• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шкоднікі лубіну

    Шкоднікі лубіну


    Выдавец: Выдавецтва Акадэміі навук
    Памер: 118с.
    Мінск 1957
    59.74 МБ
    шкоднікі ЛУБІНУ
    MIHCK1951
    A К А Д Э МI Я Н A В У К БЕЛАРУСКАЙ ССР
    Н. Н. ГАРБУНОВА
    ШКОДНІКІ ЛУБІНУ
    ВЫДАВЕЦТВА АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР M1HCK 1957
    Рэдакmap прафесар М. С. ПЛЯРАЎ
    ПРАДМОВА
    Для паляпшэння ўрадлівасці глебы і павышэння ўраджайнасці ўсіх сельскагаспадарчых культур у не-чарназёмнай зоне Саюза, асабліва на пясчаных глебах, рэкамендуецца развядзенне лубіну. Акрамя таго, лубін з'яўляецца высокакаштоўнай кармавой раслінай. Яго безалкалоідныя формы па колькасці бялка перавышаюць усе вядомыя раслінные кармы. Таму шырокае ўкара-ненне. яго ў вытворчасць значна палепшыць кармавую базу для жывёлагадоўлі.
    Дабіцца высокіх ураджаяў лубіну можна толькі пры выкананні ўсяго комплексу мерапрыемстваў, спры-яючых павышэнню ўраджайнасці гэтай культуры. Гэта значыць, што побач з высокай агратэхнікай неабходна адначасова знішчаць насякомых, якія пашкоджваюць лубін.
    Штогод ад шкоднікаў лубіну (клубяньковые доўга-носікі, тлі, растковая муха, драцянікі і інш.) гіне знач-ная частка ўраджаю гэтай каштоўнай культуры. Най-больш пашкоджваюць яны маладыя, яшчэ не ўзмацне-лыя ўсходы. У выніку пашкоджанняў адбываецца не-дабор насення, значна змяншаецца колькасць зялёнай масы і часта зводзіцца на нішто роля лубіну як азот-фіксуючай расліны.
    Шкоднікі лубіну слаба вывучаны, і меры барацьбы з імі спецыяльна не распрацоўваліся. Літаратура па гэтых пытаннях вельмі бедная. Ёсць толькі няпоўныя
    3
    даныя, у асноўным рэгістрацыйнага характару. Пака-зальна, што нават у дапаможніках 1 даведніках па ахо-ве раслін не ўпамінаецца аб шкодніках лубіну 1 мерах барацьбы з імі. Гэта вызначыла актуальнасць іх дасле-давання.
    За кансультацыі і каштоўныя ўказанні ў правядзен-ні работы выношу шчырую падзяку доктару біялагіч-ных навук, прафесару М. С. Гіляраву.
    4
    ЛУБІН І ЯГО ГАСПАДАРЧАЕ ЗНАЧЭННЕ
    Лубін—старадаўняя культура. Першыя звесткі аб ’м адносяцца да II стагоддзя да н. э. Старажытныя грэкі і рымляне выкарыстоўвалі яго як зялёнае ўгнаенне. Егіпцяне насенне белага лубіну ўжывалі ў ежу (Жу-коўскі, 1929).
    У Расію, мяркуюць, лубін быў завезен з Польшчьі 1 выкарыстоўваўся спачатку як дэкаратыўная расліна. Першыя звесткі аб ім паявіліся ў 1811 г. у працах Вольнаэканамічнага таварыства, дзе ў прэйскуранце квет? кавага насення адзначаны аднагадовыя і шматгадовыя віды лубіну.
    К сярэдзіне мінулага стагоддзя цікавасць да гэтай расліны ўзрастае. Усе часцей паяўляліся звесткі аб м у „Сельском хозяйстве“, „Земледельческойгазете“, але ўсё-ж выкарыстанне лубіну было вельмі абмежаваным.
    Доследы праф. П. В. Будрына (1899, 1907) у Нова-Александрыйскім інстытуте б. Люблінскай губ. паказалГ, што лубін з вялікім поспехам можна прымяняць у сельскай гаспадарцы. Гэтымі-ж доследамі былі выяўле-ны віды, якія маглі быць выкарыстаны ва ўмовах Ра-сіі. Цікавымі з'яўляюцца таксама працы С. М. Багда1 нава ў б. Кіеўскай губ. (1915). Аднак доследы гэтый мелі вельмі вузкі характар і абмяжоўваліся толькі адзінкавымі памешчыцкімі і хутарскімі гаспадаркамі;
    У 1914 г. на пясках Украінскага Палесся (б. Кіеў-скай губ.) была адкрыта Радомысльская, а ў 1916 г, на Чарнігаўшчыне—Новазыбкаўская доследныя станцыі (Шарапаў, 1937, 1949).
