• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сядзібы Беларусі

    Сядзібы Беларусі


    Выдавец: Рыфтур
    Памер: 78с.
    Мінск 2003
    13.77 МБ
    Клецкі раён
    © Фрагменты сядзібна-паркавага комплекса «Галынка» 2-я палова XVIII ст.
    в. Галынка
    Вотчынны маёнтак Вендорфаў. Апошнімі ўладальнікамі да 1939 г. былі Лазінскія. Тут правяла дзіцячыя гады польская пісьменніца Ева Фелінска. Сядзіба сфарміравана ў XVIII ст. на ўзвышанай тэрасе р. Начы ў барочных формах. Рысы барока асабліва выразна выяўляліся ў планіроўцы парка, размешчанага на
    штучных тэрасах і дэкарыраванага фармаванымі дрэвамі. У 1802—1812 гг. Вендорфы пабудавалі новы сядзібны дом з лістоўніцы ў стылі класіцызму, капліцу, вінакурню, свіран, рэканструявалі стары парк у пейзажны з матывамі рамантызму. У парку з’явіліся вадаёмы. Сядзіба страчана, захаваліся руіны. На мясцовасці прасочваюцца месцы былога сядзібнага дома, флігеля, фрагменты парку руіны былых гаспадарчых і вытворчых пабудоў (свіран, вяндлярня, вінакурня і інш.), руіны капліцы. Вадаёмы спушчаны і зараслі вольхай. Захаваўся свіран-галубятня.
    © Сядзіба XIX—XX стст.
    в. Даматканавічы
    Невялікая сядзіба сфарміравана на ўзгоркавым рэльефе каля р. Лані на мяжы XIX—XX стст. Уключае сядзібны дом, парк. Сядзібны дом захаваўся, у ім знаходзіцца дзіцячы дом. Парк захаваўся фрагментарна. Сядзіба — помнік архітэктуры неакласіцызму.
    © Фальварак Вайніловічаў 2-я пал. XIX—пач. XX ст.
    в. Куцаўшчына
    Сфарміравана ў XIX ст. Належала Вайніловічам. Уключала мураваны сядзібны дом, дом эканома, два будынкі вінакурні, вялікі гаспадарчы будынак, парк з невялікім вадаёмам. Сядзібныя будынкі ў асноўным захаваліся, ад паркавых пасадак захаваліся асобныя дрэвы.
    © Сядзібна-паркавы комплекс
    Канец XVIII—пачатак XIX ст.
    8.	Лецяшын
    Маёнтак належаў Несялоўскім. 31788 г. па 1939 г. быў у валоданні Чарноцкіх. Сядзіба сфармавана Чарноцкімі ў канцы XVIII ст. на адкрытай жывапіснай мясцовасці. Уключала драўляны сядзібны дом, флігель, капліцу, стайню, 2 уязныя брамы, пейзажны парк з вадаёмамі, фруктовы сад. У сядзібе мелася багатая бібліятэка і архіў. У гады 2-й сусветнай вайны сядзіба згарэла. Захаваліся фрагменты парку, сады, вадаёмы, свіран пачатку XX ст., руіны аранжарэі.
    © Сядзіба 1909 г.
    в. Стралкава
    Невялікая сядзіба сфарміравана ў 1909 г. Належала В.Д. Стралку. Mae сіметрычна-восевую пабудову: на адной восі знаходзяцца брама, сядзібны дом, альтанка (не захавалася). За выязной алеяй размяшчаўся гаспадарчы двор. Дом і двор акружалі адзіночныя дрэвы і сад. Сядзібны комплекс у добрым стане захаваўся да нашага часу. Уключае сядзібны дом, свіран, дом парабкаў, браму, пад'язную алею. Дом выкарыстоўваецца як жылы. Помнік архітэктуры неакласіцызму.
    0 Сядзібна-паркавы комплекс
    Апошняя чвэрць XVIII—пачатак XX ст.
    в. Туча
    Маёнтак вядомы з XVI ст. Належаў Яленскім. Сядзіба пабудавана ў канцы XVIII ст. на невялікім узгорку. Ансамбль сядзібы арганізаваны паводле рэгулярнага тыпу планіроўкі. Цэнтрам кампазіцыі быў сядзібны дом. За домам размяшчаўся парк. Да яго прымыкаў сад. Гаспадарчы двор складалі будынкі вінакурні, кузні, кароўніка, стайні, свірна. Сядзібны дом адрэстаўраваны ў 1970-я гг., выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак. Захаваліся свіран і кузня, рэшткі вінакурні. Парк захаваўся часткова, складаецца з пейзажнай часткі вакол сажалкі. Сядзіба — помнік архітэктуры класіцызму.
    0 Сядзібна-паркавы комплекс 2-я палова XIX ст.
