Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка
Казкі. П’еса
Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 299с.
Мінск 1997
— Ах, Разалі, няўдзячная Разалі! Бачыш, што ты зрабіла са мной і з маім палацам. Цяпер, калі ты гэта ўтварыла, я не сумняваюся, што і трэці раз ты саступіш сваёй цікаўнасці і асудзіш на вялікае гора і мяне, і сябе,і свайго бацьку. Бывай, Разалі, і няхай пакаянне акупіць тваю няўдзячнасць да няшчаснага прынца, які цябе так кахаў і хацеў табе толькі дабра!
3 гэтымі словамі ён пайшоў прэч. А Разалі кінулася на калені і, заліваючыся слязьмі, пачала клікаць, прасіць, але прынц знік з вачэй, так ні разу і не азірнуўшыся, каб убачыць Разаліну роспач. Дзяўчына была ўжо гатовая страціць прытомнасць, калі раптам зусім побач пачула прарэзлівы смех шэрае Мышы,
— Падзякуй мне, Разалі,— сказала Мыш.— Гэта я табе так цудоўна дапамагла. Гэта я пасылала табе прыемныя сны пра чароўнае дрэўца і прагрызла дзіркі ў покрыве, каб пад яго можна было зазірнуць. Каб мне не ўдалася гэтая хітрасць, я, напэўна, ужо назаўжды страціла б і цябе, і твайго бацьку, і Чароўнага прынца. Але цяпер мне засталося ашукаць цябе яшчэ ўсяго толькі раз, і вы ўсе назаўжды зробіцеся маімі рабамі.
Мыш радасна пачала скакаць вакол Разалі, але яе здзеклівыя словы зусім не раззлавалі дзяўчынку.
«Гэта я ва ўсім вінаватая,— падумала Разалі.— Каб не мая злачынная цікаўнасць, Мышы ніколі не ўдалося б прымусіць мяне зрабіць такі дрэнны ўчынак. Я павінна выправіць яго сваімі пакутамі, сваім цярпеннем і нязломнаю волей. Я павінна вытрымаць трэцяе выпрабаванне, якое б цяжкае яно ні
было. Дый чакаць мне застаецца ўсяго некалькі гадзін. Няўжо я не здолею? Цяпер, як сказаў Чароўны прынц, ад адной мяне залежыць яго, маё і бацькава шчасце».
Падумаўшы гэтак, Разалі вырашыла стаяць на месцы і больш нікуды адсюль не ісці. I колькі Мыш ні старалася, яна так і засталася каля разбуранага палаца.
Г л а в a 5
КУФЭРАК
Так прайшоў увесь дзень. Разалі страшна хацелася піць, але яна казала сабе:
— He, я павінна яшчэ болей пакутаваць у пакаранне за тое, што прымусіла пакутаваць бацьку і прынца. I пакуль мне не споўніцца пятнаццаць гадоў, я нікуды адсюль не пайду.
Пачынала цямнець, калі на дарозе з’явілася старая кабета. Яна падышла да дзяўчынкі і папрасіла:
— Маё мілае дзіцятка, ці не зробіце вы мне такую паслугу і ці не даглядзіце за маім куфэркам? A то ён такі цяжкі, а мне яшчэ трэба зайсці да адной сваячаніцы тут непадалёку.
Разалі была дзяўчынка спагадлівая, і таму адказала:
— Калі ласка, бабулька, пакідайце куфэрак, я за ім дагляджу.
Старая кабета падала ёй куфэрак і сказала:
— Дзякуй, маё мілае дзіцятка. Я пайду ненадоўга. Але вы не адчыняйце куфэрка і не глядзіце, што ў ім, бо там такое... такое, чаго вы не бачылі і ніколі не ўбачыце... Трымайце яго вельмі асцярожна і не стукніце, калі захочаце паставіць на зямлю, бо ён вельмі нетрывалы і можа разламацца... I тады вы ўбачыце, што ў ім ляжыць... А гэтага ніхто не павінен бачыць!
Сказаўшы гэта, старая кабета пайшла. А Разалі акуратна паставіла куфэрак побач з сабой на зямлю і пачала думаць пра ўсё, што з ёй здарылася. Ужо зусім сцямнела, а бабулька ўсё не вярталася. Разалі кінула вокам на куфэрак і са здзіўленнем убачыла, што зямля вакол яго свеціцца.
«Што гэта за святло ідзе з гэтага куфэрка?» — падумала яна.
Яна ўзяла куфэрак у рукі, пакруціла яго, агледзеўшы з усіх бакоў, але так і не зразумела, ад чаго ідзе такі незвычайны бляск. Тады яна паклала яго зноў на зямлю і сказала:
— Якая розніца, што ў ім ляжыць? Ён жа не мой, а той бабулькі, якая мне яго даручыла. He буду болей пра яго думаць, a то мне захочацца яго адчыніць.
