• Часопісы
  • Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка Казкі. П’еса Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн

    Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка

    Казкі. П’еса
    Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 299с.
    Мінск 1997
    95.78 МБ
    свайго пяшчотнага буркавання. Якая справа яму да усяго гэтага? I ён зноў засынаў.
    Ноч падабалася яму намнога болып. Усё не спіць, нядрэмна жыве, рухаецца. Вядома, і ноччу нельга забываць пра асцярожнасць, але гэта не ідзе ні ў якое параўнанне з днём. Можна свабодна прагульвацца, сустракаць знаёмых, якія таксама адчуваюць сябе намнога бесклапотней, чым днём. Ноч у лесе святочная і ціхая. Праўда, і ноччу чуваць часам гучныя галасы, але гэта не страшна.
    Бэмбі паважаў саву. Яе няспешны палёт быў лёгкі і бязгучны, як палёт матылька. У яе такі выразны, адухоўлены твар, які свеціцца розумам, і ясныя цудоўныя вочы! Бэмбі здзіўляўся іх цвёрдаму, спакойнаму і смеламу позірку. Ён з задавальненнем слухаў яе размову з маці або з іншымі жыхарамі лесу. Ён стаяў зводдаль, некалькі баязліва, нясмела пад цвёрда-уладарным позіркам савы, і не вельмі разбіраўся у тых разумных рэчах, аб якіх ішла гаворка. Ён толькі адчуваў, што рэчы гэтыя разумныя і значныя, і перапаўняўся яшчэ большай павагай да савы.
    Раптам сава зацягвала песню. «Гха-а-а! Гха-а-а! Гха-ах!»—спявала яна. Гэта гучала зусім інакш, чым песня дразда або івалгі, інакш, чым дружалюбнае перакліканне зязюль, але Бэмбі любіў песню савы, адчуваючы ў ёй прыцягальную таямнічасць, невыказную мудрасць і загадкавы сум.
    Яшчэ тут быў сыч, невялікі забаўны хлапчына. Хітры, цікаўны і вельмі ганарысты, фанабэрысты.
    «У-ік! У-ік»,—крычыць ён пранізлівым надрыўным, поўным жудасці голасам. I здаецца, быццам ён знаходзіцца ў смяротнай небяспецы. Але гэта падман. Да яго прыходзіць цудоўны настрой, ён радуецца, як дзіця, калі яму ўдаецца каго-небудзь напалохаць. «У-ік!» —крычыць ён так моцна, што рэха яшчэ з паўгадзіны разлятаецца па лесе.
    Сам жа ён у гэты час смешна буркуе, і гэта яго буркаванне можна пачуць толькі тады, калі знаходзішся блізка ля яго.
    Бэмбі неўзабаве здагадаўся, што сыч радуецца, калі ўсе, хто яго акружае, пужаюцца або думаюць, што ён трапіў у бяду. 3 тае пары Бэмбі не прапускаў выпадку пры сустрэчы з сычом запытацца з найграным хваляваннем:
    — 3 вамі нічога не здарылася?
    Або, прытворна трасучыся ад страху, сказаць: — Ах, як вы мяне напалохалі!
    Сыч прыходзіў у захапленне.
    — Так, так,— пасмейваўся ён,— мой голас гучыць жудасна, невыносна!
    I ён раздзімаў пер’е, з-за чаго рабіўся падобным на мяккі карычневы шарык, што вельмі яму падыходзіла.
    Некалькі разоў надараліся навальніцы. Першы раз гэта адбылося днём, і па меры таго як цемра ахінала іх маленькую хаціну, страх усё мацней завалодваў Бэмбі. Здавалася, быццам ноч раптоўна спусцілася з неба ў самы разгар дня. Калі ж магутны парыў ветру, дзіка равучы, прадзьмуў лес, бліснула маланка і грымнуў гулкі гром, Бэмбі ледзь не страціў прытомнасць: яму ўявілася, што свет вось-вось разаб’ецца-разарвецца, расколецца на кавалкі.
    У другі раз навальніца заспела яго ў дарозе. Бэмбі бег услед за маці. Кожны ўдар грому быццам здзімаў яго з дарогі ў кустоўе, кожны выбліск маланкі вяртаў назад. Бэмбі згубіў над сабой усялякую ўладу. Лес здаваўся вымерлым, яго насельнікі пахаваліся хто куды. Ды і як было не хавацца, калі з кожнага сучка, кожнай галінкі бег свой вадаспадзік, калі дрэвы, кусты і травы набрынялі вадою і кожная ўспышка маланкі адбівалася ў тысячах кропель і струменяў, быццам лес на імгненне загарэўся!
