• Часопісы
  • Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка Казкі. П’еса Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн

    Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка

    Казкі. П’еса
    Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 299с.
    Мінск 1997
    95.78 МБ
    Але кіраваў ён нядоўга: занадта многа пакут выпала на яго долю і занадта жорсткія былі ў яго выпрабаванні — праз тры гады ён памёр. А новы кароль правіў жалезнай рукой.
    САЛАВЕЙ I РУЖА
    — Яна сказала, што будзе
    танцаваць са мной, калі я
    прынясу ёй чырвоную ружу! — усклікнуў малады Студэнт.— Але ў маім садзе няма ніводнай чырвонай ружы.
    Са свайго гнязда на дубе гэта пачуў Салавей. Ён выглянуў з лістоты і прыслухаўся.
    — Ніводнай чырвонай ружы ва ўсім маім садзе! — зноў усклікнуў Студэнт, і яго прыгожыя вочы напоўніліся слязьмі.— Ах, ад якой дробязі залежыць шчасце! Я прачытаў усё, што напісана мудрымі людзьмі, я ведаю ўсе сакрэты філасофіі, але таму толькі, што ў мяне няма чырвонай ружы, маё жыццё будзе разбіта.
    «Вось дзе нарэшце сапраўдны закаханы! — сказаў сам сабе Салавей.— Ноч у ноч спяваў я пра яго, хоць і не ведаў яшчэ, ноч у ноч я расказваў аб ім зоркам, і вось я бачу яго самога. Валасы ў яго цёмныя, што гіяцынт, вусны чырвоныя, што ружа, якую ён шукае; але каханне зрабіла яго твар бледным, як слановая косць, а пакуты надалі яму мужнасці».
    — Заўтра ўвечары ў Прынца баль,— шаптаў юнак,— і мая каханая будзе сярод гасцей. Калі я прынясу ёй чырвоную ружу, дык абдыму яе. Яна схіліць галоўку мне на плячо, і мы будзем моцна трымацца за рукі. Але ў маім садзе няма чырвонай ружы, і я, самотны, буду стаяць у кутку, а яна пройдзе міма. Яна не заўважыць мяне, і маё сэрца гэтага
    не вытрымае.
    — Вось сапраўдны закаханы,— сказаў Салавей.— Тое, пра што я толькі пяю, для яго боль. О так, Каханне — гэта цуд. Яно даражэйшае за смарагд, даражэйшае за цудоўны апал. Яго не купіш ні
    за гранат, ні за жэмчуг, яно не прадаецца на кірмашы. Яго не прыдбаеш у краме, не выменяеш на золата.
    — На хорах будуць сядзець музыканты,— працягваў малады Студэнт,— і граць на арфах і скрыпках, а мая любая стане танцаваць з такой лёгкасцю, што яе ножкі будуць ледзьве дакранацца паркету. Але са мной яна танцаваць не будзе, бо ў мяне няма для яе чырвонай ружы.
    I ён упаў ніцма на траву, закрыў твар рукамі і зарыдаў.
    — Чаго ён плача? — спытала маленькая зялёная Яшчарка, якая прапаўзала міма Студэнта, варушачы хвосцікам.
    — Сапраўды чаго? — падхапіў Матылёк, што пырхаў паблізу ў сонечных праменнях.
    — Ён плача праз чырвоную ружу,— адказаў Салавей.
    — Праз чырвоную ружу? — здзівіліся ўсе.— Ах, як смешна!
    А крыху цынічная маленькая Яшчарка проста засмяялася яму ў вочы.
    Адзін толькі Салавей разумеў гора Студэнта. Ён моўчкі сядзеў на дубе і думаў пра таямніцы Кахання. Раптам ён распасцёр свае шэрыя крыльцы і ўзвіўся ў паветра.
    Пасярод лужка рос прыгожы Куст ружы. Салавей убачыў яго, падляцеў і апусціўся на галінку.
    — Дай мне чырвоную ружу,— папрасіў ён,— а я табе спяю сваю самую лепшую песню.
    Але Куст зарыпеў галінамі.
    — Mae ружы белыя,— адказаў ён,— яны белыя, як марская пена, яны нават бялейшыя, чым снег на горных вяршынях. Ляці да майго брата, што расце каля старога пясочнага гадзінніка. Можа, ён цябе выручыць.
    I паляцеў Салавей да Куста, што рос каля старога пясочнага гадзінніка.
    — Дай мне чырвоную ружу, а я табе спяю сваю самую лепшую песню.
    Але і гэты Куст зарыпеў галінамі.
    — Mae ружы жоўтыя,— адказаў ён,— яны жоўтыя, як валасы ў русалкі, што сядзіць на троне з бурштыну, яны нават жаўцейшыя за нарцыс, які
    цвіце на няскошаным лузе. Ляці да майго брата, што расце пад акном у Студэнта. Можа, ён цябе выручыць.
