• Часопісы
  • Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка Казкі. П’еса Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн

    Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка

    Казкі. П’еса
    Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 299с.
    Мінск 1997
    95.78 МБ
    — Што з табой? — крыкнула яна.
    Але ў Бэмбі адабрала мову, ён мог толькі пралепятаць:
    — Там... Там...
    Маці прасачыла за яго позіркам.
    — Ах, вось яно што! Гэта мая кузіна Энна. Ну вядома ж, у яе таксама маленькі... не, цэлых двое.— Маці гаварыла весела, але раптам пасур’ёзнела: — Трэба ж! У Энны двайняты... На самай справе, двайняты.
    Бэмбі глядзеў ва ўсе вочы. На паляне ля ўзлеску ён убачыў істоту, вельмі падобную на яго маці. Дзіўна, што ён яе не прыкмеціў. А ў траве нехта паранейшаму выпісваў кругі, але нічога не было відаць, акрамя дзвюх рыжанькіх спінак, дзвюх чырванаватых тоненькіх палосак...
    — Хадзем,— сказала маці.— Вось нарэшце адпаведная табе добрая кампанія.
    Бэмбі з задавальненнем пабег бы, але маці выступала павольна, з кожным крокам аглядваючыся па баках, і яму давялося стрымліваць сваю хаду. Ён быў вельмі незадаволены, ён проста знемагаў ад нецярплівасці і цікаўнасці.
    Маці разважала ўслых:
    — Я была ўпэўнена, што мы сустрэнем цёцю Энну. «Дзе яна прападае?» — думала я. Безумоўна, я ведала, што ў яе таксама дзіця, аб гэтым лёгка было здагадацца. Але двайняты!..
    Энна нарэшце ўбачыла дваюрадную сястру з пляменнікам. Яна паклікала дзяцей і рушыла насустрач сваякам.
    Трэба было належным чынам прывітаць цётку, але Бэмбі нічога не прыкмячаў, акрамя сваіх будучых таварышаў.
    — Ну,— сказала цётка, звярнуўшыся да Бэмбі,— вось гэта — Габо, а гэта Фаліна. Можаш з імі гуляць.
    Трое малых стаялі як укопаныя, зачараваныя адно адным, Габо побач з Фалінай, Бэмбі насупраць іх. Стаялі і глядзелі ва ўсе вочы. He варушачыся.
    — Хай іх,— сказала маці.— Яны самі разбяруцца.
    — Цудоўнае дзіця! — Сказала цёця Энна. Моцнае, стройнае!..
    — О так, нам няма на што скардзіцца,— задаволена адказала ўсцешаная маці.
    — Так, гэта так! — падхапіла Энна.— Ты ж ведаеш, дарагая, дзецьмі я ніколі не была пакрыўджана.
    — Бэмбі мой першынец...— сказала маці.
    — Бачыш,— пачала Энна,— раз на раз не выходзіць. Магчыма, што ў далейшым...
    Дзеці ўсё яшчэ стаялі нерухома, вылупіўшы вочы. Ніводзін з іх не вымавіў ні слоўца. Раптам Фаліна падскочыла і кінулася ўбок. Ёй надакучыла такое бессэнсоўнае баўленне часу.
    Бэмбі кінуўся за ёй, Габо — услед за ім. Яны ганяліся адзін за адным, насіліся сюды і туды, узад і ўперад, выпісваючы прыгожыя паўкружжы. Гэта было цудоўна! Калі ж крыху стомленыя і задыханыя, яны спыніліся, то ўжо не было ніякіх сумненняў, што знаёмства адбылося. Яны ўзяліся малоць языкамі. Бэмбі расказаў аб сваіх гутарках з конікам і матыльком-бялянкай.
    — А з хрушчом ты размаўляў? — запытала Фаліна.
    He, з хрушчом Бэмбі не размаўляў. Ён нават не быў з ім знаёмы. Напраўду, Бэмбі ў вочы яго не бачыў.
    — Я часценька з ім размаўляю,— заўважыла Фаліна крыху звысоку.
    — А мяне аблаяў ястраб! — паведаміў Бэмбі.
    — He можа быць! — здзівіўся Габо.— Няўжо ён цябе аблаяў? — Габо ўвогуле лёгка здзіўляўся.— А мяне вожык укалоў у нос,— заўважыў ён, але
    так, між іншым: Габо быў вельмі сціплым.
    — Хто гэта — вожык? — зацікавіўся Бэмбі. Прыемна мець такіх дасведчаных сяброў.
    — Вожык жахлівае стварэнне! — усклікнула Фаліна.— Увесь у іголках і такі злосны!
    — Ты думаеш, ён злосны? — запытаў Габо.— Ён жа нікому не робіць нічога дрэннага.
    — А хіба ён цябе не ўкалоў? — тут жа запярэчыла Фаліна.
