• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сядзібы Беларусі

    Сядзібы Беларусі


    Выдавец: Рыфтур
    Памер: 78с.
    Мінск 2003
    13.77 МБ
    ф Парк XVIII ст.
    г.п. Друя
    Закладзены ў XVIII ст. на левым беразе Заходняй Дзвіны пры палацы Сапегаў. Парк рэгулярнага тыпу. Да парку прымыкае пладовы сад.
    © Сядзібна-паркавы комплекс 1904 г.
    8.	Опса (2 км ад вёскі)
    Размешчана на ўсходнім беразе невялікага возера Опса. Належала Плятэрам. Сфарміравана ў 1904 г. Сядзібны дом пабудаваны па праекту арх. Целяжынскага. Ансамбль уключае сядзібны дом, флігель, гаспадарчыя пабудовы (піўніца, стайня, вазоўня, свіран) і пейзажны парк, які з трох бакоў акружае сядзібныя пабудовы.
    Верхнядзвінскі раён
    0 Парк 2-я палова XVIII ст.
    г.п. Асвея
    Малюнак Напалеона Орды
    Пасаджаны ў XVIII ст. пры сядзібе А.Я. Гільзена, з 1786 г. належала Шадурскім. Сядзібны комплекс уключаў палац, капліцу, пейзажны парк з аранжарэямі, ставамі, брамай. Палац быў разбураны ў 1-ю сусветную вайну, захаваліся руіны. Парк займае роўную тэрыторыю на беразе возера. У аснову яго кампазіцыі пакладзена складаная водная сістэма. Ставы, каналы, пратокі кальцом ахопліваюць тэрыторыю парку, ствараючы ілюзію астраўнога становішча яго цэнтральнай часткі. У парку пераважаюць мясцовыя пароды дрэў. Захаваўся часткова, заходняя частка забудавана. Адзін з лепшых узораў садова-паркавага мастацтва эпохі рамантызму на Віцебшчыне.
    0 Сядзібна-паркавы комплекс 2-я палова XIX ст.
    в. Вопытная
    Створана ў 2-й палове XIX ст. Належала Лапацінскім. Уключае сядзібны дом з парадным партэрам перад ім, капліцу, гаспадарчыя пабудовы (свірны, стайні) і пейзажны парк з сажалкай. Сядзіба — помнік архітэктуры позняга класіцызму.
    0 Парк XIX ст.
    в. Сар'я
    Закладзены ў XIX ст. як прысядзібны на р. Сар'янцы. Захаваліся парадны партэр, штучныя насыпныя ўзгоркі, маляўнічыя паляны, алеі.
    Віцебскі раён
    © Музей-сядзіба мастака І.Я.Рэпіна XIX ст., 2000 г.
    в. Здраўнева
    Сядзіба размешчана на высокай тэрасе Заходняй Дзвіны. Сядзібны дом стаяў у глыбіні пейзажнага пар-
    ку.З 1892 г. па 1900 г. тут жыў і працаваў I. Рэпін. Ён добраўпарадкаваў сядзібу, перабудаваў дом. Захаваліся сажалка, фрагмент алеі, парку, склеп, дом аканома. Сядзібны дом быў адноўлены ў 2000 г.
    Докшыцкі раён
    ф Брама Пачатак XVIII ст.
    в. Сітцы
    Брама пабудавана ў пачатку XVIII ст. пры ўездзе ў былую сядзібу. Сядзіба не захавалася.
    Міёрскі раён
    © Сядзібна-паркавы комплекс 1810—1820 гг.
    в. Дзедзіна
    Сфарміравана ў 1810—1820 гг. па праекту арх. Віткоўскага. Належала А. Рудніцкаму, апошнім уладальнікам быў Вішнявецкі. Размешчана на ўзгорку. Уключала сядзібны дом, перад якім быў разбіты пейзажны парк, гаспадарчыя будынкі. Захаваліся сядзібны дом і 2 гаспадарчыя будынкі, парк з сажалкай захаваліся часткова. Помнік архітэктуры класіцызму.
    ф Сядзіба Канец XIX — пачатак XX стст.
    в. Камянпоме
    Сфарміравана ў канцы XIX — пачатку XX стст. Размешчана ў заходняй частцы вёскі. Сядзіба ўключае дом, гаспадарчыя пабудовы, парк, пладовы сад. Сядзібны дом пабудаваны ў 1873 г., стаіць адасоблена ў парку. Комплекс гаспадарчых будынкаў размешчаны абапал пад'язной дарогі. Сярод іх вылучаецца будынак стайні (1907 г.), лядоўня (1873 г.), кузня (1907 г.). Невялікі парк рэгулярнага тыпу размешчаны на раўніннай тэрыторыі. У цэнтры кампазіцыі парку прамавугольны партэр, абкружаны фруктовым садам. Тэрыторыя парку абмежавана каналамі.
