• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шкоднікі лубіну

    Шкоднікі лубіну


    Выдавец: Выдавецтва Акадэміі навук
    Памер: 118с.
    Мінск 1957
    59.74 МБ
    Д. Н. Пранішнікаў, прапагандуючы лубін, называў яго люпэрнай бедных глеб. У стварэнні кармавой ба-зы шляхам шырокага прымянення безалкалоіднага лу-біну, а таксама ва ўзбагачэнні глебы арганічным рэчы-вам лубін можа разглядацва як аналаг шматгадовых траў.
    Калі з мэтай узбагачэння глебы азотам і арганічным рэчывам, асабліва ў Беларусі, лубін культывуецца даўно, то кармавы лубін з'яўляевца новай культурай. 3 вывядзеннем кармавога лубіну значэнне яго ўзрастае. Акад. Пранішнікаў пісаў, што сярод раслін няма ні-воднай, якая магла-б канкурыраваць па колькасці бялкоў з лубінам.
    Безалкалоідны лубін — новая крыніца атрымання вялікай колькасці расліннага бялка ў выглядзе канцэн-трата (зерне), а таксама зялёнай масы і сіласу. Коль-касць кармавога бялка ў зерні лубіну з адзінкі пло-шчы пасева перавышае колькасць яго ў аўсе ў 5 pa-soy, а ў гаросе і віцы—у 2 разы (Аляксееў, 1951). Ся-рэдняя колькасць бялка ў насенні жоўтага і вузкалі-стага лубінаў 35%, масла—3—21%. Усё гэта ставіць безалкалоідны лубін у рад высокакаштоўных кармавых раслін, прыгодных для скармлівання розным відам жы-вёл.
    9
    Лубін ужываецца ў выглядзе сена, сіласу, зялёнай масы, а таксама як канцэнтрат у выглядзе лубінавай мукі- Лубін можа стаць і каштоўнай тэхнічнай куль-турай. Іпстытутам хіміі АН БССР і лабараторыяй бял-ка AH СССР распрацаван спосаб атрымання з бялка лубіну валакна тыпу штучнай шэрсці. Акрамя гэтага, лубін з'яўляецца сыравінай для атрымання фанерных клеяў, пластмас, харчовых прадуктаў і г. д. (Ермо-ленка, Лупіновіч, 1948).
    Вялікае значэнне лубіну і для лесакультурных мэт. Тут асаблівай увагі заслугоўвае шматгадовы лубін. Прымяняюць яго ў якасці папярэдняй культуры перад развядзеннем лесу або як міжрадковую падгоначную культуру пры пасадках сасны на бедных глебах. Глеба ў такіх выпадках узбагачаецца азотам і вільготнасць яе павышаецца. У глебавым покрыве знікаюць верас 1 чарнічнік, выцясняемыя лубінам (Богаяўленскі, 1941; Пранішнікаў, 1945; Ганчар, 1950; Жылхін, 1951). Пра-нішнікаў прыводзіць прыклад, калі ў выніку высева ў міжрадкоўі сасны шматгадовага лубіну 20-гадовая сас-на дасягнула такога-ж размеру, што і 30-гадовая, вы-рашчаная без лубіну. Шматгадовы лубін мае і проці-пажарнае значэнне для лесу, а таксама можа мець прымяненне 1 ў іншых галінах (медыцына, ветэрынарыя, чыгуначная справа, барацьба з ярамі, рыбаводства і г. д.).
    ГІСТОРЫЯ СПРАВЫ АХОВЫ ЛУБІНУ АД ШКОДНЫХ НАСЯКОМЫХ
    Улічваючы, што першыя значныя пасевы лубіну былі зроблены ў сярэдняй Еўропе ўсяго каля ста год назад (Аляксееў, 1951), а безалкалоідны (кармавы) лу-бін быў атрыман толькі ў 1927—1931 гг., можна раз-глядаць яго як маладую культуру. Гэтым тлумачыцца беднасць літаратуры па вывучэнню шкоднікаў данай расліны 1 распрацоўцы мерапрыемстваў барацьбы з імі.
