Сэрцам пачуты звон  Алесь Гарун

Сэрцам пачуты звон

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 359с.
Мінск 1991
74.42 МБ
Л a п а ц ь (без злосці). Пакінь ты гэты звычай — пытаць ды перапытваць! Кажу: ідзём — значыць — ідзём.
Пастушок (паспешна хаваючы лапаць за пазуху). Ідзём, ідзём!.. (Бяжыць у той бок, адкуль прыйшоў. Праз хвілінку чуецца яго голас: «Куды, Раба! А каб цябе!»)
З’ЯВА II
Па дарозе з праціўнага боку выходзяць Шымановіч і Г а л як о в і ч — зладзеі з места. У кожнага з іх за плячыма здаровы мех.
Шымановіч (запыніўшыся, да Г аляковіча). А што, пане Галяковіч, чы не пасядзім часамі край дарожкі? Нешта я замарыўся, ногі як не свае — ледзьве перастаўляю.
Галяковіч. 3 ахвотай, з ахвотай, пане Шымановіч. I мне, па праўдзе кажучы, гэтая (падмігвае на сваю торбу) «бульба» плечы адабрала! Але... можа (паказуе на лес), у лесе... зацішней будзе?
Ш ы м а н о в і ч. Ды і тутака не гасцінец, не вельмі ходзяць. Могам спакойна пасядзець. А ў лесе яно, праўда, зацішней,— але ж камары, пане Галяковіч...
Галяковіч (згаджаючыся). Ну, то й сядзем, пане Шымановіч.
Шымановіч (ківае галавой). I адпачнем...
Галяковіч. I перакусім (падмігваючы на торбу Шымановіча), чым бог паслаў... (Абое сядаюць на мяжы каля дарогі і скідаюць свае катомкі з плеч.)
Шымановіч (вымаючы з кішэні бутэльку, ківае галавой). Але! I перакусім... Хлебам нашым штодзённым...
Г аляковіч. Га-га-га! Емка сказаў, пане Шымановіч! (Жыва бярэ з рук Шымановіча бутэльку і, адкаркаваўшы яе.) Бывайце здаровы, пане Шымановіч! (П’ець з бутэлькі.)
Шымановіч (матануўшы. галавой). На здароўе! Абы б не цераз край...
Галяковіч (п’ючы). О... не... (Адпіўшы палавіну трункі з бутэлькі, кракае і, абціраючы рукавом вусы, другой рукой паднімае бутэльку ўгару, як бы адмяраючы, ці столькі адпіў, колькі трэба, а потым аддае бутэльку Шымановічу.) Трымайце, пане Шымановіч, каб не ўпала — шкода будзе, як разальецца.
Шымановіч (прымаючы ад яго бутэльк.у'). Ну, каб я бутэльку выпусціў! За здароўе! (П’ець.)
Г аляковіч. На здароўе, за нашу ўдачу! (Вынімае з аднаго свайго клумка кавалак сала, некалькі яец, соль у паперцы, хлеб, нож. Усё раскладае на вынятай з торбы паперцы, потым рэжа хлеб, сала.) А цяперака закусім.
Шымановіч (паставіўшы ля сябе пустую бутэльку). Падмацуемся, казаўтой!
Кожны з іх бярэць па кавалку сала і хлеба і са смакам закусуе. Аж пакуль не з'яўляецца Пастушок, яны, правячы свае гутаркі, закусуюць.
Галяковіч (жуючы'). Праўду кажаце, пане Шымановіч, што мусім падмацавацца. He малы ж гэта кавалак дарогі перамералі, а сколькі яшчэ засталося да места!
Ш ы м а н о в і ч. Ну-у, цяпер клопат невялікі, лічы, што мы ўжо ў месце. Да вечара паспім, адпачнём, а потым, сам ведаеш, якія ў тутэйшым двары коні — як львы! I агледзецца не паспеем, як на месцы будзем!
Г а л я к о в і ч. Каб жа толькі ўсё памысна зышло! Каб толькі ніхто не пачуў, як будзем каламажку выцягваць ды коні ўпрагаць...
Шымановіч (з незадаваленнем). Ат! Што ў ягамосця за звычай — перад самай справай заўсёды, як варона, праракуеш?! Коні ты ніколі не краў, ці што? Чаго ж баішся?
Галяковіч (трошкі вінавата). Бо звычайна чалавек я смелы, а ў такім дзеле заўсёды неяк баюся, пане Шымановіч. Хто яго згадае, як можа трашцца: не сам клаў... А цяпер суды — ведаеш, якія!.. Так упякаюць...
Шымановіч (перабіваючы, нецярпліва). Аднак жа як у царкву ты лез гэтыя ліхтары ды шаты (паказуе рукою на клумак Галяковіча) красці альбо калі вартаваў, як я гэтыя шынкі (паказуе на свой клумак) з клеці ў гаспадара праз страху выцягваў, дык нічога з табой не сталася!
