• Часопісы
  • Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка Казкі. П’еса Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн

    Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка

    Казкі. П’еса
    Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 299с.
    Мінск 1997
    95.78 МБ
    — Калі ласка, пасядзіце вось так! — папрасіў Бэмбі.
    — Чаму я павінны сядзець? Я ж матылёк! — здзіўлена абгукнуўся матылёк.
    — Ах, пасядзіце хоць адну хвіліначку! — умольваў матылька Бэмбі.— Мне так хацелася ўбачыць вас зблізку. Зрабіце ласку!..
    — Ну, калі вы так просіце,— паблажліва сказала былінка.— Толькі нядоўга.
    — Якая вы асляпляльная прыгажуня! — захапляўся Бэмбі.— Вы такая прыгожая, як кветка!
    — Што? — Матылёк залопаў крыльцамі.— Як кветка? У нашым асяродку прынята лічыць, што мы прыгажэй кветак.
    Бэмбі сумеўся.
    — Безумоўна...— мармытнуў ён.— Намнога прыгажэй. Прабачце, калі ласка... Я толькі хацеў сказаць...
    — Мне зусім усё роўна, што вы хацелі сказаць,— абарваў яго матылёк.
    Ён какетліва выгінаў сваё кволае целечка, зграбна варушыў вусікамі.
    — Якая вы прыгожая! Вачэй не адвесці! — захапляўся Бэмбі.— Якое дзіва гэтыя белыя крылы!
    Матылёк расправіў крыльцы, затым шчыльна склаў іх парусам.
    — О! — усклікнуў Бэмбі.— Цяпер я бачу: вы намнога прыгажэй любой кветкі! Да таго ж вы яшчэ можаце лятаць, а кветкі не могуць. Яны прывязаны да аднаго месца.
    — Хопіць,— сказаў матылёк.— Я сапраўды Ma­ry лятаць.
    Ён так лёгка ўспырхнуў, што Бэмбі прагледзеў, не ўлавіў момант узлёту. Матылёк плаўна і грацыёзна ўзмахваў белымі крыльцамі і вось ужо лунаў у ззянні сонечнага промня.
    — Толькі па вашай просьбе прасядзеў я так доўга на адным месцы,— сказаў ён, пырхаючы вакол Бэмбі,— але цяпер я адлятаю.
    I ўсё гэта было палянай...
    У глыбіні лесу было сховішча, якое належыла маці Бэмбі. Маленькая хаціна, настолькі цесная, што Бэмбі і яго маці ледзь хапала месца, настолькі нізенькая, што, калі маці стаяла, галава яе ўпіралася ў галіны, што ўтваралі столю. Усяго за некалькі крокаў ад хаціны праходзіла аленевая сцежка, і ўсё ж хаціну было вельмі цяжка, амаль немагчыма знайсці. Трэба было ведаць асаблівую прыкмету, схаваную ў кустоўі.
    Густое спляценне арэшніку, глогу і бузіны пазбаўляла хаціну нават таго скупога святла, якое прасочвалася ў лес праз кароны дрэў; ніводзін промнік сонца не дасягаў травяной падлогі хаціны. Тут, у гэтай хаціне, з’явіўся на свет Бэмбі, тут яму трэба было жыць.
    Цяпер стомленая маці моцна спала. Бэмбі таксама было задрамаў, але раптам прачнуўся, перапоўнены свежай жыццёвай сілай. Ён ускочыў на ногі і агледзеўся. Хаціна была агорнута ценем, і можна было падумаць, што ўжо наступіў змрок. Ціха шапацеў лес. Па-ранейшаму чуўся слабы піск сініцы, часам высокі рагаток дзятла або радасны крык вароны. Але ўсе гэтыя асобныя гукі патаналі ў вялікай цішыні, што ахапіла паўдзённы свет. Калі ж добра
    прыслухацца, то можна было ўчуць, як у распаленай спёцы кіпіць паветра. Млосная духата напаўняла хаціну.
    Бэмбі нахіліўся да маці:
    — Ты спіш?
    He, маці ўжо не спала. Яна прачнулася ў той самы міг, калі Бэмбі ўскочыў на ногі.
    — А што мы зараз будзем рабіць? — запытаў Бэмбі.
    — Нічога,— адказала маці. Нам няма чаго рабіць. Кладзіся спаць.
    Але спаць Бэмбі зусім не хацелася.
    — Пой-дзе-м,— прасіў ён.— Пойдзем на паляну.
    Маці прыўзняла галаву.
    — На паляну? Цяпер... на паляну?
    Страх, які гучаў у яе голасе, перадаўся Бэмбі.
    — Хіба нельга цяпер на паляну? — запытаў ён нясмела.
    — He! — рэзка і цвёрда прагучала ў адказ.— He, цяпер гэта немагчыма.