    — Ах, я сам чапляўся да яго з размовамі. I ўкалоў ён мяне зусім не балюча.
    Бэмбі павярнуўся да Габо:
    — А чаму ён не хацеў з табой размаўляць?
    — Ён ні з кім не жадае размаўляць,— умяшалася Фаліна.— Калі да яго падыходзіш, ён скручваецца ў клубок і ўвесь ашчаціньваецца, натапырваючы свае вострыя іголкі. Наша мама кажа, што ён увогуле ні з кім не водзіцца.
    — Быць можа, ён проста баіцца? — сціпла заўважыў Габо.
    Але Фаліна рашуча заявіла:
    — Мама кажа, што ад такіх трэба трымацца як мага далей.
    Бэмбі ціхенька запытаў у Габо:
    — А ты ведаеш, што такое... небяспека?
    Усе трое адначасна пасур’ёзнелі, цесна зблізілі свае галовы.
    Габо задумаўся. Ён і сам хацеў бы зразумець, што такое небяспека. Ён бачыў, з якой нецярплівасцю чакае яго адказу Бэмбі.
    — Небяспека,— прашаптаў ён,— небяспека... гэта вельмі дрэнна.
    — Я сам разумею, што дрэнна, але... якая яна?..
    Усе трое дрыжалі ад страху.
    Раптам голасна і весела закрычала Фаліна:
    — Небяспека — гэта калі трэба ўцякаць! — I гарэзліва скокнула ўбок.
    Ёй надакучыла стаяць і баяцца нямаведама чаго. Габо і Бэмбі скокнулі за ёй. I зноў пачалося... Яны хаваліся, зарываючыся ў духмяны шоўк высокай травы, дурэлі, як дурэюць толькі дзеці, і зусім забылі аб тым вялікім і грозным, што хвалявала іх, трывожыла некалькі мінут назад. Нагуляўшыся ўволю, яны зноў усчалі сваю балбатню. Іхнія маці
    таксама не гублялі часу дарэмна: яны паскубвалі траву і вялі сяброўскую гутарку.
    Але вось цёця Энна ўзняла галаву і крыкнула:
    — Габо, Фаліна! Збірайцеся дахаты!..
    Маці Бэмбі таксама пагукала сына:
    — Хадзем! I нам пара!..
    — Яшчэ крышачку! — бурна запратэставала Фаліна. Ну яшчэ крышачку!
    Бэмбі ўмольна ўпрошваў маці:
    — Пабудзем яшчэ! Калі ласка! Тут так добра!
    I Габо паўтараў сарамліва:
    — Так добра... яшчэ крышачку!..
    I тут здарылася штосьці такое, што было намнога значней і важней усяго, што перажыў Бэмбі ў апошні дзень. 3 лесу данёсся грахатлівы тупат, ад якога ўздрыгнула зямля. Затрашчала сучча, зашумелі галіны, і, перш чым можна было натапырыць вушы, гэта грознае грукатанне вынеслася з гушчару, пакінуўшы там па сабе трэск, гул, свіст. Быццам ураган, пранесліся Двое па паляне і схаваліся ў гушчары. Іх звонкагрымлівы галоп ускалыхнуў усю паляну; але не прайшло і хвіліны, як яны зноў з’явіліся на тым жа самым месцы, што і ў першы раз, і замерлі на фоне ўзлесся, быццам акамянелі, крокаў за дваццаць адно ад аднаго.
    Бэмбі глядзеў на іх як зачараваны. Яны былі вельмі падобны на маці і цёцю Энну, але галаву кожнага з іх увенчвала галіністая карона ў карычневых пацерках і белых зубцах. Бэмбі маўкліва пераводзіў позірк з аднаго на другога. Адзін — меншага росту, і карона яго была некалькі бяднейшай. Другі — велічна прыгожы. Ён высока і горда нёс галаву, і бясконца высока ўзносіліся яго рогі. Пералівісты тон іх змяняўся з зусім цёмнага да бялесага; яны былі абсыпаны мноствам пацерак і шырока распасціралі свае зіхатліва-белыя атожылкі-адросткі.
    — О! — захоплена ўсклікнула Фаліна.
    — О! — ціхенька паўтарыў Габо.
    Бэмбі маўчаў.
    Але вось тыя Двое заварушыліся, павярнуліся ў розныя бакі і паволі скіраваліся да лесу. Велічны алень прайшоў зусім блізка ад дзяцей. У спакойнай прыгажосці прайшоў ён, горда несучы царскую га-
    лаву і нікога не ўдастоіўшы сваім позіркам. Дзеці баяліся дыхаць, пакуль ён не схаваўся ў гушчары. Яны адважыліся абмяняцца позіркамі толькі ў той момант, калі лес захінуў сваім зялёным полагам непаўторнага ў харастве незнаёмца.
    Фаліна першай парушыла маўчанне.
