• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сядзібы Беларусі

    Сядзібы Беларусі


    Выдавец: Рыфтур
    Памер: 78с.
    Мінск 2003
    13.77 МБ
    Прадмесце «Прудок», пас. Будзёнаўскі, 17
    Фальварак быў заснаваны ў сярэдзіне XIX ст. на ўскраіне Гомеля. Уключае сядзібны дом, стайню, гаспадарчы будынак, рэшткі парку з вадаёмам. На тэрыторыі былога фальварка размешчана конна-спартыўная школа. Сядзібны дом выкарыстоўваецца як адміністрацыйны.
    Акцябрскі раён
    © Парк XIX ст.
    в. Харомцы
    Закладзены ў канцы XIX ст. як прысядзібны. Mae выразную геаметрычную планіроўку. Пераважаюць дрэвы мясцовых парод.
    Брагінскі раён
    © Парк з рэшткамі сцяны замка Вішнявецкіх
    Канец XVIII ст.
    пас. Тэльман
    Закладзены ў XVIII ст. каля замка Вішнявецкіх на правым беразе р. Брагінкі. Спланаваны па радыяльна-рэгулярнай схеме. Ад замка (захаваліся рэшткі сцяны) у бок ракі разыходзіліся 3 алеі. У планіровачную структуру парку арганічна ўключана рэчка. У парку растуць дрэвы мясцовых парод.
    Веткаўскі раён
    © Сядзібны дом Пачатак XIX ст.
    в. Рэчкі
    Сядзіба належала Бычкоўскім. Захаваўся сядзібны дом, пабудаваны ў эклектычных формах. He выкарыстоўваешіа.
    © Палацава-паркавы ансамбль XIX ст.
    в. Хальч
    Малюнак Напалеона Орды
    Маёнтак належаў Халецкім. Палацава-паркавы ансамбль пабудаваны ў пачатку XIX ст. на высокім правым беразе р. Сож. Уключаў палац і два бакавыя флігелі, якія стваралі перад палацам курданёр з партэрам, пейзажны парк і гаспадарчыя пабудовы, размешчаныя ў баку ад палаца. Парк разбіты на схілах глыбокага яра. У аснову кампазіцыі пакладзены прынцып дальніх перспектыў. Захаваліся палац, парк, гаспадарчыя пабудовы (кароўнік, стайня). Палац у 1972—1973 гг. адрэстаўраваны. У ім размешчаны філіял Гомельскага абласнога краязнаўчага музея. Парк здзічэў, больш нагадвае лесапаркавы масіў. Сядзіба — помнік архітэктуры класіцызму.
    Гомельскі раён
    ® Сядзібна-паркавы комплекс XIX ст.
    в. Грабаўка
    Сядзіба сфарміравана ў 2-й палове XIX ст. на невысокай тэрасе р. Грабаўка. Сядзібны дом размешчаны на краю тэрасы. Вакол дома сфармаваны газон з дрэўнымі групамі і салітэрамі. Парк выцягнуўся ўздоўж тэрасы. Mae рэгулярную планіроўку. Асноўную яго частку складае яблыневы сад. У парку захаваўся курган.
    @ Сядзібны дом з паркам XIX ст.
    в. Каранеўка
    Пабудаваны ў 2-й палове XIX ст. як «паляўнічы домік». Перад домам невялікая сажалка, участак вакол дома засаджаны дрэвамі і абмежаваны алеямі.
    Добрушскі раён
    ® Сядзібна-паркавы комплекс XIX ст.
    в. Дзям'янкі
    Пабудаваны ў канцы XIX ст. на высокім правым беразе р. Іпуці. Належаў Гілярдам. Сядзіба размешчана ў маляўнічым месцы, на ўзгорку са стромкім тэрасападобным схілам, перасечаным ярам, і ў нізіне каля яго асновы. Парадная частка сядзібы мела сіметрычна-восевую кампазіцыю. Сядзібны дом размешчаны на краю ўзгорка. Адсюль адкрываліся віды на блізкія і дальнія перспектывы. Пейзажны парк разбіты каля сядзібнага дома і з двух бакоў яра. Верхні парк быў звязаны з ніжнім лесвіцай па схілу ўзгорка. Ніжні парк меў вадаём з каналамі. Захаваліся сядзібны дом, парк, мураваны мосцік. Сядзібны дом — помнік архітэктуры з элементамі псеўдарускага стылю.
    Жлобінскі раён
    ® Сядзібна-паркавы комплекс 1890—1893 гг.
