• Часопісы
  • Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка Казкі. П’еса Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн

    Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка

    Казкі. П’еса
    Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 299с.
    Мінск 1997
    95.78 МБ
    Цяпер яны амаль увесь час праводзілі разам. Цёця Энна штодня прыходзіла ў госці са сваёй дзетварой. У іхнім асяроддзі з’явілася і Марэна, юная дзяўчынка, амаль дзіця. Але хто сапраўды ўмеў ажыўляць гутарку, дык гэта старая цёця Нетла. Яна была асобай вельмі своеасаблівай і аб усім мела сваю асабістую думку.
    — He,— гаварыла яна,— дзецьмі я сытая па горла. 3 мяне досыць гэтых жартаў.
    — Але чаму? — запытвала Фаліна.— Хіба гэта жарты?
    I цёця Нетла, прытвараючыся ўзлаванай, рэзка адказвала:
    — Так, і прытым злыя...
    Усе. былі вельмі ўважлівымі, ветлівымі адно да аднаго. Седзячы кружком, дарослыя вялі бясконцыя размовы. Гэта вельмі пашырала кругагляд дзяцей.
    Іншы раз да іх далучаўся то адзін, то другі з прынцаў. Спачатку гэта выклікала некаторую нацягнутасць, таму што дзеці баяліся, але затым яны прывыклі, гутаркі набылі ранейшую натуральнасць.
    Бэмбі захапляўся прынцам Рано, вельмі прыкметным панам, а маладога, цудоўнага Каруса ён любіў да самазабыцця. Яны паскідалі свае кароны, і Бэмбі дапытліва, зацікаўлена разглядаў абазнача-
    ныя на галовах прынцаў блішчастыя бугаркі, абсеяныя чорнымі кропкамі. Гэта выглядала надзвычай прыгожа.
    Было незвычайна цікава, калі прынцы расказвалі пра сябе. У Рано на левай назе ўздымалася тоўстая, зарослая мехам нарасць. Рано крыху накульгваў на левую нагу і знаходзіў патрэбным час ад часу ўказваць на гэты свой недахоп.
    — Вы, вядома, заўважылі, што я накульгваю?
    Усе спяшаліся запэўніць яго, што гэта зусім непрыкметна. Рано толькі таго і хацелася. Але кульгавасць яго і на самай справе была ледзь прыкметнай.
    — Так,— пачынаў Рано,— я выратаваўся толькі дзівам...
    I Рано расказваў, як Ён заспеў яго аднойчы знянацку і кінуў ў яго агонь. Але Ён трапіў толькі ў нагу. Трэснула косць, боль была нясцерпнай. Перасільваючы боль, Рано кінуўся наўцёкі на трох нагах. Ён бег усё далей і далей, без перадышкі, таму што адчуваў, што за ім гоняцца. Ён бег да надыходу ночы і толькі тады дазволіў сабе адпачыць. А раніцай ён зноў пусціўся наўцёкі. Адчуўшы сябе нарэшце ў бяспецы, ён схаваўся ў зацішным тайніку і тут цярпліва чакаў, пакуль не зацягнулася рана. Толькі тады пакінуў ён свой схоў, і ўвесь лес прызнаў яго сваім героем. Ён, праўда, накульгваў, але ж гэта амаль непрыкметна. Так яму, ва ўсякім выпадку, здаецца...
    Пра што б ні гаманілі ў час гэтых вечаровых зборышчаў, заканчвалася ўсё размовай аб Ім. Аб тым, якое жудаснае Яго аблічча — ніхто не асмеліцца заглянуць Яму ў твар — аб узбуджальным, едкім паху, які Ён нясе з сабою.
    Бэмбі таксама мог бы нешта паведаць аб тым, але ён быў вельмі добра выхаваны, каб умешвацца ў гутарку дарослых. Гэты загадкавы пах мае тысячы адценняў, і ўсё ж яго пазнаеш імгненна па той жудасці, якая ёсць у ім.
    Гаварылі аб тым, што для хады Ён карыстаецца толькі дзвюма нагамі, і здзіўляліся дзіўнай сіле і спрыту Яго рук. Але цёця Нетла, як заўсёды, прытрымлівалася асабістай думкі:
    — Па-мойму, у тым няма нічога асаблівага. Вавёрачка робіць пярэднімі лапкамі ўсё, што ёй па-
    трэбна, і любая маленькая мышка вырабляе такія ж фокусы.— Яна пераможна адкінула галаву.
    — Ого! — дружна закрычалі астатнія і далі зразумець цёці Нетлі, што гэта зусім не адно і тое ж.
    Але цёця Нетла не адступала.
    — А сокал? — усклікнула яна.— А коршак? А сава? У іх толькі па дзве нагі, і калі ім трэба штонебудзь узяць — так, здаецца, гэта ў іх называецца,— яны зусім спакойна стаяць на адной-адзінай назе, а дзейнічаюць другой. Гэта намнога цяжэй, і Яму нізашто так не зрабіць!
