• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

    Сэрцам пачуты звон

    Алесь Гарун

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 359с.
    Мінск 1991
    74.42 МБ
    Алесь Гарун.
    Высокапаважаны Пане Ластоўскі!
    Пасылаю Пану, для «Н [ашай] Н[івы]» зноў сваіх колькі вершаў. 3 песнямі пакуль што маўчу. Есціка ў галаве пара матываў, але пакуль што заняты другім: як урву якую вольную часінку, то пакладаю на пісанне драмы для беларускага тэатру. Драма ў вершах, з сучаснага нам жыцця і будзе меці тытул «Дэпутат». Можа, крыху другі, але кончэ з «дэпут». Першы акт на-перша скончыў, пачаў другі, але калі ўсё давяду да канца — не ведаю. А покуль што жычу ўсяго найлепшага і, моцна паціскаючы руку Пану, застаюся заўсёды ўдзячны і прыхільны.
    А. Прушынскі 1912.30/Х Кірэнск
    Дарагі Тарасік!
    Маю табе нешта сказаць важнае перад тваім ад’ездам у Варшаву. Інтэрас важны, прашу зайсці, бо сам хадзіць не магу — забараніў доктар. Каб ты прынёс якую-небудзь кніжачку пачытаць, вельмі б дзякаваў, бо сяджу без усякага занятку. Зайдзі канечне.
    Hotel Раіас, № 158	А. Прушынскі
    Каментарыі
    «МАТЧЫН ДАР» (1907-1914)
    Вершы зборніка друкуюцца па кн.: Алесь Гарун. Матчын дар. Друкарня Я. Грынблята, Менск, 1918.
    Творы ў зборніку друкуюцца не ў храналагічным парадку.
    «Чаму з маленства, з ураджэнства...» (с. 32)
    Упершыню— газ. «Наша ніва», 1911, № 40 пад загалоўкам «Роднаму краю». Друкаваўся ў «Беларускім календары «Нашай нівы» на 1913 г. У варыянт зборніка «Матчын дар» унесены значныя змены.
    3 тваёі глебы, з тваёга неба — дыялектныя формы ўскосных склонаў займеннікаў твая, тваё.
    Начныя думкі (с. 33)
    Упершыню — газ. «Наша ніва», 1908, № 23. Друкаваўся ў «Беларускім календары «Нашай нівы» на 1911 г.
    «Як надарыцца мінута...» (с. 34)
    Упершыню — газ. «Наша ніва», 1918, № 33.
    «Ты, мой брат, каго зваць Беларусам...» (с. 38)
    Першы варыянт верша «Беларусам у чатырохлецце «Нашай нівы» друкаваўся ў «Нашай ніве», 1910, № 47. (Гл. стар. 118 гэтага выдання.)
    Юдам (с. 39)
    Упершыню — зборнік «Калядная пісанка», 1913.
    Вы ... імя вам Іуды.— У выданні 1918 г. было: «Вы ... імя вам Юды». Выпраўлена паводле выдання 1929 г„ дзе робіцца спасылка на аўтограф. Форма «Іуды» больш адпавядае рытму радка.
    Песня-звон (с. 41)
    Упершыню — газ. «Наша ніва», 1912. № 41.
    Вяселле (с. 45)
    Упершыню —газ. «Наша ніва», 1913, № 45.
    Журба (с. 46)
    Упершыню — газ. «Наша ніва», 1912, № 9.
    Восень (с. 46)
    Упершыню — газ. «Наша ніва», 1911, № 37—38.
    Mae думкі (с. 47)
    Упершыню — газ. «Наша ніва», 1910, № 4.
    Навакол... (с. 48)
    Упершыню— газ. «Наша ніва», 1912, № 27. Друкаваўся ў зборніку «Наіпай нівы», 1912; у «Беларускім календары» на 1916 г.
    Ветру (с. 50)
    Упершыню— газ. «Наша ніва», 1909, № 35—36.
    Завіруха (с. 50)
    Упершыню — газ. «Вольная Беларусь», 1917, № 36, з паметкай: 1914 г. Сыбір.
    Думы ў чужыне (с. 51)
    Упершыню — газ. «Наша ніва», 1912, № 27. Друкаваўся ў зборніку «Нашай нівы», 1912; у «Беларускім календары» на 1916 г.
    3 песняў няволі (с. 54)
    Упершыню — газ. «Вольная Беларусь», 1917, № 24, з паметкай: Сыбір, 1912 г.
    Я. Л-у — Язэпу Лёсіку. Алесь Гарун адбываў з ім ссылку ў Сібіры.
    Noctur no (с. 62)
    ... і ту ж... (паланізм) — і тут жа.
    Няма пакуты дзе — няма пазнання.— У выданні 1918 г. было: «Няма пакуты дзе— дзе няма пазнання. Выпраўлена ў адпаведнасці з выданнем 1929 г., дзе робіцца спасылка на аўтограф.
    «Хто сказаў: tl яз народам...» (с. 65)
    Упершыню — газ. «Гоман», 1917, 1 мая.
    Ідуць гады (с. 65)
    Упервіыню — газ. «Наша ніва», 1913, № 5.