    Адно з першых паведамленняў аб пашкоджаннях лубіну насякомымі знаходзім у Ф. Кеппена (1882). Ён указвае клубяньковага доўганосіка Sitona griseus F. (лу-бінавага слоніка) як шкодніка данай расліны на тэ-рыторыі сучаснай Калінінградскай вобласці. Услед за Ф. Кеппенам асобныя разрозненыя паведамленні аб пашкоджаннях лубінавым слонікам лісця, а яго лічын-
    10
    камі—клубянькоў жоўтых і сініх лубінаў у Прусіі зна-ходзім у Ф. Карша (Karsch, 1884), у Італіі—у Баргальі (Bargagli, 1904), у Галандыі—у Рытцэма-Бос (Ritzema-Bos, 1915). Акрамя таго, для Італіі Ф. Сільвестры (Sil-westri, 1908) адзначае і апісвае розныя стадыі развіцця лубінавага камарыка—Asphondylia lupini Silv. (сям. Се-cidomyidae), які дэфармуе бабы белага лубіну 1 выклі-кае іх недаразвіццё. У 1923 г. Ф. Боас і Ф. Меркен-шлегер (Boas und Merkenschlager) на падставе зарэгі-страваных імі 1 вядомых з літаратуры даных даюць спіс шкоднікаў лубіну: Thrips flava —жоўты трыпс (у кветках), Cicadula sexnotata Fil., Oxythyrea (—Epicome-tis) hirta Poda.—алёнка, S. griseus F., S. lineatus L., S. crinitus Hbst., Antliomyia funesta Meig. i Etiella zincke-nella Fr. (вусені пашкоджваюць бабы). Акрамя насяко-мых, з шкоднікаў адзначаны павуцінны клешч і кара-нёвая нематода. Ф. Бодэнгеймер (Bodenheimer, 1930, 1935) для Палесціны і К. Андэрсен (Andersen, 1937) для Германіі ў якасці шкодніка прыводзяць Sitona gres-soritis F. Усе гэтыя аўтары абмяжоўваліся толькі рэгі-страцыяй фактаў пашкоджання лубіну тым ці іншым насякомым.
    Ф. К. Лук‘яновіч (1930) не абмяжоўваецца ўпамінан-нем S. griseus F. як шкодніка лубіну, але і дае даволі падрабязнае апісанне жука. Н. Н. Багданаў-Кацькоў (1931), гаворачы аб клубяньковых доўганосіках S. crinitus Hbst. і S. lineatus L. і ўказваючы кармавыя расліны для іх, побач з іншымі бабовымі культурамі ўпамінае і лубін.
    I. М. Сіланцьеў (1931) у спісу насякомых, якія па-шкоджваюць кармавыя расліны, указвае для лубіну, акрамя ўпамянутых вышэй S. griseus F. і S. lineatus L., таксама люцэрнавага клапа —Adelphocoris lineolatus Goe-ze, майскага жука—M. melolontha L ., растковую муху— Chortophila cilicrura Rond. (=florilega Zeitt.) i азімую соўку—Euxoa segetum Schiff.
    Б. M. Лібкінд (1931) бегла адзначае як сур'ёзных шкоднікаў лубіну лічынак майскага жука і азімай соў-кі, якія пашкоджваюць як маладыя, так і дарослыя ра-сліны. Асабліва часта гінуць ад іх расліны ў фазе се-мядолей, у сырое надвор'е, калі гэтыя лічынкі падгры-заюць сцябло. У сухое надвор'е пашкоджанні наносяц-ца на вялікай глыбіні, і ад іх расліны праз некаторы
    н
    час апраўляюцца, утвараючы другасныя карэнні. Аўтар указвае, што не менш сур'ёзныя пашкоджанні нано-сяць і драцянікі, якія таксама пашкоджваюць маладыя 1 дарослыя расліны. Як злосны шкоднік адзначанікраў-чык, які згрызае семядолі і почкі маладых парасткаў і лісці. Адзначаны нязначныя пашкоджанні доўганосікам (від не ўказан). Таксама без указання віду ўпамянута тля, адзначана растковая муха (Chortophila funesta Kuhn.).
    У спісу шкодных насякомых СССР 1 сумежных краін (1932) прыведзена 10 відаў насякомых, якія пашкодж-ваюць лубін, зіх не адзначаны вышэй Thrips physopus L., які выклікае пустацвет у лубіна, Lygus pabulinus L., Otiorhynchus ligustici L.—люцэрнавы каротканосік, які аб‘ядае ўсходы, парасткі, почкі 1 лісці лубіну, 1 Sitona regensteinensis Hbst.
    Першая спецыяльная работа па вывучэнню шкодні-каў лубіну была праведзена па даручэнню Інстытута біялогіі Акадэміі навук БССР у 1930—1931 гг. І. В. Васільевым. У сваім артыкуле (1935) аўтар упамінае аб пашкоджаннях лубіну драцянікамі, адзначаю^ы, што яны маюць для гэтай культуры другараднае значэнне. Гэта ўказанне нявернае, бо ад драцянікаў гіне штогод на заражаных імі ўчастках вялікі працэнт не толькі мала-дых, але і дарослых раслін.
    У выніку даследаванняў І. В. Васільеў (1936) дае короткі агляд шкоднікаў лубіну. Укажам тут толькі тыя віды, якія раней не ўпаміналіся. 3 трыпсаў Trips tabaci Lind, з хобатных Aphis fabae Scop , Acyrthosi-phon pisi Ka\t., Nezara wiridula L., Stictopleurus crassi-cornis L., Lygus pratensis L., Dolycoris baccartim L., Carpocoris nigricornis L., з жукоў Athous haemorrhoi-dalis Herm., Selatosomus aeneus L., Melolontha hippo-castani L., Subcoccinella vigintiquattuorpunctata L., Acanthoscelides obtectus Say, з двукрылых Pachyrhina (=Nephrotomd) scurra Mg , Phytomyza atricornis Mg., з матылёў Pyrameis cardui L., Feltia exclamationis L., Polia persicariae L., Chloridea dipsacea L., Phytometra gamma L., Spilosoma lubricipeda L., Biston betularia L., Anthrocera trifolii Esp., Loxostege sticticalis L., Pyraus-ta nubilalis Hb., Pandemis corylana L., P. rubeana Hb., Depressaria castosa Hut., Plodia interpunctella Hb. Ak-рамя насякомых, аўтар прыводзіць два віды нематод: Heterodera marioni Cornu., крыху раней зарэгістраванай
    12
    Усцінавым (1934) у Абхазіі на сінім лубіне, 1 Anguil-lulina dipsaci Kiihn. У 1937 г. у Германіі быў адзначан на лубіне яшчэ адзін від нематоды—Rhabditis lambdien-sis Man. (Goffarr, 1937).
    A. Сугак y 1938 г. дае папярэдні спіс шкоднікаў безалкалоіднага лубіну, адзначаных ім у працэсе ра-боты за 1934—1935 гг. на былым Мінскім апорным пунк-це ВІЗР. Да насякомых, якія пашкоджваюць насенне, падземныя і прыкаранёвыя часткі, ён адносіць драця-нікаў (Selatosomus aeneus L.—бліскучы шчаўкун, Limo-nius aeruginosus 01., Agriotes lineatus L.—паласаты шчаўкун, Agr. obscurus L.—цёмны шчаўкун, Agr. spu-tator L.—пасяўны шчаўкун), лічынак растковых мух (Chortophila florilega Lett. (=Ch. cilicrura Rd.), Ch. Tri-chodactyla Rd. ( — Ch. funesta Kiihn.), лічынак Dolichopus Sp. (указанне сумніцельнае, бо лічынкі Dolichopus — драпежнікі) і вусеняў азімай соўкі.
    Да насякомых, якія пашкоджваюць лісці 1 сцяблы-Сугак адносіць Aphis evonymi Fabr. —берасклетавую тлю, Aph. gossypii Glov.—бахчавую тлю, Aph. medica-gi.iis Koch.—люцэрнавую тлю, Acyrthosiphon pisi Kalt.— гарохавую тлю (y цяпліцы), Sitona griseus F.—лубі-навага слоніка, S. lineatus L.—паласатага слоніка, S. crinitus Hbst.—шчаціністага слоніка, Phyllopertha horti-cola L.—садовага хрушча, Phytomyza atricornis Meld — мініруючую муху, Loxostege stlcticalis L.—лугавога ма-тылька, Phytometra (Plusia) gamma L.—соўку-гаму, Eulia politana Hb., Cnephasia chrysantheana Dup.—ліста-вёртку, Pyrausta nubilalis Hb.—сцеблавога (кукурузна-га) матылька.
    А. Фішэр (Fischer, 1938) адзначае для Германіі зяр-ноўку—Bruchus cistis, шкодніка насення салодкага лу-біну, як жоўтага, так і вузкалістага. Усходжасць на-сення, пашкоджанага гэтым шкоднікам, значна зні-жаецца. Па прыведзеных ім лічбах усходжасць здаро-вага насення роўна 86%, а пашкоджанага—39%.
    У 1946 г. аддзелам аховы раслін Акадэміі навук БССР праведзена работа па вывучэнню шкоднікаў без-алкалоіднага лубіну (Маркавец, Гарбунова, 1949). У выніку была выяўлена ў асноўным фауна шкоднікаў безалкалоіднага лубіну для БССР. Трэба адзначыць памылковыя ўказанні Р. А. Алімджанава (1951) аб на-яўнасці ў БССР S. gressorius F. як шкодніка лубіну.
    13
    У Беларусі яго няма. He ўпамінаецца ён для рэспуб-лікі і ў І. В. Васільева (1936) і А. Сугака (1938), на якіх Алімджанаў_ спасылаецца.
    У 1949 г. О. І. Пятруха прыводзіць у спісу шкод-нікаў бабовых культур для Украіны яшчэ 10 відаў шкоднікаў лубіну, раней не ўпамінаемых іншымі аўта-рамі. Гэта Gryllotalpa Gryllotalpa L., Taeniothrips atratus Halid., Thrips angustipes Uz., Selatosomus latus Fabr., Ag-riotes gurgistanus Falld., Athous niger L., Acanthoceli-des obtectus Say Гзернаед фасолевы), Dolichopus Sp., Barathra brassicae L., Mamestra persicariae L. i адзін сумніцельны від Tanymecus palliatus F., які пры нашых назіраннях хоць і сустракаўся на пасевах лубіну, але не пашкоджваў яго, не жывіўся лубінам і ў лабаратор-ных умовах.