Шкоднікі лубіну
Выдавец: Выдавецтва Акадэміі навук
Памер: 118с.
Мінск 1957
Ch. florilega Zett. (—cilicrura Rond.)—растковая муха,
* Ch. exigua Mde.
30
Атр. Lepidoptera—матылі.
* Orgyia gonostigma F. —кісцехвост плямісты,
* Org. antique L—кісцехвост звычайны,
* Mamestra trifolii Rott.—канюшынавая садоваясоў-ка,
* Mam. oleracea L. —агародная соўка,
* Polia dissimilis Knoch.,
* Diplodoma adspersella Hein., Phytometra gamma L.—соўка-гама, Euxoa segetum Schiff.—азімая соўка.
3 агульнага відавога саставу шкоднікаў па сваёй шкоднасці першае месца займаюць тлі, шчаўкуны,. сітоны і растковыя мухі, прычым апошняй лубін пашкоджваецца толькі ў гады масавага размнажэн-ня шкодніка, як напрыклад 1948 г., калі ад іх ў БССР, па нашых уліках, выпала да 80—90% лубіну.
Па шчаўкунах ёсць вельмі багатая літаратура як у Совецкім Саюзе (Гіляраў, 1937, 1941 1 інш.; Грыгор'е-ва, 1940 I інш.), у прыватнасці і ў Беларуекай рэспуб-ліцы (Арнольд, 19п2; Сугак, 1932; Кіпенварліц, 1951, 1952 і інш), так і за яго межамі, а таму на іх спы-няцца не будзем. Звернем увагу на люцэрнавую тлю і лубінавага слоніка.
ЛЮЦЭРНхВАЯ ТЛЯ—Aphis medicaginis Koch.
Штогод пасевам лубіну вялікія страты наносяцьтлі (сям. Aphididae). Прадстаўлены яны наступнымі відамі: Acyrthosiphou onobrichis Boyer de F. (—pisi Kalt.)—ra-рохавая тля, Aphis fabae Scop.—бабовая тля, Aph. gos-sypii Glov.—бахчавая тля, Aph. laburni Kalt. —ракітні-кавая тля, Aph. medicaginis Koch.—люцэрнавая, Aph. evonymi Fabr.—берасклетавая 1 Brachycaudus cardui L. 3 ix штогадовым шкоднікам лубіну 3‘яўляецца люцэр-навая тля. Астатнія віды звычайна сустракаюцца невя-лікімі калоніямі або адзінкавымі экземплярамі і не кожны год.
Люцэрнавая тля яшчэ не дастаткова вывучана, асаб-ліва яе біялогія. He зусім вывучаны кармавыя сувязі, зімоўка, міграцыі тлей і інш.
Упачатку люцэрнавая тля была апісана пад двума відавымі назвамі: Aphis medicaginis і Aph. craccivora (Koch., 1857). У далейшым В. П. Неўскім (1929) было даказана, што даныя дзве назвы—сінонімы. Памылку
31
C. I. Kocha ён растлумачыў тэндэнцыяй да зменлівасці, якая ёсць у Aph. medicaginis. Але В. П, Неўскі па-мылкова аб‘еднаў у адзін від з Aph. medicaginis Koch, і ракітнікавую тлю (Aph. laburni Kalt.), у сувязі з чым у літаратуры часта люцэрнавая тля апісваецца падназ-вай Aph. laburni Kalt.
A. K. Мардвілка (1933) Aph. medicaginis Koch. I Aph. laburni Kalt, прымаў за сінонімы, але ў далейшым у вызнач?льных табліцах 1948 г. абодва гэтыя віды ім прад-стаўлены як самастойныя. С. Borner (1952) таксама ставіць пад сумненне аб'еднанне іх у адзін від. Гэтага палажэння прытрымліваецца 1 В. А. Мамантава (1953), бо люцэрнавая тля —многаедны, мігрыруючы від, а ра-кітнікавая—аднаедная, усе пакаленні яе развіваюцца на Cytisus L.—ракітніку і толькі зрэдку іх летнія пака-ленні сустракаюцца на іншых бабовых. Гэты вывад яна падмацоўвае 1 розніцай іх марфалагічных асаблі-васцей. В. А. Мамантава мяркуе, што В. П. Неўскі памыліўся, бо ў прыведзеным ім спісу матыльковых раслін, з якіх даследаваліся даныя тлі, ракітнік не ўка-зан, а між тым Aph. laburni Kalt, жыве іменна на ра-кітніку.
Люцэрнавая тля сустракаецца на поўдні Еўрапей-скай часткі РСФСР (Рэкач, 1938), паўсюдна ў Закаў-каззі 1 ў Сярэдняй Азіі, вядома на Поўночным Каўказе 1 на Украіне (Неўскі, 1929; Рэкач і Дабрацова, 1933; Пятруха, 194 9; Нарзікулаў, 1950; Колабава, 1950; Ма-мантава, 1953). Распаўсюджана яна 1 ў Беларускай рэс-публіцы (Сугак, 1938; Маркавец 1 Гарбунова, 1949). Наогул-жа люцэрнавая тля шырока распаўсюджана ў Еўропе, ёсць у Афрыцы 1 Поўночнай Амерыцы.
