Сядзібы Беларусі
Выдавец: Рыфтур
Памер: 78с.
Мінск 2003
© Сядзіба Т. Зана і А. Тышынскага Канец XIX ст.
в. Мясата
Фальварак вядомы з XVI ст. Належаў Збаражскім, Агіньскім, з 1813 г. у валоданні Тышынскіх. У 1829— 1838 гг. у сядзібе жыў вядомы польскі літаратуразнаўца
і празаік Аляксандр Тышынскі. У 1796 г. у Мясаце нарадзіўся Тамаш Зан, паэт, фалькларыст, прыродазнаўца. У 2-й палове XIX ст. Тышынскія перабудавалі фальваркавы двор, размешчаны на роўнай тэрыторыі ўздоўж р. Пісарэўкі. Сядзіба складалася з сядзібнага дома, парку, вадаёма з дамбай, млына, гаспадарчага двара. Захавалася часткова: сядзібны дом, фрагменты парку і воднай сістэмы. Сядзіба — помнік архітэктуры позняга класіцызму.
Мінскі раён
© Сядзіба С. Прушынскага Апошняя чвэрць XVIII ст. в. Каралішчавічы
Маёнтак належаў Друцкім-Горскім, з 1703 г. у валоданні Прушынскіх. Сядзіба была сфарміравана ў апошняй чвэрці XVIII ст. на высокай тэрасе р. Свіслачы. Уключала сядзібны дом, рэгулярны парк, касцёл і гаспадарчы двор. Парадны двор займаў высокую рачную тэрасу, уніз па схілах размяшчаўся парк, які вызначаўся маляўнічасцю дальніх перспектыў на пойму ракі і касцёл, што стаяў на супрацьлеглай тэрасе. Сядзібны дом згарэў у 1989 г. Касцёл значна перабудаваны. Захаваліся: тэрыторыя былога парку, тэрыторыя параднага двара, будынак свірана.
© Палацава-паркавы комплекс 2-я палова XVIII ст. в. Прылукі
Малюнак Напалеона Орды, 1876
Маёнтак вядомы з XVII ст. Належаў Агіньскім, Іваноўскім, Ашторпам, Горватам, Гутэн-Чапскім. Сядзібны комплекс, які захаваўся да нашага часу, пачаў будаваць Л. Ашторп у 1851 г. Затым А. Горват перабудаваў былы «зачараваны замак» у раскошны неагатычны палац. У1868 г. палац часткова згарэў. Быў адноўлены «па ўзору старога» новым уладальнікам Э. ГутэнЧапскім. У палацы знаходзіліся бібліятэка ў некалькі тысяч тамоў на розных мовах, архіў. Сядзіба была своеасаблівым культурным цэнтрам. Тут збіраліся літаратары, мастакі, музыканты, артысты. Гасцілі Ч. Манюшка
з сынам Станіславам, Напалеон Орда. Пры палацы сфарміраваны вялікі парк, які быў падзелены на 2 часткі: стары італьянскі і пейзажны. У аснову планіровачнага рашэння параднай часткі парка пакладзены прынцып светлавога кантрасту дзякуючы пераходу ад успрымання зацененых пейзажаў да добра асветленых. Ад уязной брамы да палаца вяла ліпавая алея шырынёй 8 м і даўжынёй 240 м. Летам кроны дрэў, пасаджаных праз 1 м, змыкаліся і стваралі высокі цяністы калідор. Перад палацам сфарміраваны вялікі партэр з традыцыйнай клумбай і вялікай агавай у цэнтры. napTap быў фланкіраваны адзіночнымі дрэвамі і дэкарыраваны штамбаванымі ружамі.
У аснову кампазіцыі часткі парку за палацам пакладзены прынцып раскрыцця дальніх перспектыў на тэрасы, пойму ракі і навакольны ландшафт. Вось перспектывы завяршалася воднай сістэмай з абвадным каналам і 2 невялікімі вадаёмамі (паркавым і млыновым). У парку ўзводзяцца аранжарэя, вежа з гадзіннікам, капліца. Неад'емнай часткай Прылуцкай сядзібы з'яўлялася група гаспадарчых будынкаў, размешчаных з усходняга боку ад палаца. Алея вяла да мураванага двухпавярховага будынка стайняў. Далей за вадаёмам на ўзвышшы размяшчаўся арыгінальны комплекс гаспадарчых і службовых будынкаў (свіран, спіртзавод, 2 флігелі), узведзеныя ў 2-й палове XIX ст. у адным стылі з палацам. Гэты комплекс будынкаў служыў для захавання і пераапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі і ставіў сядзібу Чапскіх у Прылуках у лік перадавых гаспадарак таго часу ў Мінскай губерні. У 1944 г. палац быў часткова разбураны. У 1958—1959 гг. палац з прыбудаваным Г-падобным крылом адноўлены. Цяпер у ім размешчаны Беларускі навукова-даследчы інстытут аховы раслін. Палац быў і застаецца галоўнай архітэктурнай і гістарычнай дамінантай сядзібы.
