Шкоднікі лубіну
Выдавец: Выдавецтва Акадэміі навук
Памер: 118с.
Мінск 1957
Насякомыя, якія пашкоджваюць каранёвую сістэ-му, праводзяць частку жыцця ў зямлі або непасрэдна ў самой расліне, жывячыся яе падземнымі часткамі. Яны часта з'яўляюцца галоўнай прычынай масавай гі-белі раслін лубіну, асабліва ў фазе ўсходаў. Тут перш за ўсё трэба адзначыць сям. Elateridae (шчаўкуны). Паяўленне шчаўкуноў ва ўмовах БССР пачынаецца ў трэцяй декадзе красавіка—пачатку мая ў залежнасці ад метэаралагічных умоў вясны. Сустракаюцца яны ўсюды. Шкоду наносяць іх лічынкі (драцянікі), якія вясной пераходзяць з больш глыбокіх слаёў глебы бліжэй да паверхні і знаходзяцца ў ворным слоі. Па-шкоджваюць яны пасеянае ў глебу насенне, маладыя ўсходы лубіну, а таксама расліны ў больш позніх фа-зах развіцця (рыс. 1). Так, у Батанічным садзе АН БССР у 1950 г. ад іх выпала 11%, а ў 1951 г, —12%
24
гаспадарчых пасеваў кармавога лубіну. На доследнай станцыі „Бараўляны" Мінскага раёна ў 1952 г. на 4 га выпала 40% кармавога лубіну.
Асабліва церпяць ад драцянікаў расліны ў засушлі-выя гады, бо драцянікі ў момант свайго развіцця па-трабуюць дастатковай колькасці вільгаці. Недахоп
Рыс. 1. Жоўты кармавы лубін у фазе семядолей, пашкоджаны драцянікамі.
вільгаці яны кампенсуюць узмоцненым жыўленнем ра-слінамі. Напрыклад, у доследзе, праведзеным у 1950г. на тэрыторыі Батанічнага саду АН БССР, на адным і тым-жа ўчастку (побач) было праведзена два пасевы кармавога лубіну (АБ 2261): першы—22.VI, другі— 8.VII у больш сухі час. У выніку на першым участку выпала раслін ад драцянікаў 11,1%, а на другім—45,1 % (ад усходжасці).
Пераважаючым відам быў Selatosomus aeneus L., які нават у больш сухі час знаходзіўся ля паверхні глебы і ўзмоцнена жывіўся сакавітымі ўсходамі лубіну, наносячы пашкоджанні галоўным чынам ля каранёвай шыйкі.
Пашкоджвалі лубін таксама Brachylacon murinus L., Agriotes obscurus L., A. sputator L., A. lineatus L., A.
25
ustulatus Schall., Agriotes sp., Adrastus nitidulus Mrsh., Lirnonius aeruginosus 01., Limonius sp., Athous niger L., Melanotus sp. i Corymbites sjaelandicus Miill , які вы-яўлен толькі на тарфяных глебах, дзе лубін сеялі з мэтай паляпшэння яго насенных якасцей (б. Мінская ба-лотная доследная станцыя).
Супаставіўшы відавы састаў Elateridae з розных глебавых рознасцей, відаць, што нават у межах аднаго 1 таго-ж раёна (Мінскага) яны размяркоўваюц-ца па-рознаму. Так, на супесях (Батанічны сад АН БССР, Сляпянка, Дзіцячая доследная станцыя) пе-раважае Selatosomus aeneus L.,na суглінках (доследная станцыя пБараўляны“)—віды роду Agriotes, а на тар-фяных глебах (б. Мінская балотная доследная станцыя) Agriotes з'яўляецца асноўным (табл. 1/
Т а б л і ц a 1
Размеркаванне лічынак Elateridae на ворных землях рознастайных глебавых рознасцей у %
Elateridae Глебы
супясчаная сугліністая тарфяна-балотная
Selatosomus aeneus .... 56.6 36,7
Agriotes 30,0 58,7 92
Limonius 1,3 3,3 —
Athous 3,3 1,3 —
НШЫЯ 8,4 — 8
Аб дамініраванні на супясчаных глебах Selatosomus aeneus ёсць указанні ў Л. К. Эстэрберга (1935)і М. С. Гілярава (1939, 1949). Як на супясчаных, так I на су-гліністых глебах з роду Agriotes пераважаючымі з‘яў-ляюцца Agr. obscurus і Agr. lineatus. На пераважанне на падзолістых глебах апошніх двух відаў указвае і М. С. Гіляраў (1949) для Ленінградскай і Маскоўскай абласцей. Неабходна адзначыць, што на тарфяных гле-бах нізіннага тыпу дамініруюць віды Agriotes, а на тарфлных глебах пераходнага тыпу, па даных А. Ф. Кіпенварліц (1952), на 40—50^ засяляюцца Corymbites, Limonius 1 інш. На прыкладзе гэтага сямейства відаць, як характар глебы абумоўлівае відавы састаў яе жы-хароў.
