Сядзібы Беларусі
Выдавец: Рыфтур
Памер: 78с.
Мінск 2003
3 2-й паловы XVIII ст. да 1939 г. Паланэчка была ва ўласнасці Радзівілаў. Палацава-паркавы ансамбль пабудаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. над невялікай р. Змейкай (Дзвеяй). Ансамбль уключаў палац, аранжарэю, уязную браму, млын, пейзажна-рэгулярны парк, капліцу-пахавальню. У палацы была ўнікальная
бібліятэка, архіў, калекцыя мастацкіх твораў і манет. Пасля Вялікай Айчыннай вайны адноўлены мураваны будынак палаца, у якім цяпер размешчана сярэдняя школа. Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Тэрыторыя парку забудавана, часткова перапланавана.
Брэсцкі раён
© Сядзібна-паркавы комплекс 1770-ягг. в. Скокі
Малюнак Напалеона Орды
Сядзіба вядома з XVI ст. У XVII ст. Скокі перайшлі ва ўласнасць Нямцэвічаў. У 1757 г. тут нарадзіўся пісьменнік і грамадскі дзеяч Юльян Нямцэвіч. У 1770-я гг. быў пабудаваны новы мураваны палац. Перад палацам стаялі два бакавыя флігелі. Сядзіба ўключала фамільную капліцу, гаспадарчыя пабудовы, браму з агароджай, парк рэгулярна-пейзажнага тыпу з сажалкай. У 1-ю і 2-ю сусветныя войны пабудовы сядзібы былі разбураны. Захаваліся палац і парк. У палацы размясцілася школа-інтэрнат. У сучасны перыяд вядзецца аднаўленне і рэстаўрацыя. Плануецца стварыць музей гісторыі асветы і пісьменства. Палац — помнік архітэктуры барока.
Бярозаўскі раён
© Сядзібна-паркавы комплекс
2-я палова XVIII — 1-я палова XIX ст.
в. Старыя Пескі
3 XVII ст. і па 1939 г. маёнтак належаў графам Пуслоўскім. Старапескаўскі палацава-паркавы ансамбль, сфарміраваны ў канцы XVIII — 1-й палове XIX ст., размяшчаўся на маляўнічым беразе Чорнага возера. Складаўся з палаца (згарэў у 1843 г.), будынкаў стайні, «павільёна руж», аранжарэі, ветрака, бровара, уязной
Малюнак Напалеона Орды Малюнак Напалеона Орды
брамы. На схіле да возера, вакол 2 сажалак і каналаў быў разбіты пейзажны парк. Да нашага часу захаваўся будынак стайні. Кампазіцыя паркавай зоны значна парушана. Вядуцца рэстаўрацыйныя работы.
Ганцавіцкі раён
ф Сядзіба 2-я палова XIX ст., 1911 г.
в. Агарэвічы
У XVIII ст. маёнтак належаў Свяржынскім, з сярэдзіны XIX ст. — роду Апаскіх. Сядзібна-паркавы комплекс сфарміраваны ў 2-й палове XIX ст. Уключаў драўляны дом (у 1911 г. дабудаваны), мураваныя стайню, гумно і ўязную браму. Вакол іх быў закладзены рэгулярны парк з пладовым садам і сажалкамі. У 1990-я гг. сядзіба адрэстаўравана.
Драгічынскі раён
© Сядзібна-паркавы комплекс XIX ст. в. Закозем
Радавое гняздо вядомага роду Ажэшкаў. 3 1923 г. па 1939 г. валодалі Талочкі. Сфарміравана на працягу XIX
ст. Палац быў узведзены ў пачатку XIX ст. У 1839 г. па праекту арх. Ф. Яшчалда пабудавана капліца-пахавальня, якая стала сапраўдным упрыгожаннем сядзібнага ансамбля. У склад сядзібы ўваходзіла вінакурня. Сядзібныя будынкі былі размешчаны ў парку пейзажнага тыпу з сістэмай вадаёмаў. Сядзіба захавалася часткова: капліца-пахавальня, вінакурня, парк. Сядзібны дом страчаны. Парк і капліца патрабуюць рэстаўрацыі.
© Сядзібна-паркавы комплекс Пачатак XIX ст. в. Пярковічы
Вёска Пярковічы вядома з XV ст. Сядзіба першапачаткова належала роду Тарлецкіх. 3 1756 г. валодалі Віславухі. Сядзібны комплекс пачаў фарміравацца ў пачатку XIX ст. У аснову планіроўкі ансамбля пакладзена падоўж-
на-восевая кампазіцыя з сядзібным домам у цэнтры парку. Да 2-й сусветнай вайны ў палацы існавала антыкварная мэбля, каштоўная калекцыя мастацкіх твораў, бібліятэка. Галоўная алея злучае сядзібны дом і царкву, арыентаваныя адзін да аднаго галоўнымі фасадамі. Гаспадарчыя пабудовы былі вынесены за межы парку (не захаваліся). Палац выкарыстоўваецца і належыць санаторна-лясной школе. Парк захаваўся часткова. Сядзіба — помнік архітэктуры позняга класіцызму.
