Шкоднікі лубіну
Выдавец: Выдавецтва Акадэміі навук
Памер: 118с.
Мінск 1957
Трэба падкрэсліць, што да 1932 г. работа па выву-чэнню шкоднікаў лубіну вялася ў асноўным з горкімі лубінамі, галоўным чынам вузкалістым. Толькі ў 1938 г. упершыню А. Сугак дае папярэдні спіс шкоднікаў без-алкалоіднага лубіну, адзначаных ім у працэсе работ. Спецыяльная-ж работа па вывучэнню шкоднікаў без-алкалоіднага лубіну была пачата толькі ў 1946г. (Мар-кавец, Гарбунова, 1949).
ЭКАНАМІЧНЫЯ СТРАТЫ АД ШКОДНІКАЎ ЛУБІНУ
3 насякомых найбольш сур‘ёзную шкоду наносяць лубіну тлі, клубяньковыя доўганосікі, драцянікі, а ў асобныя гады—растковая муха. Пашкоджанні асаблі-ва небяспечны для ўсходаў, на якія ў гэты час напа-даюць апошнія тры групы шкоднікаў. Пашкоджанні найбольш адчувальны ў сухую вясну. Драцянікі, лі-чынкі растковай мухі і лічынкі клубяньковых доўга-носікаў пашкоджваюць карэнні, а жукі клубяньковых доўганосікаў—лісці. Асабліва небяспечны лубінавы клубяньковы доўганосік, які часта поўнасцю з'ядае ра-сліну, пакідаючы адны пянькі. Клубяньковыя доўгано-сікі пашкоджваюць не толькі ўсходы, але і дарослыя расліны. Жукі аб‘ядаюць лісці, а лічынкі жывяцца змесці-вам клубянькоў, дзе знаходзяцца сімбіятычныя бактэ-рыі, фіксуючыя свабодны азот паветра. Знішчаючы клубянькі, лічынкі тым самым перашкаджаюць азота-
14
накапленню, ад чаго лубін не ўзбагачае глебу азотам, а спусташае яе, як і іншыя расліны.
Па даных М. А. Патрэсавай (1929), у 1928 г. на Новазыбкаўскай доследнай станцыі ад шкодных нася-комых загінула 40% маладых раслін вузкалістага лубі-ну, а ў 1945 г., па ўказанню Ф. Ю. Гельцэр, Н. Д. Манжалей (1948), на гэтай-жа станцыі пашкоджанне лісцяў жукамі, а карэнняў лічынкамі доўганосікаў пры-вяло да зніжэння колькасці клубянькоў, асабяіва на карэннях вузкалістага сіняга лубіну. У 1931 г. у соўгасе „Канстанцінава“ Мазырскага раёна (БССР) доўганосікамі было знішчана да 70% лубіну. Па сведчанню І. В. Ва-сільева (1935, 1936), у адзначаным годзе на Мазыр-шчыне і Магілёўшчыне S. griseus F. рабіў сапраўдныя спусташэнні. Пад Мінскам-жа ў 1931 г. пашкоджанні лубіну жукамі S. griseus даходзілі да 100%, а клу-бянькоў—да 50%, што значна знізіла азотазбіраючую дзейнасць гэтай культуры. Па даных А. Сугака (1938), у соўгасе „Зазер‘е“ Мінскай вобласці ў 1934—1935 гг. ад S. crinitus Hbst. і S. lineatus L. пашкоджанні лубіну ў фазе 2—3 пар лісцяў складалі ад 20,1 да 88,4%. У Мінскім раёне ў 1945 г. лубін быў пашкоджан на 14%, а ў 1946 г,—на 38% (Маркавец, Гарбунова, 1949).
А.Брагіна (1910) прыводзіць указанне А. Б. Франка, што ў 1893 г. у Германіі лічынкі S. griseus настолькі пашкодзілі карэнні белага лубіну, што загінула не-калькі моргаў пасеваў. У Ф. Карша (1884) апісана, як у адным з маёнткаў у Заходняй Прусіі расліны жоўта-га лубіну на 80 моргах былі аб'едзены доўганосікамі за некалькі дзён так, што ад лісця засталіся толькі жылкі. Гэтым-жа жуком было пашкоджана 50 моргаў 1 сіняга лубіну. У 1877 г. у тым-жа маёнтку колькасць жукоў S. griseus на жоўтым лубіне дасягала 62 на 1 м2, 1 поле вымушаны былі пераараць.
Клубяньковыя доўганосікі пашкоджваюць не толькі лубін, але і іншыя бабэвыя культуры—гарох, канюшы-ну, сырадэлю, люцэрну, віку і г. д. А. Д. Баранаў (1914) адзначае, што ў Маскоўскім сельскагаспадарчым інстытуце ў красавіку 1912 г. было пасеяна некалькі соцень сартоў канюшыны, а ў сярэдзіне мая ад усхо-даў засталіся адзінкавыя расліны. Д. А. Панамарэнка (1940) прыводзіць прыклад, як у Елізавецінскім соўгасе
15
(Заволжа) жукамі Sitona было знішчана каля 90% ус-ходаў люцэрны.