    — Хто гэта быў? — усклікнула яна, і яе маленькі дзёрзкі галасок дрыжаў.
    Габо ледзь чутна паўтарыў:
    — Хто гэта быў?
    Бэмбі маўчаў.
    Цёця Энна адказала ўрачыста:
    — Гэта былі бацькі.
    Болып нічога не было сказана, і сваякі развіталіся. Цёця Энна з дзецьмі адразу схавалася ў бліжэйшым хмызняку — там пралягаў іх шлях. Бэмбі і яго маці давялося перасячы ўсю паляну, каб трапіць да старога дуба, адкуль пачыналася іхняя сцежка. Бэмбі маўчаў вельмі доўга. Нарэшце ён запытаў:
    — Яны нас бачылі?
    — Так, яны бачаць усё,— адказала маці.
    Дзіўнае пачуццё завалодала Бэмбі: ён і баяўся запытваць, і не мог маўчаць.
    — Чаму яны...— пачаў ён і абсекся.
    Маці прыйшла яму на падмогу:
    — Што ты хацеў сказаць, маленькі?
    — Чаму яны не засталіся з намі?
    — Так, яны не засталіся з намі,— адказала маці,— але настане час... Трэба цярпліва чакаць, калі яны прыйдуць, і трэба чакаць, калі яны загавораць. Усё будзе так, як яны захочуць.
    — А мой бацька будзе са мной размаўляць?,— заміраючы, запытаў Бэмбі.
    — Безумоўна, дзіця маё. Калі ты падрасцеш, ён будзе з табой размаўляць. I часам табе будзе дазволена пабыць з ім.
    Бэмбі моўчкі ішоў побач з маці, уся яго істота была ўзрушана сустрэчай з бацькам. «Які ён прыгажун! — шаптаў ён пра сябе.— Які ён дзівосна прыгожы!» I ўсё думаў пра велічнага аленя.
    Маці як быццам разгадала думкі сына:
    — Калі ты захаваеш жыццё, мая дзетка, калі ты будзеш асцярожным і разважлівым, здолееш пазбегнуць небяспекі, то будзеш калі-небудзь такім моц-
    ным і стройным, як бацька, і будзеш насіць такую ж карону.
    Бэмбі глыбока дыхаў. Яго сэрца заходзілася ад радасці, трывогі, надзеі...
    Час ішоў, і кожны дзень прыносіў новыя адкрыцці, новыя перажыванні. Часам у Бэмбі галава ішла кругам — гэтулькі яму трэба было спазнаць, ахапіць.
    Ён навучыўся ўслухоўвацца. He проста чуць тое, што адбываецца зблізку і, можна сказаць, само лезе ў вушы,— у гэтым няма нічога мудрагелістага. Цяпер ён навучыўся ўслухоўвацца ў тыя далёкія, ледзь улоўныя найлягчэйшыя гукі, якія прыносіць вецер. Ён ужо добра ведаў кожны лясны шорах. Ён ведаў, напрыклад, што дзесьці воддаль прабег праз кустоўе фазан; ён адразу ўгадваў, распазнаваў яго асаблівы, толькі яму ўласцівы крок. Ён пазнаваў па слыху лятучых мышэй, якія распарвалі начное неба сваім кароткім, імклівым палётам. Пазнаваў мяккі тупат кратоў, якія бегалі навыперадкі вакол бузіны. Ён ведаў адважны, светлы кліч-зазыў сокала і ўлоўліваў у ім сярдзітыя, нават злосныя ноткі, калі арол або ястраб урываліся ў яго ўладанні. Ён ведаў буркаванне лясных галубоў, далёкае прываблівае краканне качак і многае, многае іншае.
    Паступова авалодваў ён і нюхам. Ён навучыўся ўбіраць, уцягваць ноздрамі паветра, то глыбока, то маленькімі порцыямі, быццам спрабаваў кожную зацяжку. Калі вецер прылятаў з лугавіны, ён гаварыў сабе: гэта канюшына, гэта чайны рамонак, а дзесьці паблізу знаходзіцца наш друг заяц. Ён адрозніваў сярод пахаў-водараў зямлі, лістоты і смалы едкі пах прабеглага непадалёк тхара, пазнаваў, добра прынюхаўшыся да зямлі, што ліса выйшла на паляванне, або вырашаў: набліжаюцца нашы сваякі — цёця Энна з дзецьмі.
    Ён пасябраваў з ноччу, і яго ўжо не спакушалі прагулкі сярод белага дня. Ён ахвотна ляжаў днём у цеснай, змрочнай хаціне і драмаў ля цёплага боку маці. Час ад часу ён прачынаўся, услухоўваючыся і прынюхваючыся, жадаючы ведаць, што адбываецца наўкол. Усё спакойна. Толькі маленькія сініцы балакаюць паміж сабой, ды тонка гудзяць камарьі, якія не ўмеюць маўчаць, і галубы не спыняюць