I яна сапраўды перастала на яго глядзець і нават пастаралася болей пра яго не думаць. Заплюшчыўшы вочы, яна вырашыла чакаць новага дня.
— Калі настане дзень і мне споўніцца пятнаццаць гадоў, я зноў убачу Чароўнага прынца і бацьку, і мне болей не трэба будзе баяцца нягоднае варажбіткі.
У тую ж хвіліну Разалі пачула танюткі Мышыны галасок, які насмешліва віскнуў:
— Разалі! Разалі, я тут! Я болей табе не вораг. Каб давесці гэта, я нават магу, калі хочаш, паказаць табе, што ў гэтым куфэрку!
Разалі нічога не адказала.
— Разалі, ты што — не чуеш, што я сказала? — зноў завішчала Мыш.— Я твой сябар! Калі ласка, павер!
Але дзяўчына маўчала.
Тады Мыш, якой трэба было спяшацца, кінулася на куфэрак і пачала грызці ў яго вечка.
— Ах ты нягодніца! — крыкнула Разалі, выдзіраючы куфэрак у Мышы і прыціскаючы яго да грудзей.— Калі ты хоць раз яшчэ да яго дакранешся, я зараз жа скручу табе галаву!
Мыш злосна зірнула на Разалі, але ўгнявіць яе пабаялася. Пакуль яна прыдумляла, як бы распаліць Разаліну цікаўнасць, гадзіннік прабіў паўночы. У тое ж імгненне Мыш страшна завішчала і крыкнула:
— Усё, Разалі, твой дзень нараджэння настаў! Цяпер табе споўнілася пятнаццаць, і ты можаш болей мяне не баяцца. 3 гэтай хвіліны вы ўжо не залежыце ад маіх чараў, ні ты, ні твой агідны бацька, ні брыдкі прынц. А я назаўжды застануся гадкаю шэраю мышшу, пакуль не здолею завабіць у
свае пасткі якую-небудзь іншую такую ж прыгожую дзяўчыну, як ты. Бывай, Разалі! Можаш цяпер адчыніць свой куфэрак.
Сказаўшы гэта, шэрая Мыш знікла. Але Разалі не дала веры варажбіткіным словам і не зрабіла, як тая раіла. Яна вырашыла не адчыняць куфэрка, пакуль не настане дзень. I толькі яна прыняла гэтае рашэнне, як Пугач, што пралятаў над Разалі, выпусціў з лапаў камень і трапіў ім якраз у самы куфэрак. Куфэрак разляцеўся на тысячы кавалкаў! Разалі крыкнула ад жаху і раптам убачыла перад сабой каралеву феяў, якая сказала:
— He бойцеся, Разалі. Вы нарэшце перамаглі свайго жорсткага ворага, і цяпер я вярну вас да вашага бацькі. Але раней паешце ды папіце.
I чараўніца падала ёй плод, аднаго кавалачка якога Разалі хапіла, каб наталіць і смагу, і голад. У тое ж імгненне перад чараўніцай узнікла калясніца, запрэжаная парай прыгожых, белых у шэрыя яблыкі, коней, яна села ў яе і запрасіла з сабой дзяўчыну.
Апамятаўшыся ад здзіўлення, Разалі шчыра падзякавала чараўніцы за яе апеку і спытала, ці хутка можна будзе ўбачыцца з бацькам і Чароўным прынцам.
— Бацька ўжо чакае вас у палацы ў прынца,— адказала каралева феяў.
— Як? А я думала, што прынцаў палац разбураны, а сам прынц паранены і стаў жабраком.
— Усё гэта было не па-сапраўднаму і было зроблена толькі дзеля таго, каб вы мацней спалохаліся сваёй цікаўнасці і не саступілі ёй трэці раз. А прынцаў палац вы ўбачыце такім, які ён і быў, пакуль вы не падралі покрыва, пад якім хавалася каштоўнае дрэва, прызначанае вам у падарунак.
Пакуль чараўніца прамаўляла гэтыя словы, калясніца пад’ехала да палаца. На ганку Разалі ўжо чакалі бацька і прынц разам з усёю дворняй. Разалі кінулася да іх, і яны шчасліва абняліся. Прынц, здавалася, зусім забыў пра дрэнны ўчынак, які Разалі ўтварыла напярэдадні. Усё было ўжо гатовае да вяселля, і яго тут жа адсвяткавалі. На банкеце, які доўжыўся некалькі дзён, былі чараўніцы з усяе акругі. Разалін бацька застаўся жыць разам са сваі-
мі дзецьмі. Разалі назаўжды пазбавілася сваёй цікаўнасці і пражыла з Чароўным прынцам у каханні ды шчасці ўсё жыццё. У іх нарадзіліся прыгожыя дзеці, і за хросніц ім былі абраныя добрыя чараўніцы, якія заўжды абаранялі іх ац злых варажбітак і чарадзеяў.