    в. Цясноўка
    Сядзіба сфарміравана ў 2-й палове XIX ст. у лагчынападобнай даліне. Належала Лабоцкім. Уключала сядзібны дом, флігель, гаспадарчыя пабудовы, сад на схілах даліны. Сядзіба захавалася, патрабуе рэстаўрацыі. Помнік архітэктуры неакласіцызму.
    © Палацава-паркавы ансамбль «Радзівілімонты» 1780—1783 гг.
    в. Чырвоная Зорка
    Адзін з найстарыжытнейшых маёнткаў Міншчыны, размешчаны на беразе р. Цапры. Належаў Радзівілам. Прайшоў некалькі этапаў фарміравання ад Рэнесансу да класіцызму. У сярэдзіне XVIII ст. на месцы ранейшай рэнесансавай сядзібы быў пабудаваны барочны палацава-паркавы ансамбль. Складаўся з драўлянага палаца, рэіулярнага парку, гаспадарчых і службовых будынкаў (кухня, дом адміністратара, свірны, іумно, сыраварня, вінакурня і інш.). У 1780-я гг. ствараецца новы палацава-паркавы ансамбль, які быў задуманы як летняя рэзідэнцыя. Уключаў палац, парк, 2 флігелі. На восі палаца стаяла мураваная брама. Акрамя таго, на тэры-
    торыі сядзібы знаходзіліся канцылярыя, стайня, свіран, вяндлярня, млын, капліца, службовы дом. На гаспадарчым двары стаялі дамы аканома, парабкаў, вінакурня і шэраг гаспадарчых пабудоў. За межамі сядзібы былі пабудаваны вадзяны млын і вятрак. Цэнтрам кампазіцыі быў новы палац, пабудаваны па праекту італьянскага арх. К. Спампані. Перад палацам быў аформлены вялікі партэр. Шырокая ўязная алея праходзіла паралельна палацу. Парк пейзажна-рэгулярнай планіроўкі з вадаёмамі паўкальцом ахінаў палац. У 1909 г. у час пажару згарэла большая частка сядзібы: палац, дамы эканома, парабкаў, вінакурня, свірны, стайні, гуіны, адрыны і г.д. Палац быў адноўлены. Зараз ад славутага палаца засталіся руіны. Парк захаваўся параўнаўча добра і адносіцца да ліку лепшых пейзажных паркаў рэспублікі. Растуць ліпы і клёны, узрост якіх перавышае 200 гадоў. Парк — помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
    © Сядзіба 1-я палова XIX ст.
    в. Янавічы
    Сядзіба закладзена на тэрасе р. Лані. Належала Бжазоўскім, Вайцэхоўскім, Піляўскім, Яленскім. Пабудавана ў канцы XVII—пачатку XIX ст. Уключала сядзібны дом, флігель, жылы дом, капліцу, свіран, лядоўню, парк з вадаёмамі, гаспадарчы двор. Сядзіба захавалася фрагментарна. Сядзібны дом выкарыстоўваўся як жылы, зараз патрабуе рэстаўрацыі. Свіран у занядбаным стане.
    Лагойскі раён
    © Сядзіба Тышкевічаў XIX ст. г.п. Лагойск
    Малюнак Напалеона Орды
    Гісторыя лагойскага маёнтка з 1528 г. звязана з родам Тышкевічаў. Адсюль паходзяць выдатныя беларускія вучоныя Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы. Вялікую вядомасць меў музей старажытнасцей, створаны Кан-
    станцінам і Яўстафіем у лагойскім палацы. У музеі захоўваліся археалагічныя і нумізматычныя калекцыі, была багатая бібліятэка (500 старадрукаў), архіў налічваў болып за 1000 рукапісаў, карт, значнае месца ў музеі займалі творы майстроў Старажытнага Рыма, Фларэнцыі, Неапаля, карцінная галерэя. Лагойскі музей паслужыў асновай для стварэння музея старажытнасцей у Вільні.
