Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
Габрусь (падкідаючы на руцэ чырвонцы). А гэта — не грошы?
Гандлярка ласоткамі (укланяючыся). Яшчэ якія!.. Зараз, зараз я табе ўсяго назбіраю — адважу. (Бярэцца адважываць яму цукеркі, пернікі. і інш. Вялікшая часць дзяцей, абступіўшы іх, дзівіцца на торг.)
Гальяш (з некалькімі іншымі дзяцьмі і Тарэскай, падышоўшы да Рускага перад гэтым, прыглядаўся да тавару). Дзядзька, колькі гэта люлька каштуе? (Бярэ ў рукі пекную люльку з даўгім крывым цыбуком.)
Р у с к і. Неужель куріш?!
Гальяш. He, гэта я свайму татку купіць хочу— ён заўсёды курыць, а люлькі добрай не мае.
Рускі. А! Іш ты, і аб атцэ забота... Дорага, брат, пяць рублёв...
Гальяш. А колькі гэта будзе — больш ці менш за чырвонца?
Рускі. Ха-ха-ха! Вот так купец! Да в червонце, братец ты мой, тры пятёркі будет. Разі у тебя чірвонец есть?
Г а л ь я ш (ківае галавой). ёсць.
Рускі. Пакаж — настаяшнай лі? (Гальяш дае яму чырвонец. Рускі, агледзеўшы чырвонец, прабуе яго на зуб. Да сябе.) Іш ты, старінный дукатец, давнішняго золата! (Да Гальяша.) Настаяшнай! Я те, братец, за няво і трёх трубак не пажалею. (Аддае чырвонец.)
Г а л ь я ш. He, я толькі гэту люльку вазьму. А гэты сцізорык дарагі?
Рускі. Да ентат худой, вазьмі вот палучша, двадцаць пять копеечек. Завяловскі, братец, как брітва!
Г а л ь я ш. Добра. А кніжкі гэтыя пачым?
Р у с к і. Енті? Па трі капеечкі. А вот — Францыль — Венціан антірэснай расказ. Вот еіцо Ілья Муромец — чюдо богатырь, он всех на свете сільней богатырей был.
Г а л ь я ш. Як багатыр — за ўсіх багацейшы?
Р у с к і. Да нет жа, сільнея всех! Дюж больна был, как тут у вас говорят. А вот ііцо — Персідскія сказкі, тысяча і одна ночь — развлікательная, брат ты мой, чтенія!
Г а л ь я ш. Дык я гэтыя кніжкі куплю: вось гэту,
гэту, гэту, гэту і гэту. Пачым у вас гэтыя напарсткі, трэба маме адзін купіць?
Рускі. Пятнаццаць копеечек. А іш,о чіво возьмёш?
Г а л ь я ш. Нічога болей.
Т а р э с к а. Дзядзька, а колькі за гэтыя каралі?
Рускі. Рублішка, рублік, раскрасавіца! Возьмёшь?
Т а р э с к а. Рубе-е-ль?.. He, не вазьму...
Г а л ь я ш. Чаму, яны ж пекныя?..
Т а р э с к а. У мяне столькі грошы няма — рубля... Мама толькі шастак дала...
Г а л ь я ш. Дык бяры, я за цябе заплачу, колькі не хваце.
Тарэска^ радасна). Можна?
Г а л ь я ш. Бяры, бяры. (Да Рускага.) Зпімеце ёй, дзядзька, гэтыя каралі.
Р у с к і. Вот маладчына. На, насі, раскрасавіца! (Адзяе каралі Тарэсцы на шыю.)
Г альяш (да Рускага). А цяпер злічэце, колькі за ўсё мушу плаціць?
Рускі бярэцца лічыць, усё складаючы разам. У той час, як ён гаварыў з Гальяшом, Гандлярка ласоткамі наважыла і аддала Габрусю некалькі пакункаў. Атрымаўшы ад яго грошы, пакруціла галавой і аддала іх Габрусю назад. Ен падаў другі чырвонсц.
Гандлярка ласоткамі (паглядзеўшы на чырвонец, са злосцю да Габруся). Што ты мяне ашукаць хочаш? Даець мне нейкія асьмакі мядзяныя. Давай чырвонца!
Г а б р у с ь. Дык я ж вам даю...
Гандлярка ласоткамі. Што ты мне даеш?! Паглядзі сам, што ты мне даеш! (Тыкае яму пад нос чырвонцам.) Гэта ж чыстая медзь, якое ж гэта золата? Аддавай, што набраў! Аддавай зараз жа ўсё!
Р у с к і (абярнуўшыся ў іх бок). Ішь ты, крік какой, что-й то сделалось? (Да Гандляркі ласоткамі.) Ты чаво, суседка?
Гандлярка ласоткамі (адабраўійы ўсё ад Габруся, паказавае чырвонец Рускаму). Як жа, дзівіцеся, людзі добрыя, які ашуканец: набраў, набраў усяго на чырвонца, а як плаціць прыйшлося — дык медзякамі хоча аддаць — палядзі ты, якія ў яго чырвонцы.
Рускі (узяўшы чырвонец у рукі). Эва! (Падміргіваючы.) Ішь ты, абмапшчік. Како ж это золата. Нясі дамой, пусть яво там тебе на золото обменяют! (Аддае чырвонец Габрусю.)
Г a б р у с ь (паглядзеў на ляжачыя на яго далоні чырвонцы і, паказуючы іх Рускаму, крыху змяшаўшыся). Чым жа гэта не золата, я ж у таты відзеў такія самыя грошы?!
Рускі (глядзіць яму на руку). I пра[во] золотые, по всей форме! Покаж, покаж-ка... (Бярэць абодва чырвонцы ў сваю руку, здзівована глядзіць на іх.) Вот так штука! Навожденіе... Настояшчыя медзякі... Ну-ка, возьмі.
Габрусь прымае ад яго чырвонцы і трымае на руцэ.
Р у с к і (глядзіць на руку Габрусю. Хлопае сябе па паддзеўцы). Упять жа золата! Дай-кось. (Бярэ чырвонцы ў сваю руку.) Упять вот медзякі! (Аддае Габрусю чырвонцы.) На-кось тебе твоё золата назад, пусть оно с тобой будет, а нам такова не надобе, мілай! (ДаГальяійа.) Пакаж свой, может, і твой золотой с евоным — одной фабрікі. (Бярэ ад Гальяша чырвонец.) Не-е! Вот энтот как раз золото. (Прабуе чырвонца на зуб.) Вот где правда-то! Золотой без всякой хітрості. (Да Габруся). Іді, іді отцэдава з своім золатам: неправільное оно..(Да Гальяша.) А твой возьму. Сколько тебе сдачі-то? (Лічыць, потым аддае Гальяшу тавар і рэшту і пры гэтым надта ласкава гаворыць і смяецца.)
Г а б р у с ь (расчараваны, адышоў, яго абступіла гурба дзяцей). Якіх ім яшчэ іншых грошы трэба. Праўдзівыя чырвонцы, а яны не бяруць...
Тодар. Калі ж бачыш, твае чырвонцы якіясь дзіўныя: як іх хто другі ў рукі возьме, дык зараз медзякамі
робяцца.
Г а б р у с ь. Ну, глядзі ж — золата?
Некалькі галасоў. Золата, золата!
М і к а л а й. Г а б р у с ь. М і к а л а й. Г а б р у с ь. мае чырвонцы!
М і к а л а й.
А цяпер дай мне патрымаць.
На, патрымай.
А цяпер медзякі!
Няпраўда! Гэта ты падмяніў—аддай
Калі я іх падмяніў, што ты? На, вазьмі
іх назад сабе.
Габрусь. He вазьму, не вазьму —аддай мае чырвонцы!
М і к а л а й (схапіўшы Габруся за руку і ўлажыўшы ў яе чырвонцы). На, вазьмі! Ну што, ізноў чырвонцы?
Габрусь (амаль што не плачучы). He хачу, не хачу я такіх грошай, калі яны хвальшывыя! (Хоча кінуць іх, але, убачыўшы Жабрачку, спыняецца і, нешта падумаўшы, падыходзіць да яе і пытаецца.) Прадаеш, бабка?
Жабрачка. Прадаю, дзеткі, усё прадаю, што каму знадобіцца.
Г абрусь. Ну, дык маеш табе два чырвонцы, а я ў цябе на іх тавару набяру. (Да сябе.) Старая, сляпая, дык, можа, ёй і ўдасца ўсунуць.
Жабрачка (бярэ ад Габруся грошы). Можна, можна і такі гандаль зрабіць. (Разглядаючы чырвонцы.) Хаця я і не дабачу трошкі!.. Але ж ты мяне не ашукаеш? Гэта і праўда золата?
Г а б р у с ь (глядзіць ёй на руку. Да сябе). Ізноў медзякамі парабіліся! (Да яе.) Золата, бабулька, золата!.
Жабрачка (апускаючы чырвонцы у капшук). Ну, дык выбірай, што спадабаеш.
Г а б р у с ь (да сябе). Гм, што ж тут выбраць — усё старызна нейкая... (Паднімае з зямлі філіжанку.) Колькі гэта філіжанка... (Выпушчае філіжанку з рук, яна падае і разбіваецца на чарапкі і таксама разбівае некалькі шкляных рэчаў.) Ах!
Жабрачка (адначасна). Ах, што ты нарабіў! Хай тябе з тваімі чырвонцамі — ты ж мне болей, як на два чырвонцы, патраціў, мае дзеткі!
Г а б р у с ь. Нічога, я заплачу...
Жабрачка (раззлавана). Заплачу, заплачу!.. Ты, думаеш, мала мне шкоды нарабіў? На табе, лічы сам!.. (Збірае чарапкі і, паказуючы іх Габрусю, вылічае, колькі каштуюць пабітыя ім рэчы.)
Г а л ь я ш (каторы перад гэтым перайшоў да латака Гандляркі ласоткамі і, накупляўшы ў яе ўсяго, палез у кішэнь па грошы, выняў руку з кішэні і, убачыўшы зноў свой чырвонец замест дробных, атрыманых ім рэштай, кідаецца ад Гандляркі ласоткамі да Рускага). Дзядзька, ці я вам грошы аддаў?!
Р у с к і. Ты-та? Атдал, атдал, малой. Во он, твой золотой. (Адкрывае сваю калітку і глядзіць туды, вытарашчыўшы вочы, да сябе.) Фью!.. Вот так іголачка... А відь золотой-то был всяво одін, явонай... (Працершы вочы, заглядае зноў у каліту, да сябе.) Іш ты, все деньгі золотымі сделалісь! (Выняўшы з каліты адзін залаты, да сябе.) Золотой і с шчербінкай! (Вымае другі, трэці, яшчэ некалькі, і паглядзеўшы, кладзе іх назад.) I всё
co шчербінкамі, как я на зуб пробовал! (Да Гальяша.) А... ты чаво?
Г а л ь я ш. Бо... бо вы ж мне давалі рэшты сярэбранымі рублямі, пяць, здаецца, далі, а ў мяне зноў адзін чырвонец у кішэні...
Рускі (не верачы). Врё?.. Покаж-ка! (Паглядзеўшы на Гальяшоў чырвонец, вымае з каліты адзін з сваіх і, палажыўшы іх адзін ля аднаго на далоні, кажа да сябе, здзівіўшыся.') Іш ты, как родныя братцы! (Кладзе яшчэ адзін чырзонец на далонь.) I ёнтат такой жа. (Аддае Гальяшу HbipeoHen.) Заплатіл, заплатіл, мілай, всё сполна. Можаш ідті! (Да сябе.) Вот дзіво-то. Нікогда такова co мной ешчо не бывала. Эх, уходіть надо! Довольно заработал, будет с меня. (Жвава збірае ўсё сваё, звязывае і, моўчкі міргаючы Гандлярцы ласоткамі, ідзе з ■торгу.)
Г а л ь я ш (паціскаючы плячыма). Як яго так? (Ідзе да Гандляркі ласоткамі.) Колькі вам трэба, цётачка?
Гандлярка л асотка м і. За пернікі рубель, за цукеркі гэтыя паўрубля, за гэтыя... (Далей гаворыць і лічыць нешта, але што — не чуваць.)
Жабрачка (да Габруся). Ну, ты ж тут шкоды нарабіў на ўсе твае грошы. Што цяпер будзе?
f а б р у с ь. Я не ведаю што. Як жа так: я два чырвонцы аддаў і нічога не куплю... (Жабрачка далей нешта гаворыць: не то што шкадуе Габруся, не то яму выгаваруе.)
Гандлярка ласоткамі (да Гальяша, узяўшы ад яго чырвонец). Табе шэсць рублёў трэба рэшты. Толькі — ці не кепскі твой чырвонец, як у таго хлапца?
Г а л ь я ш. He ведаю, глядзіце самі...
Гандлярка ласоткамі (кінуўшы чырвонец аб дошку). Добры, звініць. Знача, табе шэсць рублёў з палавінай. (Вымае з кішані на фартух грошы і дае Гальяшу.) На табе: рубель, два, тры, чатыры, пяць, шэсць... Ha Ta66 паўрубля... Ой, не, гэта твой чырвонец! (Вымае другія гройіы.) На табе... Што гэта — зноў твой чырвонец, чаго ён у рукі лезе? На табе... (Глядзіць у кішэню і рукой .шукае тамака паўрубля; раптам кажа да сябе.) Братухны, тут жа адны чырвонцы! Самае золата! Вось дык дзіва! (Да Гальяша, жвава.) Я табе лепей гэты вялікі пернік за паўрубля дам! Возьмеш?
Г альяш (радасна). Вазьму, вазьму. Дзякуй, вазь:му, цётачка.
Гандляркаласоткамі. I табе дзякуй за добры гандаль. (Гальяш, абдзяляючы дзяцей пернікам і цукеркамі, ідзець з імі да Гандляркі вопраткамі. Гандлярка ласоткамі жвава збіраецца і вывозіць свой тавар; заглядаючы па дарозе ў кішаню, сціскае плячыма і гаворыць нямоцна.) Адзін чырвонец быў, а тут... Як яно зрабілася? Во дзіва!
З’ЯВА VII
Тыя ж без Гандляркі ласоткамі, Рускага і Сляпога, каторы выйшаў яшчэ раней, апіраючыся на хлопчыка.
Габрусь (да Жабрачкі). Дык што ж, бабулька, вы нічога і не дасцё за мае грошы?