Сядзібы Беларусі
Выдавец: Рыфтур
Памер: 78с.
Мінск 2003
О Сядзіба Ваньковіча Канец XVIII ст.
вул. Інтэрнацыянальная, 33, ЗЗа, 336
Гарадская сядзіба пабудавана на мяжы XVII—XIX ст. у гістарычным цэнтры г. Мінска. Належала Ваньковічам. Тут некаторы час жыў і працаваў беларускі мастак В. Ваньковіч. Сядзібны комплекс уключаў драўляны жылы дом, два флігелі, гаспадарчыя пабудовы, фруктовы сад. Жылы дом і два флігелі ўтваралі парадны дворкурданёр. Пасля рэстаўрацыі ў доме знаходзіцца філіял Нацыянальнага мастацкага музея. Мураваны флігель рэстаўрыруецца з прыстасаваннем пад адміністрацыйны будынак. Плануецца аднаўленне другога флігеля. Сядзібны комплекс — яркі прыклад гарадскога сядзібнага будаўніцтва эпохі класіцызму.
О Гарадская сядзіба 2-я палова XVIII ст.
пл. Свабоды, 15,13/2
Заснавана ў 2-й палове XVIII ст. у гістарычным цэнтры г. Мінска. Належала Станкевічам, Кабылінскім, мінскаму духоўнаму вучылішчу. Складалася з сядзібнага дома, двух мураваных бакавых флігеляў якія ўтваралі парадны двор. Захаваліся сядзібны дом і адзін бакавы флігель. Выкарыстоўваюцца як адміністрацыйныя будынкі. Сядзіба — помнік архітэктуры класіцызму.
О Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс
2-я палова XIX—пачатак XX ст.
пр-о Чыжэўскіх, 10
Маёнтак (двор) Лошыца вядомы з XVI ст. Належаў князям Талачынскім, затым Друцкім-Горскім. У пачатку XVIII ст. перайшоў у валоданне да Прушынскіх, якія ў 2-й палове XVIII ст. сфармавалі тут барочную сядзібу. Ад сядзібы Пруіпынскіх захавалася ліпавая алея і рэшткі капліцы-пахавальні. Сядзібны комплекс, які захаваўся да нашага часу, пабудаваны ў 2-й палове XIX— пачатку XX ст. Я. Любанскім. Сядзіба размешчана на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, каля былой в. Лошыца, у сутоку рэк Свіслачы і Лошыцы. Складалася з сядзібнага дома, флігеля, гаспадарчых будынкаў прамысловага комплекса (вінакурні), пейзажнага парку. Была адной з лепшых гаспадарак Міншчыны, а маляўнічыя краявіды і гасціннасць гаспадароў прыцягвалі сюды шматлікіх гасцей, рабілі яе вядомым асяродкам свецкага жыцця. I сягоння Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс прываблівае цяністымі алеямі, утульнымі палянамі, старымі будынкамі. Захаваліся сядзібны дом стылю мадэрн, флігель, гаспадарчыя пабудовы, вартоўня, вадзяны млын, вінакурня, парк з многавяковымі ліпамі і дубамі, экзотамі.
Мінская вобласць Барысаўскі раён
О Фрагменты сядзібы «Двор»
Канец XIX—пачатак XX ст.
в. Імя Вароўскага
Сядзіба сфарміравана ў 2-й палове XIX ст. Належала Тышкевічам. Уключала драўляны сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, вінакурню, пейзажны парк з вадаёмам, фруктовы сад. Захаваліся фрагмент парку, вадаём, дзве стайні, спіртзавод, валоўня, пабудаваныя з камня і чырвонай цэглы.
О Сядзіба вялікіх князёў Раманавых XIX ст.
в. Старабарысаў
Маёнтак вядомы з сярэдзіны XVIII ст. Належаў Радзівілам. У сярэдзіне XIX ст. стаў уласнасцю князёў Раманавых. Сядзіба пабудавана Раманавымі на тэрасе ракі Бярэзіны. Уключала класіцыстычны палац, флігель, парк, гаспадарчыя і службовыя пабудовы. У пачатку XX ст. на пляцоўцы старажытнага гарадзішча пабудаваны новы сядзібны дом у стылі мадэрн. Захаваліся фрагмент парку, ліпавая алея, вадаёмы, парадны двор з мураваным флігелем, новы сядзібны дом, памятны валун.
Бярэзінскі раён
О Сядзібны дом 1-я палова XIX ст.
г. Беразіно, вуд. Набярэжная, I
Сядзіба пабудавана ў 1-й палове XIX ст. Размешчана на правым крутым беразе р. Бярэзіны. Належала Патоцкім. Помнік архітэктуры позняга класіпызму.
Валожынскі раён
О Палацава-паркавы ансамбль 1782—1806 гг.