    Сядзіба сфарміравана Тышкевічамі ў 1-й чвэрці XIX ст. у стылі класіцызму. Уключала палац, кухню, лядоўню, стайню, пуню, хлеў, карчму, дом садоўніка, палатняную фабрыку, млын і шэраг гаспадарчых пабудоў. Кампазіцыйным цэнтрам сядзібы быў палац, пабудаваны ў 1814—1819 гг. на ўзвышаным месцы, над р. Гайнай. Перад палацам быў аформлены парадны партэр. Адначасова з палацам закладзены вялікі пейзажны парк у духу рамантызма. Ён працягнуўся на 700 м уздоўж правага берага Гайны. У кампазіцыйнае рашэнне парку быў пакладзены прынцып раскрыцця дальніх перспектыў на р. Гайне і выкарыстанне рэшткаў замкавых умацаванняў. Быў адным з самых прыгожых паркаў у Беларусі, налічваў каля 300 розных назваў дрэў. 3 альтанкі на беразе ракі адкрываліся віды на маляўнічы навакольны ландшафт з поймай ракі і лясістымі ўзгоркамі. Адметнасцю парку з’яўляліся чысцейшыя гаючыя крынічкі, да якіх на лячэнне прыязджалі людзі з усіх куткоў Расійскай імперыі. У час 2-й сусветнай вайны палац разбураны, захаваліся падмуркі і фрагменты сцен. Парк захаваўся ў старых межах, аднак планіровачнае рашэнне ў значнай ступені зменена. Належыць да ліку лепшых пейзажных паркаў. Захаваліся драўляныя будынак палатнянай фабрыкі, будынак стайні, вартоўня, лядоўня.
    © Сядзіба Ядвігіна Ш. 2-я палова XIX ст.
    в. Карпілаўка
    Фальварак належаў роду Лявіцкіх, з якога паходзіць Антон Лявіцкі, вядомы ў беларускай літаратуры пад псеўданімам Ядвігіна Ш. Сам Ядвігін Ш. з гумарам пісаў: «Месца, дзе размяшчалася сядзіба, вызначалася асаблівай жывапіснасцю, утульнасцю, у сувязі з чым мне зайздросціць уся вёска». Сядзіба ўключала просты драўляны дом, невялікі парк і сад, на ручаі вадаём з дамбай. Пейзажны парк быў сфарміраваны ўздоўж ручая. Асаблівую маляўнічасць сядзібе надаваў высокі пагорак са стромкім схілам з боку сада. 3 яго вяршыні адкрываліся перспектывы на сад, парк, маляўнічы ландшафт з марэннымі пагоркамі і пералескамі. Сядзібны дом згарэў у 1922 г. На яго месцы быў пабудаваны новы дом, пазней перавезены ў Радашковічы. Сад, пасаджаны А. Лявіцкім, вымерз у 1940 г. Захаваліся рэшткі парку, сада, крыніца.
    © Парк «Малыя Бясяды» 2-я палова XIX ст.
    в. Малыя Бясяды
    Маёнтак вядомы з канца XVI ст. Належаў Тракеніцкім, Аўлагінскім, Арамовічам, Чаховічам. Сядзіба звязана з імем Зыгмунта Чаховіча, паплечніка К. Каліноўскага. Частым госцем быў малады Янка Купала. Сядзіба пабудавана Арамовічамі ў 2-й палове XIX ст. на жывапісных пагорках уздоўж р. Удры. Двухпавярховы сядзібны дом стаяў на самым высокім месцы сядзібы, На схіле перад домам быў аформлены газон, унізе збоку вадаём. Дом акружалі паркавыя пасадкі. За сядзібным домам шырокая алея з лістоўніцы вяла да ляснога возера Круглік, звязвала сядзібу з полем і лесам, служыла парадным выездам на Радашковічы і да касцёла. Гаспадарчы двор размяшчаўся збоку ад параднага двара. Сядзібны дом быў разабраны ў 1936 г. Захаваліся парк, вадаём, алея лістоўніцы.
    © Парк «Трусавічы» 2-я палова XIX ст.
    в. Трусавічы
    Фальварак належаў Арамовічам і ўваходзіў у склад маёнтка Бясяды. 3 сярэдзіны XIX ст. у валоданні Чаховічаў. Сядзіба пабудавана ў 2-й палове XIX ст. на маляўнічым узгорку. У цэнтры сядзібы знаходзіўся мураваны аднапавярховы дом. Вакол яго быў створаны пейзажны парк, акружаны алеямі. Да сядзібы з супрацьлеглых бакоў вялі дзве алеі з лістоўніцы і таполі. Унізе пагорка знаходзіліся 2 вадаёмы. У склад сядзібнага комплекса ўваходзілі лядоўня, вінакурня і гаспадарчыя пабудовы. У час вайны сядзібны дом згарэў страчаны будынкі вінакурні. Захаваліся парк, часткова алеі, вадаёмы, лядоўня з бутавага камня.
    Маладзечанскі раён
    © Парк 2-я палова XVIII ст.
    в. Лешня
    3 1725 г. сядзіба належала Саковічам. Размешчана на роўнай тэрасе ручая. Мела падоўжную планіровачную кампазіцыю. Паўднёвую частку сядзібы займаў рэгулярны парк. Парк складаўся з 2 баскетаў. Перпендыкулярна да іх размяшчаўся парадны двор з сядзібным домам. 3 параднага двара перспектывы адкрываліся на вадаём. Сядзібны дом не захаваўся. Добра захаваліся паркавыя баскеты, вадаём.