• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сядзібы Беларусі

    Сядзібы Беларусі


    Выдавец: Рыфтур
    Памер: 78с.
    Мінск 2003
    13.77 МБ
    © Сядзібны паркХІХ ст.
    8.	Жукоўшчына
    Прысядзібны парк створаны ў XIX ст. Захаваліся рэшткі.
    Іўеўскі раён
    © Сядзіба 1870-я гг.
    в. Жамыслаўм
    Створана ў 1870-я гг. Належала Умястоўскім. Размешчана на левым беразе р. Гаўі. Уключае палац, 2 флігелі, парк, альтанку, свіран, склеп, стайню і інш. гаспадарчыя будынкі. Палац і 2 бакавыя флігелі ўтвараюць парадны партэр. Цэнтральную алею перад палацам замыкаюць брама і альтанка. Парк створаны па праекту
    Малюнак Напалеона Орды, 1876	Малюнак Напалеона Орды, 1875
    французскага садоўніка Джэймса. Ракой падзелены на 2 часткі: рэгулярна-парадную вакол палаца і пейзажную. У канцы XIX ст. тут была навуковая база Віленскага універсітэта. Сядзіба — помнік архітэктуры з рысамі позняга класіцызму.
    Карэліцкі раён
    © Замкава-паркавы комплекс XVI — пачатак XX ст. г.п. Мір
    Замкава-паркавы комплекс уключае замак, парк са ставам, капліцу-пахавальню. Мірскі замак — выдатнейшы твор беларускага дойлідства. Закладзены ў XVI ст. Ільінічамі. Пры Радзівілах паступова перабудоўваўся і дапаўняўся. Былі ўзведзены палацы, закладзены рэгулярны парк італьянскага тыпу з сістэмай алей і баскетаў аранжарэямі і вадаёмамі. Апошнія ўладальнікі — Святаполк-Мірскія — у канцы XIX ст. стварылі пейзажны парк, у 1904 г. па праекту арх. Р. Марфельда пабудавалі ў парку капліцу-пахавальню. Замку выпаў складаны гістарычны лёс. Ен удзельнічаў практычна ва ўсіх войнах, што адбываліся на беларускай зямлі. Пасля Айчыннай вайны 1812 г. моцна пашкоджаны замак доўга
    не выкарыстоўваўся. У 1983 г. пачаліся рэстаўрацыйныя работы. Комплекс з'яўляецца унікальным помнікам беларускай архітэктуры, у якім адлюстраваны стылі готыкі і рэнесансу, сумяшчаюцца рысы абарончай і палацавай архітэкіуры.
    Лідскі раён
    © Сядзіба, парк 1-я палова XIX ст.
    в. Малое Мажэйкава
    Створана ў XIX ст. Складаецца з сядзібнага дома, стайні, маслабойні, парку. Парк рэгулярна-пейзажнай планіроўкі. На тэрыторыі парку 2 ставы. Растуць дрэвы мясцовых парод.
    © Сядзіба Канец XIX — пачатак XX стст.
    в. Тарнова
    Сфарміравана ў канцы XIX — пачатку XX стст. Уключае сядзібны дом, стайню, лядоўню і ветраны млын. Перад сядзібным домам разбіты сквер з пасадкамі ясеню і клёну. На тэрыторыі сядзібы 2 сажалкі. Сядзіба — помнік эклектычнай архітэктуры.
    Навагрудскі раён
    © Сядзіба Міцкевічаў 1807 г., 1887 г., 1955 г., 1992 г.
    г. Навагрудак, вул. Леніна, 1
    Малюнак Напалеона Орды, 1876
    Пляц, на якім размешчана сядзіба, Міцкевічы набылі ў 1803 г. У 1807 г. пабудаваны мураваны жылы дом. На сядзібным двары знаходзіліся флігель, гаспадарчыя будынкі. Сям'я Міцкевічаў жыла ў доме да 1812 г., затым ён здаваўся ў арэнду, а ў 1838 г. перайшоў да іншых уладальнікаў. У1881 г. дом згарэў ацалелі толькі сутарэнні і падмуркі. У хуткім часе адбудаваны А. Дамброўскім. 11 верасня 1938 г. у доме адкрыўся музей Адама Міцкевіча. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў будынак трапіла бомба. Пасля вайны дом зноў быў ад-
    ноўлены, і 1955 г. у ім адкрыты музей. У 1990—1992 гг. усе сядзібныя пабудовы былі адрэстаўраваны і прыстасаваны для пастаяннай музейнай экспазіцыі.
    ©Замак XVI—ХІХстст.