26
Часамі кармавылубін пашкоджваў жужаль Ophonus griseus Pan?., які перагрызаў каранёвую іпыйку ўсхо-даў.
3 хрушчоў (сям. Scarabaeidae) пасевы лубіну па-шкоджвалі чэрвеньскіхруш—Amphimallon solstitialis L., заходні майскі хрушч—Melolontha melolontha L., мета-лічны кветкаед—Anomala aenea De Geer. ( = dubia Scop.), садовы хрушч—Phyllopertha hortlcola L. і пасяўны хрушч (красун) —Anisoplia segetum Hrbst. Яны пашкоджвалі лубін як у дарослым стане, аб'ядаючы лісце, так і ў лічынкавым, пашкоджваючы каранёвую сістэму раслін.
Назіраліся выпадкі перагрызання карэньчыкаў усхо-даў кармавых лубінаў мураўём Formica fusca L.
Вельмі значныя пашкоджанні як аднагадоваму, так і шматгадоваму лубіну наносяць лічынкі доўганожак (сям. Tipulidae). 3 іх пераважае Nephrotoma (=Pachir-hina) pratensis L. i менш шматлікія Neph. cornicina L., Neph. scurra Mg., лічынкі якой пашкоджвалі лісце шматгадовага кармавога лубіну, і Tipula sp.
У некаторыя гады вялікую шкоду пасевам лубіну незалежна ад алкалоіднасці наносяць лічынкі мух (сям. Muscid е). Асноўныя прадстаўнікі іх: Hylemyia strigosa Flln., Chortophila trichodactyla Rond. (=funesta Kiihn.)— лубінавая муха, Ch. florilega Zett (=cilicrura Rond.) — растковая муха i Ch. exigu.i Mde.
Ba ўмовах БССР растковая муха мае тры генера-цыі. Масавае паяўленне лічынак звычайна бывае ў ся-рэдзіне мая. Пашкоджваюць яны прарастаючае насенне і маладыя ўсходы раслін, ад чаго апошнія гінуць (рыс. 2). На Мінскай селекцыйнай станцыі ў 1934 г. лічынкамі растковай мухі было пашкоджана 52% лу-біну (Свірскі, 1934), а пры нашым уліку ў 1948 г. у гаспадарцы „Сляпянка“ Мінскага раёна выпаўшыя ад яе расліны лубіну склалі да 80—90%.
Насякомыя, якія пашкоджваюць надземныя част-кі расліны, сям. Aphididae—тлі і Sitona—клубянько-выя доўганосікі. Гэта асноўныя шкоднікі лубіну. Акра-мя гэтых найбольш распаўсюджаных шкоднікаў, на пасевах лубіну часта можна заўважыць клапоў, якія, высмоктваючы сокі з лісця, прыводзяпь да агульнага аслаблення расліны ў цэлым. 3 сям. Miridae (слепнякі) наносяць пашкоджанні люцэрнавы клоп—Adelphocoris
27
lineolatus Goeze; травяны клоп—Lygus pratensis L.. Lygus pratensis pubescens Rent. 3 сям. Coreidae (ром-бавікі) зарэгістрананы ромбавік звычайны—Mesocerus marginatus L. і Stenocephala albipes F. 3 сям. Pentato-midae (шчытнікі) сустракаліся: аўстрыйскі клоп—Eury-gaster austriacus Schr. (вельмі рэдка), вострагаловы клоп—Aelia acuminata L., Carpocoris pudicus Poda., Carp, fuscispinus Boh., ягадны клоп — Dolycoris baccarum L., рапсавы клоп — Eurydema ole-racea L.
Значныя страты пасевам лубі-ну наносілі доўганосікі: люцэр-навы скасар —Otiorrhynchus ligu-stici L., Phyllobius maculicornis Germ., грушавы ліставы доўга-носік—Ph. piri L., Ph. arborator Hbst. i чортапалохавы доўгано-сік—Cleonus piger Scop., якія аб‘ядалі лісці раслін.
Лісці лубіну пашкоджвалі так-сама лічынкі мініруючай мухі — Phytomyza atricornis Mg., вусені матылёў: кісцехвоста пляміста-га—Orgyia gonostigma F., кісце-хвоста звычайнага —Org. antiqua L., канюшынавай садовай соўкі— Mamestra trifolii Rott., агароднай соўкі—Mam. oleracea L., Polia dissimilis Enoch., Diplodoma ad-spersella Hein., соўкі-гамы — Phytometra gamma L., сцябло-ж
Рыс. 2. Вузкалісты горкі падгрызалі вусені азімай соўкі— лубін у фазё вілачкі, Euxoa segetum Schiff.
