Шкоднікі лубіну
Выдавец: Выдавецтва Акадэміі навук
Памер: 118с.
Мінск 1957
Пры даследаваннях 1951—1952 гг. намі ўстаноўлена, што пладавітасць S. griseus даходзіць да 227 яек. Але бываюць самкі, якія, нягледзячы на працяглае жыццё, пры іншых. аднолькавых умовах адкладаюць ад 1 да 3 яек, a то і зусім не адкладаюць (табл. 17).
К. Андэрсен (1937) атрымаў для S. griseus некалькі меншую яйцапрадукцыю. Максімальная аднаразовая кладка даходзіла да 16 яек, а агульная колькасць — да 100. Параўноўваючы яйцакладку S. griseus з іншымі відамі Sitona, відаць, што гэты від адкладвае многа менш яек, чым іншыя віды. Напрыклад, калі для S.'griseus максімальная адначасовая кладка складае 18 яек (па нашых даных), то для S. cylindricol'lis—47 (Алім-джанаў, 1951), для S. gressorius—80, а для S. lineatus— 92 яйкі (Andersen, 1937). Але затое выхад лічынак з яек у S. griseus складае значна большы працэнт, чым у іншых відаў Sitona.
Неабходна адзначыць, што колькасць адкладваемых яек залежыць не толькі ад індывідуальных асаблівасцей самкі, але і ад якасці ежы. Пры кармленні жукоў лубі-навага слоніка шматгадовым лубінам максімальная колькасць адкладзеных самкай яек была 141, а ў агуль-ным падліку 9 самак адклалі 274 яйкі, што ў сярэднім складае 30,4 яйка на самку. Пры кармленні-ж жукоў вузкалістым лубінам яйцакладка самак павялічылася. Максімальная колькасць адкладзеных самкай яек скла-дала 227, a 10 паддоследных самак адклалі 657 яек, г. зн. у сярэднім самка адкладала 65,7 яйка за сезон. іКалі пры кармленні шматгадовым лубінам сярэдні тэр-міні яйцакладкі 17 дзён, то пры кармленні вузкалістым— 34 дні. Такія-ж суадносіны назіраліся і ў працягласці жыцця. На шматгадовым лубіне самкі жылі 8—67 дзён (у сярэднім 26,4 дня), а на вузкалістым—76—125 дзён (у сярэднім 84 дні) (табл. 17 і рыс. 21).
73
T a б л i u, a 17
Яйцапрадукцыя самак S. griseus
Дата закладкі доследу і кармавая Iасліна 2 Яйцакладка 3 X — я X С2 ^ 2 5 х u £ х 5 К 15 5 3 S 2 с<3 cd стз 5 5 ? * CD r< 05 cd - 3S 9 33 5 s £ 3 c * a § CD J K cd J c 5'5
пачатак канец 5 cd
14.V 17.V 7.VII 51 141
Шматгадо- ‘2 16.V 24.V 8 65 20.VII 11 няма
вы лубін 3 I7.V 24.V 7 12 29. V 10 няма
4 19.V 26.VI 38 48 6.VII 16 няма
5 17.V 22.VI 34 64 20.VI1 38 няма
6 21.V 2I.V 1 8 29.V 4 7
7 18 V I8.V 1 — — 9
8 17.V 24.V 7 67 23.V1I 23 —
9 17.V і 24.V 7 — — 22 —
Разам -- — 154 — 274 —
13.V 1 6.VI 20.VII 44 76 28 VII 126 няма
Вузкалісты ‘2 11.VI 9 VII 28 121 11.1X 10 —
лубін 3 14.V 3 VII 50 79 20. IX 52 —
4 20.V 3.V 11 121 11.IX 3 —
5 5.V1 19.VI1 44 77 29 VII 59
6 17.V 17.V 1 121 11.IX 1
7 — — 0 125 6 VIII 0 няма
8 15.V 16.VII 62 — — 227
9 14.V 17.VI 35 — — 23
10 15.V 16.V11 62 120 11.IX 156 —
Разам — — 337 — 657 —
Уплыў якасці корму на пладавітасць самак пацвяр-джае і наступны дослед. У два сасуды з шматгадовым і з вузкалістым лубінам (абодва горкія) было адсаджана па 10 самак і 10 самцоў (усяго па 20 жукоў) лубінавага слоніка. 3 4 па 16.VI на вузкалістым горкім лубіне было адкладзена 202 яйкі, а на шматгадовым горкім—114 (рыс. 22).
74
Рыс. 21. Працягласць жыцця і яйцапрадукцыя S. griseus у залежнасці ад кармавой расліны: 1—вузкалісты лубін, 2— шматгадовы лубін; а працягласць жыцця самкі ў днях, б працягласць яйцакладкі ў днях, в—коль адкладзеных яек.