    © Сядзібна-паркавы комплекс 2-я палова XVIII — пачатак XIX ст. в. Лявонпаль
    Створана ў 2-й палове XVIII — пачатку XIX ст. на левым беразе Заходняй Дзвіны. Належала М. Лапацінскаму. Сядзібны комплекс меў сіметрычна-восевую кампазіцыю.
    Сядзібны дом і 2 бакавыя флігелі ўтваралі прасторны парадны двор. Па вуглах 2 брамы ў выглядзе простых пілонаў фіксавалі ўезды на сядзібны двор. Аналагічныя пілоны па флангах сядзібнага дома афармлялі ўваходы ў парк. Невялікі парк быў закладзены на 2 тэрасах за сядзібным домам на схіле да ракі. У XIX ст. ён набыў рысы пейзажнага. Гаспадарчы двор размяшчаўся збоку, за ярам. Сядзібны дом быў пабудаваны ў 1750 г., у 1898—1901 гг. адноўлены. Захаваліся сядзібны дом, флігель, чатыры брамы, парк. Сядзіба — помнік архітэктуры барока.
    Пастаўскі раён
    © Палац Тызенгауза 2-я палова XVIII — XIX стст. г. Паапавы, вул. Савецтя, 73
    Палацава-паркавы комплекс заснаваны Тызенгаузамі на левым беразе р. Мядзелкі. Будаўніцтва распачата ў 1760-я гг. і завершана ў 1-й палове XIX ст. У XIX ст. К. Тызенгаузам у палацы былі створаны арніталагічны музей і карцінная галерэя. Комплекс уключае мураваны палац, гаспадарчы флігель і парк рэгулярна-пейзажнага тыпу з вадаёмамі. У пасляваенны час у палацы была размешчана медыцынская ўстанова. Палацавапаркавы комплекс — помнік архітэктуры класіцызму.
    © Сядзібны дом Альфрэда Ромера XIX ст. в. Каралінова
    Драўляны сядзібны дом пабудаваны ў 2-й палове XIX ст. У1874 г. тут пасяліўся Альфрэд Ромер, беларускі мастак, этнограф, фалькларыст. У наш час у доме знаходзілася школа. Будынак патрабуе рэстаўрацыі.
    Полацкі раён
    © Сядзіба Паклеўскіх-Козелаў Сярэдзіна XIX ст.
    в. Быкаўшчына
    Сфарміравана ў сярэдзіне XIX ст. Належала Паклеўскім-Козелам. Захаваліся: жылы дом, флігель, гаспадарчыя пабудовы, падземная частка фамільнага склепу, парк, ставы, алеі.
    © Сядзібны дом Пачатак XX ст.
    в.	Бяздзедавічы
    Комплекс створаны ў пачатку XX ст. на левым беразе р. Ушачы. Уключае сядзібны дом, пейзажны парк з сістэмай сажалак і гаспадарчыя пабудовы. Сядзібны дом размешчаны на невысокім узгорку ў цэнтры ансамбля. Паркавыя курціны кампануюцца вакол 2 сажалак і сістэмы каналаў.
    Расонскі раён
    © Сядзібны дом 1900 г.
    г.	Расоны
    Сядзіба пабудавана памешчыкам Гласкам на мяжы XIX—XX стст. на беразе воз. Расона. Захаваўся сядзібны дом. Помнік архітэктуры неаготыкі.
    Сенненскі раён
    © Сядзібна-паркавы комплекс 2-я палова XIX ст.
    в. Старая Беліца
    Створаны ў 2-й палове XIX ст. у цэнтры вёскі, на ўзвышшы. Належаў Свяцкім. Уключае мураваны
    сядзібны дом, пейзажны парк з сажалкай, склад, свіран, спіртзавод, спіртасховішча, кароўнік. Сядзіба мае мемарыяльнае значэнне. Тут у 1903—1904 г. працаваў Я. Купала. Сядзіба — помнік архітэктуры позняга класіцызму.
    Талачынскі раён
    © Парк Канец XIX ст.
    г.	Талачын
    Размешчаны ў паўднёвай частцы Талачына, на ўзвышшы, апаясаным р. Друць. Сфарміраваны ў канцы XIX ст. як прысядзібны. Парк пейзажнага тыпу пераважна з мясцовых парод дрэў.
    Ушацкі раён
    © Сядзібна-паркавы комплекс Сярэдзіна XIX ст. в. Арэхаўна
    Сфарміраваны ў сярэдзіне XIX ст., размешчаны на паўночнай ускраіне вёскі. Сядзіба належала Грамніцкім, затым В. Забелу. Ансамбль сядзібы мае рэгулярную схему планіроўкі. У цэнтры знаходзіцца сядзібны дом, пабудаваны ў 1840 г. За домам разбіты невялікі парк з вадаёмам. Перад домам абапал партэра размешчаны гаспадарчыя пабудовы. Сядзіба захавалася. Помнік архітэктуры класіцызму.