Івацэвіцкі раён
ф Палацава-паркавы комплекс XIX ст.
г. Косава, ур. Мерачоўшчына
Косаўскі маёнтак вядомы з XV ст. У розныя часы належаў Храптовічам, Сангушкам, Ляшчынскім, Сапегам, Флемінгу, Чартарыйскім. У 1821 г. набыў В. Пуслоўскі. У1838 г. Пуслоўскія пабудавалі прыгожы палац па праекту арх. Ф. Яшчалда. Над інтэр'ерамі палаца працавалі арх. У. Марконі і дэкаратар А. Жмурка. У палацы мелася калекцыя разнастайнай па стылі мэблі, карцін, посуду, антыкварыяту. Вакол палаца быў закладзены цудоўны парк на ўзор рэнесансавых садоў Італіі. Вызначаўся каштоўным дэндралагічным складам. У 1-ю сусветную вайну палац быў пашкоджаны. У адрэстаўраваным будынку да 1939 г. знаходзілася адміністрацыя староства Косаўскага павета. У 2-ю сусветную вайну спалены партызанамі. У пасляваенны перыяд вынішчаны парк. Палац і парк патрабуюць рэстаўрацыі. Палац — помнік архітэктуры, які ўдала спалучае рысы класіцызму і неаготыкі.
© Сядзіба Андрэя Тадэвуша Касцюшкі XVIII ст.
г. Косава, ур. Мерачоўшчына
Фальварак Мерачоўшчына вядомы з XVI ст. Уваходзіў у склад Косаўскага маёнтка. У 1-й палове XVIII ст. фальварак арэндаваў Людвік Касцюшка. Тут у фальваркавым доме ў 1746 г. нарадзіўся будучы кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. Андрэй Тадэвуш Касцюшка. Сядзібны дом быў драўляны. Яго абкружаў пейзажны парк. У1857 г. сядзібны дом быў адрэстаўраваны. Да 2-й сусветнай вайны ў доме знаходзіўся музей Т. Касцюшкі. У вайну дом быў знішчаны. Сядзіба мае мемарыяльнае значэнне. У 1999 г. каля падмуркаў былой сядзібы пастаўлены памятны знак. Плануецца аднаўленне дома.
Камянецкі раён
© Палацава-паркавы ансамбль 1678-1680 гг., 1816 г.
г. Высокае
У1678—1680 гг. тагачаснымі ўладальнікамі Сапегамі на правым беразе р. Пульвы быў закладзены прыгожы замак з бастыённай сістэмай умацаванняў і парк з вадаёмам. Замак неаднаразова гарэў і разбураўся. Ад яго за-
хаваліся толькі руіны ўязной брамы. У 1815 г. Пелагея Патоцкая, жонка Паўла Сапегі, распачала будаўніцтва новай рэзідэнцыі. Палацавы комплекс складаўся з 3 карпусоў: мураванага рэпрэзентатыўнага палаца і 2 Гпадобных у плане флігеляў. Палацавыя пабудовы дапаўняліся пейзажным паркам з вадаёмамі. У 1895 г. парк перапланаваны В. Кроненбергам. У савецкі час кампазіцыя ансамбля моцна парушана. На яго тэрыторыі пабудаваны жылыя дамы, гаспадарчыя аб'екты і новы будынак школы-інтэрната. У 1990-я гг. пачалася рэканструкцыя паркавага ландшафту. Плануецца рэстаўрацыя замкавай брамы і палаца. Сядзіба — помнік архітэктуры класіцызму.
© Сядзіба Сярэдзіна XIX ст.
в. Грымяча
Фальварак Грымяча належаў Гасеўскім, Сапегам, Флемінгам, Чартарыйскім, Нарбутам, Гажыцам, Пузынам. Сядзіба пабудавана Пузынамі ў XIX ст. у маляўнічым месцы, на пагорку, у выгіне р. Пульвы. У комплекс уваходзяць мураваны палац, пейзажны парк, 3 мураваныя гаспадарчыя пабудовы. Сядзіба захавалася ў адносна добрым стане. Выкарыстоўвалася пад летні дзіцячы лагер. У 2000 г. пачалася рэстаўрацыя палаца, у 2001 г. праведзены работы па даследаванні і ачыстцы парку ад хмызняку. Сядзіба — помнік архітэктуры позняга класіцызму.