Павелічэнне працягласці жыцця і яй-цакладкі, а таксама колькасці яек, якія кладзе самка пры жыўленні вузкалістым лубінам у параўнанні з шматгадовым, пацвярджае, што S. griseus аддаюць пе-равагу вузкалістаму лубіну ў параўнанні з астатнімі.
Яйцапрадуктыўнасць таксама знахо-дзіцца ў прамой залежнасці ад умоў на-двор’я. У 1951 г. максімум яйцакладкі назіраўся ў маі, а ў 1952 г.—у чэрвені. Розніца ў часе максімальнай яйцакладкі тлумачыцца тым, што адносная вільгот-насць паветра была ў III дэкадзе краса-віка і I дэкадзе мая 1952 г. значна ніжэй чым у 1951 г., што затрымала развіццё яйцапрадукцыі жукоў, а больш паніжа-ная тэмпература паветра ў II дэкадзе мая 1952 г. у параўнанні з 1951 г. ад-моўна адбілася на паспяванні яек і ад-цягнула масавую яйцакладку ў 1952 г. да чэрвеня.
Рыс. 22. Пладаві-тасць S. griseus у залежнасці ад кар-мавой расліны (10 самак): a—нэ вуз-калістым лубіне, б—на шматгадо-вым лубіне.
75
Гакім чынам, яйцапрадуктыўнасць лубінавага слонііка вызначаецца індывідуальнымі асаблівасцямі самак і ўмо-вамі іх існавання.
Трэба сказаць, што фактар адноснай вільготнасці паветра ў ранні перыяд паспявання яек (III дэкада красавіка), калі яшчэ мала зялёнага корму, які кампен-суе неабходную для нармальнага развіцця арганізма колькасць вільгаці, мае большае значэнне, чым пазней пры вялікай колькасці сакавітага корму.
Развіццё яек S. griseus у асноўным цягнецца ад 5 да 22 24 дзён, у асобных вьшадках—да 41 дня, што зале-жыць ад тэмпературы асяроддзя (рыс. 23).
аоклаокіібч 28.V 5.W 17.41 29.VIZVIII4.VII 144 24'J ZVI 28Vi I0VUI7W яек 3.VII
Рыс. 23. Працягласць развіцця яек S. griseus у залежнасці ад гідратэрмічнага рэжыму: 1—сярэдняя адносная вільготнасць паветра ў %, 2—сярэдняя тэмпература паветра, 3—працяг-ласць развіцця яек у сутках.
Паколькі яйкі S. griseus маюць даволі шчыльную абалонку, то яны мала адчувальны да недахопу вільгаці.
76
Нягледзячы на тое, што ў працэсе доследу яйкі ляжалі на адкрытым падаконніку і падвяргаліся ўздзеянню вет-ру і прамых сонечных праменняў *, яны не гінулі і з іх нармальна выходзілі лічынкі. Летам 1951 г. выхад лічы-нак складаў 83,9% ад агульнай колькасці яек, а ў 1952 г.—86,4% (табл. 18).
Т а б л і ц a 18
Выхад лічынак S. griseus у залежнасці ад тэмпературы і вільготнасці асяроддзя
Гады Q о о к »» “ І t°C за перыяд развіцця яек Адносная віль-готнаспь за перыяд развіцця яек у %
CD СХ “ X к о X х х a co co s s X CO X 'x ^ —. co 8 CD х 2 к .Д х CO co X co X • X
1951 318 83.9 19,3 28,0 14,5 78 91 66
1952 551 86,4 17,9 25,0 5,2 62 95 42
У S. cylindricol'lis максімалыны выхад лічынак скла-даў 34%, а часам не перавышаў 27% (Алімджанаў, 1951). Такім чынам, вялікі працэнт выхаду лічынак з яек у S. griseus у значнай ступені кампенсуе малую яйца-прадукцыю віду.
У процілегласць вільготнасці, да якой яйкі мала адчу-вальныя, тэмпература абумоўлівае працягласць развіцця іх і час выхаду лічынак. Пры тэмпературы 15,5—16° лі-чынкі выхсдзілі з яек на 19—20-ы дзень, а пры 23—24°— праз 8—5 дзён. Такім чьгнам, вядучым фактарам у раз-віцці яек з’яўляецца тэмпература.
Трэба адзіначыць, што выхад лічынак залежыць і ад індывідуальных асаблівасцей яек. Як правіла, выхад лі-чынак S. griseus з адкладзеных у адзін час яек пры ад-нолькавых умовах расцягнуты. Звычайна разыходжанне бывае ад 1 да 8—10 дзён, а ў асобных выпадках—да 29 дзён (табл. 19) 2. Гэтая розніца ў развіцці назіраецца
1 Яйкі знаходзіліся ў адкрытых бюксах і без увільгатнення,
чым набліжаўся рэжым іх утрымання да прыродных умоў на паверхні нагрэтай глебы.