    г.п. Любча
    Замак размешчаны на паўднёва-ўсходняй ускраіне пасёлка, на высокім беразе Нёмана. Будаўніцтва замка пачалося ў канцы XVI ст. пры Яне Кішку і закончана пры Радзівілах у пачатку XVII ст. Уяўляў сабой добраўмацаваны прыватнаўласніцкі замак. У 1864—1870 гг. з боку Нёмана быў пабудаваны новы мураваны палац. У гэты ж час за крапасным ровам з паўднёваўсходняга боку быў сфарміраваны рэгулярны парк. Да парку прымыкаў пладовы сад. Перад палацам аформлены парадны двор з традыцыйным кругам. 3 цягам часу замак прыйшоў у заняпад. Палац быў часткова разбураны ў 1914 г. На яго падмурках у 1947—1949 гг. пабудавана школа. Замкава-паркавы комплекс захаваўся фрагментарна: 2 вежы, флігель палаца, земляныя ўмацаванні з рэшткамі абарончых збудаванняў, парк.
    ® Сядзібна-паркавы комплекс XIX ст.
    в. Уселюб
    Маёнтак вядомы з XV ст. Належаў Неміровічам, Дэвойнам, Радзівілам, у XVIII ст. — Пацеям. Сядзіба пабудавана ў 2-й палове XIX ст. на месцы ранейшай сядзібы Пацеяў. Ад сядзібы XVIII ст. захаваліся фрагменты рэгулярнага парку. Новы сядзібны дом узведзены на найболып узвышаным месцы тэрасы р. Плісы. Пейзажны парк быў разбіты на 2 тэрасах, якія спускаюцца да сажалкі. Кампазіцыя парку заснавана на кальцавых дарожках-маршрутах. У парку расце больш 40 відаў дрэўных раслін, пераважаюць дрэвы мясцовых парод. Захаваўся буйнейшы ў Беларусі экзэмпляр арэха шэрага. Зараз кампазіцыя парку парушана пасляваеннымі пабудовамі. 3 паўночна-заходняга боку да парку прымыкаюць касцёл і капліца-пахавальня.
    © Палацава-паркавы ансамбль
    1770—1776 гг., канец XIX ст.
    в. Шчорсы
    Палацава-паркавы ансамбль варты ўвагі як каштоўны культурна-гістарычны помнік. Сфарміраваны на працягу 2-й паловы XVIII — пачатку XIX стст. Належаў Храптовічам, з канца XIX ст. — графу Буцянёву. Уключаў палац, два флігелі, павільён бібліятэкі, службовыя і гаспадарчыя пабудовы, парк. Палац быў пабудаваны ў 1770—1776 гг. арх. Я. Габрыэлем паводле праекта Дж. Сака і з удзелам К. Спампані. Перад палацам быў парадны двор, абнесены ажурнай агароджай з брамай. За
    Малюнак Напалеона Орды
    палацавым комплексам разбіты пейзажны парк з вадаёмамі. У парку знаходзіцца так званы дуб А. Міцкевіча. Паэт жыў у Шчорсах у 1819 і 1820 гг. Паводле легенды пад гэтым дубам ён пісаў паэму «Гражына». Славутасцю сядзібы была бібліятэка з архівам. І.Л. Храптовіч, канцлер Вялікага княства Літоўскага пры Станіславе Аўгусце Панятоўскім, сабраў багатую бібліятэку з архівам (каля 10 тыс. тамоў). У бібліятэцы працавалі I. Лялевель, М. Пачобут-Адляніцкі, М. Вольскі, У. Сыракомля, Ян Чачот. Перад 1-й сусветнай вайной частка бібліятэкі была перададзена Кіеўскаму універсітэту. Палац згарэў у 1914 г. 3 таго часу сядзіба пачала прыходзіць у заняпад. Захаваліся флігель, павільён бібліятэкі, вяндлярня, парк.
    Свіслацкі раён
    © Сядзібна-паркавы комплекс
    Пабудаваны ў 2-й палове XIX ст.
    в. Вердамічы
    Палац разбураны ў 1914 г. Парк пейзажнага тыпу размешчаны на раўнінным рэльефе. У аснову парка пакладзена складаная водная сістэма замкнутага тыпу. Яна прадстаўлена ручаём, каналам, сістэмай вадаёмаў
    рознай велічыні, злучаных пратокамі паміж сабой і р. Россю. На паўночны захад ад вадаёмаў знаходзіцца асноўная пейзажная частка парку, па перыметру абведзеная ліпавай алеяй. Парк вылучаецца дасканалай пейзажнай планіроўкай, апрацоўкай кампазіцыйных дэталей. У ім налічваецца 47 відаў дрэў.
    © Сядзібна-паркавы комплекс
    Сярэдзіна XIX ст.
    г.п. Поразава
    Пабудаваны ў сярэдзіне XIX ст. У комплекс уваходзяць сядзібны дом і парк. Парк рэгулярнай планіроўкі з сістэмай узаемна перпендыкулярных алей. Сярод дрэў пераважаюць ліпа і таполя.