Г аляковіч (абоімі рукамі ўцішае яго). Ш-ш! Вунь нехта з лесу ідзе... Чалавек нейкі!..
Шымановіч (аглянуўшыся). Які там чалавек— падпасавіч! (Варочаючыся да перарванай гутаркі.) Дык не бойся, і цяпер нічога не станецца.
Г а л я к о в і ч. Ш-ш-ш!
З’ЯВА III
Тыя ж і Пастушок.
Пастушок (вітаючы). Дзень добры папом!
Ш ы м а н о в і ч. Здароў! Хто ты тут такі?
П а с т у ш о к. Пастух, паночку.
Ш ы м а н о в і ч. Чый? Дзеравенскі?
Пастушок. He, дворны. Дзеравенскія ў другім месцы быдла пасуць. А я ад двара.
Ш ы м а н о в і ч. Дзе ж ваш пан цяпер, у двары жывець?
П а с т у ш о к. Ого, у двары! Тата кажа: «Ці такі наш пан дурны, каб чакаць, пакуль яго ў двары арыштуюць». Няма нашага пана, яшчэ перад зімой некуды выехаў.
Шыманові ч. За што ж вашага пана ў двары арыштавалі б?
Пастушок. Я хіба ведаю? Тутака кругом якія былі паны —• усіх павывозілі. А пана Банадысюка самога не было, дык жонку і матку ўзялі...
Галяковіч. А хто ж гэта іх браў?
П а с т у ш о к. Салдаты... УЯаскалі нейкія з места прыязджалі.
Ш ы м а н о в і ч. Хто ж у вас цяпер у двары, калі няма пана?
П а с т у ш о к. Пан Ігнацы.
Ш ы м а н о в і ч. Які пан Ігнацы — брат паноў, ці што? Пастушок. He, не брат, камісар. I пратсядаціль... Ш ы м а п о в і ч. Пратсядаціль? Адкуль жа ён узяўся? Пастушок. Ды гэта ж наш Карнюк, парабак. Цяпер жа ў нас у двары камітэт, а на вёсцы ёсць яшчэ камітэт.
Ш ы м а н о в і ч. Камітэты?!. Што ж яны ў вас робяць?
Пастушок. Сварацца... Як начальства... Наш Карнюк усё дзеравенскага прадсядаціля лае.
Галяковіч (да сябе). Дай распытаюся, як у іх там, ці лёгка нам будзе коні ўзяць? (Голасна да Пастушка.) К якія ж у вас цяперака парадкі? Добра?
П а с т уш о к (маючы нешта сабе на мыслі, але ўдаючы нядбаласць). Го-о! Добра, ды яшчэ як! У нас парадкі цяпер: як толькі павячэраюць, дык зараз жа і кладуцца спаць і такую хропку задаюць, што аж сцены дрыжаць... He тое, што раней!
Галяковіч (да сябг). Добра! (Да Пастушка.) А хурманы як?
Пастушок. Што — як хурманы?
Ш ы м а н о в і ч (груба). Ну, як яны, спяць таксама ці гуляюць?
Пастушок (як раней). Дзе там гуляюць! Спяць! Ды яшчэ раней кладуцца за парабкаў... А цяпер дык і месца змянілі: не пры стайні спяць, а ў палацы.
Галяковіч (да сябе). Во лоўка! Значыць, конікі нашы!
П астушок (да сябе). Ого! (Жыва паглядае на абоіх зладзеяў.)
Галяковіч (да сябе). Замок у стайні зламаць, і квіта!
Пастушок (як бы пачуўшы яго словы). He, паночку,— нават і замка ламаць не трэба: цяпер у нас такі парадак, што ўсё парасчыняна,— бяры, што хочаш, выводзь, што хочаш, вынось, што хочаш...
Г аляковіч (трывожна да Пастушка). А ты скуль ведаеш?..
Пастушок. Аб чым? (Да сябе.) Ого!..
Ш ы м а н о в і ч (ратуючы з клопату Галяковіча). Што ў вас такія парадкі! (Да сябе.) Д’ябал!
Г аляковіч (да сябе). Як ён трапіў на думку, што мы хочам рабіць?! Ці не чуў часамі, як гэты (асцярожна паказуе на Шымановіча) мядзведзь роў, што ў нас у мяхох ляжыць?
Пастушок (да сябе). Ого! (Да Шымановіча.) Як жа мне не ведаць, што ў двары робіцца, калі я сам з двара? Гэта было б усё роўна, што па гары хадзіць, ды сонца не бачыць. Тут не трэба і д’яблам быць (да Галяковіча), не тое што чуць, як гэты дзядзька (паказуе на Шымановіча) роў, што ў вас у мяхох пахована?
Шымановіч і Галяковіч (ускочыўшы разам). Што-о?!!
Шымановіч (аглядаецца на свой мех). Ці не развязалася часамі сала?
