Шкоднікі лубіну
Выдавец: Выдавецтва Акадэміі навук
Памер: 118с.
Мінск 1957
У першыя дні жніўня адбываеівда масавы выхад з ку-калак жукоў новага пакалення, таму назіраецца новы ўздым колькасці жукоў, які з уборкай ураджаю на вуз-калістым лубіне зніжаецца, бо жукі пераходзяць на шматгадовы лубін, дзе сустракаюцца да надыходу зама-разкаў.
Такім чынам, выявілася ясная карціна міграцыі жу-коў у вясенні перыяд з шматгадовага лубіну на аднага-довы, а ў перыяд уборкі апошняга—'Пфасяленне з адна-гадовага на шматгадовы. У Беларусі асноўным месцам зімоўкі лубінавага слоніка з’яўляецца шматгадовы лубія.
Ворагі Sitona. У літаратуры ёсць указанні на зні-шчэнне Sitona ва ўсіх фазах іх развівдя рознымі драпеж-
88
нікамі і паразітамі. На жужаліц, галоўным чынам Harpal'us pubescens Miill., паядаючых жукоў, лічынак і кукалак, указваюць А. Брагіна (1910) і А. Дабрадзееў (1915). Акрамя таго, А. Брагіна адзначае як ворагаў Sitona мураўёў, a А. Дабрадзееў—стафілінід Philontus ebeninus Grav., Н. А. Гросгейм (1928) адзначае наезніка Pygostolus fal'catus Nees, лічынка якога развіваецца ў жуку, і падобнага на яго Perilitus labilis Ruthe. М. I. Улашкевіч (1935) упамінае павукоў. Ёсць указанні на белы грыб, ад якога гінуць жукі, асабліва ў час зімоўкі. У паражонага жука паміж сегментамі выступае белы, як вата, міцэлій грыба, які з цягам часу пакрывае ўсё цела. Доўганосік, гінучы, засыхае разам з грыбам і распадаец-ца на кавалкі. Па сведчанню Улашкевіча, у УССР гібель. жукоў ад яго ў 1931 г. даходзіла да 45%, а ў 1932 г.— 18—24%. У вільготныя гады назіраецца захворванне лі-чынак і кукалак ружовай мюскардынай (Гросгейм, 1928; Улашкевіч, 1935).
У сырое лета 1952 г. у Мінскім раёне (Бараўляны) намі выяўлена захворванне некаторых жукоў лубінавага слоніка грыбам Trichoderma lignorum Tode.
К. Андэрсен (1937) адзначае, што лічыінкі і кукалкі сітонаў заражаюцца спорамі грыба Beanveiria bassiana,. ад якога праз 9—13 двён гінуць.
Назіраюцца і бактэрыяльныя захворванні, калі лі-чынка перастае жывіцца, чарнее, робіцца мяккай і гіне. 3 мёртвай лічынкі, нават пры слабым дакрананні, выця-кае брудна-бурая вадкасць. Па даных Улашкевіча (1935), на пасевах гароху ў 1931 г. ад гэтага захворвання загі-нула да 31% лічынак Sitona, а ў 1933 г.—ад 15 да 25%.
Уілдэрмут (Wildermuth, 1910) прыводзіць спіс пту-шак (з сям. вераб’іных, шызаваронкавых, дзятлавых і дзённых драпежнікаў), у ежы якіх былі знойдзены жукі S. hispidulus F.
МЕРЫ БАРАЦЬБЫ 3 ГАЛОУНЕЙШЫМІ ШКОДНІКАМІ ЛУБІНУ
Распрацоўка мерапрыемстваў па знішчэнню шкодні-каў лубіну была накіравана намі супраць галоўнейшых з іх: тлей, драцянікаў, сітонаў і растковай мухі. Распра-цоўваліся агратэхнічныя і хімічныя мерапрыемствы.
Мерапрыемствы па барацьбе з тлямі. Суцэльныя рад-ковыя пасевы (міжрадкоўі 12—15 см) у параўнанні з
89
шырокарадковымі (міжрадкоўі 25—30 см) значна змян-шаюць заражэнне раслін люцэрнавай і іншымі відамі тлей. Добраякаснасць насення данай культуры таксама спрыяе роўнамернасці і загушчанасці травастою, што мае немалаважнае значэнне ў зніжэнні колькасці тлей на рас-лінах.
Такім чынам, побач з іншымі мерапрыемствамі па ба-рацьбе з тлямі на лубіне неабходны выключна суцэльныя радковыя пасевы яго добраякасным насеннем.
Выпрабоўваліся апырскванне і апыльванне супраць тлей інсектысідамі. У 1949 г. прымянялі два ўзоры тар-фянога карболінеума 1 вытворчасці Інстытута торфу АН БССР. Апырскванне рабілі ў доследнай гаспадарцы «Ба-раўляны» (на 0,6 га) і на гаспадарчых пасевах Батаніч-нага саду АН БССР (на 0,5 .га). Канцэнтрацыя карболі-неума 1, 1,59 і 2%. Узор № 6 не выклікаў гібелі тлей, але моцна апякаў лісці лубіну. Узор № 4 апёкаў на ліс-цях не даваў. Гібель тлей ад яго падана ў табліцы 25.
