Сядзібы Беларусі
Выдавец: Рыфтур
Памер: 78с.
Мінск 2003
© Сядзібна-паркавы комплекс
Канец XVIII — пачатак XIX стст., 1787 г.
в. Вялікае Мажэйкава
Сфарміравана ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. на паўночнай ускраіне вёскі. Комплекс уключаў сядзібны дом, капліцу, парк, абкружаны з трох бакоў пладовым садам, альтанку-ратонду, флігель, бровар і гаспадарчыя пабудовы. Парк закладзены ў 1787 г. Mae сіметрычную рэіулярна-восевую планіроўку. Складаецца з параднага партэра і сістэмы баскетаў, утвораных сет-
Малюнак Напалеона Орды, 1865
кай алей. Уздоўж уязной алеі перад партэрам размешчаны 2 вадаёмы. Сядзіба захавалася фрагментарна: флігель, гаспадарчыя пабудовы, парк, агароджа. Палац згарэў у 1914 г. Парадны партэр парку забудаваны.
© Сядзіба Пачатак XX ст.
в. Галавічполе
Сядзіба сфарміравана ў пачатку XX ст. Уключае сядзібны дом і парк. Сядзібны дом пабудаваны ў 1909 г. Вакол яго разбіты пейзажны парк. Структуру парку складаюць алеі і баскеты. На ўскраіне парку шэраг ставоў. Расце больш за 50 відаў дрэў. Сядзіба — помнік архітэктуры стылю мадэрн.
© Палацава-паркавы комплекс
Пачатак XX ст., 1908 г.
г.п. Жалудок, на правым беразе р. Грушкі
Сфарміраваны ў пачатку XX ст. Належаў СвятаполкЧацвярцінскім. Уключае мураваны палац, флігель, млын, кузню, рэгулярны парк. Палац пабудаваны ў 1908 г. паводле праекта У. Марконі. Сядзіба — помнік архітэктуры стылю мадэрн. Палацава-паркавы комплекс патрабуе рэстаўрацыі.
Магілёўская вобласць Быхаўскі раён
® Замак 1610—1619 гг.
г. Быхаў
Замак размешчаны на ўсходняй ускраіне горада, на высокім правым беразе Дняпра. Будаўніцтва замка распачаў гетман Я. К. Хадкевіч у 1610 г. і завяршыўЛ. Сапега ў 1621 г. Замак уваходзіў у сістэму ўмацаванняў горада-крэпасці Стары Быхаў. Уяўляў сабой у плане паўкруг, абкружаны ровам і валам з равелінамі і бастыёнамі. У 2-й палове XVII — XVIII стст. Сапегамі створаны мураваны палацава-замкавы ансамбль у стылі барока. Замкавы комплекс складаўся з 2-павярховага палаца і групы дапаможных збудаванняў, якія ўтваралі ў плане чатырохвугольнік, замкнёны з поўначы мураванай сцяной. Збярогся часткова. Прыстасаваны пад прамысловае прадпрыемства.
® Сядзібна-паркавы комплекс Пачатак XIX ст.
в. Грудзінаўка
Створаны ў 1-й палове XIX ст. Належаў графу Д. Таўстому. Складаецца з палаца, парка, альтанкі і некалькіх гаспадарчых пабудоў. Палац размешчаны на вяршыні ўзгорка. На паўночна-ўсходнім схіле разбіты сад, на паўночна заходнім — парк. Пейзажны парк мае перад палацам рэгулярную партэрную частку. У нізіне схіла з заходняга боку размешчана возера, да якога праводзяць ліпавыя алеі. У парку больш за 60 відаў дрэў. Помнік архітэктуры позняга класіцызму. У пасляваенны час тут размешчаны дзіцячы дом; узведзена некалькі новых карпусоў.
Горацкі раён
® Сядзібны комплекс Канец XIX ст.
в. Расна
Сфарміраваны ў канцы XIX ст. Комплекс уключае жылы дом, свіран, бровар, невялікія гаспадарчыя будынкі. Сядзіба — помнік архітэктуры неакласіцызму.
Кіраўскі раён
® Палацава-паркавы ансамбль XVIII—XIX стст.