Захаваўся з пэўнымі стратамі будынак стайні, адсутнічае вежа ў цэнтры галоўнага фасада. Будынак часткова выкарыстоўваецца пад жыллё і службовыя памяшканні Гатаўскага ВП ЖКГ, а часткова пад культурна-асветную ўстанову — Цэнтр народнай творчасці.
Будынкі гаспадарчага комплекса не выкарыстоўваюцца, патрабуюць рэстаўрацыі. Вежа з гадзіннікам, капліца, аранжарэі, млын разбураны ў гады апошняй вайны і не аднаўляліся.
Парк захаваўся ў ранейшых межах, аднак парушана сістэма, зараслі вадаёмы. Тэрасы з паўднёвага боку густа зараслі самасевам. Дрэвы і кусты так разрасліся, што закрылі відавыя кропкі ад палаца. Бакавыя дарожкі і алеі слаба чытаюцца на мясцовасці, амаль цалкам парушаны ўсе візуальныя сувязі. Ад старой ліпавай алеі захавалася 6 дрэў. Нягледзячы на змены, парк і сягоння вызначаецца маляўнічасцю рэльефа і пейзажаў, наяўнасцю дальніх перспектыў.
© Сядзібна-паркавы комплекс 2-я палова XVIII ст. в. Сёмкава
Маёнтак вядомы з XVI ст. Размешчаны на ўзгорыстым перасечаным месцы. 3 1755 г. належаў Хмарам, з 1889 г. — Хелкоўскім. У 1775—1780 гг. Хмары будуюць новы сядзібны двор. Сядзіба ўключала сядзібны дом, 2 флігелі, аранжарэю, браму, альтанкі, французскі парк. У 1902 г. была пабудавана вінакурня, у якой у 1905 г. працаваў Я. Купала. Сядзіба мела падоўжную сіметрычна-восевую кампазіцыю. У цэнтры на ўзвышаным участку стаяў жылы дом з флігелямі. Увесь парадны двор быў заняты газонам з клумбамі. На адной восі з сядзібным домам размяшчалася брама. Парк быў заснаваны за сядзібным домам на тэрасах. Сядзіба захавалася часткова: сядзібны дом, флігелі, гаспадарчыя пабудовы, парк. Будынкі патрабуюць рэстаўрацыі. На тэрыторыі сядзібы цяпер знаходзіцца школа-інтэрнат.
Мядзельскі раён
© Сядзібна-паркавы комплекс
Канец XVIII — пачатак XX ст.
в. Алыяэвя
Маёнтак з канца XVII ст. у валоданні Хамінскіх. Сядзіба пачала фарміравашіа Хамінскімі ў пачатку XVIII ст. на жывапіснай высокай тэрасе р. Страчы. На працягу 200 гадоў паступова пашыралася і дапаўнялася. Сядзібны дом быў пабудаваны ў сярэдзіне XVIII ст., затым неаднаразова дабудоўваўся. Дом акружаў парк, закладзены па прынцыпу тэрасных рэгулярных барочных паркаў. Яго тэрыторыя складаецца з 5 тэрас. Асабліва прыгожая панарама адкрывалася з краю стромкай тэрасы над бурлівай, нібы горнай ракой. 3 боку азёр парк не меў межаў і плаўна пераходзіў у лясныя ландшафты. У пачатку XX ст. Хамінскія стварылі складаную водную сістэму з 15 ставоў, каналаў, праток для рыбнай гаспадаркі. На мяжы XIX—XX стст. сядзіба ўяўляла складаны комплекс, які ўключаў сядзібны дом, флігель, парк,
сад, аранжарэю, дом садоўніка, лядоўню, свіран, кузню, вінакурню, вадзяны млын, электрастанцыю і шматлікія гаспадарчыя будынкі. Сядзіба была прываблівай дачай, дзе любіла збірацца інтэлігенцыя. Часта бываў тут Ф. Рушчыц. Сядзіба захавалася фрагментарна: паўразрушаны сядзібны дом, стайні, руіны пякарні, дом садоўніка. Парк, ставы зарастаюць.
© Парк «Нарач» 2-я палова XIX ст.
б. Нарач
Сядзіба закладзена ў 2-й палове XIX ст. на тэрасах ручая Сырмеж. Належала Пікутоўскім. Парадная частка мела сіметрычна-восевую кампазіцыю. 3 двух бакоў двор акружалі сады. За домам каля маляўнічага выгіну ручая быў размешчаны невялікі парк. Ад сядзібы захаваліся рэшткі: фрагменты парку, свіран. На месцы садоў — прыватная забудова.