ЗМЕСТ
Ф. Зальтэн
БЭМБІ. Лясная казка. Пераклад М. Папковай
5
М. Метэрлінк
СІНЯЯ ПТУШКА. П ’ е с а. Пераклад М. Папковай
123
В. Гаўф
КАРЛІК HOC. Казка.
225
О. Уайльд
ХЛОПЧЫК-ЗОРКА. Казка.
254
САЛАВЕЙ I РУЖА. Казка. Пераклад I. Сляповіч
271
С. дэ Сэгюр
ЗАЧАРАВАНАЯ ХАТКА. К а з к а.
Пераклад Зм. Коласа
Літаратурна-мастацкае выданне
Школьная бібліятэка
СІНЯЯ ПТУШКА
Казкі
П’еса
Складальнік
Цітова Людміла Канстанцінаўна
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Рэдактар Т. С. Жытпкевіч
Мастацкі рэдактар К. Э. Агуновіч Тэхнічны рэдактар Г. М. Раманчук Карэктары Т. К. Хваль, Н. I. Бандарэнка
Здадзена ў набор 30.01.97. Падпісана да друку 17.04.97. Фармат 84X108/32. Папера друк. № 2. Гарнітура школьная. Высокі hpvk. Ум. друк. арк. 15,96. Ум. фарбаадбіт.
16,38. Ул.-выд. арк. 15,72. Тыраж 11 000 экз. Зак. 1283.
ДП «Выдавецтва ,,Вышэйшая школа”». Ліцэнзія ЛВ № 5. 220048, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, вул. Чырвоыая, 23.
Сіняя птушка: Казкі. П’еса: Для сярэд. С 39 шк. узросту / Склад. Л. К. Цітова; маст.
А. Г. Лось.— Мн.: Выш. шк., 1997.— 299 с., іл.— (Школьная бібліятэка).
ISBN 985-06-0284-8.
Казкі Ф. Зальтэна, О. Уайльда, В. Гаўфа, С. дэ Сэгюр уваходзяць у скарбонку найлепшых літаратурных казак свету. Многія дзяўчынкі і хлопчыкі выхоўваліся на гэтых творах, многія яшчэ пазнаёмяцца з імі, і гэта будзе цудоўная сустрэча.
У зборнік таксама ўвайшла п’еса «Сіняя птушка» — знакаміты твор аўстрыйскага пісьменніка М. Метэрлінка, які перакладзен на беларускую мову ўпершыню.
ББК 84(0)-4
В нздательстве «ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА» в сернн «Школьная бнблнотека» в 1997 году выходят кннгн
Скот В.
КВЕНЦІН ДОРВАРД
На белорусском языке. Обьем 28 л. Переплет № 7Б. Формат 84X108/32.
Стругацкйй А. Н„ Стругацкйй Б. Н.
СТАЖЕРЫ; ТРУДНО БЫТЬ БОГОМ; ПОНЕДЕЛЬННК НАЧННАЕТСЯ В СУББОТУ
На русском языке. Обьем 34 л. Переплет № 7Б. Формат 84X108/32.
Погодйн Р., Лйханов А., Думбадзе Н., Дубов Н. Я ВНЖУ СОЛНЦЕ: СБОРНПК ПРОНЗВЕДЕННЙ На русском языке.
Обьем 25 л. Переплет № 7Б.
Формат 84X108/32.
Жуковіч В.
ЦУДОЎНАЯ КРАІНА
На белорусском языке. Обьем 12 л. Переплет № 7Б. Формат 84ХЮ8/32.
В нздательстве «ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА» выходнт в свет в 1997 году
Старычонак В. Дз.
ЗАЙМАЛЬНАЯ ФІЛАЛОГІЯ
Навукова-папулярнае выданне. На беларускай і рускай мовах.
Аўдыторыя
Настаўнікі, выхавацелі, школьнікі і бацькі, усе, хто цікавіцца мовай і літаратурай, іх гісторыяй і сучасным станам.
Змест
Увазе чытача прапануюцца шматлікія філалагічныя задачы і гульні-крыжаванкі, чайнворды, крыптаграмы, віктарыны, анаграмы, галаваломкі, прысвечаныя пісьменнікам, паэтам, вучоным, творам мастацкай літаратуры і літаратурным героям, а таксама шматлікім іншым філалагічным пытанням. Яны дапамогуць паглыбіць і ўдасканаліць веды па мове і літаратуры, узбагацяць слоўнікавы запас, пашыраць кругагляд, будуць садзейнічаць развіццю лагічнага і вобразнага мыслення, памяці, кемлівасці.