Сядзібы Беларусі
Выдавец: Рыфтур
Памер: 78с.
Мінск 2003
ф Парк «Наруцавічы» 1-я палова XIX ст.
в. Аношкі
Маёнтак вядомы з XVIII ст. Належаў Абуховічам, затым Чапскім. Сядзіба фарміравалася Чапскімі ў 1-й палове XIX ст. Размешчана на жывапіснай узвышанай тэрыторыі. Сядзіба ўключала сядзібны дом, перад якім быў арганізаваны вялікі газон, флігель, лямус, уязныя брамы са скульптурамі св. Агаты, гаспадарчы двор, вадаёмы, парк і сад. 3 сядзібных пабудоў захавалася стайня. Унікальным з'яўляецца сядзібны парк. Ён не мае аналагаў сярод паркаў Беларусі. У ім няма характэрных алей, дрэўных масіваў. Парк сфармаваны дрэўнымі клумбамі, якія чаргуюцца на адзіным газоне. Кожная клумба індывідуальна па сваіх складзе і форме. Дзякуючы такой кампазіцыі парк добра праглядаецца і візуальна звязаны з прасторай прылеглых палёў.
0 Сядзіба Канец XIX—пачатак XX ст.
в. Вялікая Ліпа
Старажытная сядзіба належала Абуховічам. Прадстаўнік роду, уладальнік сядзібы Філіп Абуховіч вядомы як палітычны і ваенны дзеяч, пісьменнік. Сядзібны дом быў пабудаваны ў 1-й палове XVII ст. У пачатку XIX ст. дом быў перабудаваны ў класіцыстычным стылі. Закладзены пейзажны парк. Грунтоўная рэканструкцыя сядзібы адбылася ў пачатку XX ст. Сядзібны дом набыў неагатычныя рысы. У гэты час былі пабудаваны свіран, брама, гаспадарчыя будынкі. Сядзіба захавалася часткова: уязная брама, стайні, свіран, флігель, рэшткі парку.
ф Сядзібны дом Сярэдзіна XIX ст.
в. Горны Сноў
Фальварак належаў Рдултоўскім, затым Абуховічам, з 1854 г. — Гартынгам. Сядзіба была пабудавана ў сярэдзіне XIX ст. Гартынгамі. Уключала сядзібны дом (у пачатку XX ст. дабудаваны), парк, сады, гаспадарчы двор. Парк спалучаў рысы рэгулярнага і пейзажнага, размяшчаўся на 3 тэрасах. 3 усходняга і паўднёвага бакоў да парку прымыкалі вялікія сады. Захаваліся:
сядзібны дом, два гаспадарчыя будынкі. Кампазіцыя і дэкаратыўнасць парку парушана пасляваеннымі пасадкамі, сады павысяканы ў 1980-я гг.
© Сядзібна-паркавы комплекс «Завушша»
2-я палова XVIII — пачатак XX ст.
в. Завушша
Маёнтак належаў Радзівілам, Мараўскім, Вітгенштэйнам, Гартынгам. На месцы старой радзівілаўскай сядзібы ў 2-й палове XVIII ст. Мараўскія сфарміравалі новую, якая складалася з сядзібнага дома, брамаў, капліцы, парку, сада, стайні, вінакурні, карчмы, млына, вяндлярні, кухоннага флігеля, лядоўні і інш. гаспадарчых будынкаў. Размяшчалася ў жывапісным месцы на высокай тэрасе з пакатым схілам да поймы ракі. Парадны двор займаў самую высокую частку тэрасы. Сядзібны дом пабудаваны ў 1770 г. з лістоўніцы. Разам з 2 драўлянымі флігелямі, стайняй і вазоўняй утваралі замкнёны ўнутраны дворык. Пры Мараўскіх быў закладзены невялікі рэгулярны парк, які складаўся з 2 ліпавых алей. Гартынгі на схіле тэрасы і пойме заснавалі вялікі пейзажны парк. Да парку прымыкаў сад. Ад сядзібы захаваліся рэшткі: парк, руіны капліцы, лядоўня, свіран, млын.
ф Палацава-паркавы ансамбль 1827 г.
в. Сноў
Малюнак Напалеона Орды, 1876
Маёнтак вядомы з XVI ст. Належаў Радзівілам, Гарабурдам, з 1639 г. Рдултоўскім, а з 1854 г. — Гартынгу. Сядзіба пабудавана ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. Рдултоўскім. Размешчана на роўнай тэрасе р. Сноўкі. Цэнтрам кампазіцыі вялікага ансамбля быў палац, перад якім сфарміраваны вялікі партэр з газонам, па перыметры абсаджаны алеямі. За палацам разбіты пейзажны парк з сажалкамі. Палац захаваўся і прыстасаваны пад медыцынскую ўстанову. Парк захаваўся часткова, яго кампазіцыя была парушана пазнейшымі пасадкамі. Сядзіба — помнік архітэктуры класіцызму.