МШ;=й ^НМЙ 3 шкоднікаў кветак лубіну адзначан трыпс—Aeolothrips fas-ciatus L. (хоць прадстаўнікі ро-ду Aeolothrips адзначаны ў літаратуры як драпежнікі) і бронзаўка — Cetonia aurata L. Апошні абгрызаў кветкі.
Акрамя адзначаных, на пасевах лубіну сустракаліся і іншыя шкодныя насякомыя. Гэта рапсавы кветкаед— Meligethes aeneus F., Chromoderus fasciatusMiill., Apion
28
meliloti Kirby., рапсавы пілільшчык—Athalia colibri Christ., яравая соўка—Apamea paludis Tutt., двухкропкавая земляная соўка—Agrotis baja F.
Для БССР намі адзначана 75 відаў насякомых, якія пашкоджваюць лубін, з іх 47 відаў зарэгістравана ўпершыню. Падаем іх пералік.
Відавы састаў шкоднікаў лубіну
Атр. Physanoptera—трыпсы.
* Aeolothrips fasciatus L.
Атр. Homoptera—роўнакрылыя хобатныя.
Aphidoidea,
Acyrthosiphon onobrychis Boyer de F. (=pisi Kalt.) — гарохавая тля,
Aphis fabae Scop. ( = paoaveris F.)—бабовая тля, Aph. gossypii Glov.—бахчавая тля,
* Aph. laburni Kalt. — ракітнікавая тля,
Aph. medicaginis Koch.—люцэрнавая тля,
Aph. evonymi Fabr.—берасклетавая тля,
* Brachycaudus cardui L.
Атр. Heteroptera—клапы.
Adelphocoris lineolatus Goeze.—люцэрнавы клоп, Lygus pratensis L. —травяны клоп,
* Lygus pratensis pubescens Rent.,
* Mesocerus marginatus L.—ромбавік звычайны,
* Stenocephala albipes F.,
* Eurygaster austriacus Schr.—аўстрыйскі клоп,
* Aelia acuminata L.—вострагаловы клоп,
* Carpocoris pudicus Poda,
* Carpocoris fuscispinus Boh.,
Dolycoris baccarum L.~ягадны клоп,
* Eurydema oleracea L.—рапсавы клоп.
Атр. Coleoptera—жукі.
* Ophonus griseus Panz.,
* Amphlmallon solstitialis L.—чэрвеньскі хрушч, Melolontha melolontha L.—заходні хрушч,
* Anomala aenea De Geer. (=dubia Scop.)—металіч-ны кветкаед,
Phyllopertha horticola L.—садовы хрушч,
* Anisoplia segetum Hrbst.—хрушч пасяўны (кра-сун),
* Cetonia aurata L.—залатая бронзаўка,
* Віды, зарэгістраваныя намі ўпершыню.
29
* Brachylacon murinus L.—шэры шчаўкун,
* Coryrnbites sjaelandicus Miill.—лугавы шчаўкун, Selatosomus aeneus L.—бліскучы шчаўкун, Agriotes obscurus L.—цёмны шчаўкун, Agr. sputator L. — пасяўны шчаўкун, Agr. lineatus L.— паласаты шчаўкун,
* Agr, ustulatus Schall.—заходні шчаўкун,
* Agriotes sp.,
* Adrastus nitidulus Mrsh., Limonius aeruginosus 01.,
* Limonius sp.,
Athousniger L.—чорны шчаўкун,
* Melanotus sp.,
Otiorrhynchus ligustici L.—люцэрнавы скасар,
* Phyllobius maculicornis Germ.,
* Ph. piri L. —грушавы ліставы доўганосік,
* Ph. arborator Hbst.,
Sitona griseus F.—лубінавы слонік, S. crinitus Hbst. —шчаціністы слонік, S. lineatus L. —паласаты слонік,
* S. tibialis Hbst. —ракітнікавы слонік,
v S. suturalis Stph.—гарохавы слонік,
* S. puncticollis Stph.,
* S. callosus Gyll.—эспарцэтавы слонік,
* S. sulcifrons Thnb.—канюшынавы слонік,
* S. hispidulus F.,
* S. flavescens Mrsh ,
* S. Cylindricollls Fahr. — вузкалобы слонік,
* Cleonus piger Scop. — чартапалохавы доўганосік. Атр. Hymenoptera—перапончатакрылыя.
* Formica fusca L.
Атр. Diptera—двухкрылыя.
* Tipula sp.,
* Nephrotoma (=pachyrhina) pratensis L.,
* Neph. cornicina L.,
Neph. scurra Mg.,
Phytomyza atricornis Mg.—мініруючая муха, Hylemyia strigosa Flln.,
Chortophila trlchodactyla Rond. ( = funesta Kuhn.) — лубінавая муха,