• Часопісы
  • Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка Казкі. П’еса Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн

    Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка

    Казкі. П’еса
    Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 299с.
    Мінск 1997
    95.78 МБ
    — Нават не верыцца, што калі-небудзь будзе лепш! — уздыхала маці Бэмбі.
    I цёця Энна ўздыхала таксама:
    — He верыцца, што калі-небудзь будзе лепш.
    — О не! — пярэчыла Марэна, задумліва гледзя-
    чы ў адну ёй вядомую далеч.— Я пастаянна думаю аб тым, як добра было раней...
    — Паслухайце,— звярнулася цёця Нетла да цёці Энны, кіўнуўшы на Габо.— Чаму ж ваш хлопчык калоціцца?
    — На вялікі жаль, так, дрыжыць,— засмучана пацвердзіла цёця Энна.— Ужо даўно так.
    — О! — прамовіла цёця Нетла са сваёй звычайнай праматой.— Калі б гэта было маё дзіця, я б памерла ад страху за яго жыццё. Баюся, што ён не дацягне да вясны...
    3 Габо на самай справе было вельмі дрэнна. Ён быў такі кволы — намнога слабей за Бэмбі і Фаліну, нават моцна адстаў ад іх у росце. Цяпер з кожным днём яму рабілася ўсё горш і горш. Габо не мог сам здабываць ежу з-пад снегу; яму было дужа балюча рабіць гэта. I ён зусім аслаб ад голаду, холаду і нягод. Ён безупынна дрыжаў, зрабіўся да ўсяго абьіякавым.
    Цёця Нетла падышла да Габо і дружалюбна штурханула яго ў бок:
    — Ну, не вешаць нос! Гэта шкодна і зусім не да твару маленькаму прынцу!— Яна адвярнулася, каб схаваць хваляванне.
    Раптам Рано, які сядзеў недалёка, ускочыў.
    — Я не ведаю... што гэта?..— прамармытаў ён, азіраючыся.
    Усе насцярожыліся.
    — Што здарылася?..
    — He ведаю, нічога не ведаю,— паўтарыў Рано.— Але мне неспакойна... раптам мне стала неспакойна... Нешта адбываецца...
    Карус уцягнуў паветра:
    — Нічога... здаецца, нічога...— сказалі яны.
    — I ўсё ж,— рашуча вымавіў Рано,— вам мяне не пераканаць у адваротным... нешта адбываецца...
    Марэна дадала:
    — Крычалі вароны...
    — Яны зноў крычаць! — імгненна адрэагавала Фаліна.
    Цяпер і астатнія пачулі карканне варон.
    — Вось яны ляцяць! — усклікнуў Карус.
    Усе дружна ўзнялі галовы. Высока над каронамі дрэў ляцела чарада варон. Яны ляцелі з ускраіны
    лесу, з той апошняй мяжы, адкуль заўсёды прыходзіла небяспека. Вароны злосна перамаўляліся.
    — Ну вось, хіба я не правы? — зноў звярнуўся да ўсіх Рано.— Адразу відаць — нешта насоўваецца.
    — Што ж рабіць? — перапалохана прашаптала маці Бэмбі.
    — Бегчы! — усклікнула цёця Энна.
    — Чакаць,— пераканана заўважыў Рано.
    — 3 дзецьмі? — перапытала цёця Энна.— Чакаць, калі Габо ледзь перасоўвае ногі?
    — Ну добра,— падумаўшы, сказаў Рано, ідзіце адсюль. Па-мойму, гэта не мае сэнсу, але я не хачу, каб мяне потым папракалі.
    — Хадзем, Габо! Фаліна, хадзем! — I цёця Энна разам са сваімі дзецьмі рушыла наперад.
    Астатнія засталіся на месцы. Яны стаялі ціха, прыслухоўваючыся і калоцячыся ад страху.
    — Толькі гэтага не хапала да ўсяго, што нам давялося перажыць! — сказала цёця Нетла.
    Сакатанне сарок пачулася ў тым жа баку лесу, адкуль прыляцелі вароны.
    — Увага!.. Увага!..— трашчалі яны.
    Іх яшчэ не было відаць, але выразна чуўся папераджальна-перасцерагальны, уроскід, наперабой крык:
    — Ува-ува-ува-а-га!..
    Але вось сарокі паказаліся. Пералятаючы з дрэва на дрэва, насіліся яны ўзад і наперад спалохана і неўгамонна.
    — Гха-а! — выкрыкнула сойка і моцна абвясціла знаёмы ўсім сігнал трывогі.
    Раптам алені цесна збіліся ў адзін гурт.
    Гэта быў Ён!
    Хваля невыноснага паху плыла праз гушчар, дурманіла галаву, жудасцю ахалоджвала сэрца.
    Ускалыхнуўся лес, напоўніўся рухам, шчабятаннем, піскам. У галінах шнарылі сініцы — сотні маленькіх пушыстых камячкоў — і пішчалі з усяе сілачкі:
    — Наперад! Наперад!