г. Валожын, вул. Чыреонаармейская
Сядзіба пабудавана ў 1782—1806 гг. па праекту арх. А. Касакоўскага. Належала Тышкевічам. Палацавы ансамбль размешчаны на ўзвышаным беразе р. Валожын-
кі, з якога адкрываюцца маляўнічыя краявіды. Складаўся з палаца, флігеля, аранжарэі (раслі апельсіны, пальмы, ананасы), парку і саду. Палац з флігелем і будынкам аранжарэі ўтваралі вялікі парадны двор, упрыгожаны клумбамі з кветкамі і адзіночнымі дрэвамі (у наш час былы партэр часткова заасфальтаваны). За палацам на пяці тэрасах размяшчаўся парк. Сядзібныя будынкі выкарыстоўваюцца адміністрацыйнымі ўстановамі. Парк захаваўся часткова. Сядзіба — помнік архітэктуры класіцызму.
ф Сядзіба мастака Ф. Рушчыца 1783 г.
в. Багданава
Сядзіба Багданава вядома з 2-й паловы XVI ст. Належала Сапегам, Пацам, Даніловічам, Чаховічам. Апошнім уладальнікам быў вядомы мастак Фердынанд Рушчыц. Сядзіба размешчана ў маляўнічым месцы. Складалася са старога драўлянага дома, пабудаванага ў 1690 г., і мураванага дома, узведзенага ў класіцыстычным стылі ў 1783 г., бутавых склепаў. Пейзажны парк размяшчаўся вакол дома і ўздоўж ручая. У парку быў стаў з востравам. 3 паўночнага боку да парка прымыкаў фруктовы сад. Сядзіба згарэла ў 1944 г. і ў наш час фактычна страчана. Прасочваюцца заваленыя друзам падмуркі мураванага сядзібнага дома, падмуркі сыраварні, захаваліся фрагменты парку, свіран.
Вілейскі раён
@ Сядзіба Агіньскіх 2-я палова XVIII ст.
в. Ганута
Маёнтак вядомы з 1501 г. Ім валодалі ў розныя часы Гальшанскія, Пацы, Сангушкі, Славенскія, Зяновічы, Коцелы. 3 1723 г. належаў роду Агіньскіх. Рэзідэнцыя Агіньскіх была пабудавана ў 2-й палове XVIII ст. па праекту арх. Т. Жаброўскага ў стылі позняга барока.
Складалася з мураванага палаца, перад якім быў вялікі партэр з рэдкімі дэкаратыўнымі раслінамі. Партэр фланкіравалі стары будынак лямуса і кухні, каля ўязной брамы знаходзілася стайня. За домам размяшчаўся вялікі рэгулярны парк з вадаёмамі. У 1-ю сусветную вайну парк і сядзібныя будынкі былі моцна пашкоджаны, у 2-ю сусветную вайну разбураны цалкам. Зараз аб былой велічы рэзідэнцыі Агіньскіх нагадваюць дзве каплічкі і невялікія фрагменты парку з вадаёмам.
© Сядзібна-паркавы комплекс
2-я палова XVIII—XIX стст.
в. Стайкі
Заснавана ў 2-й палове XVIII ст. у маляўнічым высокім месцы. Належала Багдановічам. У пачатку XX ст. уключала сядзібны дом, пейзажны парк з сістэмай вадаёмаў, 2 уязныя брамы, вінакурню і шэраг гаспадарчых будынкаў. Захаваліся парк, часткова водная сістэма, вінакурня, гаспадарчыя пабудовы.
Дзяржынскі раён
© Сядзібна-паркавы комплекс «Капыліншчына» Канец XIX—пачатак XX ст. в. Волма
Закладзена ў пачатку XX ст. на ўзвышанай тэрасе р. Волмы. Належала Капылінскаму. Складалася з сядзібнага дома, перад якім быў парадны двор, стайні, гаспадарчага двара і парку. Да сядзібы праз браму вяла ліпавая алея. Захаваліся фрагменты парку, сад, водная сістэма. З'яўляецца прыкладам невялікіх сядзіб.
© Сядзіба Пачатак XIX ст.
в. Волма
Вёска і маёнтак вядомы з XV ст. 3 2-й паловы XVIII ст. маёнтак належаў Ваньковічам. Сядзібны комплекс сфарміраваны ў XIX ст. на тэрасе р. Валмянкі. Уключаў парадны двор з сядзібным домам, флігель, кухню, капліцу, пейзажны парк і сад, вадаём і гаспадарчы двор. Захаваліся: сядзібны дом (адноўлены пасля вайны), службовы корпус, флігель-кухня, жылы будынак, руіны капліцы, гаспадарчы будынак, склеп, парк. Цяпер на тэрыторыі сядзібы размешчаны Міжнародны экалагічны універсітэт імя А.Д. Сахарава. Сядзіба — помнік архітэктуры класіцызму.