    Навука (с. 65)
    Упершыню — газ. «Вольная Беларусь», 1917, № 29.
    «Як ліст вярбінкі маладой...» (с. 66)
    У мора я.— А вернешся назад? — У выданні 1918 года было: «У мора сіняе.— А вернешся назад?» Выпраўлена паводле выдання 1929 г., дзе робіцца спасылка на аўтограф.
    Цячы ракой з-пад горнае грады.— У выданні 1918 г. было: «Цячы ракой з-над горнае градыь. Выпраўлена паводле выдання 1929 г., дзе робіцца спасылка на аўтограф.
    Нязнаны госць (с. 67)
    Па іншаму жыцці — дыялектныя склонавыя формы.
    Матчын дар (с. 68)
    Упершыню— газ. «Наша ніва», 1913, № 28.
    Як жа шанаваці...— У выданні 1918 г. было: «Як іх шанаваці...» Выпраўлена паводле выдання 1929 г., дзе робіцца спасылка на аўтограф.
    Ноч (с. 72)
    Упершьіню — газ. «Наша ніва», 1912, № 21, з паметкай: 27.XII.1911.
    «Хрыстос нарадзіўся!..» (с. 73)
    Цяпер я Тамаш і не веру...— Тамаш (Фама)—евангельскі персанаж, які не паверыў звесткам аб тым, што Хрыстос уваскрос.
    А ў ім лютаванне над меру.— У выданні 1918 г. было: «А ў ім матаванне над меру». Выпраўлена паводлс выдання 1929 г., дзе робіцца спасылка на аўтограф.
    Малітва (с. 73)
    Упершыню—газ. «Наша ніва», 1912, № 51—52, з паметкай* 26/Х—1912.
    Паэту (с. 75)
    Мне сэрца кроіцца — паланізм.
    У канечнае патрэбе— дыялектная форма.
    Слабасці (с. 75)
    Слязой спаўчуцця...-—У выданні 1929 г. выпраўлена на «спачуцця». Форма, выкарыстаная А. Гаруном, утворана пад уплывам польскага слова wspolczucia—спачування.
    Жыццё (с. 76)
    Упершыню — газ. «Вольная Беларусь», 1917, № 32.
    Муляру (с. 77)
    Упершыню — газ. «Наша ніва», 1913, № 34.
    Вясна (с. 78)
    Упершыню — газ. «Наша ніва», 1910, № 18. Друкаваўся ў газ. «Гоман», 1917, 24 красавіка.
    Вецер (с. 79)
    Упершыню — газ. «Наша ніва», 1910. № 23—24. Друкаваўся ў «Беларускім календары «Нашай нівы» на 1912 г,
    Сказаў слоўца...— У выданні 1918 г. было: «Сказаў слаўцо...» Выпраўлена паводле выдання 1929 г., дзе робіцца спасылка на аўтограф.
    Хаўтуры (с. 85)
    Цалавала жанулька свайго мужанька.— У выданні 1918 г. было: «Цалавала жанулька свайго мужалька». Выпраўлена паводле выдання 1929 г., дзе даецца спасылка на аўтограф.
    Казка (с. 87)
    Упершыню — газ. «Наша ніва», 1913, № 48.
    Жабрачка (с. 91)
    Упершыню—зборнік «Калядная пісанка», 1913.
    Сын (с. 93)
    Ды да роднай маткі.— У выданні 1918 г. было: «Да радзонай маткі». Выпраўлена паводле выдання 1929 г., дзе даецца спасылка на аўтограф.
    Каму што (с. 97)
    Друкуецца паводле газ. «Наша ніва», 1910, № 40, дзе ўпершыню апублікаваны. Друкаваўся ў «Беларускім календары» на '1914 г., у зборніку «Апавяданні і легенды вершам розных аўтараў», Вільня, 1914, у газ. «Гоман», 1917, 7 жніўня.
    Варожба (с. 98)
    Друкуецца паводле газ. «Вольная Беларусь», 1917, № 30, дзе ўпершыню апублікаваны.
    Шчасце Мацея (с. 112)
    Друкуецца паводле газ. «Наша ніва», 1910, № 25, дзе ўпершыню апублікаваны. Друкаваўся ў зборніку «Апавяданні і легенды вершам розных аўтараў», Вільня, 1914.
    ВЕРШЫ, ЯКІЯ HE УВАПШЛІ У ЗБОРНІК «МАТЧЫН ДАР»
    Януку Купале (с. 118)
    Друкуецца паводле газ. «Наша ніва», 1908, Ns 21, дзе ўпершыню апублікаваны. Першы друкаваны твор Алеся Гаруна. Прысвечаны зборніку Янкі Купалы «Жалейка».
    Беларусам у чатырохлецце «Нашай нівы» (с. 118)
    Друкуецца паводле газ. «Наша ніва», 1910, № 47, дзе ўпершыню апублікаваны. Пад гэтай назвай у зборніку «Матчын дар» апублікаваны зусім новы верш. (Гл. заўвагу да стар. 38.)