    3 панічным крыкам пранёсся чорны дзяцел. Праз цёмную сетку аголенага кустоўя было відаць, як на снезе мітусіліся вузкія, доўгія цені. Гэта былі
    фазаны. Пасярод іх мільгала штосьці чырвонае, верагодна, ліса. Але ніхто цяпер не баяўся яе. Цяжкі, невыносны пах расцякаўся праз лес, прыміраючы ўсіх яго жыхароў у агульным страху і ў гэткім жа імкненні выратавацца, чаго б гэта ні каштавала.
    Гэты таямнічы, гнятлівы пах пранізваў лес з такой нечуванай, небывалай сілай, што ўсе зразумелі: на гэты раз Ён не адзін. Ён ідзе з такімі ж, як сам.
    He рухаючыся, глядзелі алені на ўскудлачаных, разгубленых сініц і драздоў, на вавёрак, якія адчайна пераскоквалі са ствала на ствол, і думалі, што усёй гэтай малечы, па сутнасці, няма чаго баяцца. I ўсё ж алені разумелі іх: гэтая малеча таксама чула Яго, а ніводная лясная істота не можа выносіць Яго набліжэнне...
    Вось прыскочыў друг-прыяцель заяц, на імгненне спыніўся і паспешліва заскакаў далей.
    — Што там адбываецца? — крыкнуў Карус.
    Друг заяц прысеў, але толькі павёў вачамі, гаварыць ён не мог.
    — Навошта запытваць? — змрочна прамовіў Рано.
    Друг заяц глытнуў паветра.
    — Мы акружаны,— прашаптаў ён бязгучна.— Выйсця няма. Усюды Ён!
    I тут жа ўсе пачулі Яго голас. Дзесяць, дваццаць, трьіццаць разоў запар Ён пракрычаў:
    — Хо-хо-хо-хо! Ха-ха-ха-ха!..
    Гэта гучала знішчальна, як бура ці ўраган. Ен біў па ствалах дрэў, калаціў іх, прымушаючы гучна стагнаць. Гэта было жахліва. Шоргат і свіст расхінутых кустоў, стогн дрэў, гром і трэск зламанага сучча суправаджалі кожны Яго крок.
    Ён ішоў сюды, у самы гушчар.
    Там, адкуль Ён ішоў, пачуліся кароткія са свістам трэлі, лопанне шырокіх крылаў — гэта ўзняўся фазан. Секунду ці дзве было чуваць, як набірае ён вышыню, і тут раздаўся рэзкі ўдар грому. Цішыня. Затым глухі ўдар аб зямлю.
    — Ён забіты,— заміраючы ад страху, усхвалявана сказала маці Бэмбі.
    — Першая ахвяра,— дадаў Рано.
    Марэна, юная дзяўчына, амаль дзіця, сказала:
    — У гэты час загінуць многія з нас. I я буду сярод іх.
    Але цяпер было не да яе, над усімі ўладарыў, усіх апанаваў страх.
    Бэмбі спрабаваў зразумець тое, што адбываецца, але ўсё нарастаючы шум блытаў яго думкі. Грымела, свісцела, грукатала з усіх бакоў, і ў гэтым бязладдзі гукаў Бэмбі чуў, як б’ецца яго сэрца.
    Час ад часу маці казала яму: «Будзь каля мяне». Яна гаварыла гучна, амаль крычала, але ў навакольным гуле здавалася, што яна шэпча.
    Гэтае «будзь каля мяне» было для Бэмбі адзіным апірышчам. Словы маці прыкоўвалі яго быццам ланцугом, інакш бы ён даўно кінуўся наўцёкі. Але кожны раз, калі губляў над сабой уладу, ён чуў гэтыя словы.
    Бэмбі агледзеўся. Вось праскочыла пара ласак: дзве вузенькія, звілістыя палоскі, ледзьве ўлоўныя вокам. Вожык прагна прыслухоўваўся да кожнай навіны, якую, запінаючыся, роспачна паведаміў яму разгублены, спалоханы заяц. Круцілася ліса між мітуслівых фазанаў. Яны не звярталі на яе ніякай увагі, хадзілі, мітусіліся ля самага яе носа, але і лісе было не да іх. Выцягнуўшы шыю, натапырыўшы вушы, яна з усіх сіл прынюхвалася, спрабуючы што-небудзь зразумець ва ўсёй гэтай сумятні. Рыжым пушыстым хвастом яна часта біла сябе па нагах.
    Спяшаючыся, падбег фазан. Ён выскачыў з самага пекла, не помніў сябе:
    — Толькі не падымацца! — крычаў ён сваім.— Толькі не падымацца! Бегчы, бегчы і бегчы!
    Бясконца сцвярджаў ён адно і тое ж, быццам хацеў пераканаць самога сябе, але наўрад ці ўсведамляў, што вымаўляе-выгаворвае.
    — Хо-хо-хо!.. Ха-ха-ха!..— прагучала зусім no634.
    — Толькі не падымацца! — крыкнуў фазан і тут жа, з моцным трэскам распасцёр крылы, узляцеў.