    — Чаму? — Бэмбі адчуў, што за гэтым хаваецца штосьці таямнічае і грознае. Але разам са страхам у ім расло жаданне ведаць усё да самага канца.— Чаму мы не можам пайсці на паляну?
    — Ты пра ўсё даведаешся, калі падрасцеш.
    — А я хачу цяпер,— не адставаў Бэмбі.
    — У свой час ты даведаешся, прыйдзе такая пара,— паўтарыла маці.— Ты яшчэ маленькі, а з дзецьмі не гавораць аб такім. Цяпер... на паляну!.. Як можна пра такое думаць... Сярод белага дня...
    — Але ж мы ўжо былі на паляне,— запярэчыў Бэмбі.
    — Гэта зусім іншая справа,— сказала маці.— Мы былі ранняй раніцай.
    — Хіба толькі ранняй раніцай можна хадзіць на паляну?
    Бэмбі быў вельмі дапытлівы, але цярплівасць не пакідала маці.
    — Так, ранняй раніцай, або позна вечарам... альбо ноччу.
    — I ніколі днём? Ніколі?..
    Маці вагалася.
    — Здараецца, што некаторыя з нас ходзяць туды днём,— сказала яна нарэшце.— Але я не магу табе
    усяго растлумачьіць, ты яшчэ дужа малы... Тыя, хто ходзіць туды, падвяргаюць сябе вялікай небяспецы.
    — А што значыць «вялікая небяспека»?
    Бэмбі быў вельмі ўпартым, калі яго што-небудзь цікавіла.
    — Вось цяпер ты бачыш сам, што табе гэтага не зразумець,— ухілілася маці ад адказу.
    Бэмбі здавалася, што ён мог бы ўсё зразумець, калі б маці захацела яму як след растлумачыць. Але ён замаўчаў.
    — Мы ўсе любім дзень,— працягвала маці,— асабліва ў дзяцінстве. I ўсё ж днём мы павінны затойвацца. Толькі з вечара да ранку мы можам свабодна гуляць. Разумееш?
    — Ага...
    — Вось таму, дзіця маё, мы і павінны заставацца дома. Тут нам нішто не пагражае. А цяпер кладзіся спаць.
    Але Бэмбі ніяк не мог супакоіцца.
    — Чаму нам тут нішто не пагражае? — запытаў ён.
    — Таму што тут нас ахоўваюць-засцерагаюць кусты, буралом і старое мінулагодняе лісце, таму што ў вышыні нясе свой дазор ластаўка. Усе яны нашы сябры, асабліва старое сухое лісце, што выслала зямлю. Чужы можа падкрасціся, не патрывожыўшы кустоўя, не храбуснуўшы сучком лаўжа, ён можа падмануць нават пільнае вока ластаўкі, але яму не ўвесці ў зман, не ашукаць зжухлай зашарэлай і чуйнай мінулагодняй лістоты. Яна тут жа падасць нам знак сухім і гучным шоргатам. I мы задоўга даведаемся аб набліжэнні чужынца.
    — А што такое «мінулагодняя лістота»? — запытаўся Бэмбі.
    — Хадзі сядзь каля мяне,— сказала маці.— Я раскажу табе...
    Бэмбі паслухмяна сеў каля маці, і тая распачала свой расказ. Аказваецца, дрэвы не заўсёды зелянеюць і сонца не заўсёды лье з неба сваю шчодрую цеплыню. Прыходзіць пара, калі сонечнае святло слабне і холад ахінае зямлю. Тады лісце губляе сваю свежую зялёную афарбоўку, жаўцее, чырванее, бурэе і павольна ападае. I агалелыя дрэвы, быццам
    няшчасныя жабракі, працягваюць да неба свае голыя, абабраныя галіны. Апалае лісце высцілае зямлю і гучна шаргаціць ад кожнага дотыку. Паспрабуй падкрасціся незаўважаным! О, гэта добрае сухое лісце — дбайная і бяссонная варта! Нават цяпер, сярод лета, схаваўшыся пад свежай травой, нясе яно сваю верную службу...
    Бэмбі прытуліўся да маці, ён забыў пра паляну. Калі маці скончыла расказ, ён глыбока задумаўся. У ім абудзілася любоў да мілага старога лісця, якое і пасюль творыць дабро, нягледзячы на тое, што завяла і даўно страціла цеплыню жыцця. Але што ж гэта такое, урэшце рэшт, «небяспека», аб якой пастаянна сцвярджае маці? Роздум натаміў яго. Наўкол было ціха, толькі звонку прыглушана кіпела на спякоце паветра. I Бэмбі заснуў.
    Аднойчы вечарам Бэмбі зноў прыйшоў з маці на паляну. Ён думаў, што ведае паляну ўдоўж і ўпоперак, што ён бачыў там усё, што можна бачыць, чуў усё, што можна чуць. Але аказалася, што свет намнога багацей і больш разнастайны, чым ён сабе ўяўляў.