    Работа з лубінам, пачатая П. В. Будрыным і С. М. Багданавым, была прадоўжана і развіта Е. К. Аляксее-
    5
    вым—арганізатарам і першым кіраўніком Новазыбкаў-скай доследнай станцыі. Шырока-ж вывучаць 1 прымя-няць лубін пачалі толькі пасля Кастрычніцкай соцыя-лістычнай рэволюціі. Пытаннямі культуры лубіну пача-лі займацца і іншыя доследныя станцыі (Мінская, Тур-ская, Энгельгардаўская, Пскоўская, Носаўская і інш.). Заняліся лубінам і навукова-даследчыя інстытуты, у прыватнасці Інстытут соцыялістычнай сельскай гаспа-даркі АН БССР, Інстытут кармоў (Масква), Усесаюзны інстытут раслінаводства (Ленінград). Зараз лубін шы-рока прымяняецца ў калгасах і соўгасах з мэтай уз-няцця ўрадлівасці малапрадуктыўных пясчаных і су-пясчаных глеб, а таксама выведзены формы кармавога л'убіну (безалкалоідны—з колькасцю алкалоідаў не больш 0,0025^ і малаалкалоідны—алкалоідаў не вы-шэй 0,1^).
    Род лубін (Lupinus Tourn.) адносіцца да сямейства матыльковых (Leguminosae). Сістэматыкамі ў сучасны мбмант апісана звыш 400 відаў лубіну, Многія з іх б'яўляюцца сінонімамі раней апісаных відаў, так што ў выніку крытычнага вывучэння роду права на сама-стойнае існаванне атрымаюць, відавочна, не больш 200 в даў, але і гэтая колькасць гаворыць аб моцным раз-віцці роду (Жукоўскі, 1929).
    । Больш шырока распаўсюджаны і вядомы 15 відаў лубіну; з іх толькі 4 выкарыстоўваюцца ў сельскагас-падарчай практыцы; гэта вузкалісты лубін (Lupinus ап-gustifolius L.), жоўты (L. luteus L.), белы (L. albus L.) і шматгадовы (L. polyphyllus Lindl.).
    Большасць відаў лубіну распаўсюджана ў Новым Свеце і толькі 10 у Старым Свеце, у мясцовасцях, якія прылягаюць да Міжземнага мора. Геаграфічная вобласць вырошчвання лубіну не супадае з арэаламі яго відаў у дзікім стане (Жукоўскі, 1929).
    Сярод лубіну ёсць травы (жоўты, вузкалісты, белы) і поўкустарнікі (шматгадовы) У дзікіх форм сустракаюц-ца і кустарнікі. Сярод лубіну ёсць аднагадовыя і шматга-довыя віды. Характэрнай асаблівасцю лубіну з'яўляецца вельмі выражаны геліятрапізм: ад узыходу і да захаду сонца расліна паварочвае свае лісгавыя пласцінкі за ім, і ў доўгія летнія дні ўся расліна робіць абарот па хо-ду сонца. Адсюль на Украіне мясцовая назва расліны „вярнісонца", „сонечнік“. Верхняя частка ліставой пла-
    6
    сцінкі лубіну знаходзіцца ў перпендыкулярным стано-вішчы да сонечных праменняў. Пасля захаду сонца лі-сточкі згортваюцца па складках пласцінкі і апускаюцца.
    Разгледзім віды лубіну, якія выкарыстоўваюцца ў культуры.
    Вузкалісты лубін —L. angustifolius L. Mae часцей •сінія кветкі, за што іатрымаў назву сіняга лубіну, але можа мець фіялетавы, блакітны, чырвоны, ружовы і белы вяночак кветак. У СССР вузкалісты лубін вы-рошчваецца, пачынаючы зУкраінскага I Іалесся да Поў-ночна-Дзвінска, з БССР да Урала. Высяваецца таксама ў Польшчы, Германіі, Галандыі. Па скараспеласці лі-чыцца лепшым сідэрацыйным відам. Як палявая пуста-зельная расліна сустракаецца ва ўсіх Міжземнаморскіх краінах (Іспанія, Партугалія, Італія, Марока, Алжыр, Туніс, Егіпет, Палесціна, Сірыя 1 інш.). Распаўсюджан у Еўропе больш за іншыя віды.
    Жоўты лубін—L. luteus L. Mae жоўтыя кветкі з моцным прыемным пахам. Вырошчваецца ў СССР і ў краінах Заходняй Еўропы. Поўночная мяжа вырошчван-ня яго даходзіць да Вяткі. Радзіма—Міжземнамор'е. Жоўты лубін больш засухаўстойлівы, таму яго часцей вырошчваюць на пясчаных глебах, дзе ён нарошчвае вялікую зялёную масу.
    Белы лубін —L. albus L. У Совецкім Саюзе распаў-сюджан у Закаўказзі, дзе вырошчваецца на зялёнае ўгнаенне на чайных і тытунёвых плантацыях, вінаград-ніках і ў пладовых садах. Перспектыўны для шырока-га выкарыстання на зялёнае ўгнаенпе ў Крыму, у ні-зоўях Дняпра і Дона 1 ў паліўных раёнах рэспублік Сярэдняй Азіі. Адзначаецца найбольш высокай ура-джайнасцю зялёнай масы і зерня.
