• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сядзібы Беларусі

    Сядзібы Беларусі


    Выдавец: Рыфтур
    Памер: 78с.
    Мінск 2003
    13.77 МБ
    © Парк «Савейкі» 1850-я гг.
    в. Савейкі
    Маёнтак Савейкі ў розныя часы належаў Бенігсенам, Чапскім, Незабытоўскім, Рдутлоўскім, апошнімі гаспадарамі былі Навіцкія. Дата будаўніцтва сядзібы дакладна невядомая. Пейзажны парк быў закладзены ў 1850-я гг. на двух тэрасах. Яго парадная частка мае сіметрычную планіроўку. Уязная алея, абсаджаная елкай і клёнам, перасякаецца з папярочнай алеяй і выходзіць на вялікі роўны парадны партэр. 3 заходняга боку партэра размешчаны прамавугольнай формы стаў. За палацам размешчана пейзажная частка парку, якая завяршаецца сажалкай з выспамі. Уздоўж кампазіцыйнай восі чаргуюцца невялікія паляны і групы дрэў. У паўднёва-заходняй частцы парку тры вадаёмы рознай формы, злучаныя пратокамі, праз якія пабудаваны арачныя масткі з бутавага каменю. Былы палац быў разбураны ў гады апошняй вайны, адноўлены. Захаваўся гаспадарчы будынак. На тэрыторыі сядзібы размешчаны санаторый.
    Пінскі раён
    © Сядзібны дом 1920 г. в. Заполле
    Фальварак вядомы з XV ст. Гаспадарамі фальварка былі Друцкія-Любецкія, Пуслоўскія, Плятэры. Сядзібны дом пабудаваны Плятэрамі ў 1920-я гады ў старажытным парку. Зараз знаходзіцца ў занядбаным стане. У парку растуць векавыя дубы, клёны, каштаны і іншыя дрэвы мясцовых парод.
    © Парк «Парэчча» 1910 г.
    в. ГГарэчча
    Радавы маёнтак Скірмунтаў, вядомы з 1495 г. Першапачаткова належаў Войнам-Грычановічам, Полазавым, Цярлецкім, Агіньскім, з 1792 г. — уладанне Скірмунтаў. Сядзібны комплекс фарміраваўся на працягу амаль стогадовага перыяду. Пры Скірмунтах маёнтак ператварыўся ў адзін з буйнейшых прамысловых цэнтраў на Палессі. У 1835 г. пабудаваны цукровы завод, у 1837 г. — суконная фабрыка, у 1905 г. — бровар, існаваў крухмальны завод. У гады 1-й сусветнай вайны абсталяванне заводаў было разрабавана, будынкі часткова разбураны. У канцы XIX ст. адзін са старых завадскіх будынкаў быў перабудаваны пад палац. У перыяд нямецкафашысцкай акупацыі былы палац перабудаваны пад казіно, у 1943 г. знішчаны партызанамі. Значнае месца ў сядзібе займае паркавая зона. Парк мае рэгулярную планіроўку. Кампазіцыйным цэнтрам была невялікая паляна з 2 валунамі ў атачэнні дубоў. Ад паляны ў розныя бакі разыходзіліся сцежкі. Выразная геаметрычная сетка алей гарманіруе з ландшафтам. Парк мае каштоўны дэндралагічны склад. У ім каля 30 відаў дрэў, ёсць шэраг экзатычных насаджэнняў: елка залацістая, дуб балотны, дуб чырвоны, кіпарыс балотны, цюльпанавае дрэва. Вядуцца работы па рэканструкцыі парку. 3 сядзібных пабудоў захаваліся толькі будынак крухмальнага завода і млын.
    Пружанскі раён
    ф Гарадская сядзіба Сярэдзіна XIX ст. г. Пружаны (у парку)
    Малюнак Напалеона Орды
    Радавы маёнтак Швыкоўскіх. Сядзібны дом пабудаваны ў 2-й палове XIX ст. па праекту Ф.М. Ланці. Вакол дома быў закладзены пейзажны парк з аранжарэяй, дзе вырошчвалі апельсінавыя і лімонныя дрэвы, пальмы. Сядзібны дом адрэстаўраваны, у ім размешчаны раённы музей.
    @ Сядзіба, старажытны парк 2-я палова XVIII ст. пас. Інтэрнацыянальньі
    Палацава-паркавы ансамбль пабудаваны на мяжы XVIII—XIX стст. Трымбіцкімі на месцы ранейшай сядзібы. Мураваны палац абкружаўся пейзажным паркам, які меў падоўжна-восевую кампазіцыю. Шырокая ўязная алея была аздоблена каштоўным экзотам — ліпай крымскай. Да парку прымыкаў пладовы сад. У склад комплекса ўваходзілі размешчаныя на сядзібным двары стайня і крухмальны завод. Захаваліся палац і парк, выкарыстоўваюцца ў гаспадарчых мэтах.
    © Сядзіба, старажытны парк Сярэдзіна XIX ст.
    в. Каштанаўка
    Маёнтак вядомы з XVI ст. Належаў Керназіцкім. У пачатку XIX ст. стаў уласнасцю Дзяконскіх, якія і пабудавалі сядзібу. Цэнтрам сядзібнага комплекса быў аднапавярховы драўляны з мураваным двухпавярховым крылом сядзібны дом. Парк фарміраваўся з ляснога масіву, які абкружаў двор. Складаўся з 2 частак: параднай з боку ўязной алеі і пейзажнай за сядзібным домам. Парк моцна пацярпеў пад час 1-й і 2-й сусветных войнаў. У выніку безгаспадарчых адносін зарос, абмялелі сажалкі. Палац доўгі час не выкарыстоўваецца, моцна разбураны. 3 сядзібай звязана жыццё паэта Альбіна Дзяконскага.
    © Сядзіба, старажытны парк 2-я палова XVIII ст.
    в. Магілёўцы
    Старадаўні маёнтак, які першапачаткова належаў Быхаўцам, затым Дзяконскім. Сядзіба сфарміравана Быхаўцамі ў сярэдзіне XVIII ст. Пабудаваны палац, капліца, заснаваны парк. У палацы была вялікая і каштоўная бібліятэка, доўгі час захоўваўся рукапіс Літоўскай хронікі. Пасля вайны ў сядзібе была размешчана бальніца для псіхічна хворых людзей. Кампазіцыя парку моцна парушана.
    © Палацавы комплекс XVI ст., 1-я палова XVIII ст. г.п. Ружаны
    Старадаўні палацава-паркавы ансамбль, галоўная рэзідэнцыя Сапегаў. Стваралася некалькімі пакаленнямі. Канцлер Леў Сапега ў пачатку XVII ст. узвёў тут палац. У 1784—1788 гг. палац грунтоўна перабудаваны па праекту арх. Я.С. Бекера. Быў створаны палацавы комплекс з некалькіх згрупаваных вакол параднага двара карпусоў з паркам, садамі, аранжарэяй. Сіметрычна размешчаныя карпусы злучаліся з палацам паўцыркульнымі аркадамі. Парк з каналамі, сажалкамі спраектаваны Я.С. Бекерам з паўночага боку палацавага ансамбля. У аснову кампазіцыі быў пакладзены прынцып радыяльна-кальцавой планіроўкі алей. Перспектыва кожнай ліпавай алеі канчалася паркавым павільёнам. Палац у 1914 г. згарэў, часткова рэстаўраваны ў 1930 г. Разбураны ў 1944 г. Захаваліся рэшткі асноўных будынкаў (галоўнага і ўсходняга карпусоў), аркады, уязная брама і флігелі.
    Столінскі раён
    ф Парк «Манькавічы» 1885 г.
    г. Столін, на ускраіне
    Фальварак належаў Радзівілам. У другой палове XIX ст. Радзівілы перабудавалі старую сядзібу, заклалі пейзажны парк. Захаваўся закладны камень з датай закладкі парку — 1885 г. Парк займае высокую маляўнічую тэрасу на беразе р. Гарыні. Меў багацейшы склад экзатычных раслін. Цэнтрам кампазіцыі быў мураваны палац, пабудаваны па праекту арх. Венцаля. Перад палацам аформлены кветнікавы партэр. Пры ўездзе ў сядзібу ўзведзена мураваная брама. У склад сядзібы ўваходзілі таксама драўляны флігель, дом для прыслугі, кухня, млын, 3 гумны, саладоўня і інш. У Вялікую Айчынную вайну палац згарэў, моцна пацярпеў парк. У пошуках Радзівілаўскіх скарбаў яго ўвесь перакапалі. Пасля вайны былі праведзены вялікія работы па ўратаванню дрэў, добраўпарадкаванню тэрыторыі. 3 пабудоў засталіся толькі некаторыя гаспадарчыя.
    Віцебская вобласць Аршанскі раён
    © Сядзібна-паркавы комплекс 1901 г.
    в. Межава
    1914
    Сфарміравана на мяжы XIX—XX стст. Належала Дзеражынскім. Сядзіба размешчана на схілах лагчыны, утворанай ручаём Варанец і р. Аршыцай. Сядзібны дом пабудаваны ў 1901 г. Перад домам размешчаны партэр і пладовы сад. 3 паўднёвага боку ад дома разбіты пейзажны парк з выкарыстаннем існуючых пасадак. Парк размешчаны на перасечаным рэльефе, мае маляўніча пераплеценыя сеткі дарожак. Ў 2-ю сусветную вайну частка сядзібнага дома была разбурана, у 1950 г. адноўлена з нязначнымі перабудовамі. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак. Сядзіба — помнік архітэктуры стылю мадэрн.