Спынімся на пакаленнях люцэрнавай тлі1.
Бяскрылая жывародзячая самка. Чорная бліскучая, іншы раз галава 1 грудзі чарней за брушка, але бы-ваюць яны 1 матава-бурыя (у межах адной калоніі); галёнкі жоўтыя; сцёгны, вяршыні галёнак 1 лапкі цём-на-бурыя. Трубачкі, хвосцік, членікі вусікаў (3-га, 6-га або канец 5-га) цёмна-бурыя, астатнія жоўтыя Цела шы-рока-авальнае, амаль грушападобнае. Вусікі ў 2/3даўжын1 цела, 3-1 членік даўжэй шпіца ў 1,1 —1,8 раза,4-га чле-
1 Вяскрылыя і крылатыя партэнагенетычныя самкі апісаны па В. П. Неўскаму (1929, 1942), заснавальніца і палавыя восабі—па В. Н. Рэкачу (1938) 1 В. П. Неўскаму (1942).
32
ніка ў 1,3—1,5 раза; шпіц даўжэй за аснаванне ў 1,5— 2,4 раза; 4-ы членік крыху даўжэй 5-га. Трубачкі даў-жэй хвосціка ў 1,8—2,2 раза. Маргінальныя бугаркі высокія і буйныя; маргінальныя валаскі вышэй бугар-коў у 1,5—2 разы; на вусіках валаскі кароткія, у па-лавіну дыяметра 3-га членіка. Даўжыня цела 1,4—2,1 мм, трубачак—0,33 мм, хвосціка—0,16 мм, вусікаў—1,07 мм, 3-га членіка—0,27 мм, 4-га членіка—0,17 мм, 5-га чле-ніка—0,17 мч, 6-га членіка—0,30 мм.
Крылатая жывародзячая самка. Галава і грудзі чорныя з бляскам, брушка бурае з чорнымі папяроч-нымі палоскамі; трубачкі і хвосцік смуглыя. Вусікі бледна-жоўтыя, але 1-ы і 2-і членікі, а часам вяр-шыні 3-га і 4-га бурыя. Вусікі даўжэй, а трубачкі ка-рацей, чым у бяскрылых; на апошніх двух трэцях 3-га членіка вусікаў ад 4 да 8 круглых рэнарый у адзін рад. Даўжыня цела 1,2—1,8 мм, трубачак—0,15— 0,21 мм, хвосціка—0,10—0,14 мм, вусікаў—1,23 мм, 3-га членіка—0.27, 4-га і 5-га членікаў—па 0,21, 6-га членіка—0,38 мм.
Яйцародная самка. Уся матава-цёмная, з смаляна-чорнымі маргінальнымі плямамі на ўсіх сегменгах і та-кімі-ж трубачкамі і хвосцікам, маргінальныя бугаркі не развіты. Хвосцік вузкаканічны, трубачкі даўжэй хвосціка ў 1,5 раза, цыліндрычныя. Заднія галёнкідаў-жэй сярэдніх, патоўшчаныя, са шматлікімі рынарыепа-добнымі порамі. Вусікі ў палавіну даўжыні цела, шпіц у паўтара раза даўжэй аснавання. Даўжыня цела 1,52 мм, шырыня—0,95, даўжыня трубачак—0,19, хвосціка—0,12, вусікаў—0,95 мм.
Самец крылаты. Увесь матава-чорны. Будова тру-бачак і хвосціка, як у яйцародных самак. Вусікі ад-ной даўжыні з целам; рынарыі размешчаны на 3, 4 і 5-м членіках. Ганапофізы—у выглядзе трох буйных канічных вырастаў. Валаскі непрыкметныя. Даўжыня цела 1,14 мм, вусікаў—1,1, трубачак—0,13, хвосціка— 0,6 мм.
Заснавальніца. Бліскуча-чорная; вусікі 5-членікавыя ў поўдаўжыні цела; труб.ачкі і хвосцік аднолькавай даў-жыні, тыповыя для роду. Маргінальныя бугаркі ёсць толькі на пярэднегрудзях; валаскі кароткія. Даўжыня цела 1,7 мм, шырыня—1,0; даўжыня вусікаў—0,76, тру-бачак і хвосціка—па 0,17 мм.
3. Н. Н. Гарбунова
33
Лічынкі новароджаныя цёмна-зялёныя, а астатніх узростаў бурыя, матавыя ад пакрываючага іх васковага налёту.
Зімоўка і міграцыі люцэрнавай тлі. Аб зімоўцы лю-цэрнавай тлі ў роЗных месцах Саюза і за яго межамі лі-таратурныя даныя няпоўныя і вельмі супярэчлівыя. На-прыклад, для Японіі ёсць указанні (Nawa, 1937), што ў ваколіцах Джыфу палавыя восабі люцэрнавай тлі не былі знойдзены і перазімоўваюць бяскрылыя партэнаге-нетычныя самкі. Па назіраннях Сенборна (Sanborn,' 1918), у штаце Оклахома (ЗША) зімуюць яйкі, якія ад-кладаюцца толькі на белую акацыю, з якой вясной тля мігрыруе на розныя травяністыя расліны, галоўным чы-нам на бабовыя.