    Слонімскі раён
    © Сядзібна-паркавы комплекс «Альберцін»
    1-я палова XIX ст.
    г. Слонім, вул. Калгасная, 8
    Малюнак Напалеона Орды, 1865
    Створаны ў 1-й палове XIX ст. як рэзідэнцыя Пуслоўскіх. Размешчаны над р. Ісай. Ансамбль уключаў палац, жылы і службовы флігелі, стайню, браму, млын, гаспадарчыя пабудовы, парк. Побач з сядзібай размяшчаліся суконная і папяровая фабрыкі. Перад сядзібным домам зроблены партэр з сажалкай. Пейзажны парк размешчаны на 2 тэрасах. У аснову яго планіроўкі пакладзены прынцып раскрыцця дальніх і блізкіх перспектыў. На берагах возера парк пераходзіў у лесапарк. Захаваліся: сядзібны дом, 2 флігелі, стайня, брама, парк. Парк відазменены, страчаны парадны партэр.
    @ Сядзіба графа Пуслоўскага XIX ст.
    ур. Гутка
    Створана ў 1920—1930-я гг. як сядзіба лясной гаспадаркі ва ўрочышчы Гутка. Належала Пуслоўскім. Заха-
    валіся: драўляны сядзібны дом, дом для прыслугі, лядоўня, вадакачка. Выкарыстоўваецца для летняга адпачынку дзяпей.
    Смаргонскі раён
    © Сядзіба XVIII ст.
    в. Жодзішкі
    Сядзіба створана на працягу XVIII—XIX стст. Размешчана на правым беразе р. Віліі, пры ўпадзенні ў яе р. Святлянкі. Першапачаткова тут існаваў езуіцкі калегіум, узведзены ў 2-й палове XVIII ст. па праекту Т. Жаброўскага. У канцы XVIII ст. будынак калегіума быў перабудаваны ў сядзібны дом. Сядзіба належала Патоцкім, Ласкарысам, Мілачэўскім, Бакшанскім. Уключае сядзібны дом і невялікі парк пейзажнага тыпу. У парку растуць дрэвы мясцовых парод. Пасля Вялікай Айчыннай вайны сядзібны дом быў адноўлены і тут размясцілася медыцынская ўстанова.
    © Палацава-паркавы ансамбль Пачатак XIX ст. в. Залессе
    3 сядзібай звязана жыццё і творчасць дзяржаўнага дзеяча, кампазітара Міхала Клеафаса Агіньскага. Палацава-паркавы комплекс пабудаваны М.К. Агіньскім у 1802—1822 гг. паводле праекта арх. М. Шульца з удзелам арх. I. Пусэ і садоўніка Пеўзнера побач са старой сядзібай. Сядзіба ўяўляла сабой развіты палацава-паркавы ансамбль. У комплекс уваходзілі палац, аранжарэі з домам садоўніка, капліца, млын. Каля палаца знаходзіўся шпацырны звярынец, у якім стаялі 2 альтанкі. За шпацырным звярынцам на абалонах ракі быў разбіты пейзажны парк у рамантычным стылі. Акрамя павільёнаў, мосцікаў, тут былі ўстаноўлены памятныя камні ў гонар Т. Касцюшкі і гувернёра Ж. Ролея. За ракой знаходзіўся абнесены магутнай драўлянай агароджай звярынец з дзікімі звярыма. Сядзіба захавалася
    фрагментарна: палац, капліца, афіцына, парк, гаспадарчыя пабудовы. Ансамбль страціў адну з аранжарэй, дом садоўніка, млын, алыанку, значна перабудаваны палац. Ад сядзібы XVIII сг. захаваліся толькі рэшткі падмуркаў. Парк значна пашкоджаны ў 1915 г. Вядуцца работы па рэстаўрацыі і аднаўленні архітэктурнага аблічча комплекса.
    Шчучынскі раён
    Палацава-паркавы комплекс Канец XIX ст. г. Шчучын
    Палац пабудаваны ў канцы XIX ст. па праекту арх. Т. Раствароўскага на месцы былога маёнтка Сцыпіёнаў. Належаў Друцкім-Любецкім. Гаспадарчыя пабудовы знаходзіліся з правага боку ад палаца, з левага боку — было некалькі сажалак. Палац абкружаў вялікі парк. Перад палацам захавалася старая частка парку, якая складалася з 2 ліпавых алей. За палацам пачынаўся «дзікі парк» са звярынцам. Ад мястэчка маёнтак аддзяляла высокая агароджа. Пасля Вялікай Айчыннай вайны і да нядаўняга часу на тэрыторыі сядзібы размяшчаўся ваенны гарадок. Будаўніцтва ваеннага гарадка значна паўплывала на планіровачную структуру палацава-паркавага комплексу. Плануецца правядзенне рэстаўрацыйных работ.