    Спачатку ўсё было гэтак, як і ў першы раз. Ён доўга гуляў з маці ў вясёлую гульню «даганялку». Ён радасна насіўся па паляне, захмялелы ад паветра, прастору і нябеснага блакіту, калі раптам заўважыў, што маці спынілася. Бэмбі затармазіў так крута, што ўсе яго чатыры нагі раз’ехаліся ў розныя бакі, і яму давялося высока падскочыць, каб зноў сабраць іх пад сабой.
    Мяркуючы па ўсім, маці з кімсьці размаўляла, але высокія травы хавалі яе субяседніка. Бэмбі падышоў бліжэй. Побач з маці ў мяцёлках травы варушыліся двое вушэй, двое вялікіх шэра-карычневых, размаляваных чорнымі палоскамі вушэй. Бэмбі ніколі не бачыў такіх вушэй і крыху спужаўся, але маці сказала:
    — Хадзі сюды. Гэта наш друг заяц. Падыдзі, не бойся і дай на сябе паглядзець.
    Бэмбі не прымусіў сябе прасіць двойчы. Ён зрабіў крок наперад і тут жа ўбачыў зайца. Яго вялікія, падобныя на лыжкі вушы то ўскідваліся ўгору, то падалі, нібыта ад раптоўнага прыступу слабасці.
    Бэмбі збянтэжылі вусы зайца. Яны, нібыта пра-
    мыя доўгія стрэлы, ва ўсе бакі тарчма разыходзіліся вакол яго маленькага рота. Але гэта не перашкодзіла Бэмбі заўважыць, што твар у зайца сімпатычны, з добрым адкрытым выразаіл, і глядзіць ён на свет дзвюма бліскучымі круглымі вачамі. He, у дружалюбнасці зайца немагчыма было ўсумніцца.
    — Добры вечар, малады чалавек,— прывітаў яго вельмі ветліва заяц.
    Бэмбі толькі кіўнуў: «Добры вечар». Ён і сам не ведаў, чаму ён абмежаваўся кіўком — вельмі ветлівым, вельмі пачцівым, ды ўсё ж крыху паблажлівапагардным. Пэўна, гэта было ў яго прыроджаным.
    — Што за чароўны юны прынц?! — сказаў заяц.
    Ён разглядваў Бэмбі, ставячы тарчма то адно вуха, то другое, то ўскідваючы іх адначас.на, то бяссільна апускаючы. Гэтая манера не спадабалася Бэмбі; у ёй было штосьці знарочыстае.
    А заяц усё разглядваў Бэмбі вялікімі круглымі вачамі. Пры гэтым яго рот і нос з цудоўнымі вусамі безупынна рухаліся, быццам ён адольваў жаданне чхнуць. Бэмбі рассмяяўся. Адразу ж засмяяўся і заяц, толькі вочы яго заставаліся задуменнымі.
    — Віншую вас,— сказаў ён маці,— ад усяго cap­ita віншую з такім сынам. Так, так, гэта сапраўдны прынц... так, так, так, інакш яго не назавепі...
    Заяц выпраміўся і, да немалога здзіўлення Бзмбі, усеўся на заднія ногі. Паставіўшы вушы тарчма, ён уважліва прыслухаўся, затым апрабаваў паветра сваім рухомым носам і зноў паважна апусціўся на ўсе чатыры нагі.
    — Маё шанаванне паважаным панам,— сказаў заяц.— У мяне столькі спраў сёння вечарам! Пакорна прашу прабачыць мяне.
    Ён павярнуўся і памчаўся прэч, цесна прыціснуўшы вушы, якія даходзілі яму да сярэдзіны спіны.
    — Да пабачэння! — крыкнуў яму наўздагон Бэмбі.
    Маці ўсміхнулася.
    — Слаўны заяц!.. Такі мілы і сціплы. Яму таксама нялёгка жывецца на свеце.— У яе словах адчувалася глыбокая сімпатыя.
    Пакуль маці абедала, Бэмбі пайшоў крыху пагуляць. Ён разлічваў сустрэць каго-небудзь з даўніх
    знаёмых і завязаць новыя знаёмствы. Асаблівай патрэбы ў гэтым не было, але яму прыемна было адчуваць радасць гэтых жаданых спатканняў. Раптам да яго слыху даляцеў нейкі шорхат і быццам нягучны тупат. Ён прыгледзеўся. Удалечыні, на ўзлессі, пітосьці прамільгнула ў траве. Нейкая істота,.. за ёй другая. Бэмбі хутка аглянуўся на маці. Але тая, ніколькі не трывожачыся, глыбока апусціла голаў у траву. А невядомыя істоты бегалі наўкола, якраз як рабіў гэта сам Бэмбі. Ён быў азадачаны і міжволі падаўся назад, быццам намерваючыся кінуцца наўцёкі. Маці прыкмеціла яго хваляванне і ўзняла галаву.