3 Гэтая з'ява прасочана на 902 яйках.
77
T a б л і ц a 19
Вар'іраванне працягласці развіцця яек S. griseus
Гады Дата яйцакладкі Працягласць развіцця ў днях Разыхо-джанні ў днях
мінімум максімум
1951 16.V 19 24 5
17.V 17 21 4
18 V 17 24 7
20.V 17 18 1
22.V 16 18 2
16.VI 9 12 3
21.VI 10 15 5
24.VI 10 13 3
14.VII 8 12 4
1952 14 V 20 23 3
17.V 19 21 2
18.V 20 21 1
24.V 15 23 8
1.VI 12 41 29
3.VI 10 16 6
12. VI 12 22 10
13. VI 12 15 3
25.VI 9 12 3
8. VI 8 11 3
E.VI1 6 12 6
не толькі ў яек ад розных самак, але і ў кладцы ад ад-ной самкі. Напрыклад, з адкладзеных 15 ліпеня 1952 г. адной самкай ІОяек дзве лічынкі выйшлі21, чатыры—22, адна—24, а апошнія тры—27 ліпеня. Такім чынам, выхад лічынак расцягнуўся на тыдзень.
На прыкладзе развіцця яек S, griseus відаць, што ін-дывідуальныя асаблівасці арганізма праяўляюцца на ранніх стадыях развіцця, у даным выпадку—у эмбры-янальны перыяд.
Біялогія лічынак. Сфарміраваная лічынка надгрызае ў шкарлупіне дзірачку, націскае галавой, шкарлупіна яйка лопаецца і лічыжа выходзіць. Вылупіўшыся з яйка лічынка праяўляе вялікую рухомасць. У вільготным асч-роддзі (адносная вільготнасць паветра 80—90%) яна можа пражыць без ежы да 3—4 дзён, захоўваючы ак-тыўнасць, але пры недахопе вільгаці і без сакавітай рае-
78
ліннай ежы гіне праз суткі. Гэта мае вялікае значэнне ў жыцці лічьгнкі ў час пошукаў ёю клубянькоў.
Месцазнаходжанне яек ля каранёвай шыйкі лубіму, рыхласць глебы і шчыліны ў ёй, а таксама актыўнасць лічынак спрыяюць пранікненню іх да каранёвай сістэмы расліны. Дасягнуўшы клубянька, лічынка ўгрызаецца ў яго і жывіцца ім, пакідаючы адны абалонкі. Дарослыя лічынкі жывяцца клубянькамі, залазячы ў іх пярэдняй часткай цела, а заднюю пакідаючы ў глебе.
Паколькі лічынкі цалкам або часткова пранікаюць у сакавітую тканку клубянька і недахоп вільгаці кампен-суюць узмоцненым жыўленнем клубянькамі, то яны мо-гуць перавосіць значныя хістанні вільготнасці глебы, a таксама параўнальную яе сухасць. Так, летам 1952 г. (Бараўляны) вільготнасць глебы ў месцах развіцця лі-чынак S. griseus складала 9,8—16,7%, часамі зніжаючы-ся да 3,8%, пры хістаннях тэмпературы глебы 12—25°С (табл. 20).
Першыя лічынкі S. griseus паяўляюцца ў Мінскай вобласці ў першых чыслах чэрвеня. Развіццё іх цягнец-ца 45—50' дзён. Сустракаюцца яны ў глебе на працягу ўсяго лета, а адзінкава іх можна знайсці і ў сярэдзіне верасня. Максімальная колькасць іх у глебе бывае да сярэдзіны ліпеня, а з 20—23 ліпеня ідзе на зніжэнне ў сувязі з тым, што пачынаецца масавае акукліванне. Ас-ноўная маса лічынак залягае на глыбіні да 10 см, у мен-шай ступені ў слоі 10—20 см. На глыбіні 25 см сустра-каюцца толькі адзінкавыя экземпляры. Лічынкі апошняга ўзросту (8—9 мм даўжыні) знаходзяцца толькі ў верх-нім слоі глебы, на глыбіні 5—6 см, дзе яны і акукліва-юцца. Указанне Сцяпанцава (1946) аб акукліванні лічы-нак Sitona на глыбіні ад 10 да 50 см у нашых умовах не пацвердзілася.
Такім чынам, назіраецца вертыкальная міграцыя лі-чьшак, якія спачатку апускаюцца, дасягаючы ніжніх гра-ніц ворнага гарызонта, а к моманту акуклівання пады-маюцца да паверхні (табл. 21).
Перад акукліваннем лічынка робіць калыбельку, -ушчыльняючы вакол сябе глебу і склейваючы яе частачкі выдзяленнямі. Заўвага Мадэстава (1926) аб акукліванні лічынак Sitona ў рэштках выедзеных клубянькоў не па-цвердзілася.