    Цёця Нетла ані ў якім разе не хацела шукаць, тым болып падтрымліваць нешта дзіўнае ў ім, адкрытае не ёю: яна ненавідзела яго ўсім сваім сэрцам.
    — Ён агідны! — сцвярджала яна і цвёрда стаяла на тым.
    Ёй і не думалі пярэчыць — наўрад ці хто з прысутных знаходзіў Яго сімпатычным.
    Справа заблыталася, калі размова зайшла пра тое, што ў Яго ёсць яшчэ і трэцяя рука.
    — Старая байка! — адрэзала цёця Нетла. Ніколі я не паверу гэтаму!
    — Няўжо? — умяшаўся Рано.— А скажыце ж тады, калі ласка, чым жа Ён тады раструшчыў мне нагу?
    — Гэта твая справа, дарагі мой,— бесклапотна адказала цёця Нетла,— мне Ён анічоганькі не раструшчыў.
    Цёця Энна сказала:
    — Я шмат што пабачыла на сваім вяку і думаю, што размовы пра трэцюю руку не пазбаўлены сэнсу.
    Юцы Карус ветліва заўважыў:
    — Я далучаюся да вас. Справа ў тым, што я знаёмы з адной варонай...— Карус сумеўся і акінуў позіркам усіх прысутных: ці не смяюцца над ім; але, убачыўшы ўвагу на тварах слухачоў, супакоіўся і працягваў: — Варона надзвычайна празмерна многа ведае... Я дазволю сабе заўважыць, дзіўна многа ведае. I яна гаворыць, што Ён на самой справе карыстаецца трэцяй рукой, хоць і не заўсёды. Трэцяя рука, гаворыць варона, вельмі злая. Яна не расце ў Яго з цела, як дзве іншыя. Ён носіць яе за плячом. Варона сцвярджае, што заўсёды можа загадзя сказаць, небяспечны Ён ці не. Калі Ён пры-
    ходзіць без трэцяй рукі, Яго не трэба баяцца...
    Цёця Нетла засмяялася:
    — Твая варона надзвычай дурная, дарагі Карус, можаш мне паверыць. Каб быў у яе хоць нейкі розум, яна б ведала, што ён заўсёды небяспечны.
    Але з ёй не згадзіліся.
    Маці Бэмбі сказала:
    — Усё ж сярод іх трапляюцца і такія, што не небяспечныя. Гэта неяк адразу адчуваецца.
    — Ах, вось яно што! — усміхнулася цёця Нетла.— I, вядома, ты спакойна чакаеш, калі Ён наблізіцца, каб сказаць яму: добры вечар!
    — He,— мякка адказала маці,— уцякаю...
    Нечакана Фаліна ўсклікнула:
    — Трэба заўсёды ўцякаць!
    Усе засмяяліся. Але паступова весялосць, выкліканая выхадкай Фаліны, сціхла. Аленям здавалася, быццам нешта змрочнае, здушліва-душнае навісла над імі. Бо як ні называй гэта — трэцяй рукой ці неяк інакш,— пагібелі не загаворыш словам. Нямногія сутыкаліся з ім ушчыльную, большасць ведала пра Яго звычкі па чутках. Вось Ён стаіць удалечыні, нерухома, і раптам штосьці такое адбываецца, штосьці незразумелае: раздаецца моцны трэск, падобры ўдару грому, вылятае агонь. Гэта і ёсць нечая смерць. Гэтага і трэба баяцца.
    Алені цесна прыціснуліся адно да аднаго, усімі сэрцайкамі адчуваючы тую цёмную ўладу, якая беспакарана ўладарыла над імі. Прагна слухалі яны расказы, перапоўненыя жудасцю і крывёю. Падзеі нядаўніх дзён ішлі ўперамежку, чаргаваліся з паданнямі далёкай даўніны, бо Ён быў заўсёды і заўсёды прыносіў з сабою смерць, і кожны міжволі думаў аб тым, як бы гэта Яго уміласцівіць, зрабіць назаўжды літасцівым, міласэрным, як, урэшце, пазбегнуць Яго пагібельнай улады.
    — Як жа так атрымліваецца,— сказаў раптам Карус,— што Ён забівае на адлегласці?
    — А ты б запытаў аб тым сваю разумную варону,— усміхнулася цёця Нетла.
    — Я ўжо запытваў, яна сама не ведае...
    — Дарэчы, Ён забівае і варон на дрэвах, калі захоча,— заўважыў Рано.
    — I фазанаў у паветры,— уставіла цёця Энна.
    Маці Бэмбі ўдакладніла:
    — Ён шпурляе сваю руку. Так мне гаварыла мая бабуля.