ф Памятны знак
на месцы сядзібы Р.Л. Траугута XIX—XX стст.
в. Шастакова
Былая сядзіба Траугутаў і Гафмейстараў. Тут у 1826 г. нарадзіўся адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 г. Рамуальд Траугут. Сядзіба была невялікая, выглядала даволі сціпла. Драўляны аднапавярховы сядзібны дом абкружаўся невялікім пейзажным паркам. У 1920-я гг. польскія ўлады ўстанавілі каля дома мемарыяльны знак на ўшанаванне памяці Рамуальда Траугута з надпісам на мармуровай дошцы. У пасляваенныя час дом і помнік знішчаны. У 1988 г. недалёка ад дома ўстаноўлены новы знак — камень з плітой на ўспамін пра славутага суайчынніка.
Кобрынскі раён
© Парк імя А.В. Суворава 1768 г.
г. Кобрын, паўднёвая ускраіна горада
Закладзены ў 1768 г. Антоніем Тызенгаузам на паўднёвай ускраіне горада пры фальварку, які з 1795 г. належаў А.В. Сувораву, у 1808 г. перайшоў да Гельвіга, а з сярэдзіны XIX ст. — да брата Адама Міцкевіча, Аляксандра. У XVIII ст. парк займаў невялікую плошчу. У цэнтры яго знаходзіўся пладовы сад і невялікая сажалка. На беразе сажалкі стаяў драўляны дом (разабраны ў 1894 г.). Парк абкружалі земляны вал і глыбокі роў. Паступова парк пашыраўся. Цяпер парк мае рэгулярную сістэму планіроўкі. У ім налічваецца каля 70 відаў розных парод дрэў і кустоў.
® Сядзібны дом А.В. Суворава 1790 г.
г. Кобрын, вул. Суворава, 16
Пабудаваны ў 1790 г. з дрэва. У1797 і 1800 гадах у доме жыў рускі палкаводзец A. В. Сувораў. У пачатку 1860-х гг. у гэтым доме жыў Р. Траугут — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 гг. У гады Вялікай Айчыннай вайны дом быў разбураны, у 1946 г. адноўлены, у 1948 г. у ім створана ваенна-гістарычная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і дзейнасці А.В. Суворава.
Ляхавіцкі раён
© Сядзібна-паркавы комплекс XIX—XX стст.
в. Грушаўка
3 XVII ст. радавы маёнтак Рэйтанаў. Тут жыў Тадэвуш Рэйтан, палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай. На мяжы XIX—XX сгст. стары сядзібны двор быў перабудаваны. Сядзіба ўключала драўляны жылы дом, 2 бакавыя флігелі, бровар, капліцу, невялікі парк і пладовы сад з вадаёмамі, гаспадарчыя будынкі. Кампазіцыйнай воссю з'яўляецца цэнтральная алея, якой падпарадкавана размяшчэнне ўсіх пабудоў. У баку ад сядзібнага комплекса, на ўзлеску знаходзіцца капліца-пахавальня. У цяперашні час на тэрыторыі сядзібы захаваліся сядзібны дом, два флігелі, капліца-пахавальня, вінакурня, дзве стайні, аранжарэя, дом упраўляючага, свіран, гумно, аўчарня, майстэрня, лядоўня, рэгулярны парк. Збераглося адно з самых вялікіх у Беларусі дрэў кіпарысавіка гарохаплоднага. Комплекс мае мемарыяльнае значэнне, патрабуе рэстаўрацыі.
© Сядзібна-паркавы комплекс 1810—1815 гг.
в. Нача
Вёска Нача мае даўнюю гісторыю, вядома з сярэдзіны XVI ст. Сядзіба размешчана на р. Начы. Пабудавана
Чарноцкімі ў 1810—1815 гг., у 1905—1910 гг. па праекту арх. А. Крыжаноўскага перабудаваны палац. Ансамбль сядзібы мае рэгулярную планіроўку з мураваным палацам у цэнтры. Перад палацам аформлены вялікі газон, да якога вяла шырокая ўязная алея, абсаджаная італьянскімі таполямі. За палацам разбіты пейзажны парк, злучаны з садам і з захаду абмежаваны вадаёмам. Службовыя і гаспадарчыя будынкі размяшчаліся абапал уязной алеі. Сядзіба захавалася: палац, флігель, гаспадарчыя пабудовы, стайня, парк, рэшткі сонечнага гадзінніка. У парку зберагліся вельмі рэдкія для Беларусі віды раслін: старэйшы экзэмпляр арэха чорнага (вышыня 25 м, дыяметр 81 см), конскі каштан васьмітычынкавы з Паўночнай Амерыкі.