    Бешанковіцкі раён
    © Палацава-паркавы ансамбль XVIII — 1-я палова XIX ст.
    г.п. Бешанковічы, на паўночнай ускраіне
    Маёнтак належаў Агіньскім, з 1786 г. — Храптовічам. Палацава-паркавы ансамбль пабудавны ў канцы XVIII
    Малюнак Напалеона Орды
    — 2-й палове XIX ст. на беразе р. Заходняй Дзвіны. Уключаў мураваны палац, рэгулярны парк на тэрасах, якія спускаліся да Заходяй Дзвіны, 2 сажалкі, аранжарэю, гаспадарчыя пабудовы. У XIX ст. парк быў перапланаваны ў пейзажны, пасаджаны сад. У гады 2-й сусветнай вайны парку нанесены страты. Сядзіба захавалася, выкарыстоўваецца навучальнай установай. У парку пераважаюць мясцовыя пароды дрэў, ёсць шэраг экзотаў.
    © Парк 1769 г. в. Бачэйкава
    Маёнтак вядомы з 1-й паловы XVII ст. Належаў Цеханавецкім. У 1769 г. быў пабудаваны новы палац (не захаваўся). Затым вакол палаца закладзены парк, адзін з прыгажэйшых рэгулярных паркаў у Беларусі. Размешчаны на прыпойменным верхнім плато і пакатым схіле на правым беразе р. Улы. Парк рэгулярнага тыпу, спланаваны па прынцыпу прамавугольнай сіметрычна-восевай кампазіцыі. Быў аформлены партэрам, газонамі, шпалерамі, баскетамі, фантанам, лабірынтам. Складаная камбінацыя дарожак утварала манаграму ініцыялаў уладальніка маёнтка і геральдычныя фігуры фамільнага гербу. У вуглавых частках парку былі размешчаны штучныя вадаёмы. Парк моцна пашкоджаны ў Вялікую Айчынную вайну, страчана сетка дарожак, кампазіцыя некаторых баскетаў, аднак і сёння застаецца адным з лепшых рэгулярных паркаў, яркім прыкладам умелага будаўніцтва парку з улікам асаблівасцей рэльефа.
    © Парк «Саломінка» Пачатак XX ст.
    в. Дабрыгоры
    Закладзены ў 1906 г. ваенным урачом П. Красавіцкім у невялікім маёнтку на беразе р. Крывіцы. Структуру парку вызначалі тры алеі, якія разыходзіліся ад параднай часткі. Болыпую плошчу парку займаў сад. У парку расце каля 30 відаў дрэў шмат экзотаў.
    © Сядзібны комплекс «Нізгалава»
    2-я палова XIX ст.
    в. Двор Нізгалава
    Пабудавана ў 2-й палове XIX ст. на беразе р. Улы. Уключае сядзібны дом, флігель, кухню, кузню, вяндлярню, 2 гаспадарчыя карпусы, парк. Парк першапачаткова меў рэгулярную планіроўку, складаўся з 9 аднолькавых баскетаў. Пры перапланіроўцы ў пейзажны былі пасаджаны экзоты, дэкаратыўныя кусты, зроблены маляўнічыя палянкі. У цэнтры паляны, да якой вядзе ліпавая алея, пасаджаны рэдкі ў рэспубліцы кедр еўрапейскі калонападобны. Сядзібны дом быў пашкоджаны ў 1944 г., у 1970 г. адноўлены. Цяпер на тэрыторыі сядзібы размешчана навучальная ўстанова. Сядзіба — помнік архітэктуры позняга класіцызму.
    Браслаўскі раён
    © Сядзіба Канец XVIII ст.
    в. Відзы-Лаўчынскія
    Маёнтак вядомы з XVI ст. Належаў Нарушэвічам, з сярэдзіны XVII ст. — Ваўжэцкім. Адным з уладальнікаў быў Т.А. Ваўжэцкі, удзельнік паўстання 1794 г., паплечнік Т. Касцюшкі. Апошнімі гаспадарамі сядзібы былі Мінейкі. Ансамбль сядзібы сфарміраваны ўздоўж берага возера Дворнае ў канцы XVIII ст. Цэнтрам кампазіцыі з'яўляўся сядзібны дом з парадным прамавугольным партэрам перад ім. 3 паўночнага боку ад дома размяшчаліся бровар і гаспадарчы двор. На невысокім пагорку закладзены пейзажны парк. У XIX ст. сядзіба славілася серавадароднымі крыніцамі, на базе якіх быў створаны курорт. Захаваліся сядзібны дом, рэшткі парку, гаспадарчыя пабудовы. У сядзібным доме размешчана навучальная ўстанова.