    — Няўжо? — не паверыла цёця Нетла.— А што ж тады тое, што так моцна бахае?
    — Калі Ён кідае сваю руку,— патлумачыла маці Бэмбі,— успыхвае агонь і грыміць гром. Ён увесь з агню.
    — Выбачайце,— сказаў Рано,— тое, што Ён увесь з агню, вядома, правільна, але наконт рукі вы памыляецеся. Рукой нельга нанесці такую рану, якую вы бачыце. Гэта хутчэй зуб. Ён кідае ў нас зуб. Разумееце,— зуб, гэта многае вытлумачвае. Мы ж ведаем, што бываюць смяротныя ўкусы.
    Юны Карус глыбока ўздыхнуў:
    — Ён ніколі не пакіне нас у спакоі. Будзе праследаваць, ганяцца за намі!
    Тады загаварыла Марэна, дзяўчына, амаль дзіця:
    — Кажуць, аднаго разу, аднаго цудоўнага дня Ён прыйдзе да нас і будзе такі ж добры, як мы. Ён будзе з намі гуляць. Увесь лес адчуе сябе шчаслівым, настане ўсеагульнае прымірэнне.
    — Няўжо! — са смехам усклікнула цёця Нетла.— Хай лепш Ён будзе сам па сабе, а нас пакіне ў спакоі.
    Цёця Энна заўважыла:
    — Але... так таксама нельга гаварыць...
    — Чаму ж!..— запярэчыла цёця Нетла.— Я яму ніколечкі, ні на грош, не веру. Злітуйцеся! 3 тае пары, як мы сябе помнім, Ён забівае нас: нашых сёстраў, братоў, мацярок, усіх нашых блізкіх і далёкіх сваякоў. 3 тае пары, як існуе свет, няма для нас спакою. Ён забівае нас заўсёды, калі бачыць, а мы павінны з ім мірыцца? Якое глупства! Бязглуздзіца!
    Марэна абвяла ўсіх вялікімі вачамі, з якіх сыходзіла спакойнае, яснае святло:
    — Усеагульнае прымірэнне — не бязглуздзіца, яно павінна калі-небудзь адбыцца.
    Цёця Нетла адвярнулася.
    — Пайду, пашукаю чаго-небудзь паесці,— прабурчала яна, пакідаючы сваіх таварышаў.
    А зіма працягвалася. Парою непагадзь сціхала — ненадоўга, зноў валіў снег, накідваючы вяліз-
    ныя, непралазныя сумёты. Калі ж прыгравала сонца, снег падтайваў. Ноччу яго прыхоплівала марозам, на паверхні застывала ледзяная скарыначка. Варта было паслізгнуцца, і скарыначка трэскалася, надломвалася, вострыя яе краёчкі балюча ранілі ломкія суставы ног.
    Апошнімі днямі ціснуў, трашчаў вялізны мароз. Ядранае, звонкае паветра было чыстым і празрыстым. Але ў прыціхлым, быццам у зачараваным лесе дзейсніліся страшныя, крывавыя справы.
    Варона напала на маленькага хворага сына зайца і задзяўбла яго да смерці. Доўга гучаў у лесе яго тонкі, пакутлівы галасок. Друг-прыяцель заяц знаходзіўся ў гэты час у дарозе, і калі да яго дайшло самотнае паведамленне, ён ледзь не звар’яцеў.
    У другі раз куніца разарвала вавёрачцы горла. Вавёрачка вырвалася з яе учэпістых кіпцюроў, узлезла на дрэва і, як апантаная, стала катацца па галінах. Падчас яна раптам садзілася, адчайна ўзнімала пярэднія лапкі, абхоплівала бедную сваю галаву, і чырвоная кроў струменіла па белых грудках. Раптам яна сціснулася, храбуснулі сукі, і вавёрачка ўпала ў снег. Адразу ж да тушкі зляцеліся сарокі і пачалі спраўляць свой змрочны баль-банкет.
    А неўзабаве пасля гэтага ліса разарвала прыгожага, моцнага фазана, якога любіў і паважаў увесь лес.
    Вестка аб яго пагібелі разнеслася далёка на ўсё наваколле, выклікала ўсеагульнае шкадаванне і гарачае спачуванне няўцешнай удаве. Ліса выкапала фазана з-пад снегу, дзе ён ратаваўся ад маразоў у цвёрдай упэўненасці, што надзейна схаваны. Цяпер ужо ніхто не лічыў сябе ў бяспецы, калі такое здаралася сярод белага дня. Галеча, якой не прадбачылася канца, спарадзіла жорсткасць і грубасць. Галеча ўсыпляла сумленне, клала канец добрым намерам, спыняла іх, разбурала добрыя звычаі, забівала спачуванне, шкадаванне — усё тое добрае, што яднала іх калісь усіх, дапамагала жыць.