• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сядзібы Беларусі

    Сядзібы Беларусі


    Выдавец: Рыфтур
    Памер: 78с.
    Мінск 2003
    13.77 МБ
    Чачэрскі раён
    © Палац графаў Чарнышовых-Круглікавых
    XIX ст.
    г.	Чачэрск, вул. Ульянава, 4, 6.
    вул. Інтэрнацыянальная, 58а, 586
    Палацава-паркавы комплекс заснаваны графам Чарнышовым у канцы XVIII — XIX стст. на паўночна-заходняй ускраіне горада. Комплекс уключаў мураваны палац, шэраг гаспадарчых будынкаў вінакурню. Пры палацы быў заснаваны пейзажны парк, пладовы сад з 2 аранжарэямі. Тэрыторыя парку паніжалася да грэбеня адкосу і стромка спускалася да поймы р. Чачоры. У час Вялікай Айчыннай вайны парк з садам знішчаны. Палацава-паркавы комплекс захаваўся часткова: палац, 2 стайні, гаспадарчы будынак, вінакурня. Будынкі разрознены, выкарыстоўваюцца рознымі ўстановамі.
    Гродзенская вобласць Гродна
    ® Комплекс Старога замка XIV—XVIII стст.
    г. Гродна, вул. Замкавая, 22
    Комплекс размешчаны ў цэнтральнай частцы горада, на беразе Нёмана, каля вусця р. Гараднічанкі. Сфарміраваўся як комплекс абарончых умацаванняў, культавых і грамадскіх пабудоў. Уключае замчышча, рэшткі княжацкага палацу (XII ст.), рэшткі Ніжняй царквы (XII ст.), рэшткі Верхняй царквы (XIV—XV стст.), фрагменты абарончых сцен, мост, палац «Стары замак». Палац «Стары замак» быў пабудаваны на мяжы XIV—XV стст. для вялікага князя Вітаўта. Каля 1580 г. замак перабудаваны для караля Стэфана Баторыя па праекту італьянскага арх. Скота. Пасля на працягу XVII— XIX стст. неаднаразова рэканструяваўся. У палацы размешчаны Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.
    ® Палац Новага замка з брамай і 2 флігелямі
    1734—1751 гг.
    вул. Замкавая, 20
    Малюнак Напалеона Орды
    Каралеўскі палац (Новы замак) пабудаваны ў 1734— 1751 гг. па праекту арх. М.Д. Пёпельмана. У будаўніцтве ўдзельнічалі арх. І.Ф. Кнобель, І.Х. Яўх. У 1780-я гг. рэканструкцыю палаца праводзіў Дж. Сака. Размешчаны на крутым правым беразе Нёмана. Комплекс складаўся з палаца, 2 флігеляў, брамы, капэлы (не захавалася), гаспадарчага двара, дзе знаходзіліся службовыя будынкі (канцылярыя, стайні, карэтная). Палац быў разбураны ў 2-ю сусветную вайну. Адбудаваны ў 1952 г. (арх. У. Вараксін). У1793 г. у палацы засядаў апошні сейм Рэчы Паспалітай, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай «нямы сейм».
    © Сядзібна-паркавы комплекс «Панямунь» 1771 г., сярэдзіна XIX ст.
    Усходняя ўскраіна горада, правы бераг р. Нёман
    Малюнак Напалеона Орды
    Пабудаваны ў 1771 г. па праекту арх. Ю. Аляхновіча. Размешчаны на ўсходняй ускраіне горада, на правым беразе Нёмана. Была загараднай рэзідэнцыяй караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Тэрыторыя сядзібы з трох бакоў абмежавана ракой і глыбокім ровам. Сядзібна-паркавы комплекс уключае палац, парк, гаспадарчыя пабудовы, капліцу. Палац размешчаны над стромкім берагам ракі, умацаваным падпорнымі сценкамі. Перад палацам адкрыты партэр. Парк разбіты па схілах рова. Пры ўездзе на тэрыторыю сядзібы размешчана каплічка. Гаспадарчыя пабудовы вынесены за межы параднай часткі ансамбля і пастаўлены з заходняга боку палаца ў адзін рад. Сядзіба — помнік архітэктуры позняга барока.
    ® Сядзіба «Станіславова» 1760—1770-я гг. вул. Ціміразева
    Сфарміравалася ў 1760—1770-я гг. паводле праекта Дж. Сака. Была загараднай рэзідэнцыяй польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Складаецца з палаца
    і двух флігеляў. Палац размешчаны на вяршыні пакатага схілу. Ніжэй па схілу сіметрычна стаяць 2 бакавыя флігелі, якія ствараюць парадны курданёр. За домам разбіты парк радыяльна-прамянёвай планіроўкі. Гаспадарчыя будынкі размешчаны за заходнім флігелем. Сядзіба — помнік архітэктуры позняга барока.