    Пералічаныя аднагадовыя віды лубіну—вузкалістыі жоўты і белы—маюць формы як горкія, так і салодкія — безалкалоідныя.
    Шматгадовы лубін—L. polyphyllus Lindl. Расліна поўночных шырынь (поўночны захад Поўночнай Аме-рыкі). У параўнанні з іншымі відамі лубіну менш па-трабавальны да цяпла і лёгка пераносіць суровыя зімы поўночных раёнаў нечарназёмнай зоны Совенкага Саю-за. Гэта пакуль адзіная расліна, прыгодная для сідэра-цыі ў поўночнай частцы Саюза.
    7
    Ідэя прымянення шматгадовага лубіну ў мэтах сі-дэрацыі атрымала фактычнае развіццё і ажыццяўленне толькі ў СССР (Пранішнікаў, 1919; Аляксееў, 1951). Значэнне шматгадовага лубіну ў сельскай гаспадарцы ўзрасло з атрыманнем слабаалкалоідных кармавых яго форм, выдзеленых Беларускай селекцыйнай станцыяй, Інстытутам кармоў і на доследнай станцыі „Бараўля-ны“ Інстытута соцыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР.
    У вырашэнні задач узняцця ўрадлівасці глеб 1 атрыман-ня высокіх ураджаяў усіх сельс.кагаспадарчых культур, асабліва на пясчаных глебах і так званых кінутых зем-лях, якія павінны быць выкарыстаны пры расшырэнні пасяўных плошчаў, лубін павінен адыграць першасту-пенную ролю. Вядучае месца зойме гэтая культура іў зоне Палескай нізіны пры яе асваенні, дзе каля 50^ плошчы складаюць пяскі і супескі (Булгакаў, Мядзве-дзеў і Інш., 1948).
    Па здольнасці расці на пясках лубін з'яўляецца не-пераўзыйдзенай раслінай. Акрамя гэтага, ён засвойвае свабодны азот паветра і ўзбагачае ім глебу.
    Лубін, асабліва жоўты, здольны ператварыць сыпу-чыя пяскі ва ўрадлівую глебу (Якушкін, 1947). Акад. Д. Н. Пранішнікаў (1922) пісаў, што няма ніводнай расліны, якая магла-б канкурыраваць з лубінам па вы-датнай здольнасці расці на самых бедных пясчаных глебах. Тлумачыць ён гэта тым, што лубін здольны ў большай меры выкарыстаць азот атмасферы, чым ін-шыя бабовыя, што яго каранёвая сістэма мае высокую раствараючую здольнасць у адносінах да мінеральных састаўных частак глебы, і карэнні яго ідуць на знач-ную глыбіню і выкарыстоўваюць падглебу ў болыпай меры, чым іншыя расліны. У сувязі з гэтым лубін з‘яў-ляецца лепшым сідэратам, які прадуцыруе многа зя-лёнай масы.Д. Н. Пранішнікаў указваў, што паляпшэн-не пясчаных глеб цэнтральна-чарназёмнай паласы і правабярэжжа Волгі ў сувязі з больш засушлівым і больш гарачым кліматам гэтых раёнаў мэтазгодна вес-ці пры дапамозе культуры лубіну. Тое-ж можна ска-заць і аб Беларускай рэспубліцы, дзе сярод дзярнова-падзолістых значныя плошчы займаюць глебы супясча-ныя 1 пясчаныя. Для ўзняцця іх урадлівасці неабходна перш за ўсё павялічыць іх вільготнасць і агульную
    8
    водазатрымліваючую здольнасць. Для гэтага трэба ўзба-гаціць глеоу арганічным рэчывам, што дасягаецца, ак-рамя каранёвых і іржышчавых рэштак, унясеннем гною, торфу, рознага роду кампостаў і заворваннем зялёнага ўгнаення (Ермоленка, Лупіновіч, 1948; Аляксееў, 1951).
    У поўночных раёнах СССР больш марозаўстойлівы шматгадовы лубін высяваецца нават у Архангельскай вобласці, дзе ён можа 1 плоданосіць (Франкоўскі, 1948). Прасоўванне аднагадовых форм лубіну на поўнач аб-лягчаецца пры яравізацыі насення гэтай культуры, за-бяспечваючай ранняе і дружнае паспяванне. Паводле даных Інстытута соцыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР, паспяванне аднагадовага яравізаванага лубі-ну паскараецца на 15—20 дзён у параўнанні з неяра-візаваным (Патрэсава, 1950). Пры сярэдняй агратэхні-цы на працягу аднаго лета лубін узбагачае глебу 140 — 150 кг,га азота, што роўназначна 25—30 т гною (Тішчанка, 1947; Аляксееў, Стралкоў, 1950).