    I паляцеў Салавей да трэцяга Куста ружы, што рос пад акном у Студэнта.
    — Дай мне чырвоную ружу,— пачаў упрошваць ён,— а я табе спяю сваю самую лепшую песню.
    Але і трэці Куст зарыпеў галінамі.
    — Mae ружы чырвоныя,— адказаў ён,— яны чырвоныя, як лапкі ў голуба, яны чырванейшыя, чым вееры каралаў, што калышуцца ў пячорах на дне акіяна. Але ад зімовай сцюжы ў маіх жылах застыла кроў, мароз пабіў мае пупышкі, бура паламала галінкі, і сёлета ў мяне зусім не будзе ружаў.
    — Адну чырвоную ружу — больш мне не трэба! — упрошваў Салавей.— Толькі адну чырвоную ружу! Няўжо нічога няможна зрабіць?
    — Можна,— адказаў Куст,— але гэта так страшна, што я не асмельваюся сказаць табе.
    — Гавары,— папрасіў Салавей,— я не баюся.
    — Калі ты хочаш, каб у цябе была чырвоная ружа, ты павінен стварыць яе, як засвеціць месяц, з гукаў сваіх песень і акрапіць крывёю свайго сэрца. Ты павінен спяваць мне, прыціснуўшыся грудзьмі да майго шыпа, усю ноч навылёт, а тым часам твая жывая кроў перальецца ў мае жылы і стане маёй крывёю.
    — Жыццё — дарагая цана за чырвоную ружу,— задуменна прамовіў Салавей,— яно люба кожнаму. Вялікае шчасце, седзячы ў лесе, любавацца Сонцам у залатой калясніцы і Месяцам у калясніцы з жэмчугу. Салодка пахне глог, цвітуць у далінах мілыя званочкі, растуць на ўзгорках верасы. Але Каханне даражэйшае за Жыццё, ды і што значыць сэрца нейкай птушкі ў параўнанні з чалавечым?
    I, узмахнуўшы шэрымі крыльцамі, Салавей узвіўся ў паветра. Як цень, ён праляцеў над садам і, як цень, пранёсся над гаем. Малады Студэнт усё яшчэ ляжаў на траве, там, дзе пакінуў яго Салавей, і слёзы яшчэ не высахлі на яго прыгожых вачах.
    — Радуйся! — усклікнуў Салавей.— Радуйся, будзе ў цябе чырвоная ружа. Я ствару яе, як засвеціць месяц, з гукаў сваіх песень і акраплю крывёю свайго сэрца. За гэта я хачу ад цябе толькі аднаго:
    будзь верны свайму Каханню, таму што якая б мудрая ні была Філасофія, Каханне мудрэшпае; якая б магутная ні была Улада, Каханне магутнейшае. Яго крылы чырвоныя, што полымя, полымем ахоплена і яно само. Вусны ў яго салодкія, бы мёд, а дыханне падобна да паху ладану.
    Студэнт узняў вочы і прыслухаўся да Салаўя, але нічога не зразумеў, бо ён ведаў толькі тое, пра што напісана ў кнігах.
    А Дуб зразумеў і засмуціўся, таму што вельмі любіў свайго Салавейку, які звіў гняздо ў яго галінах.
    — Праспявай мне апошні раз,— прашаптаў ён,— мне будзе вельмі самотна без цябе.
    I заспяваў Салавей Дубу, і голас яго быў падобны да цурчання вады, што ліецца з сярэбранага збана.
    Калі ён скончыў спяваць, Студэнт падняўся і выняў з кішэні запісную кніжку і аловак.
    «О так, у яго ёсць форма,— сказаў ён сам сабе, ідучы дадому,— што праўда, то праўда. Але ці ёсць у яго пачуцці? Баюся, што няма. Па сутнасці, ён такі самы, як і большасць артыстаў: уся ўвага скіравана на стыль, а шчырасці не стае. Ён ніколі не прынясе сябе каму-небудзь у ахвяру. Ён думае толькі пра музыку, а кожны ведае, што мастацтва эгаістычнае. Аднак трэба прызнаць, што асобныя яго пошчакі даволі мілагучныя. Адно шкада,— яны не маюць ніякага сэнсу і пазбаўлены карысці!»
    I юнак пайшоў да сябе ў пакой, лёг на маленькі вузкі ложак і пачаў думаць пра сваё Каханне.
    Хутка ён заснуў.
    Калі на небе засвяціў Месяц, Салавей прыляцеў да Куста ружы і прыціснуўся да шыпа. Так ён спяваў усю ноч, а халодны крыштальны Месяц схіліўся да яго і слухаў. Усю ноч навылёт спяваў Салавей. I ўсё глыбей і глыбей упіваўся шып у яго сэрца, і з сэрца кропля за кропляй сачылася жывая кроў.
