• Часопісы
  • Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка Казкі. П’еса Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн

    Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка

    Казкі. П’еса
    Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 299с.
    Мінск 1997
    95.78 МБ
    — Гэта мой бацька вяртаецца,— спалохана сказала яна.— О, Мыш, калі ласка, злітуйся, пайдзі адсюль куды-небудзь, каб мой бацька цябе не бачыў!
    — Нікуды я не пайду,— адказала Мыш,— але я магу схавацца ў цябе за абцасам, каб паглядзець, як твой бацька здагадаецца пра тваё непаслушэнства.
    Ледзь толькі Мыш паспела схавацца ў Разалі за спінай, як у пакой увайшоў Прудан. Ён зірнуў на Разалі і заўважыў, што яна ўся бледная і вельмі спалоханая.
    — Разалі,— сказаў Прудан дрыготкім голасам,— я забыў узяць ключык ад хаткі. Ты знайшла яго?
    — Так, бацька, вось ён,— адказала Разалі, вяртаючы ключык, і моцна пачырванела.
    — А чаму тут разлітае малако?
    — Гэта кот, бацька,— сказала Разалі.
    — Кот? — здзівіўся бацька.— Няўжо кот мог зняць з агня поўны кацёл з малаком і разліць яго пасярод пакоя?
    — He, бацька. Гэта я сама несла кацёл і выпадкова перакуліла яго.
    Разалі гаварыла ледзь чутна і не асмельвалася зірнуць на бацьку.
    — Вазьмі дзяркач,— сказаў Прудан,— ды прыбяры ўвесь гэты бруд.
    — Дзеркача болей няма,— прызналася дзяўчына.
    — Няма дзеркача? Але ж калі я выходзіў, ён быў.
    — Я спаліла яго, выпадкова, калі... калі...
    Яна змоўкла. Бацька пільна паглядзей на яе. Потым неспакойным вокам прабег па пакоі і паволі рушыў да хаткі ў садзе.
    Разалі апусцілася на крэсла і зарыдала. А Мыш сядзела моўчкі і ні разу не паварушылася. Праз колькі хвілін Прудан вярнуўся, на твары ў яго быў вялікі сполах.
    — Разалі, няшчасная, што ты зрабіла? — прамовіў ён.— Ты паддалася сваёй злачыннай цікаўнасці і выпусціла на волю нашага самага лютага ворага!
    — Бацька, даруйце мне, даруйце,— пачала прасіць Разалі і кінулася бацьку ў ногі.— Я не ведала, што раблю так дрэнна.
    — Так заўсёды бывае з тымі, хто не слухаецца, Разалі. Яны думаюць, што калі і робяць дрэнна, дык толькі трошкі, а ўрэшце прычыняюць вялікае гора і сабе, і іншым.
    — Але, бацька, што ж гэта за Мыш і чаму вы яе гэтак баіцеся? Калі яна такая магутная, то як вы маглі так доўга трымаць яе пад замком і чаму не можаце пасадзіць зноў?
    — Гэтая Мыш, дачушка,— злая і магутная варажбітка. А сам я — чарадзей Прудан. I калі ўжо ўсё роўна ты выпусціла майго ворага, то цяпер я магу раскрыць табе праўду, якую мусіў хаваць пятнаццаць гадоў. Дык вось, як я ўжо сказаў, я чарадзей. А твая маці была звычайная смяротная. Але яе добры характар і прыгажосць так спадабаліся каралеве феяў і каралю чарадзеяў, што яны дазволілі мне з ёй ажаніцца. На вяселле я зладзіў вялікі банкет, але на няіпчасце забыў запрасіць на яго Мярзотную варажбітку, якая і без таго вельмі злавалася, што я выбраў звычайную прынцэсу і не захацеў ажаніцца з яе дачкой. I таму яна прысягнулася люта адпомсціць маёй жонцы і дзецям. Яе пагрозы мяне не спалохалі, бо я быў амаль такі самы магутны, як і яна, і апроч таго мяне вельмі любіла
    каралева феяў. He раз я сваімі чарамі не даваў здзейсніцца помсце Мярзотніцы. Але пасля твайго нараджэння твая маці адчула сябе вельмі блага, і я быў няздольны ёй дапамагчы. На хвіліну я адлучыўся, каб паклікаць на дапамогу каралеву феяў.