© Сядзіба К. Сулістроўскага 2-я палова XVIII ст.
в. Шэметава
Сядзіба, ад якой захаваліся толькі фрагменты, была сфарміравана Сулістроўскімі і Скірмунтамі на маляўнічай узвышанай перасечанай тэрыторыі. Цэнтрам кампазіцыі быў драўляны сядзібны дом, пабудаваны прыкладна ў 1770—1780 гг. А. Сулістроўскім, удзельнікам паўстання 1794 г. У пачатку XIX ст. дом быў перабудаваны. Згарэў у 1943 г. Пры сядзібе на 2 тэрасах быў пасаджаны рэгулярны парк і сад. Да парку прымыкаў звярынец. Парк меў сістэму вадаёмаў. У XIX ст. ён быў перапланаваны ў пейзажны. На парадным двары з 2 бакоў ад сядзібнага дома стаялі 2 флігелі, з паўночна-усходняга боку за флігелем размяшчаліся аранжарэя і лядоўня. Сядзіба ўключала таксама гаспадарчы двор, будынак вінакурні і кузні. Ад сядзібы захаваліся рэшткі: тэрыторыя былога парку, уязная алея, водная сістэма, касцёл, гаспадарчы двор, руіны спіртзавода.
Нясвіжскі раён
© Палацава-паркавы ансамбль
XVI—XVII стст., XVIII ст.
г. Нясвіж
Малюнак Напалеона Орды, 1876
Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль адзін з найпрыгажэйшых і найцікавейшых у Беларусі. Сфарміраваны ў XVI—XIX стст. як рэзідэнцыя князёў Радзівілаў. Складаецца з палацава-замкавага ансамбля і вялікага парку падзеленага штучнымі вадаёмамі на р. Ушы. У канцы XVI ст. Радзівіл Сіротка пры ўдзеле італьянскага арх. Я.М. Бернардоні заклаў замак з магутнымі валамі і бастыёнамі. У наступныя стагоддзі ўмацаваная рэзідэнцыя паступова ператварылася ў раскошны палац. У XVIII ст. у будаўніцтве палаца ўдзельнічалі такія вядомыя архітэктары як М. Педэці, М. Фларыяновіч, К. Спампані, А. Лоцы. У замку знаходзілася шмат каштоўнасцей, найбагацейшая бібліятэка і архіў калекцыя зброі, партрэтная галерэя. Багата і шыкоўна былі аздоблены залы палаца. Парк пейзажна-рэгулярнага тыпу закладзены ў 2-й палове XIX ст. у пойме р. Ушы. Складаецца з 5 аўтаномных ландшафтных участкаў, кожны з якіх мае завершаную кампазіцыю. У парку болып за 90 відаў і форм дрэў і кустоў. Над стварэннем парку з 1878 па 1912 г. працаваў беларускі садавод А. Пастарэмчык. Мноства разнастайных раслін, высокая культура іх падбору і сёння складаюць асаблівую каштоўнасць парку. У палацы вядуцца рэстаўрацыйныя работы.
© Паркавы комплекс «Альба» XVII—XVIII стст. пас. Альба
Адзін з найболып старых і цікавейшых паркавых комплексаў у Беларусі. Сядзіба была загараднай рэзідэнцыяй Радзівілаў з канца XVI ст. На працягу XVI—XVIII стст. у залежнасці ад патрабаванняў гаспадара і часу развівалася і ўдасканальвалася. Там былі пабудаваны павільён Эрмітаж, мураваны палац «Альба», створаны звярынец, псярня і фазанарый. Ансамбль уключаў некалькі італьянскіх паркаў, складаную сістэму каналаў і штучных азёр, якія жывіліся р. Ушай. Былі ў сядзібе
каплічка і драўляны касцёл. На круглым востраве ўзведзена трох'ярусная драўляная альтанка. Да яе сыходзіліся ў выглядзе промняў каналы і вуліцы. У Альбе існавалі таксама аранжарэі, пасека, 4 млыны, шпіталь. У вайну 1812 г. асноўныя збудаванні былі разбураны, у 1860-я гг. у значнай ступені павысяканы дрэвы. У канцы XIX — першай палове XX ст. Альба мела галоўным чынам эканамічнае значэнне. Тут былі звярынец, фазанарый, гаспадарчыя пабудовы. У наш час захавалася водная сістэма з вадаёмамі і каналамі, парк з фрагментамі алей, добра выражана цэнтральная — самая старая алея. Узрост дрэў ад 100 да 300 гадоў.