Паколькі многія бабовыя культуры з’яўляюцца кар-мавымі раслінамі для люцэрнавай тлі, то доўга існавала думка аб перазімоўцы яе ў стадыі яек на розных бабо-вых, без указання канкрэтнага віду (Неўскі, 1929; Пят-руха, 1949; Нарзікулаў, 1950; Колабава, 1950 і інш.).
В. Н. Рэкач (1938) на падставе старанных даследа-ванняў даказаў зімоўку люцэрнавай тлі на поўдні Еўра-пейскай часткі РСФСР у стадыі яек выключна на люцэр-не, як культурнай, так і дзікай. На люцэрне-ж былі зной-дзены з восені і палавыя восабі, а вясной—заснаваль-ніцы, патомства якіх пераходзіла на белую акацыю і іншыя бабовыя расліны. Гэтай-жа думкі пірытрымліваец-ца і В. А. Мамантава (1953).
3 мэтай выяўлення месц зімоўкі люцэрнавай тлі ў Беларусі мы ўзялі пад назіранне шматгадовыя бабовыя расліны: шматгадовы лубін, канюшыну, віку (мышыны гарошак), эспарцэт, люцэрну дзікую і культурную, бар-кун, жоўтазель, чыну, ракітнік, жоўтую і белую акацыі. Люцэрнавая тля была знойдзена на люцэрне, лубіне і белай акацыі. На люцэрне і на жоўтым лубіне тлі па-яўляліся амаль адначасова (чэрвень), на белай-жа ака-цыі значна пазней—у сярэдзіне ліпеня. К моманту па-спявання лубіну (пачатак жніўня) колькасць тлей на ім змяншаецца, а на люцэрне і белай акацыі хутка ўзра-стае, даходзячы да 4-й ступені заражэння. У канцы жніў-•ня на белай акацыі тлі пачынаюць паступова знікаць, а ў пачатку верасня іх зусім няма. На люцэрне-ж яшчэ не-каторы час застаюцца лічынкі і німфы. 11 верасня 1952 г. пры праглядзе люцэрны ў развілцы галінкі на
34
маладой частцы расліны пры самай зямлі былі знойдзе-ны яйкі люцэрнавай тлі.
Адначасова з назіраннямі над тлямі ў прыродзе быў праведзен і лабараторны дослед. Паміж падвойных вок-наў (даўжыня 2,1 м, вышыня 2,2 м), якія служылі сад-ком, у процілеглых канцах былі пастаўлены ў кветка-вых вазонах заражаныя тлямі люцэрна і жоўты лубін. Спачатку тлі трымаліся на абедзвюх раслінах, але ў ся-рэдзіне жніўня ўсе перайшлі на люцэрну, на якой і за* сталіся. На люцэрне спачатку адміралі дарослыя восабі, лічынкі-ж і німфы, як і ў прыродных умовах, тірымаліся на ірасліне даволі доўга (да пачатку кастрычніка). У ла-бараторных умовах яйцакладкі не заўважана.
Паколькі ў канцы вегетацыйнага перыяду (пачатак верасня) люцэрнавая тля захоўваецца толькі на люцэрне і на ёй-жа адбываецца яйцакладка, якой на астатніх ба-бовых не заўважана, то можна думаць, што асноўным месцам зімоўкі люцэрнавай тлі ў Беларусі з’яўляецца люцэрна.
3 апісанага відаць, што люцэрнавая тля—мігрыруючы від. У Амерыцы яе асноўным гаспадаром з’яўляецца бе-лая акацыя, а другасным—люцэрна і іншыя бабовыя культуры. У Еўропе-ж, наадварот, асноўны гаспадар-люцэрна, а другасны—белая акацыя і іншыя бабовыя.
Такім чынам, у люцэрнавай тлі выяўляецца цікавая асаблівасць—наяўнасць у залежнасці ад розных экала-гічных умоў існавання двух процілеглых біялагічных цыклаў у розных месцах зямнога шара; амерыканская ,і еўрапейская формы маюць розных першасных і другасных гаспадароў у цыкле развіцця.
Асноўнай прычынай расчлянення эвалюцыі цыкла ў люцэрнавай тлі па двух розных напрамках В. Н. Рэкач (1938) лічыць адсутнасць у мінулым люцэрны ў Поўноч-най Амерыцы і белай акацыі ў Еўропе. Люцэрна. з’ядЕ лася ў Поўночнай Амерыцы ў. XIX ст., а белая акацыя ’ў Еўропе ў XVII ст. 1 Мяркуецца, што люцэрндвая тля спачатку была звязана з белай акацыяй, якая з’яўляецца старадаўняй раслінай. Зыходзячы з гзтага, . радзімай люцэрнавай тлі лічыцца Поўночная Амерыка.