Шкоднікі лубіну
Выдавец: Выдавецтва Акадэміі навук
Памер: 118с.
Мінск 1957
Такім чынам, развіццё тлей залежыць ад умоў ася-роддзя, вядучымі фактарамі якога з’яўляюцца тэмпера-тура і вільготнасць.
Спосабы рассялення тлей. Тля можа распаўсюджвац-ца самымі рознастайнымі спосабамі. Найменшую ролю адыгрываюць актыўныя яе перамяшчэнні. Больш істотны пераносы, асабліва крылатых восабей, ветрам. Пры моц-ных парывах ветру іншы раз з галін зносяцца цэлыя калоніі з усімі стадыямі развіцця насякомага, аж да лі-чынак (Рэкач і Дабрацова, 1933; Рэкач, 1938). Па свед-чанню Сенборна (Sanborn, 1918), штогод з поўднёвых штатаў Поўночнай Амерыкі ў Оклахому пераносіцца ба-
4. Н. Н. Гарбунова
49
воўнікавая тля. Эльтон (Elton, 1925) указвае на перанос ветрам піхтавай тлі на адлегласці да 1300 км. Цікава паведамленне Коада (Coad, 1931) аб знаходжанні тлей у слаях паветра на вышыні 14000 футаў. Спрыяюць пе-раносу тлей і патокі вады, якімі расліны з калоніямі тлей могуць пераносіцца на вялікія адлегласці. Зусім магчымы перанос тлей чалавекам на адзенні і з раслі-намі, асабліва пры іх перавозцы. М. Кіслюк (Kisliuk, 1929) прыводзіць выпадак пераносу М. persicae і іншых тлей на дырыжаблі са старога Свету ў новы.
Ворагі люцэрнавай тлі. У лета 1952 г. люцэрнавая тля часткова была знішчана яе паразітамі. У апошняй дэ-кадзе ліпеня тля была заражана паразітам Aphidius cardui March. Акрамя таго, Н. А. Теленга (1950) указ-вае як паразіта Aph. medicaginis (для Краснадарскага ікраю) Ephedrus plagiator Nees. 15 жніўня 1952 г. намі назіраўся масавы выхад пакалення «каровак», якія знішчалі тлей. Пераважаючым відам былі сямікропка-вая—Coccinel'la septempunctata L., крыху ў меншай сту-пені Сос. quinquepunctata L.; акрамя таго, былі выяўлены Adal'ia bipunctata L., Halyzia (Propylaea) quatuordecim-punctata L. Калі 14 жніўня на асобных галінах белай акацыі назіраліся вялікія калоніі Aph. medicaginis (4-ая ступень заражэння), то 15 жніўня тлей была ня-значная колькасць (1-я ступень заражэння). У месцах скаплення тлей сядзелі вялікімі калоніямі «кароўкі» (па 5—8 разам)е якія яшчэ праз суткі (г. зн. к 16.VIII) зусім знішчылі тлей.
ЛУБІНАВЫ СЛОНІК—SITONA GRISEUS F.
Радзімай лубінавага слоніка, магчыма, трэба лічыць краіны, якія прылягаюць да Міжземнага мора. У літа-ратуры ён адзначан для Францыі (Olivier, 1807), Італіі (Olivier, 1807; Bargagli, 1904) і на Балеарскіх астравах (Алімджанаў, 1951). Па калекцыйных матэрыялах Sitona ў музеі Заалагічнага інстытута AH СССР можна ўстанавіць яго існаванне ў Поўднёвай Францыі, на Сіцы-ліі, у Грэцыі і ў Алжыры.
Р. А. Алімджанаў памылкова адносіць побач з нека-торымі іншымі Sitona і S. griseus да еўрапейскіх відаў— гэтаму супярэчаць калекцыйныя матэрыялы (ЗІН АН СССР) з Алжыра.
50
Гэты від ёсць у Швейцарыі (калекцыйныя матэрыялы ЗІН AH СССР), а таксама ў Галандыі (Ritzema Вос, 1915) і Германіі (Karsch, 1884; Andersen, 1937). Рас-паўсюджан уздоўж марскіх берагоў Англіі і Уэльса, але становіцца радзей на поўнач. У 'Шатландыі ён вельмі рэдкі (Fowter, 1891).
У Совецкім Саюзе распаўсюджан у УССР (Крыш-таль і Пятруха, 1937; Крышталь, 1949), дзе, паводле да-ных О. Н. Пятрухі (1949), наносіць значную шкоду ў палескай яе частцы. Асабліва ў вялікай колькасці ён сустракаецца ў Жытомірскай, у поўночнай частцы Кіеў-скай і заходняй частцы Чарнігаўскай абласцей. Яго адзін-кавыя экземпляры сустракаюцца ў Іванаўскай вобласці (Эстэрберг, 1936). Знойдзен у Растоўскай вобласці’, ёсць у Крыму і Закаўказзі2.
