Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка
Казкі. П’еса
Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 299с.
Мінск 1997
ШКОЛЬНАЯ ММ БІБЛІЯТЭКА
СІНЯЯ ПТУШКА
ШКОЛЬНАЯ 1 БІБЛІЯТЭКА
СІНЯЯ ПТУШКА
КАЗКІ
П’ЕСА
Мінск «Вышэйшая школа» 1997
УДК 82(100)-9£
ББК 84(0)-4
С 39
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Складальнік Л. К. Цітова
Мастак А. Г. Л о с ь
Друкуецца па выданнях: Г а ў ф В. Карлік Hoc.— Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1938; С эгюр С. дэ. Зачараваная хатка.— Мн.: Бел. гуманіт. адукац.-культур. цэнтр, 1992; Уайльд О. Казкі.— Мн.: Маст. літ., 1978; ЗальтенФ. Бембй: Лесн. сказка / Пересказ с нем. Ю. Нагнбнна.— Мн.: Юнацтва, 1988; М етерлннк М. Пьесы.— М.: Художествен. лнт., 1972.
ISBN 985-06-0284-8
© Складанне. Л. К. Цітова, 1997 © Пераклад. М. I. Папкова, Зм.
I. Колас, I. Я. Сляповіч, 1997 © Ілюстрацыі. А. Г. Лось, 1997
Ф. Зальтэн
БЭМБІ
ЛЯСНАЯ КАЗКА
Ён з’явіўся на свет у дрымучым гушчары, у адным з тых
зацішных лясных тайнікоў, аб якіх ведаюць толькі пастаянныя насельнікі лесу.
Яго вялікія мутныя вочы яшчэ не бачылі, яго вялікія мяккія вушы яшчэ не чулі, але ён ужо мог стаяць, ледзь пахістваючыся на сваіх тонкіх ножках, і частыя дрыжыкі зморшчвалі яго бліскучую
скуру.
— Якая краса! Які чароўны малыш! — усклікнула сарока. Яна ляцела па сваіх справах, але цяпер адразу, у адзін міг, аб усім забыла і ўселася на бліжэйшы сучок.— Якая краса! Якое чароўнае малое! — паўтарыла яна.
Ёй ніхто не адказаў, але сарока ніколькі не сумелася.
— Гэта сапраўднае дзіва! — сакатала сарока.— Такі малютка — і ўжо можа стаяць і нават хадзіць! Нічога падобнага не бачыла ў жыцці. Праўда, я яшчэ вельмі маладая, аб чым вам, напэўна, вядома,— усяго год, як з гнязда... О — о, гэта сапраўды дзівосна і незвычайна! Зрэшты, я лічу, што ў вас, аленяў, усё дзівосна і незвычайна. Скажыце, а бегаць ён таксама можа?
— Безумоўна,— ціха адказала маці.— Але прабачце мяне, калі ласка, я не ў стане болып размаўляць з вамі. У мяне столькі спраў... да таго ж я крыху аслабла.
— Калі ласка, не хвалюйцеся,— паспешліва сказала сарока.— У мяне самой няма часу, ні хвілінкі
няма. Але я так уражана! Падумаць толькі, як складана праходзіць усё гэта ў нас, сарок. Дзеці вылупліваюцца з яек такімі бездапаможнымі! Яны нічагусенькі, ну зусім нічагусенькі не могуць зрабіць для сябе самі. Вы не ўяўляеце, які за імі патрэбны нагляд і догляд! I ўвесь час хочуць есці! Ах, гэта так цяжка — здабываць ежу і сачыць, каб з імі нічога не здарылася! Галава ідзе кругам. Хіба я не маю рацыі? Ну згадзіцеся са мной. Проста не хапае цярплівасці чакаць, пакуль яны ўбяруцца ў пер’е, набудуць хоць нейкі прыстойны выгляд!
— Прабачце,— сказала маці,— але я не слухала.
Сарока паляцела. «Дурное стварэнне! — думала сарока.— Дзівоснае, незвычайнае, але дурное, неразумнае».
Маці не звяртала ніякай увагі на знікненне сарокі. Яна ўзялася мыць нованароджанага. Мыла яго языком, беражліва і старанна, валасок за валаском, вылізваючы скуру сына. I ў гэтым яе пяшчотным клапатанні было ўсё: і ванна, і сагравальны масаж, і ласка.
Малыш крыху пахістваўся. Ад дотыку цёплага мацярынскага языка ім авалодвала салодкая знямога, ён апусціўся на зямлю і замёр. Яго чырвоная, вільготная і пашматаная шубка была абсыпана белымі крапінкамі, неакрэслены яшчэ дзіцячы твар захоўваў ціхі сонны выраз.
