Шкоднікі лубіну
Выдавец: Выдавецтва Акадэміі навук
Памер: 118с.
Мінск 1957
Такім чынам, лубін пашкоджваюць 11 відаў Sitona. 3 іх пераважаючымі з’яўляюцца S. griseus, S. crinitus і S. lineatus, а астатнія віды прадстаўлены на лубіне адзінкавымі экземплярамі.
Для вывучэння кармавых сувязей Sitona вялося на-зіранне над наборам бабовых раслін як у прыродных умовах, так і ў лабараторных. Для назіранняў быў вы-карыстан гадавальнік раслін Батанічнага саду АН БССР. Лубінавы слонік у прыродных умовах пры адначасовай наяўнасці рада бабовых раслін выбірае выключна лубін. У лабараторных умовах назіраецца тое-ж самае, але пры адсутнасці лубіну слонік у першую чаргу пачынае жы-віцца ракітнікам (Cytisus), жоўтазелем (Genista) або баркуном (Melil’otus). Калі няма гэтых раслін, жывіцца і некаторымі іншымі, але менш ахвотна.
Лубінавага слоніка можна разглядаць як алігафага— спецыфічнага шкодніка лубіну, чаго нельга сказаць аб астатніх відах клубяньковых доўганосікаў, якія шкодзяць лубіну, бо яны жывяцца і многімі іншымі бабовымі рас-лінамі (табл. 8).
Лубінавы слонік жывіцца як безалкалоіднымі, так і алкалоіднымі сартамі лубіну, прычым вузкалісты лубін лепш любіць, чым жоўты, незалежна ёсць ці няма ў ім алкалоіда. Думка, што безалкалоідныя сарты лубіну па-шкоджваюцца мацней, чым горкія (Васільеў, 1936; Су-гак, 1938), памылковая.
Я. Н. Свірскі (1940) гаворыць, што алкалоіды з’яў-ляюцца ахоўным сродкам расліны супраць шкоднікаў. Тлі сапраўды не сустракаюцца на алкалоідных формах лубіну, але яны не адзіныя праДстаўнікі шкоднай энта-мафауны лубіну.
У процілегласць драцянікам, растковым мухам, соўцы-гаме і інш., якія ў аднолькавай ступені пашкоджваюць усе формы лубіну, S. griseus выбірае вузкалісты лубін, г. зн. пэўны від роду Lupinus, але не ступень алкалоіднасці. Напрыклад, у 1948 г. на тэрыторыі в. Сляпянкі Мінсікага раёна быў пасеян лубін горкі (вузкалісты) і кармавы (жоўты). Пасевы іх чаргаваліся ў выглядзе вузкіх доўгіх
57
T a б л і ц a 8
Доўганосікі р. Sitona, якія пашкоджваюць лубін, і іх кармавыя расліны
Расліны S. griseus S. crinitus S. lineatus
Лубін + +
Люцэрна + пры адсутнасці лубіну + 4-
Віка + нязначна
Ракітнік + пры адсутнасці лубіну +
Melilotus +
Genista +
Эспарцэт + неахвотна -1_
Сырадэля — + 4-
I арох — -L —і—
Пялюшка — + +
Соя —
Lotus —
Арахіс — -L
Нут — +
Пажытнік — +
Канюшына — + +
Боб — +
Чына — + +
Astragalus — + +
3 а ў в а г а: +жывіцца, —не жывіцца.
дзялянак (2X36 м). Нягледзячы на тое, што былі ўсе магчымасці для свабоднага пераходу шкоднікаў з дзя-лянкі на дзялянку, аказалася, што лубінавы доўганосік у асноўным на ўсіх чатырох паўторнасцях выбіраў горкі вузкалісты лубін (табл. 9 і рыс. 16).
Гэта-ж пацвердзілася і летам 1951 г. У гаспадарцы «Бараўляны» быў пасеян вузкалісты горкі лубін (сорт мясцовы) у сумесі з жоўтым горкім і жоўтым безалка-лоідным. У вялікай ступені пашкоджан быў толькі вуз-калісты горкі лубін (на 100%), ад лісцяў якога засталіся адны жылкі. Жоўты-ж лубін, як горкі, так і кармавы, аказаўся амаль не кранутым (рыс. 17). Падобная карці-на назіралася ў тым-жа годзе на тэрыторыі Батанічнага саду АН БССР і селекцыйнай станцыі «Зазер’е» Рудзен-скага раёна, дзе горкі і малаалкалоідны сарты вузкалі-стага лубіну былі таксама вельмі пашкоджаны, а на су-седніх дзялянках жоўты безалкалоідны і іншыя амаль не крануты (табл. 11). Ва ўсіх выпадках асноўным перава-
58
T a б л 1 ц a 9
Размеркаванне Sitona на кармавым і горкім лубінах
Лубін S. griseus S. crinitus і іншыя віды Sitona
у абсалютных лічбах у »* у абсалютных лічбах у %
Жоўты кармавы 51 23,83 152 83,06
Вузкалісты горкі 163 76,17 31 16,94
Разам 214 100 183 100
Рыс. 16. Дынаміка колькасці Sitona (Сляпянка, 1948): 1—S. griseus, 2—іншыя віды.