    А калі вярнуўся, тваёй маці ўжо не было: злая варажбітка скарысталася з маёй адсутнасці і забіла яе, а цябе збіралася надзяліць найгоршымі заганамі ў свеце. На шчасце, маё вяртанне не дазволіла здзейсніцца яе злым намерам. Я паспеў спыніць яе як раз у той момант, калі яна надзяліла цябе цікаўнасцю. Праз сваю цікаўнасць ты ў пятнаццаць год павінна была падпасці пад яе поўную ўладу. Але каралева феяў і я, злучыўшы нашу агульную магутнасць, здолелі ўраўнаважыць варажбіткіна злое наканаванне. Было вырашана, што ты падпадзеш пад варажбіткіну ўладу толькі тады, калі да пятнаццаці год тройчы саступіш сваёй цікаўнасці. Разам з гэтым рашэннем каралева феяў пакарала Мярзотніцу, абярнуўшы яе ў шэрую мыш і зачыніўшы ў той хатцы, якую ты бачыла. Тады ж яна абвясціла, што варажбітка не зможа выйсці з свайго вязення, пакуль ты, Разалі,сама і па сваёй волі не адчыніш ёй дзверы; што яна не набудзе свайго ранейшага выгляду, пакуль ты тройчы да пятнаццаці год не саступіш цікаўнасці, а калі ты хоць раз устаіш перад гэтай заганай, то будзеш вызваленая назаўжды ад чараў Мярзотнае варажбіткі і вызваліш ад іх мяне. Мне шмат чаго каштавала дабіцца такой апекі ад каралевы феяў, і я здолеў гэта толькі таму, што паабяцаў падзяліць твой лёс і таксама зрабіцца рабом Мярзотніцы, калі ты тройчы саступіш сваёй цікаўнасці. Я вырашыў выхоўваць цябе так, каб знішчыць гэтую страшную загану —• цікаўнасць, якая павінна была прынесці табе столькі гора.
    Таму я і трымаў цябе за гэтымі мурамі, таму і не дазваляў нікога ўбачыць, і не меў нават слуг. Сваёю ўладай я стараўся даць табе ўсё, што ты толькі хацела, і пачынаў ужо радавацца, што ўсё ідзе гэтак добра. Заставалася ўсяго тры тыдні да твайго дня нараджэння, пасля якога ты была б вызваленая ад страшных варажбіткіных чараў. Але ў той дзень ты спытала ў мяне пра ключык, пра які раней, здавала-
    ся, і не думала. Я не здолеў схаваць ад цябе хвалявання, выкліканага тваёй просьбай, і гэта яшчэ больш распаліла тваю цікаўнасць. Хоць ты ўдавала вясёлай і бесклапотнай, я ведаў твае сапраўдныя думкі. Таму — сама можаш уявіць, як мне было цяжка, калі каралева феяў загадала мне пакінуць цябе адну і пакласці ключык на відным месцы, каб твая спакуса была яўнай і тым больш заслужанай магчымая перамога! Я вымушаны быў пакінуць ключык і даць табе за маёю адсутнасцю вырашаць самой.
    Уяві, Разалі, як я пакутаваў усю тую гадзіну, пакуль ты была адна, а тым болып калі вярнуўся і ўбачыў тваю разгубленасць і пачырванелыя шчокі. Я адразу здагадаўся, што ты не здолела стрымацца. Да таго дня, пакуль табе не споўніцца пятнаццаць гадоў, я вымушаны быў хаваць ад цябе праўду і нічога не казаў пра тое, хто ты і якая небяспека цябе чакае. Іначай ты адразу апынулася б пад уладай Мярзотнае варажбіткі.
    Але і цяпер, Разалі, не ўсё яшчэ страчана. Ты можаш выправіць сваю віну, калі за астатнія два тыдні да твайго дня нараджэння хоць раз устаііп перад варажбіткінымі чарамі. У пятнаццаць год ты павінна была заручыцца з Чароўным прынцам, які таксама паходзіць з нашага роду. I гэтыя заручыны яшчэ магчымыя. Ах, мілае маё дзіця, Разалі, пашкадуй, калі не мяне, то хоць бы саму сябе, набярыся мужнасці і болей не саступай сваёй прыхамаці.
    Разалі слухала бацьку, седзячы ў яго на каленях, і горка плакала, схаваўшы твар у далонях. Але апошнія бацькавы словы яе крыху падбадзёрылі, яна ласкава пацалавала яго і сказала:
    — Бацька, клянуся вам, я выпраўлю сваю віну, але не пакідайце мяне болей адну. Побач з вамі ў мяне на ўсё стане мужнасці, а без вас, без вашага мудрага бацькоўскага догляду мне можа зноў яе не хапіць.
    — Ах, Разалі,— адказаў бацька,— на жаль, я болып не магу заставацца з табою. Цяпер я ва ўладзе Мярзотнае варажбіткі, свайго лютага ворага, а яна ніколі не пагадзіцца, каб я быў побач з табой і засцерагаў цябе ад яе вераломства. Мне нават дзіўна, чаму дагэтуль яе не відаць: ёй, вядома ж.