Пухавіцкі раён
@ Сядзіба Ельскіх 2-я палова XVIII ст.
в. Дудзічы
Маёнтак вядомы з 1600 г. Належаў Адахоўскім, Быхаўцам, Заранкам-Гарбоўскім, Прозарам, з 1785 г. — Ельскім. Сядзіба размешчана на р. Пцічы. Пабудаваная Юзафам Прозарам у 1767—1769 гг., яна ўключала сядзібны дом, які разам з 2 флігелямі ўтвараў курданёр, свіран, у 1-м ярусе якога была ўязная брама, млын, корчмы, аранжарэю, царкву, гаспадарчыя будынкі. За домам размясціўся рэгулярны парк у выглядзе невялікіх баскетаў. У пойме р. Пцічы быў створаны ніжні парк з арыгінальнай воднай сістэмай. Пры Ельскіх сядзіба набыла шырокую вядомасць як цэнтр рамёстваў. Сядзібныя пабудовы страчаны, захаваліся рэшткі парку і воднай сістэмы. У 1990-я гг. пачалося адраджэнне былой сядзібы сіламі работнікаў цэнтра «Паліфакт». Аднаўляюцца не толькі будынкі, але і традыцыі, рамёствы, культурная і гаспадарчая дзейнасць.
Слуцкі раён
© Сядзіба Даманскіх 2-я палова XVIII — XIX ст. в. Заляддзе
Сядзіба належала Радзівілам, з 1821 г. — Даманскім, Размешчана на ўзгорку, з якога адкрываюцца маляўнічыя віды на наваколле. Сядзіба пабудавана Даманскімі ў сярэдзіне XIX ст. на месцы старой барочнай сядзібы Радзівілаў, ад якой і зараз прасочваюцца рэшткі баскета рэгулярнага парку. Парадны двор складалі драўляны сядзібны дом, флігель, свіран, жылы дом, пякарня і лядоўня. Двор быў акружаны пейзажным паркам, створаным у канцы XIX ст. садаводам Рынскім. Ад сядзібных пабудоў захаваліся рэшткі мураванага млына. Часткова захаваўся парк, аднак планіроўка яго страчана.
Смалявіцкі раён
© Сядзіба Пачатак XX ст.
в. Шыпяны
Маёнтак належаў Масальскім, Агіньскім, Манюшкам, Ваньковічам. Сядзіба размешчана на паніжанай тэрыторыі. На мяжы XIX—XX стст. была рэканструявана. Уключала сядзібны дом, браму, шэраг службовых і гаспадарчых пабудоў (кухня, сыраварня, лесапільня, жылы дом, стайня), парк регулярна-пейзажнай планіроўкі. Сядзіба захавалася часткова: жылы дом, стайня і рэшткі парку.
Стаўбцоўскі раён
© Сядзібна-паркавы комплекс 1-я палова XIX ст.
в. Вялікі Двор
Маёнтак належаў Радзівілам, Брахоцкім, апошнімі ўладальнікамі былі Мірскія. Сядзібны дом пабудаваны каля 1830 г. А. Брахоцкім. Сядзібны комплекс складаўся з сядзібнага дома, парку, крухмальнага завода, млына, свірна, гаспадарчага двара. Парадная частка сядзібы мела сіметрычна-восевую кампазіцыю. На асноўнай восі размяшчалася ўязная алея, якая вяла да газона з традыцыйным кругам у цэнтры перад сядзібным домам. Вось сіметрыі захоўвалася і ў парку за сядзібным домам. Сядзіба захавалася фрагментарна: парк, вадаём, сядзібны дом, руіны свірна, камера для сушэння ільну, гаспадарчыя пабудовы. Сядзіба — помнік архітэктуры класіцызму.
© Сядзібна-паркавы комплекс
Канец XVIII — пачатак XX ст. в. Сула
Старажытны маёнтак вядомы з XVI ст. 3 канца XVIII ст. у валоданні Ленскіх. Сядзіба будавалася ў пачатку XIX ст. Ленскімі. Уключала сядзібны дом, пейзажны парк з вялікім штучным вадаёмам, капліцу-пахавальню, млын на ручаі, спіртзавод, лядоўню, аранжарэю з агародам, вяндлярню і гаспадарчы двор. Захавалася часткова: фрагменты парку, вадаём, руіны капліцы, спіртзавода, гаспадарчыя пабудовы, флігель, лядоўня.
Уздзенскі раён
© Сядзіба «Наднёман» 1830-я гг.