59
жаючым шкоднікам на вузкалістым лубіне быў лубінавы слонік. У рабоце Ф. Ю. Гельцер, Н. Д. Манжалей (1948) таксама адзначана значнае пашкоджанне доўганосікам лісточкаў вузкалістага лубіну і ў меншай ступені жоўта-га лубіну.
Неабходна адзначыць, што пры заражанасці ўчастка лубінавым слонікам ён пры адсутнасці вузкалістага можа
Рыс. 17. Расліны лубіну з аднаго гнязда, пашкоджаныя S. griseus: а—вузкалісты, б—жоўты кармавы.
ў такой-жа ступені паядаць і жоўты кармавы лубін. Так, у 1946 г. у Батанічным садз.е АН БССР жоўты кармавы лубін быў пасеян на заражаным S. griseus участку, дзе ў папярэдняе лета рос лубіні. У выніку аказалася, што лубінавы слонік на 100% пашкодзіў расліны, а яго шчыльнасць дасягала 8—10 экз. на 1 м2 у процілег-ласць S. crinitus і іншым відам Sitona, якіх было 3—4 на 1 м2.
Астатнія 10 відаў Sitona жывяцца выключна безал-калоіднымі сартамі лубіну. 3 табліцы 9 відаць, што на
60
кармавым жоўтым лубіне жукоў S. crinitus і іншых ві-даў Sitona было 83,06%, а на вузкалістым горкім—16,94%, ды і тыя, відавочна, былі выпадковымі, бо алкалоідным лубінам яны не жывяцца. Аб гэтым-жа сведчыць і пазйў 1952 г. (Бараўляны) на ўчастку з-пад сырадэлі, заража-най S. crinitus, з адсутнасцю S. griseus. Даныя ўліку на гэтым участку гавораць, што S. crinitus аддавалі пера-вагу жоўтым кармавым лубінам. На ўсіх чатырох паў-торнасцях жоўтага кармавога лубіну, які чаіргаваўся з вузкалістым горкім, была вялікая пашкоджанасць раслін S. crinitus (83,92%) у параўнанні з вузкалістым (2,77%)
(табл. 10).
Т а б л і ц a 10
Пашкоджваемасць S. crinitus раслін лубіну ў %
Паўторнасць дзялянак Кармавы жоўты Вузкалісты
1 70,0 0,0
2 90,3 6.3
3 80,7 0,98
4 94,7 3,8
Сярэдняя на дзялянку 83,9 2,77
S. crinitus і S. 1'ineatus у лабараторных умовах зусім не жывіліся. алкалоідным лубінам, калі-ж праз тыдзень ім далі безалкалоідны лубін, то яны адразу пачалі зні-шчаць яго. Гэтыя віды сітонаў жывяцца і іншымі бабо-вымі культурамі (гарох, люцэрна і інш.), у сувязі з чым яны менш небяспечны для лубіну ў параўнанні з лубіна-вым слонікам. Акрамя таго, па нашых лабараторных на-зіраннях, S. griseus паядае лісцяў у некалькі разоў больш у параўнанні з S. crinitus у адзін і той-жа час. Калі S. griseus на працягу 12 гадз. з’еў 83,3%, to S. crinitus—усяго толькі 16,7% ад агульнай з’едзенай ліставой паверхні лубіну.
Такім чынам, пры ацэнцы пашкоджваемасці лубіну клубяньковымі доўганосікамі трэба ўлічваць не алкало-іднасць расліны, а прыналежнасць яе да пэўнага бата-нічнага віду і наяўніасць на пасевах не наогул сітонаў, a пэўнага віду—S. griseus. У пацверджанне гэтага падаем спіс абследаваных намі сартоў лубіну, на пасевах якіх былі S. griseus, а іншыя віды амаль адсутнічалі. У вы-ніку жоўты лубін, як кармавы (АБ 2261, Вейка, № 6,
61
№ 15), так і горкі (сорт Дружны), аказаўся не пашко-джаным S. griseus. Нязначна пашкоджан быў і сорт Сняжышка (белы лубін). Пашкоджанасць лісцяў яго складала толькі долі працэнта. Іншыя сарты лубіну, якія адносяцца да іншых відаў, у той ці іншай ступені па-шкоджваў лубінавы слонік (табл. 11).
Т а б л і’ц a 11
Сортавыпрабаванне лубіну на ўстойлівасць яго да пашкоджанняў S. griseus
Сорт лубіну | Пашкоджанасць
Albococcineus ....... Дробназярністы ....
№ 3'9 (вузкалісты горкі) . . . . . + моцна
Сняжынка (белы лубін) + вельмі слаба
Мутабіліс .......
Вузкалісты горкі мясцовы .
Вейка (жоўты кармавы лубін) .... —
Вузкалісты горкі ружовы Ьеняконьскі
Белазёрны (вузкалісты) 4- моцна
№ к-7 (вузкалісты горкі)
№ 183 Косаўскай досл. ст. (вузкалісты) 4- моцна
Ружовы ранні (гібрыд). .... + моцна
№ 6 жоўты кармавы . —
№ 8 вузкалісты сіні безалкалоідны 4-
№ 155 вузкалісты белы безалкалоідны +
№15 жоўты кармавы ... —
Поўночны (горкі) ..... —
Дружны (горкі жоўты).
Пількай (малаалкалоідны) ..... +
№ 62 (Беняконьскі малаалкалоідны) .
№ 211 (Бенякі'ньскі малаалкалоідны) . 4-
Шматгадовы горкі ..... Шматгадовы кармавы. ..... 4- моцна 4- моцна
№ 484 (вузкалісты горкі) ..... 4- моцна
№ 335 (Беняконьскі горкі вузкалісты) 4- моцна
„Мужынок" (вузкалісты горкі) .
Пулаўскага (вузкалісты горкі) .... 4- моцна
№ 3 (малаалкалоідны). ..... —
Вузкалісты кармавы Беняконьскі. 4- моцна
Жоўты кармавы АБ 2261 —
Вузкалісты кармавы № 2 . 4- моцна
Жоўты кармавы № 1 ... . —
№ 74 (белы горкі) +
№ 95 (белы горкі) ......
„Баец“ (жоўты кармавы) .... —
L. insignis ........
L. Barker! ...... 4-
L. ornatus ........ _L
Заўвага: + пашкоджан, — непашкоджан.
62
Страты ад S. griseus вялікія. Жукі пашкоджваюць лісці, а іх лічынкі—клубянькі, ад якіх застаюцца адны абалонкі (рыс. 18). Іншы раз колькасць S. griseus на лубіне дасягае велізарных размераў. Напрыклад, у 1951 г. на ўчастку шматгадовага кармавога лубіну на-лічвалася ад 71 да 103 жукоў на адну расліну (Бараў-ляны, улік 8.VIII).
Рыс. 18. Пашкоджаныя і не пашкоджаныя жукамі S. griseus, лісці шматгадовага лубіну.
Разгледзім уплыў пашкоджанняў, нанесеных S. griseus на ўраджай лубіну. 16 мая 1951 г. на доследнай станцыі «Бараўляны» на двух участках быў пасеян горкі вузкалісты лубін (мясцовы). Размер аднаго ўчастка 0,08 га, другога—0,7 га. Папярэднік—авёс на абодвух участках, аднолькавы фон угнаеніняў (Р45К45), адна і тая-ж глеба Б Участкі былі падзелены пасевам жыта шырынёй 50 м. Такім чынам, былі ўсе ўмовы для атры-мання аднолькавага ўраджаю, але рэзкая розніца ў колькасці лубінавага слоніка на ўчастках вырашыла лёс
1 Дзярнова-падзолістая на лёгкім пылавата-пясчаным суглінку падсцілаемым на глыбіні 0,5 м буйным зярністым пяском.
63
ураджаю па-рознаму (табл. 12 і рыс. 19). Калі на непа-шкоджаным участку ўраджай складаў 137,82 ц/га, то на пашкоджаным S. griseus—44,66 ц/га, што складае 32,4% ад першага ўчастка.
Т а б л і ц a 12
Уплыў пашкоджанняў S. griseus на ўраджай лубіну
Участак Колькасць жукоў a to ГО =5 Ураджай зялё-най масы % шкода-носнасці
у ка-.1на1м2 ШЭННІ і У Ц/ га У %
Непашкоджаны . Пашкоджаны . . 0 1,66 83 .16,33 29 345 137,82 44,66 100 32,4 0 67,6
Рыс. 19. Вузкалісты горкі лубін. не пашкоджаны і пашк оджаны лубінавым слонікам (у снапах па 50 раслін).
64
Такім чынам, луб'інавы слонік—спецыфічны шкоднік лубіну і пры заражэнні ім пасеваў наносіць вялікія страты ўраджаю.
Зімоўка жукоў S. griseus. Новае пакаленне жукоў S. griseus, якое паяўляецца ў канцы ліпеня—пачатку жніў-ня, у год выхаду з кукалак яек не адкладвае і ў непола-васпелым стане ідзе на зімоўку. Такім чынам, думка К. Andersen (1937), што маладыя жукі S. griseus у год выхаду з кукалак становяцца полаваспелымі і пачы-наюць адкладванне яек, якое прадаўжаецца і вясной, нашымі даследаваннямі не пацвердзілася.