаторыя моўчкі, некаторыя з слоўмі: «I мне трэба ісці», «I я не магу астацца», «У хаце чакаюць» і інш. аддзяляюцца і ідуць. Ім услед з той часці, якая застаецца, крычаць: «Стэфка, пачакай! Пойдзем разам, толькі крышку пагуляем», «Яська, куды ты?» і г. д. Але да іх адказуюць тыя, каго клічуць,— «Не пайду», «Мама казала» і Г. д.
    Некаторыя астаюцца, усяго душ 10, з іх 3 дзяўчынкі...
    С т э ф к а (да Габруся). А ў што гуляць будзем?
    Г абрусь. Ды ў што хочаце. Ну, у гарэлыша давайце!
    Т а р э с к a. He, не, лепей у звон.
    М і к а л а й. У жмуркі! У ката!..
    Гануська. У сяло!
    Іванька і іншыя (наперабой). У краскі! У Маскву! У караля! (Потым крычаць.) У соль, будзем у соль гуляць! У соль! У соль!
    Г абрусь. Ну, хто сядзе са мной? (Сядае на зямлю.)
    М і к а л а й. Я! (Падбягае і сядае, рэшта становіцца ў кучы і потым, расцягнуўшыся ў адзін pad, пераходзяць праз ногі сядзячым на зямлі, спяваючы хорам. «Ідзець байдак без солі, без солі! Ідзець байдак без солі, без солі». Пераййіоўшы так, паварочуюцца назад і адзін па адным пераскакуюць праз ногі тых, што сядзяць, з крыкам: «Ідзець байдак з соллю!» Чацвёртага з чаргі, Іваньку, Габрусь ловіць.)
    У с е. Ай-яй, Іванька папаўся, не перайшоў з соллю!
    Г аб русь (устаўшы, да Іванькі). Ну, цяпер ты сядай, а я соль пацягну. (Усе пачынаюць гульню зноў, Мікалай злавіў Стэфку, каторая, як толькі. Мікалай устаў, кажа.)
    С тэ ф к а. Ай, я не хочу сядзець! Што гэта за гульня, каб сядзець? Лепей у што-небудзь другое будзем гуляць.
    Габрусь. Аў што другое?
    Гануська. У перасечкі, у перасечкі!
    Іншыя (падтрымваюць). У перасечкі, у перасечкі!
    Габрусь. А хто першы пачне гарэць? Хочаце, я буду?
    Некалькі галасоў. Не-не, чатавацца, каму першаму!
    Г а б р у с ь. Ну, добра, будзем чатавацца. Станоўцеся роўна. (Усе становяцца каля яго паўколам, а ён пачынае лічыць напаўспяваючы.)
    I
    Саломінка, яромінка
    Прэла, гарэла,
    На мора ляцела, Выйдзі вон, Радзівон!
    II
    Цок — цылірок, Пана Фіда футарок Прэў, гарэў, пастарэў! Апанас, выйдзь ад нас!
    Калі скончылася чатаванне, Мікалай, катораму прыпала гарэць, кажа: «Ну, станоўцеся, будзем гуляць». Усе становяцца за яго плячыма пара за паран, а Тарэска не мае сабе пары.
    Т а р э с к а. Аў мяне пары няма.
    М і к а л а й. Дык пастой так, пакуль мы не скончым.
    Т а р э с к а. Ай, я не хочу, я бардзей дахаты пайду!
    Некаторыя (абярнуўшыся). Чакай, Тарэска! Мы толькі раз абяжым без цябе, а потым усе будзем гуляць.
    Т а р э с к а (стаўшы збоку, нараўліва). Ай! Я не хочу.
    Г а б р у с ь. Ай, слухайце, вунь Тарэсцы і пара ідзе!
    Усе (глядзяць на дарогу, адкуль прыйшлі; адзываюцца галасы). Гальяш! Гальяш!
    М і к а л а й. Хадзі хутчэй, Гальяш, станавіся ў пару!
    ЗЯВА IV
    Тыя ж і Г а л ь я ш, хлопчык гадоў 9—10, з кніжкамі, адзеты не горш за іншых шкаляроў.
    Гальяш (усім, каторыя яго абступаюць, некаторыя нават ухапіўшы за рукавы). Куды вы мяне клічаце?