    Ашмянскі раён
    © Замак Сапегі з фрагментамі абарончых збудаванняў XVI—XVII стст., XVIII—XX стст.
    в.	Гальшаны
    Малюнак Напалеона Орды
    Размешчаны на высокім беразе р. Гальшанкі. Пабудаваны П. Сапегам на мяжы XVI — XVII стст. у стылі маньерызму. Інтэр'еры палаца былі багата аздоблены. Сцены ўпрыгожаны жывапісам, значную дэкаратыўную ролю мелі кафляныя печы, стукавая лепка на столі і камінах. На значнай адлегласці ад замка знаходзіліся абарончыя збудаванні (валы, бастыёны, сістэма абваднення). У XVIII — пачатку XX стст. замак перабудаваны. У выніку быў значна зменены яго першапачатковы выгляд. Абарончыя ўмацаванні знівеліраваны, і заснаваны парк. Парк меў унікальны парадны партэр у двух узроўнях, адзіны вядомы прыклад у Беларусі. Ад шыкоўнага палаца Сапегаў засталіся руіны. Парк цалкам страчаны, захаваліся ліпы, якія растуць па перыметры верхняга партэра.
    Ваўкавыскі раён
    © Сядзібны дом (дом Баграціёна) 1805 г.
    г.	Ваўкавыск, вул. Баграціёна, 10.
    Пабудаваны ў 1805 г. на ўскраіне горада. У Айчынную вайну 1812 г. з 10 па 17 чэрвеня ў доме знаходзілася штаб-кватэра камандуючага 2-й Заходняй арміяй П.І. Баграціёна. Пазней, у 2-й палове XIX ст. тут была гарад-
    ская бальніца, потым прытулак для састарэлых. У Вялікую Айчынную вайну дом быў разбураны. У1949 г. адноўлены і прыстасаваны пад ваенна-гістарычны музей імя П.І. Баграціёна.
    © Сядзібны дом (сучасны Дом культуры)
    2-я палова XIX ст.
    в. Гнезна
    Сядзіба сфарміравана ў 2-й палове XIX ст. Размешчана на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі. Уключае сядзібны дом, 2 флігелі, гаспадарчы будынак, пейзажны парк, 2 мураваныя брамы. Сядзібны дом займае цэнтральнае месца ў сядзібна-паркавым комплексе. Размешчаныя абапал дома 2 бакавыя флігелі ствараюць перад ім курданёр. Вакол сядзібных будынкаў разбіты парк. Перад сядзібным домам парк мае рэгулярную планіроўку. Да параднай часткі парку прымыкае пладовы сад. За сядзібным домам закладзены пейзажны парк з сажалкай. У парку пераважаюць лісцевыя пароды дрэў. Сядзіба — помнік архітэктуры позняга класіцызму.
    © Сядзібна-паркавы комплекс XIX — пач. XX ст.
    в. Краскі
    Сфарміраваны ў XIX — пачатку XX ст. Размешчаны на заходняй ускраіне вёскі, на схіле ўзгорка і каля яго пад-
    ножжа, на левым беразе р. Зальвянкі. Уключае палац, гаспадарчыя пабудовы і пейзажны парк. Парк паводле планіровачнай кампазідыі падзяляецца на 3 часткі: партэрную перад галоўным фасадам сядзібнага дома, прагулачную на пакатым схіле ўзгорку і лесапаркавую — на ўзгорку. Зараз парк відазменены. Захавалася каля 30 відаў дрэў. Ёсць экзоты. Сядзіба выкарыстоўваецца дзіцячым санаторыем.
    © Сядзіба Пачатак XIX ст.
    в. Падароск
    Сфарміравана ў сярэдзіне XIX ст. Размешчана на паўночнай ускраіне вёскі, на правым беразе р. Зальвянкі. Уключае мураваны дом, пейзажны парк, гаспадарчыя пабудовы, мураваную агароджу (фрагменты), браму. Парк захаваўся часткова. Растуць мясцовыя пароды дрэў. Сядзіба вызначаецца простай кампазіцыяй, кампактнасцю. Помнік архітэктуры з рысамі класіцызму.
    © Сядзібна-паркавы комплекс XIX ст. в. Цэалін
    Сфарміраваны ў XIX ст. Размешчаны на левым беразе р. Росі. Захаваліся 2 сядзібныя дамы, перабудаваныя ў 1940-я гг. для санаторыя, і пейзажны парк. Парк з садам сфарміраваны на высокім узгорку. У плане мае форму квадрата, з 2 бакоў абмежаваны каналамі. Яго планіроўка ў значнай ступені вызначана асаблівасцямі рэльефу. На вяршыні ўзгорка паміж сядзібнымі дамамі размешчаны партэр з кветнікамі, кустамі. Схіл аформлены 4 вузкімі тэрасамі з дарожкамі. Пейзажная найбольш маляўнічая частка парку размешчана ў нізкай пойме ракі. У парку пераважаюць лісцевыя пароды дрэў. Парк захаваўся часткова, заходняя яго частка забудавана дамамі санаторыя.
    Воранаўскі раён
    © Парк «Больценікі» XIX ст. в. Больценікі
    Малюнак Напшона Орды	Ммюнак Напшона Орды
    Закладзены ў 2-й палове XVIII — пачатку XIX ст. у маёнтку графа Путкамера. Размешчаны на паўднёвай ускраіне вёскі. Займае амаль квадратны ў плане ўзгорысты ўчастак. У паўночна-ўсходняй частцы парку на самым высокім месцы ўзведзены сядзібны дом. Парк пейзажнага тыпу. Яго кампазіцыю фарміруюць асобныя групы дрэў і кустоў, паляны. Расце больш за 60 відаў дрэў, шмат ’экзотаў. Парк адносна добра захаваўся. Mae жывапісныя ландіпафты, дальнія перспектывы і якасны дрэвастой. Псторыя парку звязана з імем А. Міцкевіча, які гасціў у маёнтку па запрашэнню М. Верашчакі.
    ф Дом-крэпасць 1613 г. в. Гайцюнішкі
    Размешчаны ў паўднёва частцы вёскі, на левым беразе р. Жыжмы. Пабудаваны ў 1613 г. уладальнікам Гайцюнішак П. Нонхартам пры ўдзеле інжынера Ван Дадэна. Быў абкружаны ровам, запоўненым вадой. Побач з домам размяшчалася капліца-спачывальня (не захава-
    лася). Пазней гайцюнішскі дом належаў Храптовічам, Корфам, Штрэтэрам, Путкамерам і інш. Дом выкарыстоўваецца медыцынскай установай. Уяўляе сабой унікальны ўзор пабудовы загараднай рэзідэнцыі ў выглядзе мініяцюрнага замка.
    ® Парк Канец XVIII ст.
    в. Гародна
    Закладзены ў канцы XVIII ст. як прысядзібны. Маёнтак належаў з 1762 г. Тышкевічам, з 1853 г. — Патоцкім, у канцы XIX ст. — Ігнаткевічам, у пачатку XX ст. — Кандратовічам. Сядзібныя пабудовы не захаваліся, дом быў разбураны ў 1914 г. Парк размешчаны ў цэнтры вёскі. Mae рэгулярную планіроўку. У плане парк крыжападобнай формы. Па падоўжнай планіровачнай восі размяшчаліся: ліпавая ўязная алея, парадная частка парку з партэрам, 4 баскеты з вузкімі ліпавымі алеямі па перыметры, вадаём. Парк захаваўся часткова, аднак яго планіровачная кампазіцыя выразна прасочваецца. З'яўляецца тыповым узорам рэгулярнага дробнасядзібнага парку.
    Гродзенскі раён
    © Палацава-паркавы комплекс
    1779 г., пачатак XIX ст., 1930 г.
    в. Свяцк
    Створаны паводле праекта арх. Дж. Сака для магнатаў Валовічаў. Размешчаны ў маляўнічай узгорыстай мясцовасці. Фарміраванне адбывалася ў два этапы: першы — будаўніцтва палаца (1779 г.), другі — дапаўненне агульнай кампазіцыі бакавымі флігелямі з галерэямікаланадамі (пач. XIX ст.). Палацава-паркавы комплекс уключае палац, капліцу гаспадарчыя пабудовы, парк. Парк належыць да ліку першых на Беларусі, створаных у пейзажным стылі. Практычна не мае межаў і візуальна працягваецца ў маляўнічых ландшафтах. Тэрыторыя парку перасечана штучнымі вадаёмамі, каналамі. Відавой пляцоўкай служыла адкрытая паляна на вяршыні ўзгорка. Адсюль адкрываецца маляўнічая
    перспектыва на сістэму ставоў. У парку растуць пераважна мясцовыя пароды дрэў. У 1930-я гг. палац быў рэканструяваны (арх. А. Сасноўскі). Тут размешчаны санаторый «Свяцк».
    Дзятлаўскі раён
    ® Палац 1751 г.
    г.п. Дзятлава, вул. Свярдлова, 2
    Малюнак Напалеона Орды, 1877
    Пабудаваны ў 1751 г. на левым беразе р. Дзятлаўкі. Належаў Радзівілам, з канца XVIII ст. — Солтанам. За ўдзел Солтанаў у паўстанні 1831 г. сядзіба была секвестравана царскімі ўладамі. У 2-й палове XIX ст. палац выкарыстоўваўся ў якасці ваеннай казармы. Палацава-паркавы ансамбль складаўся з мураванага сядзібнага дома, пейзажнага парку з сажалкай, комплекса гаспадарчых будынкаў. Парк быў упрыгожаны масткамі, павільёнамі. Захаваўся толькі палац. У пасляваенны час у палацы быў размешчаны ваенны шпіталь. Палац — помнік архітэктуры позняга барока.