    Спачатку Салавей спяваў пра тое, як нараджаецца Каханне ў сэрцах хлопчыка і дзяўчынкі. I тады на самай верхняй галінцы Куста чырвонай ружы лачала распускацца дзівосная кветка. 3 кожнай новай песняй з’яўляўся новы пялёстак.
    Спярша ружа была бледная, як туман над ракой,
    бледная, як першыя крокі золку, серабрыстая, як крылы досвітку. Быццам адбітак ружы ў сярэбраным люстры, быццам адбітак ружы ў нерухомай вадзе сажалкі — вось якая была ружа, што расцвіла на верхняй галінцы Куста.
    I тады Куст зашалясцеў і сказаў Салаўю, каб ён яшчэ мацней прыціснуўся да шыпа:
    — Шчыльней цісніся да мяне, Салавейка, бо інакш дзень настане раней, чым запунсавее ружа!
    Салавей яшчэ мацней прыціснуўся да шыпа, і галасней загучала яго песня, бо была тая песня пра нараджэнне Кахання ў сэрцах юнака і дзяўчыны.
    I вось пялёсткі ружы зрабіліся пунсовымі, як твар у маладога, калі ён цалуе ў вусны сваю нявесту. Але шып яшчэ не працяў сэрца птушкі, і ружа заставалася белая, бо толькі жывая кроў Салаўя магла пафарбаваць сэрца ружы.
    Зноў Куст загадаў Салаўю, каб ён яшчэ мацней прыціснуўся да шыпа.
    — Прыцісніся з усяе сілы, Салавейка, бо інакш дзень настане раней, чым запунсавее ружа!
    I Салавей прыціснуўся да шыпа яшчэ мацней, і джала нарэшце ўпілося ў яго сэрца. Яго захліснула хваля невыноснага болю. Боль рабіўся нясцерпны, але песня гучала ўсё галасней і галасней, бо Салавей спяваў пра Каханне, якое знаходзіць дасканаласць у Смерці. Пра Каханне, якое не памірае і пасля смерці.
    I стала дзівосная ружа пунсовай, як небасхіл на світанні. Пунсовы зрабіўся венчык, пунсовае, як рубін, зрабілася і яе сэрца.
    А голас у Салаўя слабеў і слабеў, і вось затрымцелі маленькія крыльцы, затуманіліся вочкі, і Салавей адчуў, як нешта калючае сціснула яму горла.
    Цяпер ён азваўся сваім апошнім пошчакам. Бледны Месяц пачуў яго і, забыўшыся на світанне, застаўся на небе. Пачула яго чырвоная ружа і, затрапятаўшы ў адказ, распусцілася ўсімі пялёсткамі насустрач халаднаватаму ранішняму ветрыку. Рэха панесла гэты пошчак да сваёй барвовай пячоры ў гарах і разбудзіла пастухоў, якія там спалі. Ён пракаціўся над рачнымі чаратамі, і тыя аддалі гэтыя гукі мору.
    — Глядзі, глядзі! — здзівіўся Куст.— Ружа зрабілася чырвоная.	„
    Але Салавей не адказаў.
    Ён ляжаў мёртвы ў высокай траве, і ў сэрцы яго быў шып.
    Апаўдні Студэнт расчыніў акно і выглянуў у сад.
    — Ах, якое шчасце! — узрадаваўся ён.— Дык тут жа ёсць чырвоная ружа! Ніколі ў жыцці я не бачыў такой чырвонай ружы! Яна, пэўна, мае якуюнебудзь доўгую лацінскую назву.
    I, высунуўшыся з акна, юнак сашчыкнуў кветку. Ён зараз жа надзеў капялюш і пабег да Прафесара, трымаючы ружу ў руцэ.
    Дачка Прафесара сядзела ў дзвярах і намотвала на шпульку блакітныя шаўковыя ніткі. У яе ля ног ляжаў маленькі сабачка.
    — Вы казалі, што будзеце танцаваць са мной, калі я прынясу вам чырвоную ружу,— нагадаў ёй Студэнт.— Вось самая чырвона ружа на свеце. Прыкаліце яе ўвечары ля сэрца, і, калі мы будзем танцаваць, яна раскажа, як я вас кахаю.
    Але дзяўчына не выказала радасці.
    — Баюся, ружа не падыдзе да майго ўбрання,— адказала яна.— Апрача таго, пляменнік камергера прыслаў мне сапраўдныя брыльянты, а каму невядома, што яны значна даражэйшыя за кветкі!
    — Ах, якая вы няўдзячная! — гнеўна выпаліў Студэнт і са злосцю кінуў ружу на зямлю. Яна ўпала ў каляіну, і хутка па ёй праехалі коламі.