    Але ўсё мае свой канец. Маланкі прытухлі, іх вогненныя прамяні не пранікалі болып, не праходзілі праз кароны дрэў. Гром адкаціўся ўдалеч. Некаторы час яшчэ чулася яго няяснае мармытанне, затым і яно сціхла. Дождж стаў рэдзенькім. Яго раўнамерны шум гучаў яшчэ каля гадзіны. Праз яго, праз мокрую лістоту заззяла сонца. Здавалася, лес глыбока дыхае, падстаўляючы сябе свежым, чыстым, залацістым струменям. I ўжо ніхто болей не хаваўся. Страх знік, яго змыў дождж.
    Ніколі яшчэ іх прыход на паляну не быў такім своечасовым, як гэтым вечарам пасля навальніцы. Зрэшты, да вечара яшчэ было далёка. Сонца высока стаяла ў небе, паветра было жыватворна свежым
    і духмяніла востра, водарна. Лес звінеў шматтысячнымі галасамі, яго жыхары павылазілі са сваіх схоў, хацінак і тайнічкоў і спяшаліся падзяліцца толькі што перажытым.
    Каб трапіць на паляну, Бэмбі і яго маці трэба было абысці вялізны стары дуб, які перагарадзіў сваім тоўстым вузлаватым карэннем іхнюю сцежку. На суку сядзела вавёрка. Яна вітала маці і сына, як добрых знаёмых.
    Калісьці, пры першай сустрэчы, Бэмбі прыняў вавёрачку з-за яе чырвоненькага футра за вельмі маленькае аленянятка. Але тады ён быў яшчэ зусім дурненькім і многага не разумеў. Вавёрка яму вельмі спадабалася. Таварыская, гаваркая, ветлівая, яна адрознівалася выдатнымі манерамі, умела цудоўна бегаць, скакаць і куляцца ў галінах дуба. Ведучы гутарку, яна нястомна насілася ўверх і ўніз па гладкім ствале, быццам гэта было чыстым глупствам. Ці ўсаджвалася на галінку, якая хісталася, абапіраючыся на свой пушысты хвост і выстаўляючы белыя грудзі, зграбна, прыгожа памахвала лапкамі, схіляючы галоўку з боку на бок і за адзін міг нагаворвала мноства цікавых і жартоўных рэчаў...
    Вось і цяпер яна маланкава спусцілася ўніз такі мі неверагоднымі скачкамі, што можна было падумаць, быццам яна куляецца праз галаву. Размахваючы пушыстым хвастом, яна крычала:
    — Добры вечар! Добры вечар! Як міла, што вы прыйшлі!
    Маці і Бэмбі спыніліся. Вавёрка саслізнула яшчэ ніжэй па гладкім ствале.
    — Ну,— пачала яна лапатаць,— як вы перанеслі навальніцу? Вядома, бачу я, што ў вас усё ў па радку. Урэшце рэшт, гэта самае галоўнае.-— Яна пусцілася па ствале ўверх, прыгаворваючы: — He, унізе завельмі сыра. Пачакайце секунду, зараз я знайду сабе лепшае месцейка. Я вас не затрымліваю?.. Дзякуй вам! Можна цудоўна размаўляць і адсюль.
    Носячыся ўзад і ўперад па галінцы, яна пра цягвала:
    — Ну й непарадак творыцца! Шум, трэск, скан дал! Вы і ўявіць сабе не можаце, як я была напалохана. Я забілася ў куток і сядзела ціха-ціха, баючы-
    ся нават паварушыцца. «Ох, толькі б пранесла!» — думала я. Праўда, маё дрэва — лепшая схованка і абарона ва ўсім свеце, гэта я магу цвёрда сказаць. Я ўжо аблазіла ўсё наўкола, другога такога дрэва не знайсці. I ўсё-такі хвалюешся страшэнна!
    Вавёрачка ўселася на свой цудоўньі хвост, паказаўшы белыя грудзі. Яна прыціскала да сэрца пярэднія лапкі, і няцяжка было ўявіць, як моцна яна перахвалявалася.
    — Мы ідзём на поплаў абсушвацца,— сказала маці.
    — О, гэта цудоўная думка! — усклікнула вавёрка.— Вы такая разумная! Недарэмна я заўсёды сцвярджаю, што вы незвычайна разумная.— Адным скачком яна ўскочыла на верхнюю галіну.— Сапраўды, вы не можаце прыдумаць нічога лепшага, чым пайсці на паляну.— Лёгкім скачком яна дасягнула верхавіны дуба.— Мне таксама хочацца наверх, да сонца. Я наскрозь прамокла. Мне хочацца на самую-самую вяршыню,— лапатала яна, зусім не клапоцячыся аб тым, слухаюць яе ці не.