Лес густа парос арэшнікам, глогам і бузіной. Рослыя клёны, дубы і бук зялёным шатром захіналі гушчар; ля падножжаў дрэў раслі пыпіная папараць і лясныя ягады, а зусім унізе прыціскаліся да смуглай, бураватай зямлі лісцейкі ўжо адцвілых фіялак і яшчэ не расцвілых суніц.
Тонкімі залатымі ніткамі прабівалася праз лістоту святло ранняга сонца. I радасна азараўся лес пад гэтымі залатымі промнямі, і гуў, і звінеў шматтысячнымі галасамі жыцця; спявалі птушкі, спявалі дрэвы... Нястомна буркавалі галубы, пасвіствалі дразды, сухавата цёхкалі сініцы і звонка біла берасцянка. У гэту радасную музыку ўрываліся рэзкі, злы ўскрык сыча і металічнае гуканне фазанаў. Часам усё шматгалоссе заглушала вясёлае трыумфаванне дзятла.
А ў вышыні, над каронамі дрэў, несціхана сва-
рыліся вароны, абзываючыся сваімі металічнымі гартаннымі галасамі між сабою, і, праразаючы іх ахрыплае, дакучлівае мармытанне, даляталі светлыя, гордыя ноты сакалінага поклічу.
Малыш не разбіраўся ў галасах, не адрозніваў іх адзін ад аднаго, не пазнаваў напеваў, не разумеў ніводнага слова ў напружанай і бурнай лясной размове. He ўспрымаў ён і пахаў, якімі дыхаў лес. Ён адчуваў толькі пяшчотныя, лёгкія штуршкі, якія праходзілі праз яго шубку ў той час, калі яго мылі, сагравалі і цалавалі. Ен удыхаў толькі блізкае цяпло маці. Цесна прытуліўся да гэтага мяккага духмянага цяпла і ў няўмелым галодным пошуку адшукаў добрую крыніцу жыцця.
I пакуль сын піў з яе дабратворную жыццядайную вільгаць, маці ціха шаптала: «Бэмбі». Яна ўскідвала галаву, стрыгла вушамі і чуйна ўцягвала ноздрамі паветра. Затым, заспакоеная і шчаслівая, цалавала сваё дзіця.
— Бэмбі,— прамаўляла яна,— мой маленькі Бэмбі!
* * *
Такая ціша ранняй летняй парою! Здаецца, чуеш, як дыхае нават паветра! I дрэвы — такія ціхія, такія нерухомыя! Стаяць яны, як нейкія невядомыя, касмічныя свечы, выцягваючы рукі-галіны да роднага блакітнага неба, і маладое сонца пяшчотна цалуе іх, абдымае, як абдымаюць толькі маці, выліваючы на сваіх дзетак сваю шчодрую сілу.
Белыя, чырвоныя, жоўтыя зорачкі абсеялі жывую агароджу кустоўя. Іншыя зорачкі запаліліся ў траве. Змрочная лясная глыбіня зіхаціць, палае ўсімі фарбамі квітнення.
Моцна і востра пахне лес, духмяніць свежай лістотай, кветкамі, вільготнай зямлёй, юнымі пяшчотна-зялёнымі парасткамі. Болып звонкае, больш багатае цяпер яго шматгалоссе; гудзенне пчол, вос, нізкі гук чмялінай трубы ўліліся ў лясны аркестр.
Першая пара дзяцінства Бэмбі...
Бэмбі ішоў за маці па вузкай сцежцы, якая пралягала паміж кустоўем. Гэта было прыемнае падарожжа. Густая лістота, уступаючы дарогу.
мякка біла яго па баках. Раз-пораз мроіліся яму неадольныя перашкоды, але ўсе гэтыя прывіды разбурваліся ад аднаго яго дотыку, і ён спакойна ішоў далей. Сцяжынак было безліч, ва ўсіх напрамках беглі яны, скрэсліваючы лес, заманьваючы, прывабліваючы падарожнікаў сваёй непаўторнай красою, і ўсе яны былі добра знаёмымі, вядомымі яго маці. Калі Бэмбі спыніўся перад глухой зялёнай сцяной бружмелю, маці імгненна адшукала пралаз.
Бэмбі так і сыпаў пытанні. Ён вельмі любіў запытваць. Асалодай з усіх асалод, задавальненнем з усіх задавальненняў было для яго задаваць пытанні і выслухоўваць адказы маці. Бэмбі здавалася зусім натуральным, што пытанні сыплюцца з яго, як з меха, самі сабою ўзнікаюць на кожным кроку.
Ён быў зачарованы ўласнай дапытлівасцю. Але асабліва чароўным было тое несцярплівае пачуццё, з якім ён чакаў адказу маці. Займала дых ад яго, ён быў у гэты міг — само напружанне, хваляванне і ўвага. Хай ён парою і не ўсё разумеў, але тады ён мог запытваць далей, і гэта таксама было цудоўна. Часам Бэмбі назнарок не запытваў далей, спрабуючы самастойна разгадаць незразумелае, і гэта таксама было цудоўна. Бывала, ён востра адчуваў, нібыта маці назнарок чагосьці недагаворвае, нібыта штосьці утойвае ад яго. I гэта таксама было цудоўна, бо напаўняўся ён адчуваннем таемнасці і нязведанасці жыцця, штосьці салодка замірала ў ім, пранізваючы ўсю яго маленькую істоту шчаслівым страхам, трапятаннем перад веліччу і неабдымнасцю падоранага яму свету.
Вось цяпер ён запытаў:
— Каму належыць гэта сцяжына, мама?
А маці адказала:
— Нам.
Бэмбі запытаў:
— Табе і мне?
— Так.
— Нам двум?
— Так.
— Нам адным?
— He,— адказала маці.— Нам, аленям.
— Што гэта такое — алені? — запытаў Бэмбі, смеючыся.
Маці паглядзела на сына і таксама рассмяялася.
— Ты — алень, я — алень, мы — алені. Разумееш?
Ад смеху Бэмбі аж падскочыў высока ў паветра.
— Разумею. Я — маленькі алень, ты — вялікі алень. Правільна?
Маці кіўнула.
— А ці ёсць яшчэ алені, акрамя цябе і мяне? — сур’ёзна ўжо запытаў Бэмбі.
— Безумоўна ёсць,— адказала маці.— Многамнога аленяў.
— Дзе ж яны? — усклікнуў Бэмбі.
— Тут... усюды.
— Але я іх не бачу!
— Ты іх убачыіп.
— Калі? — перапоўнены цікаўнасцю, Бэмбі спыніўся.
— Хутка,— спакойна сказала маці і пайшла далей.
Бэмбі рушыў услед за ёй. Ён маўчаў, раздумваючы над тым, што значыць «хутка». Зразумела, што «хутка» —гэта не «цяпер», гэта «пасля», «потым». Але ж «потым» можа быць і «няхутка».
Раптам ён запытаў:
— А хто праклаў гэту сцежку?
— Мы,— адказала маці.
Бэмбі здзіўлена паглядзеў:
— Мы? Ты і я?
Маці адказала:
— Ну, мы — алені.
Бэмбі запытаў:
— Якія?
— Мы ўсе,— адказала маці.
I яны пайшлі далей.
Бэмбі развесяліўся, ён храбра скакаў убок ад дарогі, але тут жа вяртаўся да маці.
Раптам нешта зашамацела ў траве. Захісталася папараць, тонкі, як нітачка, галасочак жаласна, бездапаможна прапішчаў, затым усё сціхла, толькі ціха шапталіся сцяблінкі і травы, растрывожаныя чыімсьці нябачным бегам. Гэта тхорык паляваў на мыш, ганяўся за ёю. Вось ён прашмыгнуў міма іх, агледзеўся і ўзяўся знішчаць здабычу...
— ІПто гэта было? — узбуджана запытаў Бэмбі.
— Нічога,— адказала маці.
— Але...— Бэмбі дрыжаў.— Я ж бачыў...
— He бойся,— сказала маці.— Гэта толькі тхорык забіў мыш.— I яна паўтарыла: — He бойся.
Але Бэмбі страшэнна спалохаўся, нейкае незнаёмае шчымлівае, жаласнае пачуццё закралася ў яго сэрца.
Доўга не мог ён вымавіць ні слоўца, потым запытаў:
— Навошта ён забіў мыш?
— Навошта?..— Маці вагалася.— Пойдзем хутчэй! — прамовіла яна, быццам ёй штосьці раптоўна прыйшло ў галаву.
Яна хутка памкнулася наперад, і Бэмбі давялося добра папацець, каб не адстаць ад маці. Ён скакаў з усяе сілачкі, а маці маўчала, як быццам забыла пра ягонае пытанне.
Калі ж яны зноў пайшлі звычайным крокам, Бэмбі засмучана запытаў:
— А мы таксама калі-небудзь заб’ём мыш?
— He,— адказала маці.
— Ніколі?
— Ніколі.
— А чаму так? — з палёгкай запытаў Бэмбі.
— Таму што мы ніколі нікога не забіваем,— проста сказала маці.
Яны праходзілі каля маладога ясеня, калі зверху пачуўся моцны, злосны крык. Маці спакойна працягвала хаду, але Бэмбі, перапоўнены новай цікаўнасцю, спыніўся. Высока ў галінах над калматым гняздом сварыліся два ястрабы.
— Пайшоў прэч адсюль, нягоднік! — крычаў адзін.
— He вельмі задавайся, дурань! — адказваў другі.— Мы і не такіх бачылі!