У Беларускай ССР S. griseus распаўсюджан усюды; яго поўночнай граніцай (адначасова і поўночнай грані-цай для СССР),па нашых назіраннях, з’яўляецца 56-ая паралель, якая з яўляецца і поўночнай граніцай вырошч-вання лубіну. 3 поўдня граніца яго распаўсюджання ідзе за межы рэспублікі і, па ўкаАанню О. Н. Пятрухі (1929), даходзіць да 47-й паралелі (47° паўн. ш.). У лесастэпа-вай зоне S. griseus сустракаецца ў невялікай колькасці, за выключэннем раёнаў Белай Царквы, Канева, Носіўкі, Чарнігаўскай вобласці (Пятруха, 1949).
Лубінавы слонік як новы від упершыню быў выяўлен Фабрыцыусам (Fabricius, 1776) для Англіі і Італіі. Ка-роткае апісанне адзнак гэтага віду ён прыводзіць у «Естественной нсторнн» Бюфона. Апісанні гэтага жука, якія даюцца наступнымі аўтарамі, няверныя і не адпавя-даюць сапраўднасці. Так, A. Olivier (1807) побач з апі-саннем жука S. griseus, які падаецца па Фабрыцыусу, дае і яго рысунак, дзе жук паказан жоўтым, скажона і форма надкр.ылляў, якія яйцападобна закруглены. Нявер-ны рысунак і ў С. Calwers (1893), у якога ён нарысован з зусім паралельнымі надкрыллямі з вельмі завостранымі вугламі і неіснуючымі шасцю плямамі і двума палосамі на пярэднегрудзях. Няверна паказана і галаватрубка. Акрамя таго, увесь жук на яго рысунку афарбаваны ў рыжы колер. Нажаль, гэта запазычана ў Кальверса Г. Г. Якабсонам (1913). Таксама зусім нічога агульнага не
1 Паводле паведамленняў праф. М. С. Гілярава.
2 Паводле паведамленняў праф. К. В. Арнольдзі.
51
мае з S. griseus i рысунак I. Васільева (1933), дзе над-крыллі ў S. griseus як формай, так і рысункам больш на-гадваюць S. crinitus, праўда, пры адсутнасці шчацінак. Пярэднегрудзі шарападобныя, чаго ніколі не бывае, з неіснуючым рысункам на іх у выглядзе двух вялікіх круглых чорных плям па іх пярэднему краю і з трыма ўздоўжнымі палоскамі, якія даходзяць да палавіны пя-рэднегрудкі. Няверна паказаны галаватрубка і вочы.
Вельмі схематычна і не зусім правільна паказан лу-бінавы слонік і ў вызначальных табліцах Л. Обера (Auber, 1947). Шёнгер (Schoenherr, 1840) разглядае S. griseus як рознавіднасць S. gressorius F. I. Уолтон (Walton, 1846), падзяляючы род Sitona на тры групы ў залежнасці ад ступені выпукласці вачэй, у трэцяй групе з вельмі выпуклымі вачыма прыводзіць S. grisea F. ( = griseus F.). На яго думку, S. griseus F. i S. gressorius F.—сінонімы, іаксама як Curculio fuscus Marsch. i Cur. trisulcus Kirby. K. Андэрсен-жа з гэтым не згодзен і абодва гэтыя віды раз-глядае як самастойныя (Andersen, 1937).
Імаго. Жук S. griseus— самы буйны з усіх відаў Sitona, існуючых у СССР, даўжыня яго ад 6 да 9 мм (рыс. 8). Буйнейшы за яго з гэтага роду толькі S. gressorius F. (даЮмм). Усё цела жука пакрыта лусачкамі, якія ёсць нават насківіцах (што характэр-на для роду Sitona). На надкрыллях лусачкі круг-лыя, а на брушным баку пераважаюць авальныя. Акрамя таго, надкрыллі пакрыты дробнымі прыля-гаючымі шчацінкамі, якія лепш відаць пры разгля-данні жука ў профіль (пры
Рыс. 8. S. griseus (арыг. рыс.).
павелічэнні 4/4, лепш 4X10). Афарбоўка жука зале-жыць ад колеру лусачак, якія звычайна на брушным ба-ку серабрыстыя, а на надкрыллях часцей за ўсё шэрыя,
52
прычым на 2,5—3 прамежках барознак надкрылляў па абодва бакі ад шва крыху святлейшыя, як і на сярэдзін-най частцы пярэднеспінкі. Сустракаюцца формы цёмна-карычневыя і скрозь дымчатыя. Характэрная адметная адзнака віду—зоркападобнае размяшчэнне на шчытку прадаўгаватых лусачак, якія заўсёды светлыя. Пяты ад шва прамежак бароздкі на вяршыні мае невялікі, але яўны бугарок. Вочы вельмі выпуклыя. Тазікавыя ўпадзі-ны пярэдняй пары ног даходзяць да перацяжкі пярэдне-грудзі (асноўнае адрозненне ад S. gressorius). Галава-трубка з двума прадоўжнымі кілямі, Пунктыроўка пра-межкаў бароздак надкрылляў вельмі грубая, добра відаць пры зняцці лусачак. На сцёгнах другой і трэцяй пары ног ёсць звонку светлыя плямы.