    На паляне было вельмі ажыўлена. Там знаходзіўся і сябар-прыяцель заяц з усёй сваёй сям’ёй, і цёця Энна з дзецьмі стаяла сярод сваіх знаёмых. На гэты раз Бэмбі зноў убачыў бацькоў. Яны павольна выйшлі з лесу з двух бакоў, а потым з’явіўся і трэці. Затым, захоўваючы адлегласць, яны гэтак жа павольна рушылі паўз узлесся. Яны ні на кога не звярталі ўвагі і нават адзін з адным не размаўлялі. Бэмбі сачыў за імі з паважным захапленнем...
    Потым ён гаманіў з Габо, Фалінай і яшчэ двума знаёмымі аленянятамі. Ён прапанаваў пагуляць. Астатнія ахвотна згадзіліся, і яны пачалі кружляць па паляне. Фаліна была самай неўтаймоўнай, няўрымслівай сярод іх. Свежая, спрытная, багатая на выдумкі. А вось Габо неўзабаве стаміўся. Навальніца выклікала ў яго сэрцабіццё, і цяпер гэта сэрцабіццё ўзнавілася. Габо ўвогуле быў слабенькім, але Бэмбі любіў яго за добры нораў і нязменную добразычлівасць. Габо, праўда, быў крыху сумным, але стараўся не паказваць гэтага...
    Настаў час, калі Бэмбі спазнаў смак маладых парасткаў, мяккіх мяцёлачак, салодкай дзяцеліны. I цяпер, калі ён прыпадаў да маці, каб крышачку
    асвяжыцца, яна нярэдка гнала яго прэч.
    — Ты ўжо не маленькі,— гаварыла яна, а іншым часам дадавала: — Адыдзі, пакінь мяне ў спакоі.
    Здаралася таксама, што маці пакідала хаціну, ніколькі не клапоцячыся аб тым, ці ідзе за ёю Бэмбі. I ў час прагулак яна зусім не звяртала на яго ўвагі.
    Аднойчы маці і зусім знікла. Бэмбі не разумеў, як гэта адбылося, як мог ён не прыкмеціць яе ўцёкаў. Але маці не было. Упершыню Бэмбі застаўся адзін.
    Спачатку ён толькі здзівіўся, потым яго ахапіў неспакой, які хутка перайшоў у страх, а затым глыбокая, безнадзейная туга запаланіла ўсю яго істоту. Доўга гучаў яго разгублены, самотны кліч, але ніхто не адгукаўся, ніхто не ішоў.
    Дарэмна пашавельваў ён вушамі, дарэмна ўнюхваўся. Нікога. I ён зноў гукаў, зусім ціха, ледзь чутна, з нясмелай умольнаю просьбай:
    — Мама!.. Мама!..
    Ахоплены горкім адчаем, ён пацягнуўся, сам не ведаючы куды. Спачатку ён ішоў па знаёмай сцяжыне, спыняўся і гукаў маці і зноў ішоў няўпэўненым хісткім крокам, няшчасны, пакінуты Бэмбі. Ён ішоў усё далей і далей па ўжо незнаёмых няходжаных сцежках і нарэшце апынуўся ў нейкай невядомай, да болю чужой мясціне.
    I тут ён пачуў два дзіцячыя галасы, якія клікалі так, як ён, на яго лад:
    — Мама!.. Мама!..
    Бэмбі прыслухаўся. Здаецца, гэта Габо і Фаліна. Ну вядома ж, гэта яны. Імкліва пабег ён на галасы і неўзабаве ўбачыў дзве чырвоненькія шубкі, якія свіціліся скрозь лістоту. Габо і Фаліна! Яны стаялі пад бузіной, цесна прытуліўшыся адно да аднаго.
    — Мама!..— крычалі яны.— Мама!..
    Яны ўзрадаваліся, пачуўшы шоргат у кустах, але гэта быў усяго-наўсяго Бэмбі, і дзеці не маглі схаваць расчаравання. Але ўсё ж яны крышачку ўзрадаваліся яму. А Бэмбі — той быў рады па-сапраўднаму: ён ужо болей не адзінокі.
    — Мая мама знікла,— сказаў Бэмбі.
    — Наша мама таксама знікла! — жаласна абгукнуўся Габо.
    Засмучаныя, глядзелі яны адно на аднаго.
    — Куды ж яны падзеліся? — сказаў Бэмбі, і ў голасе яго дрыжалі слёзы.
    — Я не ведаю,— уздыхнуў Габо. У яго зноў пачалося сэрцабіццё, ён зусім аслабеў.
    Нечакана Фаліна сказала:
    — Я думаю, яны ў бацькоў...
    Габо і Бэмбі глядзелі на яе азадачана.
    Гэта чамусьці напалохала іх.
    — Ты думаеш?..— дрыжучы запытаў Бэмбі.
    Фаліна таксама спужалася, але трымалася так, быццам ёй было вядома больш, чым яна можа сказаць. Яна і сама не ведала, чаму ёй прыйшло ў галаву, што мамы знаходзяцца ў бацькоў, але на пытанне Бэмбі адказала з разумнай і значнай мінай: