Шкоднікі лубіну
Выдавец: Выдавецтва Акадэміі навук
Памер: 118с.
Мінск 1957
Гэтыя доследы сведчаць, што ГХЦГ у барацьбе з сі-тонамі можна прымяняць у дязначных дазіроўках. Замест рэкамендуемых 15—20 кг/га можна прымяняць дозы ў 6 кг/га, што і было выпрабавана ў вытворчых умовах у 1951 і 1952 гг. (Батанічны сад—1 га; Бараўляны—3 га).
Яд пранікае ў арганізм насякомага праз прысоскі на лапках. Напрыклад, калі ГХЦГ нанесці кістачкай на над-кірыллі, то жук не загіне, але пры малейшым дотыку яго да яду лапкамі хутка наступае параліч, які прыводзіць насякомае да гібелі. Калі-ж пасля дотыку да ГХЦГ лап-кі адрэзаць, то жук не гіне. Дзякуючы таму, што пры-соскі выдзяляюць лііпкае рэчыва, яд добра прыстае да лапак насякомага.
Значыць, апыльванне супраць клубяньковых доўгано-сікаў трэба рабіць не па pace, як рэкамендуецца ў літа-ратуры, а ў бязветраную раніцу, як толькі высахне раса, з тым разлікам, каб парашковы яд не прыліпаў да рас-лін і лепш прыліпаў да лапак перапаўзаючых з месца на месца жукоў.
У сувязі з распрацоўкай мер барацьбы з лубінавым слонікам, мы вывучалі сезонныя хістанні ўстойлівасці да ядаў імагінальнай стадыі. У працэсе работы высветлі-лася, што пры дзеянні ГХЦГ на жукоў лубінавага сло-ніка, якія выйшлі з зімоўкі (з мая па ліпень), нават пры нязначным іх кантакце з ядам і вельмі малой экспазіцыі (3 сек.) жукі хутка гінуць. Маладыя-ж жукі новага па-калення (канец ліпеня—жнівень) праяўляюць вялікую ўстойлівасць да ядаў. Так, 4.VIII 1951 г. у лабараторыі звычайным спосабам былі апрацаваны ГХЦГ 25 жукоў новага пакалення. Hi гібелі, ні параліча ў іх не назіра-лася. 6.VIII гэтыя-ж жукі зноў былі апрацаваны ГХЦГ у павышанай дазіроўцы (апудраны да белага), але ўсё-ж не загінулі. Тое-ж самае атрымалася і ў палявых умовах пры апрацоўцы ГХЦГ шматгадовага селекцыйнага лубі-ну (Бараўляны, 7.VIII 1951). Аднак пры трохразовым апыльванні лубіну пасля захаду сонца (22 гадз.) і пры павышанай дазіроўцы ГХЦГ (замест 6 узята
100
30 кг/га на 1 апрацоўку) атрымаліся нядрэнныя вынікі. 3 348 сабраных пасля апрацоўкі жукоў толькі 28 заста-ліся жывымі, што складае 92% гібелі.
У верасні ўстойлівасць жукоў да яду зніжаецца і яны такія-ж успрыймальныя да ГХЦГ, як і перазімаваўшыя жукі.
Такім чынам, у жукоў лубінавага слоніка выяўляецца сезонная зменлівасць успрыймальнасці арганізма да ядаў. Апыльванне супраць іх гексахларанам трэба праводзіць пры першым масавым паяўленні жукоў (пачатак мая). У гэты час яны найбольш успрыймальныя да яду. Зні-шчэннем шкодніка з вясны да пачатку яйцакладкі вы-ключаецца паяўленне лічынак, якія знішчаюць клубянькі раслін, а таксама паяўленне новага пакалення шкоднікаў. Напрыіклад, у 1951 г. (Бараўляны) на заражаным сіто-намі і неапрацаваным участку лубіну (0,08 га) пры май-скай заражанасці ўчастка 16,33 жука ма 1 м2 21—24.VII колькасць шкодніка ўзрасла да 355 (лічынкі, кукалкі і жукі новага пакалення). На апрацаваным-жа ГХЦГ участку лубіну (0,15 га), дзе ў маі налічвалі да 50 сіто-наў на 1 м2, у ліпені аказалася ўсяго толькі 15.
У 1952 г. у гэтай-жа гаспадарцы былі апрацаваны су-праць сітонаў 29 га лубіну, а ў 1953— 17 га з такім-жа добрым вынікам, як і ў 1951 г.
Для праверкі фумігацыйных уласцівасцей ГХЦГ быў зроблен спецыяльны садок з падвойным дном. 4.IX 1950 г, на першае дно быў пастаўлен у скрыначцы ГХЦГ, а на другое сетчатае дно пакладзен свежы корм і зме-шчаны 30 жукоў S. griseus. Пры праверцы 6.IX аказа-лася, што паралізавана 6 жукоў, 7.IX—26, 8.IX—астат-нія, 10.IX усе жукі загінулі. Такім чынам, ГХЦГ дзейні-чае на насякомых не толькі як кантактны яд, але і як фумігант.