Асабліва неабходна спыніцца на наяўнасці ў жукоў S. griseps, як і ў астатніх відаў Sitona, прысосак на на-
Рыс. 9. Лапка S. griseus: а—прысоска (арыг. мікрафота).
гах. На першым і другім членіках лапак яны слаба раз-віты (хоць на другім крыху лепш), на трэцім двухлопас-ным членіку прыссскі добра развіты. Кожная з іх скла-даецца з шчацінкападобных галоўчатых валаскоў і пры
53
перапаўзанні жука выдзяляе ліпкую вадкасць (рыс. 9). Дзякуючы гэты.м прысоскам жукі добра поўзаюць па любых паверхнях, у тым ліку і па вертыкальнаму шклу.
Крыллі як у самак, так і самцоў добра развіты (рыс. 10); указанне А. П. Белізіна (1940) на адсутнасць у Sitona крылляў не адпавядае сапраўднасці.
Рыс. 10. Крыло S. gnseus (арыг. рыс.).
Самкі адрозніваюцца ад самцоў размерамі (самец драбнейшы) і будовай апошняга стэрніта брушка. У ад-розненне ад самкі ў самца з брушнога боку добра відаць пігідый (рыс. 11).
₽ o'
Рыс. 11. Знешнія адзнакі самкі Рыс. 12. Яйкі S. gri eus (арыг.
і самца S. griseus. У самца мікрафота).
відаць пігідый (арыг.).
Яйцо. Яйкі S. griseus авальныя. Даўжьшя іх 0,72— 0,79 мм, шырыня 0,64 мм (рыс. 12). Спачатку яны ліп-кія, але хутка высыхаюць. Непасрэдна пасля адкладання
54
яйкі светлыя, малочнага колеру, на другі дзень яны ро-бяцца шэрымі, а яшчэ праз дзень—зусім чорнымі з фія-летавым адценнем. Яйкі гладкія і вельмі бліскучыя, што v пэўнай меры спрыяе адлюстраванню сонечных прамен-няў і ахоўвае ад перагравання і высыхання. Характэрнай з’яўляецца наяўнасць з боку, звернутага да паверхні глебы, прадоўжанай увагнутасці, якая паяўляецца ў хут-кім часе пасля адкладкі яек і надае ім устойлівае стано-вішча на субстраце.
Лічынка (рыс. 13 і 14). Вышаўшая з яйка лічынка мае даўжыню 1,31 —1,20 мм, шырыню 0,37—0,23 мм. Дарос-лая-ж лічынка дасягае 8—9 мм. Лічынка белая, бязно-гая (як і ўсе лічынкі доўганосікаў), мае С-падобную форму. Цела яе складаецца з 12 сегментаў. Галава свет-ла-бурая. Усё цела пакрыта мяккімі валаскамі, даўжыня якіх большая ў маладых лічынак.
Рыс. 13. Лічынка S. griseus (арыг. рыс.): а—лічынка, б—га-лава, в—мандзібула маладой лічынкі, г-мандзібула дарослай лічынкі. д—анальны сегмент.
Кукалка (рыс. 15). Даўжыня кукалкі 7—8 мм. Спа-чатку яна малочнага колеру, але з цягам часу жаўцее і набывае светла-пясочны, а затым і шэраваты колер.
55
Рыс. 14. Выхад лічынак з яек.
Рыс. 15. Кукалка S. griseus: а—са спіннога боку (арыг. мікра-фота), б-з брушнога боку (арыг. рыс.).
Лубінавы слонік і яго кармавыя сувязі. У Беларусі намі выяўлена 12 відаў клубяньковых доўганосікаў. Гэта S. griseus F. (лубінавы слонік), S. crinitus Hbst. (шчаці-ністы слонік), S. lineatus L. (паласаты слонік), S. tibialis Hbst. (ракітнікавы слонік), S. suturalis Stph. (гаро-хавы слонік), S. puncticollis Stph., S. fl'avescens Mrsh.,
56
S. callosus Gyll. (эспарцэтавы слонік), S. sulcifrons Thnb. (канюшынавы слонік), S. humeralis Stph. (люцэрнавы слонік), S. hispidulus F. (жоўтаногі клубяньковы слонік), S. cylindricollis Fahr, (вузкалобы слонік). 3 ix толькі S. humeral'is Stph. не знойдзен на лубіне.