Аб залежнасці ўраджаю ад ступені пашкоджання раслін жукамі і лічынкамі Sitona сведчаць дослсды, праведзеныя на радзе бабовых культур. Па вегетацый-ных доследах І. М. Беляева (1934), ураджай зялёнай масы пашкоджаных жукамі раслін вікі быў меншы на 30—50%, а зерня —на 40—70%. Па даных О. I. Пятру-хі (1949), пры 75% пашкоджання ліставой паверхні ўпаджай зерня гароху вагаўся ад 32,8 да 44,6%, а ві-кі—ад 22,9 да 24,3%. Н. С. Тургеў (1938-1939) на падставе вегетацыйных доследаў указваў, што жыўлен-не лічынак Sitona адмоўна адбіваецца на ўраджаі ба-бовых культур, прычым зніжэнне ўраджаю стаіць у прамой залежнасці ад ступені заражэння раслін лічын-КаМІ- • <
у выніку пашкоджання лічынкамі Sitona клубянь-коў зніжаецца азотанакапленне ў глебе на 7—12%, a ў асобных выпадках на 20—33% (Сцяпанцаў, 1940). Даследаванні Н. С. Тураева паказалі, што жыўленне лічынак Sitona з'яўляецца адным з найболіш істотньіх фактараў, якія вызначаюць колькасць азота ў каранё-вай сістэме аднагадовых бабовых раслін. У яго досле-дах з пясчанай культурай гароху жыўленне лічынак Sitona выклікала рэзкае зніжэнне колькасці азота ў сцяблах 1 зерні, што сведчыць аб зніжэнні колькасці пратэінаў у расліне. Колькаснь пратэінаў у сцяблах і зерні гароху і вікі пры культуры на розных глебах пры розных ступенях заражэння аказалася рознай. Трэба адзначыць, што на ўрадлівай глебе шкодная дзейнасць лічынак не адбіваецца, бо неабходную колькасць азота расліна атрымлівае з глебы, але ў такім выпадку глеба не ўзбагачаецца азотам, а спусташаецца.
• Такім чынам, жыўленне клубяньковых доўганосікаў адбіваецца не толькі на колькасці, але і на якасці ўраджаю бабовых культур, выклікаючы змяншэнне колькасці пратэінаў у зерні і саломе пашкоджаных ра-слін, і агульнай колькасці азота ў глебе.
у перыяд бутанізацыі і цвіцення лубін пашкодж-ваецца тлямі. Дзякуючы хуткаму размнажэнню пры спрыяльных умовах развіцця калоніі тлей за некалькі дзён могуць скрозь пакрыць лісці і сцяблы раслін. Ча-сцей за ўсё пашкоджвае лубін люцэрнавая тля (Aphis
16
meclicaginis Koch.). У 1934 г. y соўгасе „Зазер‘е“ Мінскай вобласці, паводле даных улікаў у першай дэкадзе лі-пеня, заражанасць лубіну люцэрнавай тлёй дасягала 25,3%. Лісці скручваліся, сцяблы скрыўляліся, рост раслін затрымліваўся, а пры вялікай заселенасці, асаб-ліва на ранніх фазах развіцця, расліны гінулі (Сугак, 1938). У 1945 г. у Мінскім раёне пасевы жоўтага ма-лаалкалоіднага лубіну ў перыяд цвіцення былі скрозь заселены люцэрнавай тлёй (Маркавец, Гарбунова, 1949). Масавае заражэнне лубіну тлямі ў БССР назіралася ў 1949 г., калі расліны цалкам гінулі ад іх, у лепшым-жа выпадку трацілі да 50% ураджаю.
Люцэрнавая тля —многаядны шкоднік. Акрамя лубі-ну, яна пашкоджвае іншыя расліны, пераважна матыль-ковыя (фасолю, канюшыну, люцэрну), а ў Сярэдняй Азіі з'яўляецца бічом бавоўніка.
У гады масавых размнажэнняў вялікую шкоду па-севам лубіну наносяць растковыя мухі—Chortophila tri-chodactyla, Rond, i Ch cilicrura Rond. І. B. Васільеў (1933, 1936) указвае, што іншы раз яны знішчаюць да 50% усходаў. Па яго даных, у 1929 г. у Астрашыцка-Гарадопкім і Чэрвеньскім раёнах Мінскай вобласці іх лічынкамі было знішчана 40% усходаў лубіну на пло-шчы звыш 100 га. Падобныя і болып моцныя пашко-джанні былі нанесены імі ў 1934 г. пад Мінскам і на Носаўскай сельскагаспадарчай доследнай станцыі ў Чар-нігаўскай вобласці.