Існуе думка, што ГХЦГ устойлівы да святла (Рыж-кова, 1947; Руднеў, 1947; Сазонаў, 1948). Нашы доследы гэтага не пацвердзілі. Так, 26.VI 1951 г. ГХЦГ, насыпа-ны тонкім слоем у чашку Петры, быў пакінуты на суткі на святле (у ценю), 27.VI нават пры трохразовай апра-цоўцы і апудрыванні жукоў да бяла ён не аказаў ніякага дзеяння, у той час як жукі, апрацаваныя ГХЦГ, які за-хоўваўся не на святле, праз 20 мін. праявілі адзнакі па-раліча, праз гадзіну поўны параліч, a 28.VI загінулі.
101
У 1952 г. мы выпрабавалі ступень іразлажэння ГХЦГ на святле пры нізкіх тэмпературах. Для гэтага частку ду-сту ГХЦГ у зімовы час (з 5 па 6 і 7.II) вытрымалі ад 1 да 2 сутак на святле пры тэмпературы ад —2,0 да 7,2°, пасля чаго яд захавалі ўпакаваным у чорнай паперы. Частку гэтага-ж дусту, але без выцрымкі на святле, так-сама захавалі. 14.VII пасля апрацоўкі ГХЦГ, вытрыма-ным на святле ў перыяд паніжаных тэмператур, жукі ўсе загінулі, але толькі праз 10 дзён.
Такім чынам, пры павышаных тэмпературах (г. зн. у летні перыяд) ГХЦГ даволі хутка разлагаецца на святле, нават не знаходзячыся пад прамым уздзеяннем сонечных праменняў; пры паніжаных тэмпературах разлажэнне яго на святле адбываецца павольна. Значыць, ГХЦГ трэба захоўваць у добрай упакоўцы, не апрацоўваць ім пасе-ваў у поўдзень, а пры ўнясенні ў глебу адразу-ж задзел-ваць культыватарам або плугам.
Супраць жукоў сітонаў прымянялі і дуст ДДТ. Леп-шая дазіроўка яго 10 кг/га, пры якой праз суткі жукі гінулі на 45%, а праз двое сутак—поўнасцю. Трэба ад-значыць, што шкодная дзейнасць жукоў спыняецца праз 5 гадз. пасля апыльвання іх ДДТ, бо ва ўсіх жукоў на-ступае параліч. Апыльванне ДДТ праводзілі на дослед-най станцыі «Бараўляны» і на гаспадарчых пасевах Ба-танічнага саду АН БССР.
Летам 1952 г. быў выпрабаван прэпарат НІУІФ-100 шляхам апырсквання. Гэты прэпарат у 0,03-працэнтным растворы эмульсіі з’яўляецца смяртэльным для перазіма-ваўшых жукоў сітонаў, праз суткі яны поўнасцю гінуць. Пры апрацоўцы гэтай-жа дазіроўкай жукоў новага пака-лення (канец ліпеня—жнівень) 80% жукоў аказваюцца паралізаванымі, але не гінуць, а астатнія застаюцца ў актыўным стане і нармальна жывяцца. Пры апырскваіші жукоў новага пакалення 0,06-працэнтным растворам эмульсіі НІУІФ-100 праз 5 гадз. наступае 'Параліч, a праз суткі яны поўнасцю гінуць (табл. 30).
10.IX 1952 г. пры масавым паяўленні жукоў лубіна-вага слоніка новага пакалення НІУІФ-100 быў выпраба-ван у прыродных умовах на шматгадовым лубіне ў 0,03 га (Батанічны сад АН БССР). Калі напярэдадні назіралася масавае жыўленне жукоў лісцем лубіну (36 жукоў на 50 узмахаў сачка), то праз суткі пасля апырсквання 0,06-працэнтным растворам ПІУІФ-100 жывячыхся жу-
102
T a б л і ц a 30
Вынікі апырсквання жукоў S. griseus НІУІФ-100
Дазіроўка яду Колькасць перазі-маваўшых жукоў Колькасць жукоў новага пакалення
у до-следзе загі-”УЎ' шых гібелі У ДО-следзе пара-ліза- ваных загі-нуў-шых % гібелі
0,03% 50 50 100 50 40 0 0
0,03% — — — 55 55 55 100
коў не назіралася. Пры кашэнні-ж было знойдзена 7 жу-коў, якія, відаць, напаўзлі з боку. На другім-жа ўчастку шматгадовага лубіну, які знаходзіўся ў другім канцы Батанічнага саду (кантроль), на 50 узмахаў сачка было знойдзена 48 жукоў лубінавага слоніка.
Такім чынам, супраць жукоў сітонаў новага пакален-ня (канец ліпеня—жнівень) эфектыўным з’яўляецца апырскванне прэпаратам НІУІФ-100 у канцэнтрацыі 0,06% (6 г на 10 л вады).