    было б вельмі прыемна паглядзець на маю скруху.
    — Я тут, каля ног тваёй любай дачкі,— прарэзліва віскнула шэрая Мыш і вылезла, каб яе мог убачыць няшчасны чарадзей.— Мне было вельмі забаўна паслухаць расказ пра пакуты, якія я табе прычыніла. Таму я і не паказвалася, каб даць табе скончыць. А цяпер развітвайся са сваёй даражэнькаю Разалі, я забіраю тваю прыгажуню з сабой і забараняю табе ісці за намі.
    Сказаўшы гэта, яна ўхапіла сваімі маленькімі вострымі зубамі Разалі за прыпол і моцна пацягнула за сабой. Разалі пачала крычаць, чапляцца за бацьку, але яе цягнула нейкая неадольная сіла. Гаротны чарадзей не вытрымаў, схапіў палку і замахнуўся ёю на Мыш, але не паспеў ён апусціць рукі, як Мыш дакранулася да яго сваёй маленькаю лапкай, і ён знерухомеў, зрабіўшыся падобным да статуі. Разалі абедзвюма рукамі абхапіла бацькавы калені і закрычала, молячы Мыш злітавацца, але тая засмяялася сваім страшным прарэзлівым смехам і адказала:
    — Хадзем, хадзем, мая любачка, табе яшчэ двойчы трэба паддацца тваёй мілай цікаўнасці, але гэта будзе не тут. За два тыдні, што засталіся да твайго дня нараджэння, мы з табой шмат дзе пабываем і я шмат чаго табе пакажу.
    Мыш яшчэ мацней пацягнула дзяўчынку, але Разалі з такою сілай абхапіла бацьку рукамі, што нават нягледзячы на ўсю незвычайную варажбіткіну моц, тая не магла яе ададраць. Тады Мыш раптам рэзка і пранізліва віскнула, і ўвесь дом разам патануў у агні. Разалі не разгубілася, яна здолела зразумець, што калі застанецца тут і згарыць разам з домам, то астатняя надзея ўратаваць бацьку будзе страчаная і ён назаўжды застанецца рабом Мярзотнае варажбіткі. А калі яна захавае сабе жыццё, то захавае і магчымасць уратаваць бацьку.
    — Бывай, мой бацька! — закрычала яна.— Мы абавязкова ўбачымся праз два тыдні. Вашая Разалі прынесла вам многа гора, але яна вас і ўратуе, абяцаю вам!
    I яна кінулася ўпрочкі, ратуючыся ад полымя. Яна доўга бегла, сама не ведаючы куды, потым яшчэ некалькі гадзін ішла і нарэшце, не адчуваючы
    ног ад стомы і паўжывая ад голаду, адважылася падысці да нейкай добрай кабеты, якая сядзела на парозе сваёй хаты.
    — Пані,— сказала ёй Разалі,— ці не дасцё вы мне прытулак? Я паміраю ад стомы і голаду, дазвольце ж мне ўвайсці ў вашу хату і правесці ў вас ноч.
    — Але чаму такая прыгожая дзяўчынка цягаецца адна па дарогах? — здзівілася кабета.— I што гэта з вамі за брыдкая мыш з такой страшнаю пысай?
    Разалі азірнулася і ўбачыла побач шэрую Мыш, якая глядзела на яе кплівым позіркам.
    Яна хацела яе прагнаць, але Мыш упарта стаяла на месцы. Убачыўшы іх барацьбу, добрая кабета заківала галавой і сказала:
    — Ідзіце, красуня, сваёй дарогай. Я не даю ў сябе прытулку нячыстай сіле і тым, хто з ёй знаецца.
    Заплакаўшы, Разалі пайшла далей, і паўсюль, дзе яна ні пыталася, яе не хацелі пускаць, таму што ўсе бачылі брыдкую Мыш, якая ні на крок не адставала ад дзяўчынкі. Неўзабаве Разалі ўвайшла ў дрымучы лес. На шчасце, яна знайшла ў ім чыстую ручаіну і змагла наталіць смагу. У лесе было шмат арэхаў і ягад; і вось, папіўшы ды паеўшы, Разалі села, прытулілася да дрэва і з трывогай пачала думаць пра свайго бацьку ды пра тое, што ёй рабіць і як быць адной усе гэтыя два тыдні. Думаючы так, Разалі заплюшчыла вочы, каб не бачыць праклятае шэрае Мышы; стома і прыцемак пачалі наганяць на яе дрымоту, і яна заснула глыбокім сном.