Растковая муха пашкоджвае прарастаючыя зерні і ўсходы, галоўным чзінам у фазе першай пары лісцяў. У карэньчыку расліны часта бывае па некалькі лічы-нак. У Беларусі муха развіваецца ў трох пакаленнях.
Немалыя страты пасевам лубіну наносяць і драцяні-кі. Так, у 1925 г. на Новазыбкаўскай доследнай стан-цыі ад іх выпала да 75% селекцыйнага лубіну (Патрэ-сава, 1929).
Энтамашкоднікі спрыяюць распаўсюджанню захвор-ванняў як непасрэдным пераносам узбуджальнікаў, так 1 ў выніку аслаблення пашкоджаннямі ўстойлівасці раслін да захворвання. Баякова (1948) адзначае, што карэнні канюшыны, пашкоджаныя лічынкамі клубянь-ковых доўганосікаў, маюць пацямнеўшыя тканкі. Яны звычайна пашкоджаны грыбамі родаў Fusarium iVerti-cillium, а таксама бактэрыямі. Расліны з пашкоджаны-
2. Н. Н. Гарбунова
17
мі карэннямі лёгка вырываюцца з глебы. Пры частко-вым пашкоджанні кораня расліна не гіне, але разві-ваецца павольна, мае прыгнечаны выгляд і дае дрэнны ўраджай насення 1 сена. Падобныя заўвагі знаходзім і ў М. А. Патрэсавай (1929) адносна пашкоджанняў, якія наносяцца лубіну драцянікамі і лічынкамі хрушчоў. І. В. Васільеў (1936) адзначае жучка Notoxus monoceros L. (сям. Anthicidae), які, жывячыся сгюрамі паражаючага жоўты лубін грыбка Erysiphae communis f. lupini, з‘яў-ляецца распаўсюджвальнікам мучністай расы лубіну.
МЕСЦА І МЕТОДЫКА РАБОТЫ
Стацыянарная работа па вывучэнню шкоднікаў лу-біну і распрацоўцы мерапрыемстваў па іх знішчэннк> праводзілася на эксперыментальнай базе Інстытута со-цыялістычнай сельскай гаспадаркі АкадэміІ навук БССР (Сляпянка і доследная станцыя „Бараўляны“ Мінскага раёна), а таксама ў Батанічным садзе’ АН БССР.
У Сляпянцы ўчасткі лубіну акружалі з аднаго боку насаджэнні дрэў змешанага тыпу з пераважаннем ліс-цяных парод (Батанічны сад АН БССР), з другога—былы сасновы лес (парк імя Чэлюскінцаў), а з астатніх— адкрытыя палі Сляпянкі. У Бараўлянах на ўсіх участках з аднаго або двух бакоў знаходзіўся лес змешанага тыпу з пераважаннем хвойных парод, з астатніх бакоў—адкрытыя палі.
У Сляпянцы глеба сярэднепадзолістая, на супесках, падсцілаемых марэнай; pH ворнага гарызонта 4,6 (Бул-гакаў, Стралкоў, 1949). У Бараўлянах глеба дзярнова-падзолістая, на лёгкім пылавата-пясчаным суглінку, падсцілаемым на глыбіні 0,5 м буйным зярністым пяс-ком; pH ворнага слоя 4,4—4,8. У Батанічным садзе глеба дзярнова-сярэднепадзолістая супясчаная, якая развіваецца на флювіягляцыяльных супесках, падсці-лаемых гравійнымі пяскамі.
Для доследу былі ўзяты розныя сарты чатырох ві-даў лубіну, высяваемых у вытворчасці: жоўты, вузка-лісты, белы і шматгадовы.
Збор матэрыялу і назіранні праводзіліся як на дос-ледных участках, так і на вытворчых пасевах. Апрацо-ван матэрыял з Сляпянкі, доследнай станцыі „Ba-
18
раўляны", доследнай станцыі „Зазер‘е“, „Воўчкавіч“, Дзіцячай доследнай станцыі, Батанічнагасаду АН БССР, Мінскай балотнай доследнай станцыі, калгасаў імя Ста-ліна і „Праца“ Дзержынскага раёна; доследнай стан-цыі „Вусце", калгасаў „Авангард“, „Ларыёнаўка", „За-ра свабоды“ Аршанскага раёна; калгаса „Чырвоны маяк“ Капыльскага раёна, калгаса імя Андрэева Скі-дзельскага раёна, Косаўскай доследнай станцыі Івацэ-віцкага раёна, Брэста, ускраін Полацка, калгаса „Аван-гард“ Жыткавіцкага раёна, калгаса імя Сталіна Калін-кавіцкага раёна, калгасаў імя Дзержынскага і „Баявік" Хойніцкага раёна, Палескай доследнай станцыі Луні-нецкага раёна. Акрамя таго, у рабоце скарыстаны ка-лекцыйныя матэрыялы па жуках рода Sitona Заалагіч-нага інстытута Акадэміі навук СССР.