    в. Чырвоны Бераг
    Сфарміраваны ў канцы XIX ст. Размешчаны на паўночнай ускраіне вёскі, на беразе р. Добасны. Належаў Паклеўскім-Козелам. Сядзібна-паркавы комплекс добра захаваўся. Уключае сядзібны дом, флігель, стайні, вінакурню, шэраг гаспадарчых буынкаў парк. Тэрыторыя сядзібы абнесена высокай цаглянай агароджай з брамай. Галоўным архітэктурным акцэнтам комплекса і цэнтрам яго кампазіцыі з'яўляецца сядзібны дом, пабудаваны ў 1890—1893 гг. па праекту арх. Шрэтэра. Падобнае з палацам архітэктурнае рашэнне мае флігель. Парк пейзажна-рэгулярнай планіроўкі закладзены па праекту Ф. Шаніёра на рачной тэрасе. Парк характарызуецца кампактнасцю, выразнасцю прагулачных маршрутаў. Цэнтрам яго кампазіцыі з'яўляецца невялікая па-майстэрску аформленая паляна. Сядзіба — помнік архітэктуры эклектыкі.
    Калінкавіцкі раён
    ® Сядзібна-паркавы комплекс XVIII ст.
    г.п. Ліпава
    Сядзіба сфарміравана ў сярэдзіне XIX ст. Размешчана на ўсходняй ускраіне вёскі. Складаецца з жылога дома і парку. Сядзібны дом быў пабудаваны ў 1855—1862 гг. Пасля вайны адноўлены. Парк быў закладзены як батанічны сад, мае планіроўку пейзажнага тыпу. Невялікія дрэўныя групы чаргуюцца з палянамі. У парку растуць рэдкія пароды дрэў. Парк захаваўся часткова, страты нанесены прыватнай забудовай.
    Лоеўскі раён
    ® Сядзібна-паркавы комплекс 1-я палова XIX ст.
    в. Пярэдзелка
    Сядзіба сфарміравана на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на правым беразе Дняпра ў 1-й палове XIX ст. Захаваліся сядзібны дом, флігель, парк. Сядзіба — помнік архітэктуры класіцызму.
    Мазырскі раён
    ® Сядзібна-паркавы комплекс XIX ст.
    в. Барбароў
    Маёнтак належаў Горватам, з 1875 г. — рускаму купцу Бакуненку. Сядзібна-паркавы комплекс сфарміраваны Горватамі ў сярэдзіне XIX ст. на беразе р. Прыпяці. Сядзіба размешчана на месцы старажытнага замка. Сядзібны ансамбль уключаў палац, флігелі, дом аканома, капліцу-пахавальню, парк, службовыя і гаспадарчыя пабудовы. Перад сядзібным домам парадная частка парку мела класічную сіметрычна-восевую кампазіцыю. Па краю тэрасы быў размешчаны пейзажны парк. Захаваліся флігель (перабудаваны пасля вайны), парк, мосцік, уязная брама, дом аканома. Сядзіба — помнік архітэктуры класіцызму.
    Нараўлянскі раён
    ® Палацава-паркавы ансамбль 1-я палова XIX ст.
    г.	Нароўля, вул. Кастрычніцкая
    Палацава-паркавы ансамбль размешчаны на паўночна-усходняй ускраіне горада, на правым беразе Прыпяці. Закладзены ў сярэдзіне XIX ст. Горватамі. Цэнтрам кампазіцыі з’яўляецца палац, перад якім арганізаваны вялікі круглы газон. Па восі палаца размешчана ўязная брама. Вакол палаца разбіты пейзажны парк. Растуць пераважна мясцовыя пароды дрэў, ёсць экзоты. Дарожка ўздоўж р. Нараўлянкі вядзе да альтанкімаяка, з якой адкрываецца від на месца ўпадзення Нараўлянкі ў Прыпяць. У гэтай частцы парку існавала капліца-пахавальня. На тэрасе з боку ракі перад пала-
    цам знаходзіцца фантан з басейнам. Былі на тэрыторыі сядзібы ружоўнік, аранжарэя, лядоўня. У 1913 г. Горваты пабудавалі вытворчыя карпусы цукерні. Палацавапаркавы комплекс захаваўся з некаторымі стратамі. Уключае сядзібны дом, парк, фантан, альтанку-маяк, гаспадарчыя пабудовы. Палацава-паркавы ансамбль — помнік архітэктуры класіцызму. Цяпер тут размешчана школа-інтэрнат. Гаспадарчыя пабудовы выкарыстоўваюцца фабрыкай «Чырвоны мазыранін».
    ® Сядзібна-паркавы комплекс XIX ст.
    в. Галоўчыцы
    Закладзены ў сярэдзіне XIX ст. Горватамі. Сядзібны комплекс уключае сядзібны дом, парк, уязную браму, сады. У парку растуць унікальныя экземпляры ліпы звычайнай з залацістым лісцем у вясенне-летні перыяд, звыш 150-гадовага ўзросту дрэвы конскага каштана, якія дасягнулі вышыні 22—25 м, максімальнай для Беларусі. Раней парк меў арыгінальную водную сістэму, якая складалася з 3 вадаёмаў аб'яднаных каналамі. Зараз каналы разбураны, вадаёмы абмялелі.
    Петрыкаўскі раён
    ® Парк XIX—XX стст.
