• Часопісы
  • Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка Казкі. П’еса Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн

    Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка

    Казкі. П’еса
    Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 299с.
    Мінск 1997
    95.78 МБ
    * * *
    А раніцай стары, які быў на самай справе самы ўмелы чарадзей Лівіі і навучыўся свайму майстэрству ў аднаго чарадзея, што жыў на беразе Ніла, увайшоў да Хлопчыка-Зоркі ў цямніцу, хмурна паглядзеў на яго і сказаў:
    — У лесе, што недалёка ад брамы гэтага горада Гяураў, схаваны тры залатыя манеты — з белага золата, жоўтага і чырвонага. Сёння ты павінен прынесці манету з белага золата, а калі не прынясеш, заробіш сотню бізуноў. Спяшайся, на захадзе сонца я буду чакаць цябе ля весніц саду. Глядзі толькі, каб прынёс манету з белага золата, бо інакш кепска табе будзе, таму што ты мой раб і я заплаціў за цябе цану келіха салодкага віна.
    I ён завязаў Хлопчыку-Зорцы вочы шаўковым мярэжыстым шарфам, вывеў яго з дому, правёў цераз сад, дзе рос мак, і падняўся разам з ім па пяці бронзавых прыступках. Адчыніўшы маленькія весніцы пярсцёнкам, ён выпхнуў малога на вуліцу.
    & * *
    I Хлопчык-Зорка выйшаў за браму горада і рушыў у лес, пра які яму казаў Чарадзей.
    Здалёк гэты лес здаваўся вельмі прыгожы, поўны пеўчых птушак і духмяных кветак, і ХлопчыкЗорка з радасцю ўвайшоў у яго. Але куды б ён ні патыкаўся, адусюль з зямлі перад ім падымаліся расліны з вострымі шыпамі, і яго пякла злая жыгучка, і чартапалох калоў сваімі вострымі, што кінжал, калючкамі, і Хлопчыка-Зорку ахапіў адчай. I не мог ён знайсці манету з белага золата, пра якую казаў Чарадзей, хоць і шукаў яе з раніцы да паўдня і з паўдня да захаду сонца. А на захадзе ён пайшоў дадому, горка плачучы, бо ведаў, якое пакаранне чакае яго.
    Але калі ён выйшаў на ўзлесак, з гушчару пачуўся крык, быццам нехта трапіў у бяду. I забыўшыся на сваё гора, Хлопчык-Зорка пабег на крык і ўбачыў маленькага Зайчыка, які трапіў у сіло, расстаўленае нейкім паляўнічым.
    I Хлопчык-Зорка пашкадаваў Зайчыка, вызваліў яго і сказаў:
    — Сам я ўсяго толькі раб, але табе я магу даць волю.
    А Зайчык адказаў яму:
    — Ты на самай справе падарыў мне волю. Чым я магу табе аддзячыць?
    I Хлопчык-Зорка сказаў:
    — Я шукаю манету з белага золата, але ніяк не магу знайсці, а калі не прынясу яе свайму гаспадару, ён спаласуе мяне бізунамі.
    — Пойдзем са мной,— сказаў Зайчык,— і я прывяду цябе да манеты, бо ведаю, дзе яна схавана і дзеля чаго.
    Тады Хлопчык-Зорка пайшоў за Зайчыкам і... У дупле вялікага дуба ляжала манета з белага золата, якую ён шукаў. Радасць перапоўніла яго, ён схапіў манету і сказаў Зайчыку:
    — За паслугу, якую я табе зрабіў, ты мне адгадзіў у сто разоў болей, а за маю дабрыню да цябе ты адплаціў нават у тысячу разоў болей.
    — He,— адказаў Зайчык,— як ты са мной абы-
    шоўся, так і я з табой.— I ён хутка пабег прэч, а Хлопчык-Зорка накіраваўся да горада.
    Ля гарадской брамы сядзеў пракажоны. Твар у яго быў прыкрыты шэрым палатняным капюшонам, і цераз проразі вочы ягоныя гарэлі, нібы чырвоныя вугалі. Убачыўшы Хлопчыка-Зорку, які падышоў да варот, ён застукаў у свой драўляны келіх, зазваніў званочкам і крыкнуў яму:
    — Аддай мне манету, бо я памру з голаду. Мяне выкінулі з горада, і няма аніводнай душы, якая б злітавалася нада мной.
    — Што ж рабіць! — усклікнуў Хлопчык-Зорка.— У мяне ў кашальку толькі адна манета, і калі я не прынясу яе свайму гаспадару, ён спаласуе мяне бізунамі, бо я раб ягоны.
    Але пракажоны пачаў упрошваць і датуль енчыў і кленчыў, пакуль Хлопчык-Зорка не пашкадаваў яго і не аддаў яму манету з белага золата.
    Тады ён пайшоў да хаты Чарадзея. Той адчыніў яму весніцы, упусціў у сад і спытаў:
    Ці прынёс ты мне манету з белага золата?
    I Хлопчык-Зорка адказаў:
    — У мяне яе няма.
    I Чарадзей накінуўся на яго, збіў да паўсмерці, і паклаў перад ім пустую дошчачку для хлеба, і сказаў: «Еш», і паставіў пустую конаўку, і сказаў: «Пі», і зноў замкнуў яго ў цямніцы.
    А раніцай Чарадзей прыйшоў да яго і сказаў:
    — Калі сёння ты не прынясеш мне манету з жоўтага золата, дык, напэўна, застанешся маім рабом і заробіш трыста бізуноў.
    Тады Хлопчык-Зорка пайшоў у лес і ўвесь дзень шукаў там манету з жоўтага золата, але нідзе не мог яе знайсці. А на захадзе сонца ён лёг на зямлю і заплакаў. I калі ён плакаў, да яго падбег маленькі Зайчык, якога ён вызваліў з сіла.
    I Зайчык спытаўся ў яго:
    — Чаго ты плачаш? I што шукаеш у лесе?
    I Хлопчык-Зорка адказаў:
    — Я шукаю манету з жоўтага золата, якая схавана недзе тут, і калі я не знайду яе, мой гаспадар спаласуе мяне бізунамі і зробіць назаўсёды сваім рабом.
    — Ідзі следам за мной! — крыкнуў Зайчык і па-
    бег цераз увесь лес, пакуль не дапяў да завадзі. А на дне завадзі ляжала манета з жоўтага золата.
    — Як мне табе адгадзіць? — спытаў ХлопчыкЗорка.— Ужо другі раз ты выручаеіп мяне.
    — Але ты першы мяне пашкадаваў,— адказаў Зайчык і борзда пабег прэч.
    А Хлопчык-Зорка ўзяў манету з жоўтага золата, паклаў у кашалёк і заспяшаўся ў горад. Але пракажоны ўбачыў яго і пабег яму насустрач, і кінуўся ў ногі, і пачаў кленчыць:
    — Дай мне грошы, інакш я памру з голаду!
    I Хлопчык-Зорка сказаў яму:
    — У мяне ў кашальку толькі адна манета з жоўтага золата, і як я не прынясу яе свайму гаспадару, ён спаласуе мяне бізунамі і назаўсёды зробіць сваім рабом.
    Але пракажоны пачаў упрошваць, каб ХлопчыкЗорка пашкадаваў яго і аддаў яму манету з жоўтага золата.
    А калі Хлопчык-Зорка падышоў да хаты Чарадзея, той адчыніў яму весніцы, упусціў у сад і спытаў:
    — Ці прынёс ты мне манету з жоўтага золата?
    I Хлопчык-Зорка адказаў:
    — У мяне яе няма.
    I стары накінуўся на яго, збіў да паўсмерці, закаваў у ланцугі і зноў замкнуў у цямніцы.
    А раніцай Чарадзей прыйшоў да яго і сказаў:
    — Калі сёння ты прынясеш мне манету з чырвонага золата, я адпушчу цябе на волю, а калі не прынясеш, то заб’ю.
    Тады Хлопчык-Зорка пайшоў у лес і ўвесь дзень шукаў манету з чырвонага золата, але нідзе не мог знайсці яе. А калі звечарэла, ён лёг на зямлю і заплакаў. I калі ён плакаў, да яго падбег маленькі Зайчык і сказаў яму:
    — Манета з чырвонага золата, якую ты шукаеш, ляжыць у пячоры, што ў цябе за спіною. Таму болын не плач, а радуйся.
    — Як мне табе аддзячыць?! — узрадаваўся Хлопчык-Зорка.— Вось ужо трэці раз ты мяне выручаеш.
    — Але ж ты першы мяне пашкадаваў,— сказаў Зайчык і борзда пабег прэч.
    А Хлопчык-Зорка ўвайшоў у пячору і ў дальнім кутку знайшоў манету з чырвонага золата. Ён паклаў яе ў кашалёк і заспяшаўся ў горад. А пракажоны, убачыўшы яго, стаў пасярод дарогі і крыкнуў:
    — Аддай мне манету з чырвонага золата, інакш я памру!
    I Хлопчык-Зорка зноў пашкадаваў яго і аддаў яму манету з чырвонага золата, сказаўшы:
    — Табе яна патрэбна больш, чым мне.
    Цяжка на сэрцы зрабілася ў Хлопчыка-Зоркі, бо ён ведаў, якая горкая доля чакае яго.
    Але цуд! Калі ён праходзіў праз гарадскую браму, варта нізка пакланілася яму і выказала сваю пашану, гукнуўшы:
    — Які прыгожы наш уладар!