У 1952 г. (14—17 мая) на гаспадарчых пасевах Бата-нічнага саду АН БССР (1 га) выпрабоўваўся прэпарат НІУІФ-100 (дыэтылпаранітрафенілтыяфасфат). Апырск-ванне раслін 0,03-працэнтнай эмульсіяй НІУІФ-100 (3 г яду на 10 л вады) дало станоўчыя вынікі. Выпрабаванне рабілі два разы. У абодвух выпадках як на вузкалістым, так і на жоўтым лубіне апёкаў не было, тлі-ж гінулі цал-кам.
У 1949 г. (Бараўляны) на 9 га ў перыяд бутанізацыі лубіну быў выпрабаван 12-працэнтны дуст ГХЦГ з раз-ліку 15 кг/га. Апыльванне праводзілася адначасова на ўсім участку з некалькіх апыляльнікаў (апыльвалі па pace). Пры праверцы на трэція суткі аказалася, што тлі цалкам загінулі. На лісцях і бутонах апёкаў не было. ГХЦГ прымяняўся супраць тлей і ў наступныя гады і заўсёды з добрым вынікам.
Апыльванне дустам ДДТ менш эфектыўна, бо тлі гі-нуць толькі на 85—90% (пры расходзе яду 20 кг/га).
3 мэтай высвятлення ўплыву ГХЦГ на развіццё кве-так і плоданашэнне 14 ліпеня 1954 г. (Батанічны сад) былі апылены расцвіўшыя суквецці лубіну. Побач раслі неапыленыя расліны (кантроль), але ў момант апыль-
1 Састаў карболінеума: 40% нейтральных тарфяных масел, 10% фенолаў тарфяных, 50% эмульгатара (каніфольнае мыла).
90
Дзеянне карболінеума на тлей на лубіне
вання былі з падветранага боку. Аналіз раслін у фазе бабоў паказаў, што ГХЦГ не дзейнічае пагубна на ор-ганы плоданашэння (табл. 26).
Т а б л і ц a 26
Вынікі апыльвання цвітучага лубіну ГХЦГ
Варыянты доследу Колькасць раслін у пробе ГЗ it X ю Колькасць зярнят Вага добраякас-ных зярнят у г
разам добра-я k ас- ных 1 £
Кантроль 50 сярэдняе на 1 расліну 602 12,04 2004 40,08 1865 37,3 138 2,76 270,88 5,42
Апыльванне 50 сярэдняе на 1 расліну 558 11,16 1896 37,92 1784 35,68 76 1,52 258,51 5,17
3 табліцы відаць, што на апылсных у перыяд цвіцення раслінах развіліся бабы, прычым ураджай іх быў такі-ж, як і на кантрольных. Зусім магчыма, што гэта звязана з хуткім раскладаннем ГХЦГ на святле.
Такім чынам, апыльванне раслін гексахларанам у пе-рыяд бутанізацыі і цвіцення не дзейнічае на расцвіўшыя суквецці. Але каб не патруціць пчол, апыльванне трэба праводзіць пры паяўленні першых ачагоў тлей, што звы-чайна супадае з пачаткам бутанізацыі.
Намі заўважана, што пах ГХЦГ адганяе пчол ад апыленага лубіну. Аднак, у час апыльвання пчолапасекі з наветранага боку неабходна ўдаляць на 5 км ад месца работы.
Мерапрыемствы па барацьбе з драцянікамі. Штогод частка лубіну выпадае за кошт пашкоджандя драцяні-камі ва ўсіх фазах развіцця. Прэпарат ГХЦГ танны і вельмі эфектыўны супраць драцянікаў. Намі праведзены яго выпрабаванні і выпрацаваны дазіроўкі, якія можна прымяняць на бабовых і ў прыватнасці на лубіне.
Папярэднія даныя аб адсутнасці ў ГХЦГ бактэры-цыдных уласцівасцей атрыманы Усесаюзным інстытутам сельскагаспадарчай мікрабіялогіі (Рыжкова, 1947). Ад-нак гэтыя вывады базіруюцца на лабараторных даследа-ваннях у чашках Петры і вегетацыйных сасудах. У апош-
92
нія высявалася па 5 зерняў фасолі (двухразовая паў-торнасць) пры дазіроўцы яду 1 : 1 і 2 : 1 (у адносінах да насення). Натуральна, што такія дазіроўкі выклікалі зні-жэнне ўсходжасці насення на 80—90%.