в. Жылічы
Сфарміраваны ў XVIII—XIX стст. Належаў Булгакам. Размешчаны на беразе р. Добасны. Уяўляў сабой даволі вялікі добра спланаваны палацава-паркавы комплекс. У яго склад, акрамя палаца з паркам, уваходзілі вялікія пладовыя сады, агароды, вадаёмы, дзе вялася рыбная
Малюнак Напалеона Орды
гаспадарка. Быў вялікі гаспадарчы двор, вадзяны млын, вінакурня, крухмальны і цукровы заводы. Захаваліся палац, флігель, свіран, стайні і іншыя гаспадарчыя пабудовы, парк. Палац пабудаваны ў 1830-я гг. арх. К. Падчашынскім, у 1864—1876 гг. дабудаваны. Сярод палацаў вылучаецца багатым убраннем інтэр'ераў. Унутраныя памяшканні былі аздоблены размалёўкай, лепкай, пазалотай, люстэркамі, прычым кожная зала дэкарыравана індывідуальна. Парк займае прамавугольны ўчастак на раўнінным рэльефе. Яго перасякае рака Добасна, утвараючы 3 маляўнічыя вадаёмы з астраўкамі. Захаваліся рэшткі павільёна-купальні, альтанак, масткоў. Перад палацам парк мае рэгулярную планіроўку з партэрам. Астатняя частка парку мае пейзажны характар. У палацы размешчаны музей, музычная школа. Распачаты рэстаўрацыйныя работы. Большасць гаспадарчых будынкаў у занядбаным стане. Палацава-паркавы ансамбль —■ помнік архітэктуры позняга класіцызму.
Крычаўскі раён
® Палац Пацёмкіна 1778—1787гг.
г. Крычаў, вул. Ленінская, 59
Пабудаваны ў 1778—1787 гг. для князя Пацёмкіна. У 1840-я, 1950-я гг. рэканструяваны. Захаваліся палац, бу-
дынак стайні, рэшткі пейзажнага парку і сада. Палац — помнік архітэктуры класіцызму з пазнейшымі напластаваннямі элементаў псеўдагатычнага стылю
Магілёўскі раён
® Сядзібны дом Пачатак XX ст.
в. Дашкаўка
Малюнак Напалеона Орды
Сядзіба сфарміравана ў 2-й палове XIX ст. на высокай тэрасе Дняпра. Належала памешчыкам Жукоўскім. Сядзібны дом пабудаваны ў пачатку XX ст. У інтэр'еры захавалася арыгінальнае аздабленне залы. Перад домам размешчаны парадны партэр, да якога вядзе ўязная алея. Пейзажная частка парку з вадаёмам у цэнтры размешчана з паўночнага боку ад уязной алеі. У паркавых насаджэннях пераважаюць мясцовыя пароды дрэў (бяроза), экзоты нешматлікія. Усяго налічваецца каля 34 відаў дрэў. За домам парк практычна не мае межаў і зліваецца з маляўнічай поймай ракі. Парк захаваўся часткова.
Выданне падрыхтавана па заказу і пры садзеянні Надыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА
Тэкст Лілія Чарняўская Дызайн, вёрстка Сяргей Скіндзер Карэктар Міраслава Сульдзіна
Падпісана да друку 1.09.2003. Папера афсетная Тыраж 1000 экз. Заказ
Выдавецтва «РЫФТУР»
Мінск, пр. Машэрава, 19а. Тэл. (017) 223 2714
Ліцэнзія ЛВ№474 ад 9.01.2001 Дзяржкамдрук РБ
Тыпаграфія «ЮСТМАЖ»
Мінск, вул. Кнорына, 50. Тэл. (017) 269 94 28
Ліцэнзія ЛП№453 ад 19.06.2001
На першай старонцы вокладкі (зверху ўніз): сядзіба Ўмястоўскіх, в. Жамыслаўль; сядзібна-паркавы комплекс «Альберцін», г. Слонім; палацава-паркавы ансамбль, в. Залессе (малюнак Леанарда Хадько).
На апошняй старонцы вокладкі (зверху ўніз): сядзіба Агітскіх, в. Ганута; сядзіба Касцюшкаў, г. Косава; сядзіба Тышкевічаў, г. Аагойск Малюнкі Напалеона Орды
Выкарыстаны ілюстрацыі з кнігі R.Aftanazy «Dzieje rezydencji па dawnych kresach Rzeczypospolitej», 1993
ISBN 985-6700-10-8
9І789856 700 104
Нацыянальнай камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА