Шкоднікі лубіну
Выдавец: Выдавецтва Акадэміі навук
Памер: 118с.
Мінск 1957
Пры сортавыпрабаванні лубінаў на іх устойлівасць да асноўнага шкодніка—лубінавага слоніка былі абсле-даваны:
1. Селекцыйныя гадавальнікі Інстытута соцыялістыч-най сельскай гаспадаркі АН БССР (Сляпянка, 1948; доследная станцыя „Бараўляны", 1949—1952).
2. Дзяржаўная селекцыйная станцыя „Зазер‘е“ Мін-скага раёна (1950—1951).
3. Калекцыйны ўчастак Інстытута біялогіі АН БССР (Батанічны сад, 1951 — 1952).
Клімат. Па ападках БССР з'яўляецца найбольш увілыатняемай часткай-Еўрапейскайтэрыторыі СССР. Ся-рэднегадавая тэмпература ў БССР хістаецца ад4,4°(Ві-Цебская вобласць) да 7,3° (Брэсцкая вобласць). Клімат заходняй часткі Беларусі значна цяплей і мякчэй, чым усходняй. Сярэднегадавая колькасць ападкаў у цэн-тральнай частцы БССР 540—700 мм.
Мінімальныя тэмпературы адзначаны на поўночным усходзе БССР (да—44°) і менш нізкія—на поўднёвым захадзе (да—30°). Вясна наступае ў заходніх абласцях 4—10 красавіка, а ва ўсходніх—13—19 красавіка. Вяс-ной тэмпература паветра дасягае 15—28°, а атмасфер-ных ападкаў у параўнанні з летам значна менш. У маі адносная вільготнасць паветра дасягае мінімума, што прыводзіць да значнага „дэфіцыту вільготнасці“. У чэр-вені і асабліва ў ліпені сярэднемесячныя сумы ападкаў рэзка павышаюцца (85—99 мм), у жніўні-ж у параў-нанні з ліпенем колькасць ападкаў змяншаецца на
'19
40—50% , адначасова наступае мінімум воблачнасці і максімум адноснай інсаляцыі.
Прамярзанне глебы ў полі дасягае 50—65 см, у ле-се—15—20 см; месцамі ў лесе глеба не прамярзае (Ра-гавой, Мядзведзеў, Булгакаў, 1952).
Флора бабовых. Прадстаўнікі сямейства Legymino-sae шырока распаўсюджаны ў Беларускай рэспубліцы. Паўсюдна растуць Medicago falcata L. (люцэрна серпа-падобная) і М. lupulina L. (люцэрна хмелепадобная), якія можна сустрэць на сухадольных лугах, узгорках і схілах, а часам у пасевах як пустазелле. Зрэдку ў пасевах і як адзічэўшая ў поўднёвай частцы рэспублі-кі заўважаецца 1 М. sativa L. (люцэрна пасяўная). У такой-жа ступені па рэспубліцы распаўсюджаны барку-ны, сярод якіх найболын вядомы Melilotus officinalis Desr. і М. albus. Desr. Яны часта сустракаюцца на пу-стырах, на папарах, узгорках, па абочынах дарог і як пустазельныя расліны.
У самых рознастайных месцах па ўсёй рэспуб-ліцы вельмі часта сустракаюцца розныя віды канюшын. Так, па ўзлесках, па абочынах палёў і дарог, палугах і часта як пустазелле распаўсюджаны Trifolium repens L. (канюшына паўзучая, белая), Tr. strepens Grantz. (ка-нюшына шуршачая), Tr. campestre Schreb. (канюшына палявая), Tr. medium L. (канюшына сярэдняя), Тг. рга-tense L. (канюшына лугавая% Tr. arvense L. (канюшы-на пахацевая) і інш. На гэтых месцах, а таксама на палях і радзей у сасновых лясах вельмі часта сустра-каецца ружвіца рагатая—Lotus corniculatus L.
3 гарошкаў найбольш распаўсюджаны Vicia сгасса (гарошак мышыны) і V. angustifolia L. (гарошак вузка-лісты). Сустракаюцца яны на засмечаных месцах, лу-гах, сярод кустоў і як пустазелле ў пасевах.
На ўзлесках, па кустах не менш часта расце La-thyrus Silvestris L. (чына лясная) 1 L. pratensis L. (чына лугавая). Апошняя бывае і на лугах.
У сярэдняй і поўднёвай частках рэспублікі часта сярод травяністага покрыва сасновых лясоў расцежоў-тазель—Genista tinctoria L. і зрэдку ў поўднёвай част-цы рэспублікі G. germanica L. Па сухіх лясах і кустах на пясчанай глебе ў поўднёвай частцы рэспублікі шы-рока распаўсюджан ракітнік Cytisus ruthenicus Fisch., які ўтварае падлесак. Нярэдка ў парках і садах як
20
культурная расліна расце белая акацыя -Robinia pseudoacacia L., якую разводзяць іяк лясную пароду (Фло-ра БССР, 1950).
Відавы састаў шкоднай фауны лубіну вывучаўся шляхам назірання і збораў насякомых з раслін і мета-дам кашэння стандартным сачком, а таксама шляхам падкопак (і разборкі глебы) ля загінуўшых раслін з адначасовым старанным праглядам апошніх. Насяко-мыя, якія яўна жывіліся раслінамі, збіраліся асобна.
Цля даследавання ўплыву спосабаў сяўбы лубіну на развіццё тлей вялося назіранне на шырокарадковым (міжрадкоўі 25—ЗОсм) і суцэльным радковым (міжрад-коўі 12—15 см) пасевах. Мікраклімат прыземнага слоя паветра на гэтых пасевах вывучаўся шляхам вымярэн-ня тэмпературы і адноснай вільготнасці паветра псіхро-метрам Асмана. У 1952 г. вымярэнне вялося тры разы ў дзень: у 7, 13 і 20 гадз., летам 1953 г.—2 разы ў суткі: у 4 гадз. 30 мін. (мінімальная тэмпература) і 13 гадз. (максімальная тэмпература). У выніку атрыманы параўнальныя сутачныя даныя па хістанню тэмперату-ры і адноснай вільготнасці паветра на ўчастках з роз-най сяўбой лубіну.
Засяленне тлямі пасеваў улічвалася шляхам узяцця проб па пагонных метрах радкоў; на ўчастку да 1 га бралася 12 проб.
Ступень засялення раслін тлямі улічвалася па 4-бальнай шкале:
0—тлі адсутнічаюць;
1 —адзінкавыя экземпляры тлей, на 10—15% лісця адзінкавыя калоніі тлей;
2—адзінкавыя экземпляры тлей, на 50% лісця адзін-кавыя калоніі тлей;
3—калоніі займаюць звыш 50% лісцяў.
Для вывучэння кармавых сувязей Aphis medicaginis Koch, праводзіліся назіранні на розных бабовых куль-турах і пустазеллі з пачатку і да канца іх вегетацыі. Для вывучэння зімоўкі гэтых шкоднікаў прымяняла-ся таксама перасадка тлей.
Для высвятлення стану і месц зімоўкі галоўнага шкодніка лубіну—лубінавага слоніка як на палях лу-бінавых севазваротаў, так і на межах, абочынах дарог, а таксама па ўзлесках і на розных шматгадовых бабо-вых культурах браліся глебавыя пробы 100X 100 см
21
глыбінёй 10 см. Пробы размяшчаліся па дыяганалі або ў шахматным парадку (па 10 проб на ўчастак.да0,5 га).
Феналогія лубінавага слоніка вывучалася як у ла-бараторных, так і ў палявых умовах. Акрамя прагляду раслін на паверхні глебы, праводзіўся аналіз глебавых проб, якія браліся пры дапамозе бура, складаючага 1/50 м2. На ўчастку да 0,5 га бралася 10—12 проб на глыбіню да 30 см. Зямля выбіралася паслойна, кожны слой складаў 5 або 10 см. Пробы размяшчаліся па дыя-ганалі ўчастка або ў шахматным парадку. Ва ўсіх вы-падках пробы разбіраліся .ўручную. Адначасова зузяц-цем проб паслойна вымяралася тэмпература глебы на глыбінях 5, 10, 15, 20 і 25 см. 3 гэтых-жа гарызонтаў паслойна браліся пробы глебы (у бюксы) для вызна-чэння вільготнасці.
Паралельна падобныя назіранні былі праведзены ў палявых садках, куды папярэдне пад металічную сетку былі пушчаны жукі S. griseus. Плошча садка 25 X 25 см, глыбіня 50 см; садкібездна (бляшаныя, пафарбаваныя). Гэтыя садкі з мэтай захавання структуры глебы і ства-рэння ўмоў развіцця лічынак і кукалак, блізкіх да прыродных, з вясны на апрацаваным папярэдне ўчастку поля забівалі ў зямлю, а над садкамі ставілі з мета-лічнай сеткі каўпакі вышынёй 1 м, пад якімі свабодна рос лубін.
Дынаміка яйцакладкі S. griseus вывучалася на 19 самках, адсаджаных папарна з самцамі ў чашкі Петры, прыкрытыя зверху накрыўкай з тонкай металічнай сет-кі. Чашкі стаялі на падаконніку адкрытага круглыя суткі акна. У лабараторыі вымяралася тэмпература і адносная вільготнасць паветра. Жукам штодзённа даваў-ся свежы корм. Яйкі, адкладзеныя за кожныя суткі, пера-носіліся кістачкай у асобны бюкс з адзнакай даты ад-кладкі. Улічваючы, што ў прыродзе яйкі S. griseus зна-ходзяцца на паверхні глебы, часта нагрэтай сонцам, у лабараторных умовах для іх штучна не стваралася ўвільготненае асяроддзе. Яйкі знаходзіліся ў адкрытых бюксах са свабоднай цыркуляцыяй паветра. У бюксах-жа кантраляваўся час выхаду лічынак з яек. Паралель-на вывучалася развіццё яйцавай прадукцыі лубінавага слоніка ў прыродных умовах шляхам сістэматычнага ўскрыцця самак, узятых з прыроды.
22
Цыкл развіцця лубінавага слоніка і яго паводзіны вывучаліся ў лабараторных умовах у спецыяльным садку, пабудаваным з двух кавалкаў шкла даўжынёй 25 см і шырынёй 20 см, умацаваных на адлегласці 1 см адзін ад другога ў драўлянай рамцы. У прасторы па-між шклом засыпалася глеба і высяваўся лубін.У сад-кі клаліся яйкі або маладыя лічынкі S. griseus. 1 леба ўвільгатнялася знізу праз шкляную трубачку, устаў-леную ў садок. Шкло зацямнялася чорнай паперай.
Для вызначэння шкоднасці Sitona, у прыватнасці для высвятлення ўплыву пашкоджанняў на нарастанне зялёнай масы і ўтварэнне клубянькоў у лубіна, прагля-далася па дзве пробы на кожным участку (па 50 рас-лін у пробе). Першая проба з непашкоджаных раслін, другая з пашкоджаных. Пашкоджанасць вылічвалася (т—п) • 100 па формуле К =-------—-----,
дзе R—паказчык пашкоджанасці ў %;
т—сярэдні ўраджай непашкоджаных раслін;
п—сярэдні ўраджай пашкоджаных раслін.
Для высвятлення прычын сезонных хістанняў устой-лівасці жукоў роду Sitona да ядаў, у прыватнасці да гексахларана, у апараце Сокслета вызначалася коль-касць тлушчаў у арганізме маладых жукоў (якія толь-кі што выйшлі з кукалкі) і старых (якія выйшлі з зімоўкі); акрамя таго, у дыферэнцыяльным рэспірометры тыпу Вінтэрштэйна вызначалася Інтэнсіўнасць дыхання нася-комага (спажываемая колькасць О2 у мм3 на 1 г жы-вой вагі ў 1 гадз.) пры тэмпературы вады 22°С. У са-суд змяшчалася па 5 жукоў лубінавага слоніка. Усяго ў доследзе было 80 самак і 80 самцоў. Падлікі рабілі-ся праз 15 мін. На кожную партыю жукоў зроблена 6—7 адлічванняў.
Пры вывучэнні дзеяння ГХЦГ на рост і развіццё лубіну, у прыватнасці на ўтварэнне клубянькоў, на працягу двух год (1950—1951) праводзіліся дробнадзя-лянкавыя доследы (2С0 X 120см) з унясеннем яду ў глебу на глыбіню 10 см з разліку 50, 70, 100, 150 і 200 кг/га. Паўторнасць 4-разовая. У 1952 г. гэты-ж дослед быў закладзен у вытворчым пасеве лубіну з разбіўкай поля на дзялянкі па 100 м2 кожная і 3-разо-вай паўторнасці.
23
На доследных дзялянках з унясеннем ГХЦГ улічва-ліся грунтавая ўсходжасць насення, пачатак, масавае і канец цвіцення раслін, ураджай зялёнай масы (у пе-рыяд цвіцення), колькасць клубянькоў (у вагавых адзін-ках), ураджай насення. Адначасова вызначаўся працэнт гібелі глебавых шкоднікаў, у прыватнасці драцянікаў.
3 мэтай вывучэння дзеяння ГХЦГ на кветкі лубіну, іх плоданашэнне і прывабліванне пчол да апыленых ядам кветак апыльваўся зацвіўшы жоўты лубін, супра-ваджаючы кантролем (неапылены лубін), з далейшым улікам ураджаю насення.
АГЛЯД ГАЛОЎНЕЙШЫХ ШКОДНІКАЎ ЛУБІНУ
Па сабранаму намі за перыяд 1946—1953 гг. матэ-рыялу ўдалося ўстанавіць відавы састаў шкоднай фау-ны як алкалоідных, так і кармавых форм (малаалка-лоіднага і безалкалоіднага) лубіну. 3 насякомых (Іп-secta) шкоднікі лубіну ў асноўным адносяцца да сямі атрадаў: Thysanoptera (трыпсы), Homoptera (роўнакры-лыя хобатныя), Heteroptera (паўцвёрдакрылыя, або кла-пы), Coleoptera (жукі), Hymenoptera (перапончатакры-лыя), Diptera (двухкрылыя) і Lepidoptera (матылі). Па характару шкоднасці і месцу жыцця іх можна падзя-ліць на насякомьіх, якія пашкоджваюць каранёвую сіс-тэму, і насякомых, якія пашкоджваюць надземныя ча-сткі расліны.