Некаторыя аўтары, рэкамендуючы ГХЦГ для бараць-бы з драцянікамі, прапануюць яўна завышаныя дазіроў-кі. Так, Касіхін і Яцына (1948) прапануюць 40 кг/га чы-стага прэпарата. В. Лазарава (1951) таксама рэкамен-давала 30—40 кг/га яду (250—335 кг/га 12-працэнтнага дусту).
Для высвятлення магчымасці прымянення ГХЦГ су-праць драцянікаў на пасевах лубіну і ўстанаўлення яго дазіровак намі праводзіліся доследы на працягу трох гоц (1950—1952). Вывучаўся ўплыў на «глебавых» шкодні-каў апудрывання насення і непасрэднага ўнясенмя яду ў глебу.
У 1950 г. у Батанічным садзе АН БССР 28.IV быў пасеян кармавы лубін (сорт АБ 2261) па схеме: кант-роль, 2 кг ГХЦГ (на норму высеву 150 кг/га) і 4 кг (яа тую-ж норму высеву). Паўторнасць чатырохразовая, раз-мер дзялянак 2\12 м.
У пачатку ўтварэння бакавых парасткаў у лубіна (21.VI) правераны вынікі апудрывання насення. 3 кож-най паўторнасці была ўзята проба ў 50 раслін (г. зн. па 200 раслін на кожны варыянт). У выніку аказалася, што пашкоджанасць лубіну «глебавымі» шкоднікамі ў кант-ролі была роўна 30%, на дзялянках з дазіроўкамі ГХЦГ 2 кг/га—28,0%, a 4 кг/га—30,5%- Інакш кажучы, апуд-рыванне насення лубіну супраць «глебавых» шкоднікаў станоўчых вынікаў не дало (табл. 27).
У 1950 г. на тэрыторыі Батанічнага саду АН БССР быў пасеян жоўты безалкалоідны лубін (АБ 2261). Зы-ходзячы з таго, што лубін сеюць на пясках на глыбіню 3—4 см, а на суглінках—2—3 см, ад драцянікаў-жа ў асноўным гіне пасеянае насенне і маладыя расліны. то ГХЦГ уносіўся ў глебу (перад сяўбой) на глыбіню да 10 см. Дазіроўкі яду 50 і 70 кг/ra. Участак з дазіроўкай 50 кг/га ГХЦГ быў засеян 28.IV. Размер дзялянак 2\12 м з чатырохразовай паўторнасцю, у суправаджэнмі кантролю.
3 мэтай атрымання больш дакладнага ўліку вынікаў дзеяння ГХЦГ як на «глебавых» шкоднікаў, так і на рас-
93
T a б л і ц a 27
Вынікі апудрывання насення лубіну ГХЦГ супраць „гле авых“ шкоднікау
№ пробы Кантроль Дазіроўка ГХЦГпа 1 га
2 кг | 4 кг
пашкоджаных раслін у пробе
^ 2 ^ у % у абса-лютных лічбах у % у абса-лютных лічбах У %
1 9 18,0 19 38,0 16 32,0
2 15 30.0 5 10,0 19 38,0
3 19 38,0 16 ЗлО 12 24,0
4 17 34,0 16 32,0 14 28,0
Сярэдняе на дзялянку 30,0 14 28,0 15,25 30,5
ліны, быў праведзен дадатковы дробнадзяляначны пасеў у два тэрміны (22.VI і 8.VII) пры чатырохразовай паў-торнасці. Размер дзялянак 1,2X2,0 м. На кожную дзя-лянку высявалася па 100 зерняу лубіну.
У 1951 г. (Батанічны сад АН БССР) дослед право-дзіўся з дазіроўкамі яду 50, 100, 150 і 200 кг/га. Харак-тар сяўбы і размер дзялянак тыя-ж. Паўторнасць чаты-рохразовая.
У 1952 г. дослед быў паўторан на вытворчым пасеве гаспадаркі «Бараўляны», дзе ГХЦГ уносіўся ў глебу пе-рад сяўбой у дазіроўках 50, 70, 100, 150 і 200 кг/га, су-праваджаючы кантролем, пры 4-разовай паўторнасці. Плошча кожнай паўторнасці была 100 м2. ГХЦГ рассы-паўся роўнамерна па паверхні глебы з апыляльнжа і ад-разу-ж задзелваўся культыватарам з бараной на глыбіню 10 см. Вьшікі трохгадовых доследаў зведзены ў таблі-цы 28.
На дзялянках з унесеным у глебу ГХЦГ паказчыкі па ўсіх уліках значна лепшыя, чым у кантролі. Калі ў кант-ролі драцянікаў 83,3 экз. на 1 м2, то на дзялянцы з 50 кг/га ГХЦГ іх знойдзена 16,6, на дзялянках з 70 кг/га— 13,3, з 100 кг/га—10 экз., пры 150 кг/га на ўсіх чатырох паўторнасцях драцянікаў не знойдзена, але пры 200 кг/га адзінкавыя экземпляры былі (3,3 экз. на 1 м2). Змяншзн-