    А натоўп пайшоў следам за ім, выкрыкваючы: — Сапраўды, няма прыгажэйшага ва ўсім свеце! I Хлопчык-Зорка заплакаў і сказаў сам сабе: «Яны здзекуюцца з мяне і смяюцца з маёй бяды».
    Аднак натоўп быў такі вялікі, што хлопчык збіўся з дарогі і ў рэшце рэшт апынуўся на вялікай плошчы, дзе стаяў каралеўскі палац.
    I вароты палаца адчыніліся, і яму насустрач выйшлі свяшчэннікі і знакамітыя людзі горада і, пакорліва схіліўшы галовы, сказалі:
    — Ты наш уладар, якога мы даўно чакаем, і сын нашага Караля.
    — Я не каралеўскі сын, а дзіця нябогі-жабрачкі. I як вы можаце гаварыць, што я прыгожы, калі сам ведаю, які я брыдкі!
    Тады воін у кальчузе, інкруставанай пазалочанымі кветкамі, і ў шлеме з крылатым ільвом узняў свой шчыт і сказаў:
    — Як мой уладар можа казаць, што ён непрыгожы?
    I Хлопчык-Зорка паглядзеўсы ў шчыт. О дзіва! Твар у яго зрабіўся такі самы, які быў раней, да яго вярнулася даўнейшая прыгажосць, а ў вачах сваіх ён убачыў нешта такое, чаго ніколі не бачыў дагэтуль.
    Свяшчэннікі і знакамітыя людзі горада ўкленчылі перад ім і сказалі:
    — У даўнія часы было прадказана, што ў гэты дзень да нас прыйдзе той, хто павінен правіць намі. Дык няхай жа наш уладар возьме карону і скіпетр і стане нашым Каралём, справядлівым і міласэрным.
    Але Хлопчык-Зорка адказаў ім:
    — Я няварты гэтага, таму што адрокся ад маці, якая нарадзіла мяне, і не будзе мне спакою, пакуль не знайду яе і не вымалю прабачэння. Таму адпусціце мяне, бо я павінен зноў ісці вандраваць па свеце, і я не магу затрымлівацца тут, хоць вы і ўручаеце мне карону і скіпетр.
    I, сказаўшы гэтак, ён павярнуўся ад іх у бок дарогі да гарадской брамы, і... Што ж ён убачыў? У натоўпе, які адцясніў варту, стаяла жабрачка, яго маці, а побач з ёй — пракажоны, што ўвесь час сядзеў пры дарозе.
    I радасны крык сарваўся з яго вуснаў, ён кінуўся да маці і, укленчыўшы перад ёй, стаў цалаваць раны на яе нагах і абмываць іх слязьмі. Ён схіліў галаву ў пыл і, рыдаючы так, як чалавек, у якога разрываецца ад болю сэрца, сказаў ёй:
    — Маці, я адрокся ад цябе ў дні сваёй ганарлівасці. He адцурайся ж мяне ў дні маёй пакорлівасці. Маці, я даў табе сваю нянавісць. Ты дай мне сваю любоў. Маці, прымі ж сваё дзіця!
    Але жабрачка не абазвалася.
    Тады ён працягнуў рукі і абхапіў знявечаныя ногі пракажонага.
    — Тройчы я быў міласэрны да цябе. Упрасі ж маю маці, каб яна сказала мне хоць адно слова!
    Але і пракажоны не абазваўся.
    I зноў загаласіў Хлопчык-Зорка:
    — Маці, маё сэрца не вытрывае гэткіх пакут! Даруй мне і дазволь вярнуцца ў лес.
    I жабрачка паклала руку на яго галаву і сказала:
    — Устань!
    I пракажоны паклаў руку на яго галаву і таксама сказаў:
    — Устань!
    Ён падняўся з зямлі і паглядзеў на іх і... О цуд! Гэта былі Кароль і Каралева.
    I Каралева сказала яму:
    — Гэта твой бацька, якому ты дапамог у цяжкую хвіліну.
    I Кароль сказаў:
    — Гэта твая маці, чые ногі ты абмыў сваімі слязьмі.
    I яны кінуліся яго абдымаць, пачалі цалаваць, а пасля адвялі ў палац і апранулі ў дзівоснае адзенне, і ўсклалі на ягоную галаву карону, і далі яму скіпетр у рукі, і ён стаў уладаром горада, што стаяў на беразе ракі. I быў ён да ўсіх надта справядлівы і міласэрны. Ён выгнаў з горада злога Чарадзея, а Лесарубу і яго жонцы паслаў багатыя падарункі і сынам іхнім надаў высокія тытулы. I ён анікому не дазваляў быць жорсткім да птушак і звяроў, і вучыў усіх любові, дабру і міласэрнасці; і ён карміў галодных і адзяваў босых і голых, і жыла ўся краіна ў згодзе і дастатку.