    в. Брынёў
    Закладзены як прысядзібны на мяжы XIX—XX стст. Размешчаны на паўднёва-усходняй ускраіне вёскі. Парк не мае выразнай планіроўкі. Каштоўны сваім дэндралагічным складам. У ім налічваецца 45 відаў дрэў і кустоў. Ручай, які цячэ перпендыкулярна галоўнай алеі, утварае 2 сажалкі. У парку захаваўся мураваны лямус.
    ® Парк XIX ст.
    в. Лдрашэвічы
    Парк закладзены на абрывістым беразе р. Прыпяці як прысядзібны ў 1-й палове XIX ст. Займае амаль прамавугольны ўчастак, абсаджаны па перыметры алеямі. 3 паўночнага і паўночна-заходняга бакоў яго абкружалі пладовыя сады. Парадная частка парку мела сіметрыч-
    на-восевую планіроўку. У аснову кампазіцыі пейзажнай часткі пакладзены прынцып раскрыцця дальніх перспектыў з тэрасы на пойму. Вялікія страты былі нанесены парку ў гады 2-й сусветнай вайны. Парк захаваўся ў відазмененым выглядзе, аднак, нягледзячы на страты, застаецца маляўнічым куточкам на беразе Прыпяці.
    Рагачоўскі раён
    © Парк XIX ст.
    в. Забамцце
    Закладзены ў 2-й палове XIX ст. як прысядзібны. Галоўнай уязной алеяй падзелены на 2 часткі: пладовы сад з прамавугольнай сеткай алей і пейзажны парк. У пейзажнай частцы былі вадаёмы. У парку растуць пераважна мясцовыя пароды дрэў.
    © Парк Канец XVIII — пачатак XIX ст.
    в.	Кісцяні
    Закладзены ў маёнтку Вермана ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. на 2 прыбярэжных тэрасах Дняпра. Да парку прымыкалі пладовыя сады. Парк у плане мае форму прамавугольніка. У паўночнай частцы захаваўся партэр у форме квадрата з невялікім кругам у цэнтры. Цэнтральная частка парку прадстаўлена палянамі і дрэўнымі групамі. Прагулачны маршрут праходзіў па краю верхняй тэрасы. Зараз парк у значнай ступені відазменены. Па заходняй ускраіне забудаваны. Сярод дрэў у якасці салітэраў сустракаюцца экзоты.
    Хойніцкі раён
    © Сядзібна-паркавы комплекс
    Канец XIX — пачатак XX ст.
    г.	Хойнікі, вул. К. Маркса, 19
    Сядзібна-паркавы комплекс пабудаваны ў 1910—1915 гт. на роўнай тэрыторыі. Уключае сядзібны дом (1912 г.) і парк. Парк пейзажна-рэгулярнага тыпу планіроўкі. Mae прамавугольную сетку алей. Перад домам размешчаны парадны партэр прамавугольнай формы. У парку растуць мясцовыя пароды дрэў. Уезд у сядзібу фіксуе 4-пілонная брама. Сядзіба — помнік эклектычнай архітэктуры.
    © Сядзібна-паркавы комплекс
    «Барысаўшчына» 2-я палова XIX — пачатак XX ст. в. Барысаўшчына
    Закладзены ў 2-й палове XIX — пачатку XX стст. у маёнтку Эстрэмскага. Размешчаны на паўночнай ускраіне вёскі, на 2 невялікіх тэрасах р. Гаранкі. Уключаў сядзібны дом, жылыя і гаспадарчыя будынкі, парк. Да
    Малюнак l.Wroblewski, 1891
    сядзібы прымыкае пладовы сад, абгароджаны мураванай сцяной. У аснову кампазіцыі ансамбля пакладзена рэгулярная планіроўка. На верхняй тэрасе знаходзіўся сядзібны дом з парадным партэрам. Парк ніжняй тэрасы меў арыгінальную водную сістэму, якая складалася з вадаёма і каналаў, звязаных з ракой. Парк меў багацейшы ў Беларусі склад экзотаў. Яны раслі пераважна на верхняй тэрасе. Большасць дрэў загінула ў гады Вялікай Айчыннай вайны, частка вымерзла. Зараз у парку расце каля 50 відаў дрэў. Сядзібны дом не захаваўся. Сядзіба — помнік эклектычнай архітэктуры.
    ® Сядзібна-паркавы ансамбль XVIII ст.
    в.	Рудакоў
    Сядзіба закладзена Ваньковічамі ў канцы XIX — пачатку XX ст. Кампазіцыйным цэнтрам сядзібы з'яўляўся сядзібны дом. Да параднай часткі сядзібы праз вялікі фруктовы сад вяла алея. Уезд фіксавала брама. Пейзажная частка парку прадстаўлена дрэўнымі групамі, якія чаргуюцца з палянамі. За сядзібным домам парк меў рэгулярную планіроўку. Парк вылучаўся арыгінальнай воднай сістэмай, якая складалася з 3 вадаёмаў, аб'яднаных каналамі. Захаваліся сядзібны дом, стайня, рэшткі парку.