Для высвятлення прычын сезоннага змянення адчу-вальнасці лубінавага слоніка да ГХЦГ і ДДТ мы выву-чалі інтэнсіўнасць дыхання жукоў і вызначалі колькасць тлушчу ў арганізме насякомага ў розныя перыяды яго жыцця: вышаўшых з зімоўкі і маладых жукоў (у канцы ліпе.ня—жніўні). Інтэнсіўнасць дыхання жукоў гэтых уз-ростаў у асноўным адрозніваецца ў перыяд энергічнага руху насякомага. Так, удзённы часужукоў, якія выйшлі з зімоўкі, пры энергічным руху колькасць спажываемага кісларода ў 1 гадз. на 1 г жывой вагі ў самак роўна 100,7 мм3, а ў самцоў — 103 мм3, у маладых-жа самак — 121,9 мм3, у самцоў— 134,4 мм3. Пры нармальным руху, у нерухомым стане і ў начны час інтэнсіўнасць дыхання маладых жукоў амаль такая-ж, як і ў старых жукоў, a часам нават і ніжэй (рыс. 26, дослед пры 22°С).
Такім чынам, пэўнай сувязі паміж інтэнсіўнасцю ды-хання жукоў і іх успрыймальнасцю да ядаў у розныя пе-рыяды жыцця не назіраецца.
Некалькі іншая карціна атрымалася ў адносінах коль-касці тлушчу ў жукоў розных перыядаў жыцця. Больш тлушчу аказалася ў жукоў, якія выйшлі з зімоўкі і жы-
103
MM
iwg подкж ^і dh ^і Ft ^ эннпдмжпйэ
Рыс. 26. Энергія дыхашія жукоў S. griseus: 1—перазімаваўпіага пакалення (канец VI), 2—маладых жукоў (пачатак VIII): a—энергічны рух, б —нармальны рух, в—нерухомы стан, г—у начны час.
104
віліся вясной перад яйцакладкай (у старога пакален-ня),—35,4—32,1% і менш у маладых жукоў (новага па-калення) — 19,80 — 19,04% ад сухой вагі арганізма (табл. 31).
Т а б л і ц a 31
Устойлівасць жукоў S griseus да ГХЦГ у залежнасці ад узросту'і колькасці тлушчу ў арганізме
ST Дата збору Колькасць у аналізе Вага жукоў У МГ Тлушчу ў % да вагі Устойлі-васць жукоў да ГХЦГ
са- мак сам- ЦОў
S ІІ IS о a IS о *
1 10.VI 1953 39 — 899 381 135 15,00 35,40 няўстойлі-выя
2 10.V1 — 38 653 302 97 14,85 32,10 няўстойлі-выя
3 7.V11I 50 — 809 288 57 7.05 19,80 устойлівыя
4 7.V11I 39 523 210 40 7,61 19,0-1 устойлівыя
Такім чынам, думка Пайкіна (1946), Берым і Эдэль-ман (1949, 1950) аб бар’ернай ролі тлушчаў у арганіз-ме, здольных іраствараць выпрабоўваёмыя яды, не па-цвердзілася. На прыкладзе жукоў лубінавага слоніка ба-чым, што багаты тлушчамі арганізм успрыймальны да ядаў, а менш багаты—неўспрыймальны. Здольнасць ДДТ і ГХЦГ растварацца ў тлушчы спрыяе распаўсюджанню яду па ўсяму арганізму і больш хуткаму яго атручэнню.
Устойлівасць насякомага да яду залежыць ад сукуп-насці розных фактараў. Напрыклад, В. Шмялёва (1950) адзначае рознае дзеянне ДДТ на бурачнага клапа пры розным рэжыме жыўлення. Пры жыўленні старымі рас-лінамі ва ўмовах засухі клапы ўстойлівыя да яду, але пры такой-жа засусе і наяўнасці сакавітай ежы хутка гінуць. Тлумачыць яна гэтую з’явупавышанай колькасцю ў раслінах у гарачае і сухое надвор’е солей, якія з’яўля-юцца проціяддзем супраць ДДТ.
Такім чынам, устойлівасць насякомага да ядаў зале-жыць ад фізіялагічнага стану арганіз.ма і ўмоў яго існа-вання ў розныя перыяды жыцця.
105
Падобнае неаднолькавае рэагаванне на ДДТ у роз-ныя перыяды жыцця насякомага назіраецца і ў шкоднай чарапашкі (Фядотаў і Бачарова, 1950).
Вывучэнне сезоннай устойлівасці шкоднага насяко-мага да ядаў мае не толькі тэарэтычную цікавасць, але і практычнае значэнне, бо дае магчымасць выбраць леп-шыя тэрміны барацьбы з ім і забяопечыць найбольшы эфект правсдзімага мерапрыемства.