Г аляковіч (аглядаецца на свой). Ці не прадраўся мех ліхтаром?
Шымановіч (прыступаючы да Пастушка). Хто тут роў па-твойму і аб якіх мяхох ты гаворыш? (Да сябе.) Ці ёсць тут яшчэ пастухі?
Г аляковіч (ласкава да Пастушка). Табе, мусіць, здалося нешта, хлапчанё! Ніхто тутака не роў, дый мядзведзяў тут, здаецца, няма. (Да сябе са страхам.) He дай бог, як зловяць з крадзеным ды яшчэ з цэрквы. А і за сала па галоўцы не пагладзяць!
Пастушок (да сябе). Ага! Цяпер я з вас нацешуся, паночкі. (Да зладзеяў.) Тут і чуць не трэба, каб ведаць, што вы цэркву абдзёрлі і ў дзядзькі Сымона з клеці сала выцягнулі — па вас відаць. (Да Шымановіча.) К пастухоў, нас дворных, некалькі, і я зараз іх усіх па-
клічу, хай вас звяжуць ды ў камітэт завядуць альбо да камісара, каб вы ведалі, як на чужое дабро сквапіцца! Зараз! (Кідаецца ў лес, адкуль чуваць яго голас.) Дзядзька Апанас! Дзядзька Мікалай! Яўхім! Лавеце зладзеяў, што цэркву абакралі! (Чутно, як трубіць у рог.)
З’ЯВА IV
Тыя ж без Пастушка.
Шымановіч (да Галяковіча). Ну?
Г аляковіч (да Шымановіча). Ну?
Ш ы м а н о в і ч. Што рабіць будзем?
Галяковіч. Уцякаць, пане Шымановіч... Хай яго ліха з хлопцам!
Ш ы м а н о в і ч. А з гэтым (паказуе на клумкі) як? Панясём?
Галяковіч. Здурнеў хіба? Дай божа самім уцячы, а не тое, што з гэтым —такі цяжар! Бо як зловяць нас гэтыя камітэты... (Махае рукой.)
Ш ы м а н о в і ч (шкадуючы). Шкода!
Г аляковіч (жыва). Чаго болей шкадаваць: сваёй скуры ці гэтага?
Шымановіч (нахмарыўшыся). Шкода!
Г аляковіч. Ну, шкадуй сабе, калі хочаш, а я больш сябе шкадую... (Кідаецца бегчы ў лес, у той бок, адкуль прыйшлі, але не па дарозе.)
Шымановіч (за ім услед). Куды ты, у лес?
Г аляковіч (запыніўшыся, праз кусты ўжо). А ты хацеў, каб па дарозе? Каб нас на конях зараз жа дагналі? Нябось конскія ногі — не нашыя — спрытнейшыя. Хадзем, бо я чакаць не буду! (Хаваецца ў лесе.)
Шымановіч (азірнуўшыся на клумкі, цяжка ўздыхае). Э-эх, шкода! (Паволі ідзець за Галяковічам, азіраючыся на мяхі. Дайшоўшы так да кустоў, кідаецца бегчы.)
З’ЯВА V
На дарозе нейкі час нікога няма. Потым з-за кустоў асцярожна выглядае Пастушок. Бачучы, што нікога няма, ён выскакуе на дарогу.
Пастушок. Ха-ха-ха! Ха-ха-ха! Уцяклі-такі? Вось дзе настрашыў дык настрашыў! Малайчына лапаць — як ён спрытна мне падказваў, што яны думаюць... Ха-ха-ха! Во дзівіліся!.. (Падыходзячы да клумкаў.) А цяпер па-
глядзім, што ў іх сапраўды ў гэтых клумках пахована. (Развязвае мех Шымановіча.) Ог-го-о! Паўнютанькі сала. От зладзеі — гэтак чалавека пакрыўдзіць, увесь скорам выцягці! (Бярэцца развязваць мех Галяковіча.) А ў гэтым што? Бацюхны-светухны! (Вымае сярэбраны ліхтар.) Ліхтары!! (Другой рукой перабірае ў мяшку рэчы.) Ай-я-й-я-а! Гэта ж яны, мусіць, усе абразы ў Залужжу паабдзіралі! От зладзеі! (Кідае капацца ў мяхох і сядае на мяжы паміж імі, як бы да публікі.) I што рабіць з гэтым? (Коратка падумаўшы.) Трэба, мусіць, пратсядацілю сказаць гэта: хай робіць, як ведае, бо ён жа начальства. (Успомніўшы аб лапцю.) Лапцік, мілы лапцік! (Лезе рукой за пазуху вымаць лапаць.) Ты разумнейшы за ўсіх зладзеяў на свеце! (Выняўшы з-за пазухі лапаць і трымаючы яго перад сабой.) Ты чуў, як яны ўцяклі?!
Л a п а ц ь (хрыпаватым голасам, здаволена). К што, жук ты яловы, бачыш? Хэ-хэ-хэ!