    Бэмбі сачыў, як прама і крута ўзвіўся ён між дрэў, шастаючы крыламі, назіраў за незвычайным мігценнем сіняга і карычневага з пазалотай глянцу яго раскошнага ўбору, дзівоснага, як каіптоўнасць. Шлейф яго доўгіх хвастовых пярын горда ляцеў па паветры. Рэзка прагучаў кароткі ўдар грому. Фазан склаўся, перакуліўся праз галаву,
    быццам жадаючы ўхапіць дзюбай уласныя ногі, і цяжка грымнуўся вобземлю. Ён упаў у самы цэнтр штурханіны фазанаў і больш не рухаўся.
    Пяць ці шэсць фазанаў адначасна ўзняліся ў паветра, гучна хістаючы крыламі.
    — He падымацца! — крычалі астатнія, кінуўшыся хто куды.
    Гром ударыў пяць ці шэсць разоў, і ўзляцелыя фазаны мёртва грымнуліся вобземлю.
    — Цяпер хадзем! — загадала маці.
    Бэмбі павярнуўся. Рано і Карус пайшлі ўжо. Знікла і цёця Нетла. Толькі адна Марэна засталася з імі. Яны рушылі наперад: Бэмбі з маці, ззаду сціпла выступала Марэна.
    Бушавала, раўло, трашчала, грымела з усіх бакоў. Маці заставалася спакойнай. Яна, праўда, не магла суняць дрыжыкі, але захоўвала ясны розум.
    — Бэмбі, дзіця маё,— вымаўляла яна,— аб адным прашу: трымайся ўвесь час каля мяне. Мы адсюль выберамся, толькі не трэба спяшацца.
    А кананада ўсё нарастала. Дзесяць-дванаццаць разоў запар прагрымеў гром, які Ён пасылаў са сваіх рук.
    — Спакойна,— паўтарала маці.— Толькі не бегчы. Калі мы знойдзем лаз, тады бяжы, бяжы з усіх сіл. I помні, дзіця маё: ты не павінны звяртаць увагу на мяне. Што б ні здарылася са мной... нават калі я ўпаду... помні адно: бегчы, бегчы з усяе сілы!
    Маці асцярожна, крок за крокам, прасоўвалася наперад, не звяртаючы ўвагі на тое, што рабілася наўкола.
    Узад і наперад насіліся фазаны, з размаху закопваліся ў снег, тут жа выскоквалі і імчалі далей. Вычэрчваючы зігзагі, прыскакала ўся заечая сям’я, прысела і ўраз дружна заскакала далей.
    Ніхто не вымавіў ні слова. Змучаныя страхам, аглушаныя безупынньім гулам-грукатам грому, лясныя насельнікі быццам страцілі розум.
    Лес крыху парадзеў, і наперадзе, у спляценні кустоўя, заззяла светлая шчыліна. А ззаду, набліжаючыся з кожнай секундай, раздавалася барабаннае пастукванне па ствалах дрэў, трэск сучча, што бязлітасна ламалася, гулкае: «Хо-хо-хо! Ха-хаха!..»
    Дарогу аленям пераскочыў друг-прыяцель заяц з двума суродзічамі. Бум-та-ра-рах! — прагрымеў гром. Бэмбі ўбачыў, як заяц на бягу перакуліўся, паказаўшы светлае пузца, і застаўся ляжаць. Ен таргануўся раз, другі і сціх. Бэмбі, калоцячыся ад страху, спыніўся.
    Але тут раздаўся нечы крык:
    — Яны ідуць!.. Прэч адсюль!.. Хутчэй прэч!..
    Гучны шоргат шьірока распасцёртых крылаў, свіст, рыданне, шолах апярэння — гэта ўсёй чарадой узняліся фазаны. А грамавыя ўдары ірвалі паветра на шматкі. Было чуваць, як глуха падалі на зямлю збітыя птушкі, як атрасаліся тыя з іх, каму ўдалося ўратавацца.
    I раптам Бэмбі пачуў чыюсьці незнаёмую хаду і азірнуўся. Гэта быў Ён. Ён узнікаў з усіх кустоў, бліжніх і больш далёкіх. Адусюль, куды ні кінеш пагляд, скрышваючы ўсё на сваім шляху, барабанячы па ствалах дрэў, ламаючы кустоўе, з усіх бакоў насоўваўся Ён.
    — Пара! — сказала маці.— Наперад! He прыціскайся да мяне, трымайся крыху зводдаль.— Адным скачком дасягнула яна лаза і, ускінуўшы слуп снегу, выскачыла вонкі. Бэмбі рынуўся ўслед. Гром грымеў над самай яго галавой; здавалася, расколваецца неба. Нічога не бачачы перад сабой, Бэмбі імчаў наперад. Толькі адно нястрымнае, палкае жаданне валодала ім: выбрацца з гэтага грукату і чаднага дурману, выратавацца, выратавацца любою цаною, іншага не было ні ў думках, ні ў сэрцы. Ён бег. На нейкі міг Бэмбі здалося, быццам маці ўпала, але, магчыма, гэта толькі падалося яму. Пялёнка туману засцілала вочы. Гнаны страхам, імчаўся ён наперад, імчаўся без памяці, без пачуццяў, без розуму...