    «Нічога на небе...» (с. 119)
    Друкуецца паводле газ, «Наша ніва», 1913, Ns 7, дзе ўпершыню апублікаваны. Друкаваўся ў «Беларускім календары» на 1917 г.
    Праводзіны (с. 119)
    Друкуецца паводле газ. «Наша ніва», 1914, Ns 37, дзе ўпершыню апублікаваны. Друкаваўся ў зборніку «Дзень штукарства», Вільня, 1914, з паметкай: 1914, 14/VIII.
    На варце (с. 120)
    Друкуецца паводле газ. «Наша ніва», 1915, Ns 21, дзе ўпершыню апублікаваны, з паметкай: Люты, 1915 г.
    У чужыне (с. 121)
    Друкуецца паводле газ. «Наша ніва», 1915, Ns 15, дзе ўпершыню апублікаваны, з паметкай: 1915 г., 1 марца.
    Чалавечая кроў (с. 122)
    Друкуецца паводле газ. «Наша ніва», 1915, № 22, дзе ўпершыню апублікаваны, з паметкай: 15 марца 1915 г. Друкаваўся ў зборніку «Зажынкі», 1919, пад назвай «Чырванюткая кроў».
    У ноч пад Новы год (с. 123)
    Друкуецца паводле газ. «Вольная Беларусь», 1918, Ns 1, дзе ўпершыню апублікаваны, з паметкай: 1916 г.
    На сяло (с. 123)
    Друкуецца паводле газ. «Вольная Беларусь», 1918, № 8, дзе ўпершыню апублікаваны.
    Ён не згіне... (с. 124)
    Друкуецца паводле газ. «Вольная Беларусь», 1918, № 9, дзе ўпершыню апублікаваны, з паметкай: 4/Ш 1918 г.
    Апякун. (с. 125)
    Друкуецца паводле газ. «Вольная Беларусь», 1918, Ns 12, дзе ўпершыню апублікаваны, з паметкай: 23/ІП 1918 г. Друкаваўся ў газ. «Гоман», 1918, Ns 42.
    На Віціме (с. 126)
    Друкуецца паводле газ. «Вольная Беларусь», 1918, № 14, дзе ўпершы'ню апублікаваны. Друкаваўся ў зборніку «Дыяменты беларускага прыгожага пісьменства», Кіеў, 1919.
    Лірнік (с. 127)
    Друкуецца паводле газ. «Вольная Беларусь», 1918, Ns 20—21, дзе ўпершыню апублікаваны. Напісаны ў сувязі са смерцю Каруся Каганца.
    Спогадзь (с. 127)
    Друкуецца паводле газ. «Вольная Беларусь», 1918, № 29, дзе ўпершыню апублікаваны.
    Край няволі (с. 129)
    Друкуецца паводле газ. «Вольная Беларусь», 1918, № 31, дзе ўпершыню апублікаваны.
    Народ (с. 130)
    Друкуецца паводле газ. «Вольная Беларусь», 1918, № 31, дзе ўпершыню апублікаваны.
    Пажар (с. 131)
    Друкуецца паводле газ. «Волыіая Беларусь», 1918, № 39—40, дзе ўпершыню апублікаваны.
    Трохлінейка-магазынка (с. 131)
    Друкуецца паводле час. «Часопісь», 1919, № 3—4, упершыню — газ. «Беларуская рада», 1917, № 1. Друкаваўся ў зборніку «Зажынкі», 1919.
    Паходная (С. 132)
    Друкуецца паводле час. «Часопісь», 1919, № 3—4. Упершыню — газ. «Беларуская рада», 1917, № 1. Друкаваўся ў газ. «Гоман». 1918, №28.
    «Брацця, к агульнаму шчасцю...» (с. 133)
    Друкуецца па зборніку «Дзень Чырвонае Арміі», 1919, дзе ўпершыню апублікаваны. Друкаваўся ў зборніку «Зажынкі», 1919.
    Дакоры (с. 134)
    Друкуецца паводле газ. «Беларускае жыццё», 1919, № 11, дзе ўпершыню апублікаваны.
    3 астрожных картак (с. 135)
    Друкуецца паводле газ. «Беларускае жыццё», 1919, № 11, дзе ўпершыню апублікаваны.
    Хвейнаму другу (с. 137)
    Друкуецца паводле газ. «Беларускае жыццё», 1919, № 22, дзе ўпершыню апублікаваны, з паметкай: Мінск, у верасні 1919 г.
    У гары і доле (с. 138)
    Друкуецца паводле газ. «Беларусь», 1920, № 37(93), дзе ўпершыню апублікаваны, з паметкай: 28.XII.1919 г.
    Самсон (с. 140)
    Друкуецца паводле газ. «Беларусь», 1920, № 47(103), дзе ўпершыню апублікаваны, з паметкай: 28 лютага 1920 г.
    Самсон—біблейскі асілак. Яго подзвігі, паводле свяшчэннага пісапня, звязаны з эпохай войнаў паміж ізраільцянамі і філістымлянамі. Самсон адзін мог забіць цэлую тысячу ворагаў. Гэта ён разадраў пашчу льва, які сустрэўся яму па дарозе.