© Сядзіба акадэміка В.В. Пашкевіча
2-я палова XIX—пачатак XX ст.
в. Гаруцішкі
Сядзіба сфарміравана на роўнай тэрыторыі ў апошняй чвэрці XIX ст. Належала В. Пашкевічу, вядомаму вучонаму ў галіне пладаводства. Складалася з драўлянага
сядзібнага дома і парка. На яе аснове была створана вопытная гаспадарка пладовых раслін. Захаваліся фрагменты пасадак парку.
Капыльскі раён
ф Парк Канец XVIII—канец XIX ст.
в. Бабоўня
Маёнтак вядомы з 2-й паловы XVI ст. У XVII ст. валодалі Радзівілы, з XVIII ст. — Бярновічы. У1823 г. набылі Наркевічы-Едкі. Сядзіба была сфарміравана ў XVIII ст. у барочным стылі, у 1880 г. пашырана і перапланавана ў эклектычных формах. Яна ўключала сядзібны дом, парк, сад, водную сістэму, гаспадарчыя будынкі (кароўнік, стайню, свіран, збожжасховішча), вінакурню, сыраварню і жылы дом для работнікаў. Сядзіба мела складаную і арыгінальную планіроўку. Сядзібны комплекс страчаны. Часткова захаваліся стары парк, водная сістэма, вінакурня (стаіць адасоблена сярод вясковай забудовы). Узрост некаторых ліп у парку дасягае 200 гадоў векавыя дрэвы явара вышынёй 16-17 м.
ф Сядзіба Э. Вайніловіча 2-я палова XIX ст.
в. Дунаева
Вядома пад назвай Лапухі. Належала з 2-й паловы XIX ст. Вайніловічам, з 1903 г. — Наркевічам-Ёдкам. Уключала драўляны сядзібны дом, пейзажны парк з мноствам экзатычных раслін, сад, вадаёмы, гаспадарчы двор, вінакурню і маслазавод. Захаваліся ўязная алея, рэшткі пасадак парку, сада, свіран.
ф Сядзібна-паркавы комплекс 2-я палова XIX ст.
в. Какорычы
Маёнтак належаў Радзівілам, апошнімі ўладальнікамі былі Пашкевічы. Сфарміравана ў сярэдзіне XIX ст. на паўночны-захад ад вёскі, на маляўнічых схілах узгоркаў Капыльскай грады. Уключала драўляны сядзібны дом, уязную браму з алеяй, вадаёмы, пейзажны парк, размешчаны вакол параднага двара на схілах, сад. Захаваліся парк, сад, водная сістэма, гаспадарчыя пабудовы (перабудаваныя), брама.
ф Сядзібна-паркавы комплекс «Атонава» Сярэдзіна XIX ст.
в. Сінячова
Сядзіба закладзена ў сярэдзіне XIX ст. А. НаркевічамЁдкам. Складалася з драўлянага сядзібнага дома, гаспадарчых будынкаў, парку. Захавалася часткова. Сядзібны дом згарэў у час вайны, на яго месцы ўзведзены новы будынак. Захаваліся фрагменты парку, алея, гаспадарчыя пабудовы (свіран, кароўнік). На тэрыторыі сядзібы размешчана школа.
© Сядзібна-паркавы комплекс
«Пукава» Сярэдзіна XIX ст.
в. Сунаі
Маёнтак вядомы з XVII ст. Належаў Друцкім-Любецкім, затым Едкам. Сядзіба пабудавана Едкамі ў сярэдзіне XIX ст. Яна ўключала сядзібны дом, парк, сад, гаспадарчы двор (гумно, адрына, 3 свірны, стайня). Да нашага часу захаваліся сад, сядзібны дом у перабудаваным выглядзе, рэшткі паркавага павільёна, будынкі гаспадарчага двара, стаў. Тэрыторыя сядзібы выкарыстоўваецца.
© Сядзібна-паркавы комплекс «Макраны» 2-я палова XVIII ст. 8. Чырвоная Дубрава
Сядзіба была сфарміравана К. Вайніловічам у першай чвэрці XIX ст. Уключала драўляны сядзібны дом, флігель, мураваны лямус, капліцу-пахавальню і царкву, аранжарэю, млын, малочны завод, вялікі гаспадарчы двор, пейзажны парк з вадаёмамі. Сядзіба мела падоўжна-восевую кампазіцыю. На канцах кампазіцыйнай восі знаходзіліся сядзібны дом і капліца. У парку стаялі лямус і аранжарэя, у якой вырошчвалі трапічныя і субтрапічныя расліны (ананасы). Сядзіба захавалася фрагментарна. Прасочваецца вось кампазіцыі, рэшткі парку з вадаёмам, месца сядзібнага дома, двара. Захаваліся руіны малочнага завода, капліцы, царквы.