8. Наднёман
Маёнтак вядомы з XVI ст. Належаў Алелькавічам, Радзівілам, з 1823 г. — Едкам. Мемарыяльны характар сядзібы Наднёман звязаны з жыццём і дзейнасцю Якуба Наркевіча-Ёдкі, вядомага беларускага медыка і пры-
родазнаўцы. Сядзіба сфарміравана ў 1-й трэці XIX ст. на высокім правым беразе р. Нёман. Уключала палац, флігель, аўчарню, стайню, свіран, валоўню, вінакурню, аранжарэю, іншыя гаспадарчыя пабудовы, пейзажны парк, браму. Пры Якубе Наркевічы-Ёдку ў палацы і іншых пабудовах сядзібы былі абсталяваны электраграфічная, хімічная, электрабіялагічная і астранамічная лабараторыі. За сядзібай у лесе ў 1892 г. быў пабудаваны санаторый для лячэння нервовахворых і «слабагрудых» сродкамі электратэрапіі і мінеральнымі водамі. Сёння ад сядзібы захаваліся фрагменты.
© Сядзібна-паркавы комплекс
«Кухцічы» Канец XVIII — пачатак XX ст.
пас. Першамайск
Малюнак Напалеона Орды
Маёнтак вядомы з XVI ст. Належаў Кавячынскім, Горскім, Завішам. Сядзіба закладзена Казімірам Завішам на мяжы XVIII—XIX стст. на тэрасе р. Уздзянкі. Сядзібна-паркавы комплекс складаўся з палаца з 2 флігелямі, перад якім быў вялікі газон, па баках і з тылу палац быў акружаны ландшафтным паркам. Асобна размяшчаўся гаспадарчы двор. Частку сядзібы займаў сад. У найболып высокім месцы пабудаваны кальвінскі збор. Сядзіба захавалася фрагментарна: флігелі, кальвінскі збор, парк, стайня, млын, свіран.
© Сядзібна-паркавы комплекс 1-я палова XIX ст.
в. Таўкачэвічы
Маёнтак вядомы з XVI ст. Сядзіба, рэшткі якой захаваліся, сфарміравана Грабоўскімі ў 1-й палове XIX ст. на месцы ранейшай барочнай. Складалася з драўлянага сядзібнага дома, капліцы-пахавальні, парку з вадаёмамі, аранжарэі, стайні, гаспадарчых будынкаў. Сядзіба захавалася фрагментарна: рэшткі парку, сажалкі, свіран, стайня. Былы парадны двор забудаваны ў пасляваенны час.
Чэрвеньскі раён
@ Сядзібна-паркавы комплекс 2-я палова XIX ст. в. Раванічы
Г
Малюнак Напалеона Орды Малюнак Напалеона Орды
Маёнтак належаў Масальскім, з канца XVIII ст. — Слатвінскім. Сядзібна-паркавы комплекс сфарміраваны на працягу 2-й паловы XIX ст. на высокай рачной тэрасе. Складаўся з палаца, флігеляў, шэрагу вытворчых і гаспадарчых пабудоў. Схілы тэрасы і пойму р. Ушы займаў пейзажны парк з вадаёмамі. Сядзіба захавалася, палац у 1952 г. рэстаўраваны. Сядзіба — помнік архітэктуры класіцызму.
© Сядзіба С. Манюшкі Пачатак XIX ст. в. Убель
Маёнтак належаў Сапегам, Завішам, Агіньскім, з 1791 г. — Манюшкам. Тут 5 мая 1819 г. нарадзіўся кампазітар Станіслаў Манюшка. Апошнімі ўладальнікамі былі Дзікоўскія і Аземблоўскія. Сядзіба размешчана ў маляўнічым месцы, на роўнай тэрасе. Сфарміравана ў 2-й палове XVIII — пачатку XX ст. Уключала сядзібны дом, капліцу-пахавальню, гаспадарчыя пабудовы, парк. Сядзіба не захавалася. Фрагментарна прасочваюцца рэшткі алеі і парку. У 1966 г. у параднай частцы сядзібы ўстаноўлены памятны абеліск.
Брэсцкая вобласць Баранавіцкі раён
ф Сядзіба — мемарыял А. Міцкевіча
XVIII ст„ 1993—1998 гг.
в. Завоссе
м^отюпйпніітот^ nfljo m03muvH mHolnn
Сядзіба належала дробнапамеснаму роду. Уяўляла сабой традыцыйны фальварак, які складаўся з гаспадарскага дому, лямуса, свірана. Тут 24.12.1798 г. нарадзіўся знакаміты паэт Адам Міпкевіч. У 1998 г. фальварак цалкам рэканструяваны, у ім працуе музей-сядзіба А. Міцкевіча. 3 часоў паэта захаваліся толькі старая ліпа і невялікая сажалка.
ф Палац 1-я палова XIX ст. в. Паланэчка