    Шаркоўшчынскі раён
    © Сядзібны дом Пачатак XX ст.
    г.п. Шаркоўшчына
    Пабудаваны ў пачатку XX ст. Размешчаны ў парку на беразе р. Дзісны. Помнік архітэктуры неакласіцызму.
    ® Сядзібна-паркавы комплекс 1782 г.
    в.	Германавічы
    Маёнтак належаў Гільзену, затым Зрыні-Шырыну. Сядзіба сфарміравана ў канцы XVIII ст. на правым беразе р. Дзісны. Сядзіба мае рэгулярную планіроўку. У цэнтры кампазіцыі знаходзіцца сядзібны дом з партэрам. За домам да ракі на 2 тэрасах разбіты парк з садам і сажалкамі. На паўночны ўсход ад дома размешчаны 3 гаспадарчыя будынкі. Сядзіба захавалася, парк відазменены ў сувязі з пасляваенным будаўніцтвам школьных будынкаў. Сядзіба — помнік архітэктуры класіцызму.
    ® Сядзібна-паркавы комплекс XVIII—XIX стст.
    в. Дзіўная
    Сфарміраваны на працягу XVIII—XIX стст. Належаў Жабам, з 2-й паловы XIX ст. — Зіберг-Плятэрам. Уяўляў сабой даволі вялікі і складаны комплекс, створаны ў маляўнічым месцы. Уключаў парк, палац, флігель, бровар, млын, стайню, майстэрню, кузню, капліцу, аранжарэю, браму і гаспадарчыя пабудовы. Сядзібны дом пабудаваны ў канцы XVIII ст. на краю схіла тэрасы (у пачатку XX ст. часткова перабудаваны). Побач з домам узведзена капліца. Парадная частка парку займае роўную тэрыторыю, мае рысы рэгулярнай планіроўкі. Тры крутыя выгіны р. Мнюты ўдала выкарыстаны для стварэння пейзажнай часткі парку з сістэмай вадаёмаў. Гаспадарчыя будынкі з бутавага каменю, пабудаваныя ў 2-й палове XIX ст. Сядзіба захавалася: палац, капліца, гаспадарчыя пабудовы, уязная брама, парк. Тэрыторыя саду забудавана.
    Шумілінскі раён
    ® Сядзіба 1-я палова XIX ст. г.п. Обаль
    Размешчана на высокім правым беразе р. Обалі. Пабудавана ў 1-й палове XIX ст. Захаваўся сядзібны дом і невялікі пейзажны парк, размешчаны на тэрасе ракі.
    Гомельская вобласць Гомель
    ® Палацава-паркавы ансамбль 1777 — XIX ст. пл. Леніна, 4
    Малюнак Напалеона Орды
    Палацава-паркавы ансамбль размешчаны ў цэнтры горада, на высокім правым беразе р. Сож. Закладзены ў 1777 г. генерал-фельдмаріпалам П.А. Румянцавым-Задунайскім на месцы драўлянага замка Чартарыйскіх. Пры Румянцаве ўзведзены асноўныя пабудовы комплекса: палац, Петрапаўлаўскі сабор (арх. ДжКларк) і закладзены парк. У1834 г. гомельскі маёнтак перайшоў у валоданне да генерал-фельдмаршала І.Ф. Паскевіча. Пры Паскевічах быў перабудаваны палац (арх. А. Ідзкоўскі), комплекс пашыраны і дапоўнены новымі службовымі і гаспадарчымі будынкамі. У наш час ансамбль уключае палац, парк, Петрапаўлаўскі сабор, капліцу-пахавальню (1870—1889 гг.), маяк, будынак «зімовага саду», адміністрацыйны будынак (шахматнашашачны клуб). Палац быў разбураны ў 1941—1943 гг., адноўлены ў 1969 г., цяпер вядуцца рэстаўрацыйныя работы. Палац — адзін з першых на Беларусі прыкладаў класічнай «паладыянскай» пабудовы. Закладзены разам з палацам парк цягнецца на 800 м уздоўж правага берага р. Сож. Перад палацам парк мае рэгулярны характар з партэрам і газонам, астатняя болыпая частка парку пейзажная, была ўпрыгожаная скульптурамі, малымі архітэктурнымі формамі, гротамі. Цераз глыбокі яр з рэчкай Гамяюк перакінуты 2 масты. За ярам знаходзіўся пладовы сад. У час вайны парк быў моцна пашкоджаны, пасля адноўлены. Зараз у парку болып за 9 тыс. дрэў мясцовых і экзатычных парод. З'яўляецца адным з прыгажэйшых і найбольш захаваным у рэспубліцы пейзажным паркам з элементамі рамантызму.
    © Сядзібна-паркавы комплекс
    (фальварак Багуслаўскага) Сярэдзіна XIX—XX стст.